Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Адным словам, як паны жывяцё, — усміхнулася Чапроўская.

— Ды не прападзём, мама, — сказала Яніна. — Жылі людзі ў зямлянках, будзем жыць i мы.

— Я за свой век аж чатыры разы ў зямлянках жыла, — уздыхнуўшы, загаварыла госця, села пры стале. — Першы раз жыла, калі яшчэ малая была. Тады наша, яшчэ дзедава, хата ад маланкі згарэла — агонь палавіну Янковіч як языком злізаў. Пасля гэтага мы выбраліся з вёскі, пачалі жыць у Ляйтарках. Вось там, калі пачалася тая, першая, вайна з немцамі, нашу новую хату царскія салдаты на мост разабралі, змусілі зноў рабіць зямлянку. На трэці раз загналі ў зямлянку немцы, на чацвёрты — палякі… Цяпер вот, калі выганіць Кажушка, прыйдзецца пяты раз у зямлю рыцца… — горка пахітала галавою, зірнула нібы невідушча, — Іншы раз калі падумаеш, успомніш усё, дык аж дзіва альбо страх бярэ: божа, колькі чаго выпала на долю, колькі чаго можна выцерпець… A колькі яшчэ чаго наперадзе будзе… Босыя, без кала l двара, без жаднай жывёлінкі, без гаспадара…

— A хіба Васіль ужо не гаспадар? — запытала Яніна, лежачы на палку i, здаецца, ужо ачуньваючы, — Хіба благую зрабіў зямлянку? Хіба не змайструе пазней хату?

— Зямлянка ў вас i праўда неблагая. Відаць, Вацік як быў у партызан, дык навучыўся ў ix, — усміхнулася Чапроўская, крышку падбадзёраная дачкою. Але тут жа, нешта ўспомніўшы, зноў засмуткавала, нават панікла. — Я i з-за вас, дзеці, начэй не сплю, але… — Зусім спахмурнела. — Бачу: будзеце жывыя — будзеце жыць. Не прападзіцё, як вы кажаце. А вот з-за Янака ўтрая мяне цяпер сон не бярэ… — Заплюскала вачыма, не стрымала слёз. — Я спачатку, калі вы прыйшлі i сказалі, што ён вытварыў, не паверыла. Думала: можа, нагаварылі людзі, бачылі ці не бачылі, а плятуць. Калі ўцёк, дык не павінен ён абы з кім туляцца, лаўкі, як кажаце, абіраць, на начальства цяперашняе кідацца… Аж учора чуем уночы стук у шыбіну. Выйшаў Кажушка ў сенцы i тут жа зноў ідзе ў хату. Вас, кажа мне, кліча Янак. У мяне i ногі памлелі, сэрца абарвалася: ускочыў-такі ў пастку, пайшоў па сабачай сцежцы недавярак… «Сыночак ты мой, сыночак, — кажу яму ў хаце, — хай бы ты лепш не радзіўся ці малы памёр… Што ж ты сам губіш сябе? Мяне без пары ў магілу гоніш? Род наш знеслаўляеш?! Яня з Вацікам вунь на бацькаўшчыне ўжо сваёй, жыць як людзі пачалі, а ты… Ды ў той час, калі ўжо Брэсце на нашым баку…»— «Такая ўжо мая доля, мама, — адказвае, — Няма ўжо мне ходу назад. У арміі мяне расстраляюць. I Вяршок расстраляе, калі я сыду ад яго… Буду пакуль што хавацца, а потым, можа, з’еду куды…» — «Ідзі, злыдзень, — кажу, — да Васюкова, папрасі, каб заступіўся. Не ўхаваешся i не збяжыш, не ўратуешся нідзе…» Колькі ні прасіла, ні ўгаворвала, не паслухаў. Узяў чыстую бялізну i пайшоў з хаты ў ноч… Куды, чаго пайшоў, адзін чорт ведае…

Васіль i Яніна паныла маўчалі.

— Вацічак, сыночак, — нечакана толькі да яго загаварыла Чапроўская, — я цябе папрашу як сына… Яня сёння мне сказала, што Янак яшчэ ў вас не быў. Але я ведаю: ён прыйдзе сюды, не ўтрывае, каб не ўбачыць вас. Дык ты, сыночак, як мужчына пагавары з ім. Ты ж сталейшы, разумнейшы. Як кажа Яня, наш гаспадар ужо… Папрасі, змусь, каб адумаўся, не цягаўся з тым бандзюгам. Загубіць жа той яго…

Замаўчала, выцерла канцом белай хусткі слёзы.

— Канечне, пагаворым, мама, — падакляравала Яніна, таксама выціраючы слёзы. — Толькі ці паслухае ён i нас…

— Божачка мой родненькі,— забедавала Чапроўская, — ці ж трэба быць такім нелітасцівым? Як толькі нарадзіўся Янка, дык i маю з ім клопаты. Ды не толькі клопаты — бяссонныя ночы, слёзы, боль. Хіленькі, слабенечкі быў, доўга не мог падняць галоўкі, потым — на ножкі стаць, пайсці… Думалі: не выжыве. Але выжыў, акрыяў патроху, але доля яго ўсё роўна была няўдалая. То шкоду якую зробіць, то скалечыцца без дай прычыны: спатыкнецца на гладкай дарозе, са страхі ці з дзерава ўпадзе, нагу ці палец рукі куды падсуне — пад серп, пад касу, над якое кола… Пайшоў у школу — зноў бяда ды гора. То яго наб’юць смялейшыя дзеці, то настаўнік без дай прычыны прычэпіцца, то нешта паб’е ці перакуліць… Мы i вучылі, i крычалі, нават i білі з нябожчыкам Юзем — нічога не памагае. Ці маўчыць, ці плача… Думалі, гаварылі не раз: перарасце, паразумнее — зменіцца, талкавейшы стане. Аж ён i хлопцам не такі, як усе, стаў. Усе вясёлыя, гаманкія, борздкія, а ён усё задумлівы ды задумлівы, сцішлівы, а то нават нейкі i адрачоны. Як сам не ведае, чаго жыве, што робіць… Вот цяпер аднагодкі, маладзейшыя на фронт ідуць, хто рады, хто плача, а ён маўчыць… А я ж, маці, павінна была ведаць, што ён думаў, чаго хацеў, чаго баяўся… А я не ўведала, не пагаварыла добра… — Залілася слязьмі,— I ён ні разу не захацеў пагаварыць, усё таіўся… А цяпер, божа мой, каму — Вяршку даверыўся…

Чапроўская панаракала на вайну, на сваю жаночую i матчыну долю, паплакала, выяўляючы ўвесь свой боль.

Пасля, калі пахадзіла па дварэ, агледзела студню, вычышчаны склеп, выпаланы Янінаю гародчык, мальвы, луг, а таксама i блізкае поле з жытам, пшаніцай i бульбаю-самасейкаю, пачала збірацца дадому.

— Я ж вам, здаецца, казала, што Брэсце ўжо на нашым баку, вайна пайшла далей, — загаварыла на развітанне Чапроўская, — але зімаваць, будзьце пэўныя, будзеце тут адны. Людзі нашы яшчэ не скора вернуцца. Дык смела потым жніце з усяго янковіцкага поля жыта, пшаніцу, ячмень, выкопвайце картофлю — зімою як знойдзеце… Праўда, усё, што само насеялася, мізэрнае, але, што ні кажы, дабро… — Схамянулася: — Ага, ледзь не забылася. Дошчачка наказаў, каб сабаку яго прывяла.

Мурзік якраз, стоячы паблізу, залівіста гаўкаў на поле. Дарэчы, ужо каторы дзень, якую ноч запар ён на некага ўсё брэша. Спачатку думалі, што ён цяўкае на немцаў ці на Вяршка з шайкаю, але калі тыя не заяўляліся, дык рашылі, што, можа, брэша на вожыка якога альбо на ваўкоў. Шкода было Васілю аддаваць Мурзіка, бо i прывык да яго, i не ведаў, як заставацца тут, на хутары, без сабакі, без ніякай жывёлінкі. Але нічога не зробіш, мусіў паклікаць таго i ўзяць на вяровачку.

— Я, як сказаў мне пра гэта Дошчачка, хацела знайсці вам хоць якое шчаня, — прамовіла Чапроўская, бачачы, як Васіль i Яніна спахмурнелі, нібы сіроты. — Але не знайшла. Хто i мае, дык не дае. Трымае на развод, думае за гэта нешта ўзяць. Бо не кожны цяпер мае сабаку. Самі ведаеце, павыбівалі ix за вайну…

I калі, яшчэ раз наказаўшы, каб шанаваліся, не знясільваліся, не стараліся зрабіць за адзін дзень столькі, што трэба рабіць тры дні, падалася з хутара, дык Мурзік паплёўся з ёю нехаця, упіраючыся.

Яніна i Васіль доўга пазіралі ім услед са шкадаваннем ды са скрухаю.

Самотныя яны былі ўвесь астатні светлы дзень. Васіль моўчкі, прыцягнуўшы скінутае на дарозе бервяно, плазаваў камлюкі, Яніна таксама на адзіноце тупалася каля зямлянкі, гатавала вячэру. Толькі ўжо ў цёмны вечар, калі ляжалі на тапчане, парушылі затоенасць, разгаварыліся.

— Дык што табе сказала маці, калі я цягнуў калёсы, а вы ішлі ўслед? — запытаў ён.

— Ты што, чуў, што мама нешта мне гаварыла? — здзівілася Яніна. — Яна ж, лічы, шаптала…

— Не чуў, але здагадаўся. Яна, здаецца, гаманіла за нешта якраз на цябе.

— Бач, які здагадлівы, — прытулілася да яго. — Але жывы будзеш, калі i не ўведаеш. Яна мне пра мяне гаварыла…

— Пра што?

— Спі,— чамусьці не хацела прызнацца яна. — Ты ж натаміўся, адпачні.

— Лаяла, што выйшла за мяне замуж? Ці за тое, што згадзілася ca мною ехаць без часу сюды?

— Ну i зяць! Цешча з усёю душою да яго, а ён, бач, які недаверлівы! — папікнула. — Кажу ж, мне пра мае гаварыла… Ну, па-жаночаму…

— А ты скажы, каб я ведаў,— настояў, не разумеючы, чаму Яніна штосьці недагаворвае.

— Ну i ўпарты! — лагодна прамовіла яна. — Ну, казала, што мне ўжо няможна ні цяжкае падымаць, ні саскокваць зверху, ні рэзка нагінацца… Іначай… ці мне што, ці яму, ну, казала, бывала, што кабеты i паміралі ад гэтага альбо вось так губілі тое, што насілі…

— Больш не будзеш ні бярвён падымаць, ні зямлі варочаць…

— Хочаш, каб я жыла? Сына табе нарадзіла?

— От кажаш! — падакараў.— Нашто ж тады гэтая зямлянка, калі… Я жыць без цябе не захачу…

— Ты праўда кахаеш мяне? I моцненька? — запытала яна з радасцю.

— Я ж табе казаў.

— А ты яшчэ раз скажы.

Ён таксама ад радасці ўсміхнуўся: ну i гэтыя кабеты! Вось дык любяць лагодныя, пяшчотныя словы, прызнанні ў каханні!

— Чаму ты маўчыш? Не кахаеш?

— Не, — зноў усміхнуўся.

— Які паганы! — прытворна пакрыўдзілася. — Я ведаю: ты, можа, ужо i каешся, што ўзяў мяне, можа, цяпер думаеш пра Данусю-пястусю. Хіба з ёю ты гэтак пакутаваў бы!

Поделиться:
Популярные книги

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Поцелуй небо

Ритчи Криста
1. Сестры Кэллоуэй
Проза:
современная проза
семейный роман
5.00
рейтинг книги
Поцелуй небо

Эволюционер из трущоб. Том 11

Панарин Антон
11. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 11

Неучтенный элемент. Том 9

NikL
9. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 9

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Перешагнуть пропасть

Муравьёв Константин Николаевич
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть

Барон переписывает правила

Ренгач Евгений
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Отморозок 1

Поповский Андрей Владимирович
1. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 1

Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера

Афанасьев Семен
1. Старшеклассник без клана. Апелляция аутсайдера
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера

Лекарь Империи 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 6

Путь Князя. Возрождение. Часть 2

Рокотов Алексей
7. Путь князя
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Путь Князя. Возрождение. Часть 2

Старый, но крепкий

Крынов Макс
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий