Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Ён гаварыў, прынлюшчваў, нібы для прыцэлу, левае вока i, здаецца, па-ранейшаму ўніваўся сваёю ўладаю, уладаю аўтамата, сілы.

— Але ці думаў хто ў сорак першым, што так усё павернецца? — пахітаў галавою, зажмурыўся ад дыму, а можа, найбольш ад адчаю, што, мусіць, які ўжо час тачыў яму душу, нібы шашаль. І той адчай, відаць, не заглушвалі ні зверствы, ні оргіі, ні гарэлка. — Я верыў усёю душою: усё, канец Саветам. Будзе ў нас новая ўлада, новае жыццё. Не бальшавікі, не яўрэі будуць кіраваць, мець усе асалоды, a зусім іншыя сілы. Падумаў я сам сабе: «А чаму i я не магу вынырнуць наверх? Ну, хто быў я дагэтуль у сваёй Оршы? У дваццаць пяць гадоў? Грузчык. Вугаль, мяшкі з соллю цягаў, пуп надрываў. Меў толькі на пражытак, жыў у канурцы, быў гнаны i абсмяяны. A хіба я дурань, абэлтух? Не, я не дурань i не абэлтух. Я заўсёды быў кемны, цямлівы, мог бы інжынерам, урачом ці настаўнікам стаць. Але не стаў. Уся бяда была ў тым, што бацька мой быў поп. Засланіў ён мне дарогу ў навуку, да насад, нарадзіў i пусціў у свет на ганенні, здзекі ды пакуты. Дык не, цяпер, пры новай уладзе, не буду кузюркаю, пастараюся стаць чалавекам. Калі можна апраўдаць тое, чаму быў я такі раней, дык чаму няможна апраўдаць таго, што я хачу стаць іншым?! Адным словам, пайшоў у паліцыю. Сам. „Хачу, — сказаў там, — паслужыць новай уладзе. Шчыра, сумленна, каб яна хутчзй тут узяла моц“. Абнюхалі, абмацалі — узялі. Стары мой, праўда, залямантаваў: „Ты — выхрыст, антыхрыстава семя, здраднік! Не смей здраджваць Радзіме, народу!“ — I давай-давай далдоніць мне ледзь не бальшавіцкімі лозунгамi. „Дурань ты стары! Мала цябе ціснулі!“ — сказаў я толькі яму i пайшоў станавіцца чалавекам…»

Вяршок заціх, наліў з флягі Крушынскаму, сабе ў кубкі спірту, дадаў вады з конаўкі, моўчкі, не запрашаючы, кульнуў, нанова закурыў.

— На службе я не хітраваў, не лайдачыў ці не віляў, як іншыя вілялі,— зноў загаварыў.— I там, i тут не шкадаваў ні бальшавікоў, ні яўрэяў, ні партызан i ix сем’яў, ні ўсякіх падазроных — нікога, хто хоць крыху нос вярнуў ад новай улады… Я i да цябе, галубок, — прыплюшчыў вока на Васіля, — дабіраўся, ды не паспеў. Нутром чуў, што ты ў гаспадаровай кузні не тое, што трэба, клеплеш, уночы людзей з лесу сустракаеш i сам у лес ходзіш… Ды i твой гаспадар, Дошчачка, мне намёкі пра гэта рабіў… Шчасце тваё: не паспеў… Немцы пасля «катла» пачалі рыхтавацца даваць драла, i я пачаў пра сябе больш думаць… Думаў разам з імі падацца. Я ж не дурань, ведаў i ведаю: тут мне канцы. Чамаданчыкі спакаваў, іду ў воласць, дзе адыходзіць на Навагрудак грузавік з чамаданамі афіцэраў. Толькі я ткнуўся, a адзін з ix штурхель мне ў грудзі: «Пшоль! Сваім ходам драпай, ты нам болей не трэба». Аж закалаціла мяне. Ах вы, свалата! Калі я верпа служыў, рабіў усю чорную работу, усталёўваў тут вашу ўладу, дык быў трэба, а цяпер ужо не трэба?! Зло, крыўда мяне ўзяла. Добра, думаю, што вам не толькі ў лыч далі, пыху збілі, але i рукі ды ногі вам пераламалі… Радасць мая гэтая, праўда, адмысловая была, бо не чакаў i не чакаю тут пераможцаў, бо яны нясуць мне толькі кулю ці пятлю… Адным словам, на Захад не пабег, як пабеглі іншыя. А што там рабіць? Кім там будзеш? Парабкам, халуём! Відаць, доля мая такая, каб быць гнаным, кузюркаю, a ўрэшце i загібець сабакам з ліхой памяццю… Але, — вочы яго страшна бліснулі,— не, не палезу сам у цятлю, не смальну сабе у скроню: пацешуся, нагуляю япічэ трохі, пакуль яшчэ час мой, час зброі… Яшчэ ў мяне многа зла, яшчэ не за ўсё я паквітаўся…

Зноў наліў Крушынскаму, сабе спірту, разбавіў вадою i зноў, не запрашаючы таго, выпіў, не закусіў.

— Ён, пан паручнік, — кіўнуў на Крушынскага, — іншы. Ён — рыцар! Ён усё меў, але ўсё страціў. Ён хоча ўсё вярнуць — маёнтак, багацце i яшчэ большае. Да д’ябла мне ён, я яго на ражне бачу, як i яго веру ды ідэю, бо я сам за сябе, але я цяпер з ім, служу яго гаспадару — польскаму лонданскаму цэнтру. Эмігранцкаму буржуазнаму ўраду ці яшчэ як там, чорт яго ведае… Мне абы з кім хаўрусаваць, хоць з самім д’яблам, абы шкодзіць бальшавікам… Хоць i яго натугі марныя. Яму старой «Польскі ад можа да можа», «крэсаў» ніколі ўжо не бачыць. Будзе Польшча, але ўжо новая, бальшавіцкая, без эмігранцкай буржуазіі. Толку ад таго, што мы передаём усё па рацыі лонданскаму цэнтру пра тылы Чырвонай Арміі, ад нашых дыверсій мала. Чырвоную Армію ўжо не спыніш. Чорт яе ведае, адкуль у яе сіла… Ці бальшавікі трохжыльныя, ці ўвесь народ ідзе за імі ў агонь i ў ваду… Вы ж абое, — паківаў пальцам на Васіля i Яніну, — таксама бальшавіку Васюкову прадаліся. Ён заваражыў вас сваімі байкамі пра будучы рай на гэтай зямлі… Толькі, я вам скажу, не спакушайцеся, не цешцеся, бо спачатку будзеце вялікі адказ трымаць… Вам за многае не даруюць… Вам, можа, прыйдзецца яшчэ i ў Сібір перасяліцца… Няхай во ён, — кіўнуў на Янку, — скажа, што чуў i бачыў на свае вочы…

— Дурань гэты «відушчы», — не выцерпела, падала голас Яніна. — Хто дык за заслужанае зложыць сваю галаву, а ён — за дурноту…

— Думаеш: героем стаў бы? Пасмяротна быў бы ўзнагароджаны медалём? — аскаліў зубы Вяршок, — Не, мілка. Усе вы тут асуджаны…

— Калі ў каго рукі не ў крыві ды душа без бруду, дык i тут не прападзе, — рэзка адказала Яніна. — Калі ж хто акрывавіўся чужою крывёю, аддаў чорту душу, дык i на тым свеце не будзе яму спакою…

— Во, галубок, у цябе систры да дык сястрыца! — пахітаў галавою Вяршок, — Судзіць, бэсціць… А ты яе шкадуеш. На днях, як мы прыйшлі сюды, на гэты хутар, дык ён, — кіўнуў на Янку, — рваўся памагчы вам, калі вы на сабе калёсы з лесам цягнулі. Аж пабялеў, калі мудрая сястрыца ўпіналася-ўпіналася ды ад натугі ножкі задрала. Каб не прыстрашыў, што пушчу нож у спіну, дык i ўдзень выбег бы з лесу…

— Адпусціце вы яго ці праганіце, — нечакана папрасіла Вяршка Яніна. — Вы самі за сябе адказ трымайце, а яго не калечце… Ён жа яшчэ зусім малады, не ведае, дзе праўда, а дзе мана, сам лезе ў пятлю… Маціўдаву, калі маеце ў душы хоць кроплю чалавечага, пашкадуйце…

— Перагарэла ў маёй душы ўсё чалавечае… — хмурна прамовіў Вяршок. — I ў яго паволі перагарыць. Раз сустрэўся з намі на адной сцежцы, дык з намі i да канца па адной дарозе будзе ісці… Як людзі кажуць? Пайшла душа па руках, дык у чорта будзе! Вось. А па-другое, як яго адпусціш? Ён жа ўжо ўсе нашы сцежкі, спраты ведае. Возьмуць яго за кіршэнь, страсянуць — дык ён, як ты, мілка, кажаш, малады, дурны, возьме i прадасць нас. Чалавек, калі яго апанаваў страх, на што хочаш гатовы, зноў i зноў можа прадаць сваю душу…

— Божачка, якое ліха! — забедавала Яніна, калі няпрошаныя госці перасцерагалі ix («Нават i не думайце ўдаваць нас, бо адплацім — перастраляем, i рука нават не дрыгне») i папляліся ў сваю ганебную дарогу. — Які нелюдзь гэты Вяршок! I праўда, нічога чалавечага, святога няма ў яго душы. Адна крыўда, злосць, помета ды ярасць у яго. Увесь свет вялікі ненавідзіць. Загубіць ён нашага дурня…

Яна ўсё яшчэ сядзела на палку, не слала пасцель, не прыбірала ca стала, дзе засталіся астаткі ежы, што даўно пахла на ўсю зямлянку, але — дзіва! — не вабіла, не гнала ў роце сліны. Можа, i таму, што яна была са злыдневых рук. Ківаючы галавою, Яніна сабрала з палка «прэзенты» i склала ix на лаўцы.

— А што будзем рабіць во з гэтым? — задумліва запытала.

— Гэта — паўбяды, — адказаў Васіль, таксама ўражаны, разгублены. — Усё гэта можам выкінуць, схаваць ці аддаць Васюкову. А вось важней іншае — сказаць ці не сказаць, што да нас прыходзілі такія госці?

Яніна вярнулася, зноў задумліва села на палку. Лучына на пліце дагарала, i ў зямлянцы браў моц паўзмрок.

— Выходзіць, трэба заяўляць на роднага брата… — ціха прамовіла яна. — Прыйдзе Васюкоў са сваімі людзьмі, заляжа, прыйдуць тыя — пачнецца страляніна… Адзін бог ведае, хто тады застанецца жывы, зложыць галаву… Калі ж, не дай божа, куля не абміне Янку, дык мама нам тады ніколі не даруе…

— А што ён у лесе выседзіць? — запытаў Васіль, перайшоўшы i сеўшы таксама на палок. Ля самай Яніны. — Уратуецца? Заслужыць дараванне? Не, не ўратуецца i не ўцячэ ад кары. Чым больш будзе хадзіць па крывых сцежках, вытвараць разам з тымі нелюдзямі, дык тым больш строгі пазней будзе для яго суд… Ды i нам цяжка ўвесь час жыць у страху…

— I нам, i яму можа быць смерць… — пахітала галавою Яніна, — Божа мой, чаму ты ўсё-такі нелітасцівы? Перажылі вайну, выцерпелі пекла, дык не, зноў

ні спакою, ні радасці няма. Нават цяпер, пасля вайны, возьмеш ды i складзеш галаву…

— А як іначай уратаваць Янку? — запытаў ён ужо ў цемені, бо лучына патухла. — Бачыш, нават пагаварыць з ім не далі, не адпускаюць яго ад сябе ні на крок.

— Каб жа я ведала, як яго можна ўратаваць, дык… — усхліпнула, прытулілася да яго. — Адно толькі душа чуе: загубіць ён калі не нас, дык сябе… У такія маладыя гады, у такі час… Не пацешыцца, можа, ні сваёю хатаю, сямейкаю, а будзе змоладу сырую зямлю парыць…

— Дык утрая, я лічу, трэба паспрабаваць выратаваць яго… — ужо цвёрда сказаў Васіль, — Можа, удасца як адарваць яго ад шайкі, вярнуць да розуму. Будзем маўчаць, а ён рана-позна пападзецца, загіне — усё жыццё тады сябе не апраўдаеш, сабе не даруеш…

8

Засада трое сутак цярпліва чакала Вяршка, але дарма. Той ці вылежваўся ў сваёй бярлозе, ці недзе рабаваў альбо, можа, па-звярынаму i насцярожыўся — сюды ні ўдзень, ні ўночы не патыкаўся. Ад бяссоння ды напружанасці выбіліся з сіл i Яніна ды Васіль i Васюкоў з людзьмі.

На чацвёртыя суткі апоўначы Мурзік падаў перасцерагальны голас — спачатку гаўкнуў раз-другі ціха, нібы будзіў, а пасля трывожна забрахаў. I калі пачуў неспакой сабакі, i калі ўжо на цёмным дварэ адной рукою гладзіў яго па галаве i шыі, a ў другой, запацелай, сціскаў пісталет, Васіль аж дрыжэў: па-вар’яцку часта i шалёна закалацілася сэрца. Сама душа адчувала: хуткая сустрэча добра не скончыцца, акрывяніць хутар, i адзін бог ведае, хто ўцалее, а каго неўзабаве i падкосіць куля. Па рыпу дзвярэй пачуў, што высунулася з зямлянкі Яніна: ёй там адной, відаць, вельмі страшна. Засыкаў — яна зноў схавалася, хоць, канечне, не супакоілася, таксама — а можа, яшчэ i больш — не магла суняць дрыжыкі.

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Эпоха Опустошителя. Том VI

Павлов Вел
6. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VI

Контрольный поцелуй

Донцова Дарья
8. Любительница частного сыска Даша Васильева
Детективы:
иронические детективы
9.15
рейтинг книги
Контрольный поцелуй

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Бездна

Кораблев Родион
21. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бездна

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

Лекарь Империи 8

Лиманский Александр
8. Лекарь Империи
Фантастика:
попаданцы
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 8