Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Што тут? — падхапіўшыся, ca спалохам запытала Яніна.

— Нічога не відаць, — адказаў ён.~ Можа, цяўкае на зайца альбо на вожыка. Ці на якую аўчарку, што адбілася ад свайго гаспадара.

— Ваўкі! — усклікнула Яніна i ca страхам прытулілася да яго.

Васіль таксама згледзеў: бліснулі непадалёку, відаць, ужо на пагонцы, агеньчыкі. Можа, i нейчыя іншыя — дзе тут разбярэшся ўночы ды спрасоння.

— Не бойся, — хутка апомніўшыся, супакоіў Васіль i дастаў з-пад падушкі падораны Васюковым пісталет. — Маем чым абараніцца.

— Кажуць, не надта цяпер ваўкі ды аўчаркі баяцца чалавека ці стрэлаў,— бліжэй тулячыся, ціха сказала яна.

Агеньчыкаў на пагонцы скупілася шмат. Ваўкі, здаецца. Можа, беглі па іхніх учарашніх слядах, вымкнуліся на пагонку — вынюхаць, хто тут заявіўся жывы, ці пачакаць новай важаковай каманды, што рабіць: нападаць ці не? Мурзік, адчуўшы страх, сцяўся, баязліва шуснуў пад калёсы; Рыжы на поплаве, здаецца, падхапіўся, таксама падаўся сюды, шукаючы ў ix, людзей, абароны.

— На нас ідуць… — задрыжэла Яніна.

Васіль падняў руку i стрэліў — туды, на пагонку, панёсся пагрозны агонь. Залажыла ў вушах ад гучнага стрэлу. Агеньчыкі замітусіліся, а пасля раптоўна зніклі ваўкі, здаецца, пашыбавалі па пагонцы ў вёску. Мурзік выскачыў з-пад калёс i ўжо смела загаўкаў услед пераможным брэхам.

— О божа! — уздыхнула Яніна. — Як б’ецца сэрца. Здаецца, выскачыць з грудзей… Не, я тут уночы адна ніколі не застануся… — i неўзабаве зноў насцярожылася, тузнула яго за руку. — Чуеш: тупат?!

Сапраўды, па дарозе ад крычатоўскага лесу хтосьці бег. I якраз сюды. Можа, яшчэ ваўкі перлі перад сабою ласіны статак. Але, кажуць жа, цяпер ласёў вельмі мала: выбілі за вайну людзі, нямала парвалі ваўкі ды аўчаркі.

Здаецца, тупат быў ужо на пагонцы. Бліснула адтуль святло. Доўгім яркім промнем. З ліхтарыка. Значыць, беглі сюды людзі. Здаецца, яны ўжо згледзелі іхнія калёсы, Рыжага, запаволіліся i закрочылі марудней, высвечваючы папялішча. Падыходзіла, здаецца, не меней дзесяці чалавек. Мурзік зноў шуснуў над калёсы. Ён быў хітры i навучаны за вайну сабака, не на кожнага чалавека брахаў.

— Хто такія? — за крокі два да ix запытаў пярэдні нечаканы госць. Загаварыў па-руску.

— Бежанцы, — адказаў Васіль, амаль нічога не бачачы: сляпіла вочы нацэленае на твар ліхтарнае святло.

— Хто страляў? — зноў пачуўся той жа строгі голас. — Каму быў сігнал?

— Я страляў,— прызнаўся Васіль, — Адганяў ад калёс ваўкоў ці аўчарак.

Чалавек, што пытаўся, тут жа загаварыў па-нямецку — прышэльцы заварушыліся, загергеталі. Васіль, крыху ведаючы нямецкую мову, нават тое-сёе зразумеў.

— Чую па гутарцы: тутэйшыя, беларусы, — сказаў перакладчык. — Кажуць: бежанцы.

— Відаць, бежанцы, — прамовіў нехта іншы, здаецца, стары ўжо чалавек, — Не падобна, каб былі ў засадзе ці за сігнальшчыкаў…

— Для ix вайна скончылася ўжо? — здзівіўся хтосьці іншы. — Вярнуліся сюды жыць? На пустэчу?!

— Чалавек, дружа, такі: жывы — пра жывое i думае… — зноў пачуўся старэчы голас. — А тутэйшыя людзі тым больш… Яны жывушчыя i трывушчыя, як жывёла… Зарыецца, як крот, у зямлю, будзе галодны, голы i босы, але выжыве… Пра іхнюю трывушчасць мне яшчэ бацька гаварыў: ён быў тут у тую, першую, вайну, нагледзеўся ўсяго…

Чалавек з ліхтарыкам падышоў бліжэй. Высокі, з аўтаматам у руцэ, у афіцэрскім мундзіры.

— Зброю сюды! — закамандаваў.

Васіль дастаў з-пад падушкі пісталет (калі ткнуў туды, не запомніў), падаў. Той выцягнуў руку, забраў, сунуў пісталет сабе ў кішэню галіфэ.

— Яшчэ маеш што? — запытаў і, калі Васіль адказаў, што цяпер абяззброены, ужо больш паспакайнела: — Тэта — Янковічы? Так?

Пачуўшы адказ, пачапіў аўтамат на плячук, дастаў з афіцэрскай сумкі карту, разаслаў на коўдры, на іхніх нагах і, накіраваўшы на яе святло, тыцнуў брудным пальцам у кружок.

— Тут — Пруды? Лявей — Налібакі? Так?

— Так, — пацвердзіў Васіль.

— Чырвонаармейцаў вось тут, у налібацкім лесе, бачыў? — загарнуўшы карту, запытаў яшчэ.

— Мы тут толькі першую ноч: i ехалі сюды крычатоўскім лесам, у налібацкім лесе не былі.

— A ў крычатоўскім лесе чырвонаармейцаў бачыў?

— Не.

— Калі бачыў, дык гавары. Заманіш у пастку — вернемся i расстраляем.

— Праўду кажу. Далібог.

— А з мілкай, як кажуць у вас, i ў шалашы рай? Га? — нечакана перамяніў гамонку перакладчык, хапнуў Яніну за грудзі.

Яна, у начной белай кашулі, з распушчанымі валасамі, віскнула ад болю i страху, схавалася за Васіля. Няпрошаныя госці ўсцешна зарагаталі.

— Можа, i варта было б, смяльчак, пацешыцца з тваёю мілкаю, пакінуць пра сябе памяць… — ухмыльнуўся высокі. — I наш афіцэр, i салдаты даўно ўжо не мелі ўцехі… Бач, ён тубылец, ужо пра дамашні прытулак дбае! Каму вайна, а каму ўжо i мір, уцеха…

Васіль змаўчаў. Няхай абы-што балбочуць, рагочуць, абы не чапалі.

— Ладна, лічыце, пашанцавала вам. Няма часу… — нібы даючы ім міласціну ці шчасце, прамовіў той, — Але водкуп возьмем: дайце нам паесці, папіць.

— Вада ў студні, але старая, нясмачная, а яды мы не маем самі…— адказаў Васіль, — Кажу ж, з бежанцаў мы, ды ўдзень нас аграбілі. Усё забралі.

— А чым жа харчуецеся? Травою?

— Мы яшчэ…

— Ладна, маўчы. Бачу: маніш, выкручваешся, — абарваў перакладчык і, павярнуўшыся да сваіх, сказаў ім па-нямецку, каб ішлі па каня.

— Пан, ён стары, паранены… — запаліўся, не зважаючы на асцярогу выратаваць Рыжага, Васіль. — Вам з яго толк малы…

— Гэта мы самі ўбачым, — буркнуў той. Нагнуўся, здаецца, адпіхнуў нагою баязлівага Мурзіка, выцягнуў з-пад калёс клунак, развязаў, выкуліў усё долу. Свецячы ліхтаром, выбраў не новыя, але яшчэ моцныя Васілёвы суконныя порткі, кашулю; сёй-той з хаўруснікаў высокага таксама нагнуўся, пачаў нешта выбіраць сабе.

Поделиться:
Популярные книги

Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Vector
2. Вернувшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Эпоха Опустошителя. Том VI

Павлов Вел
6. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VI

Черный Маг Императора 17

Герда Александр
17. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 17

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Законы рода

Мельник Андрей
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Черный Маг Императора 20

Герда Александр
20. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 20

Другой мир

Назимов Константин Геннадьевич
1. Врачеватель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Другой мир

Вернувшийся: Посол. Том IV

Vector
4. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
киберпанк
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Посол. Том IV

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера

Афанасьев Семен
1. Старшеклассник без клана. Апелляция аутсайдера
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера

Газлайтер. Том 28

Володин Григорий Григорьевич
28. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Газлайтер. Том 28

Дважды одаренный. Том II

Тарс Элиан
2. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том II

На гребне обстоятельств

Шелег Дмитрий Витальевич
7. Живой лед
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
На гребне обстоятельств

Кодекс Охотника. Книга II

Винокуров Юрий
2. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга II