Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

У лесе i пасля па роўнай тупкай дарозе колы каціліся без вялікага намагання, але ў нізінцы, на павароце, дзе сабраўся нанесены ў паводкі i цяпер сыпкі без дажджоў пясок, забуксавалі. Як Васіль ні ўпінаўся, як ні падштурхоўвала Яніна, выскачыць з не такой ужо i вялікай лапіны пяску не маглі — хаваліся па спіцы колы. А за ёю, гэтай лапінаю, зноў была роўная i, самае важнае, ужо блізкая дарога да зямлянкі. Аж брала крыўда i злосць, што не хапала сілы, моцы, каб зрабіць рашучы рывок, што сабака, Мурзік, дагнаўшы ix, не запыніўся нават, не пазважаў, што ім цяжка, радасна пашыбаваў без запынку на хутар.

У адчаі ды нават у абурэнні Васіль азірнуўся: відаць, зусім слаба памагае Яніна. Ці жартам нават, можа, i пакеплівае — ускочыла, як i той раз, на бярвёны i едзе як пані. Не, упіраецца, пхне, аж крэкча. Але вось зморшчылася, нібы дакараючы, што ён, мужчына, не дасць рады, а пасля раптоўна напружаны, пачырванелы твар яе скрывіўся; яшчэ праз міг яна ўпала на адну руку на бярвенне, а другою схапілася за жывот.

Ён спачатку вельмі не захваляваўся, палічыў, што, мабыць, крыху перасілілася, дык хоча адпачыць. Але пасля адчуў: штосьці тут не так. Яніне якраз блага, бо цела яе нервова ўздрыгвае. Кінуў аглоблі ды падбег да яе.

Аклікнуў, але яна не варухнулася, не абзыўнулася. Здаецца, не магла нават разагнуцца, была нібы паралізаваная. Не пазважала, калі i дакрануўся да яе.

Напаўняючыся трывогаю, узяў яе на рукі. Уразіўся: твар яе, яшчэ нядаўна чырвоны ад натугі, белы-белы, вочы заплюшчаныя, а цела яе бязвольнае i цяжкае.

— Янінка… — са страхам паклікаў, прытуліў, не разумеючы, адкуль i чаго накінулася на яе нейкае ліха.

— Пакладзі… На траву, — ледзь чутна прашаптала яна i застагнала, нават заенчыла, сціскаючы зубамі вусны.

Выйшаў з пяску i паклаў яе на ўзбочыне — на дзірване. Каля самага поля, дзе сярод лебяды, пырніку сям-там кусцілася бульба — здаецца, на загоне Навіцкіх. Яніна адвярнулася, надгарнула пад сябе ногі, зрываючыся на плач, зусім не зважаючы на яго нытанні.

— Янінка! — Ён стаў на калені, гладзіў яе па галаве, руках, прасіў сказаць, дзе i што ёй баліць, сам ледзь не плакаў, праклінаючы той момант, калі згаджаўся, каб яна памагала яму ўскочваць ці падымаць на калёсы бярвенне, папіхала. Усё ж яна — кабета, не такая ў яе сіла, каб рабіць нароўні з мужчынам. Тады, пры рабоце, быў рад за кожную яе i маленькую помач, а цяпер во хоць укусі сябе за локаць за сваю неабачлівасць.

Няхай бы што з ім здарылася кепскае, а не з ёю.

— Баліць… — закричала яна. — Ой, як баліць…

— Мілая мая, харошая, — прасіў ён. — Ну скажы, дзе i што табе баліць.

— Жывот… — нарэшце прызналася яна. — Рэжа… Як агнём гарыць…

Як пачуў, дык стала лягчэй. Можа, сапраўды перасілілася, крышку адпачне — i зноў стане на ногі. Іначай i быць не можа. Бо што ж ён тут, на хутары, ёй парадзіць, як выратуе ад болю. I, на шчасце, Яніне, здаецца, начало лягчэць. Яна заціхла, прыўзнялася нават, абцягнула на калені лёгкую, некалі бела-жоўтую, а цяпер выцвілую сукенку. Калі Васіль, азірнуўшыся, убачыў ды сказаў, што з лесу выйшла i ідзе па дарозе Чапроўская, дык Яніна нібы зусім ачуняла, ажывілася, досыць рэзка паднялася, хоць i хіснуўшыся, абаперлася на бярвенне.

— Нічога маме не кажы… — папрасіла-загадала. — Няхай думае, што мы адпачывалі… I пра каня не гавары праўды. Запытае сама — адкажам, што ўцёк…

Неўзабаве Чапроўская, несучы карзіну, дачыльгікала сюды. Кульгала, абапіраючыся на кавеньку, але ішла досыць хутка.

— Якая ты белая… — не павітаўшыся, занепакоілася яна, не зводзячы позірку з Яніны. — Блажыць?

— Відаць, перагрэлася на сонцы, дык вот крыху i пабялела, — паспрабавала ўсміхнуцца Яніна, але ўсмешка яе была не зусім вясёлая i гарэзная, як звычайна бывав пры добрым настроі.

— Ці не на сабе цягнеце вы сырняк? — здзівілася Чапроўская. — А дзе ж ваш конь? Ды во i вупражы нідзе ніякай не бачу… — i з падазронасцю зірнула на ix абаіх.

— Уцёк ад нас Рыжы, — стараючыся не пазіраць матцы ў вочы, сказала Яніна. — Ведама, чуж-чужаніца, як толькі сарваўся з прывязі, дык i марсянуў дадому. Ці нават i ў свет белы.

— Дык самі цягаеце такі ценжар? — пахітала галавою Чапроўская, а пасля i папікнула: — Ці не падурэлі вы?! Цягнучы за каня, i падарвацца можна. Ты ж, — зірнула на Яніну, — дзяўчына, а ты, — перавяла позірк на яго, — яшчз ж нядаўна на жаўтуху хварэў, печань у цябе слабая… Падарвяцё змоладу, так перасільваючыся, здароўе — белы свет мілы не будзе… Скідай, хлопец мой, бервяно во гэтае, самае тоўстае, потым яго забярэш…

Васіль паслухаў, залез на бярвёны, стаў адною нагою на пярэднюю ручку, другою — на сярэдняе бервяно, ухапіўся рукамі за камель крайняга бервяна i папхнуў яго між ног назад, пакуль не скінуў з перадка. Пасля, злезшы, зайшоў за задок калёс, яшчэ, вышэй задняй ручкі, надняў узняты канец бервяна i скінуў яго долу, нагою адкаціў на ўзбочыну. Пакуль ён рабіў гэта, Чапроўская ўсё ўшчувала ix абаіх. У яе словах была праўда, але, канечне, няможна было цяпер, у такіх умовах, жыць па гэтай праўдзе. Хочаш ці не хочаш, але мусова трэба было якраз не спаць у шапку i не асцерагацца. Праўда, кабеты пасля злёгку падпіхнулі, i ён калёсы з двума бярвёнамі пацягнуў без вялікай натугі. Чапроўская ішла ззаду i ўсё ці то дакарала Яніну, ці пра нешта ў яе строга дапытвалася. Колькі разоў азірнуўшыся, Васіль бачыў, што Яніна нібы без ахвоты адказвае i ідзе, апусціўшы галаву.

На хутары Васіль з рэўнасцю чакаў, што скажа старая Чапроўская пра зямлянку — пра іхнюю сумесную работу ды пра іхняе першае ў іхнім жыцці сумеснае жытло. Але тая нічога не сказала, толькі з ахвотаю схавалася ад спякоты ў зямлянку, дастала з карзіны i выклала на стол звязаную хустку з яйкамі, абвязаны збанок (мусіць, з малаком), слоік смятаны, а таксама i боханчык вайсковага чорнага хлеба.

— Сядзьце, з’есце трохі,— лагодна ўжо прамовіла Чапроўская.

— Дзякую, мама, — сказала Яніна, — няхай Васіль перакусіць, а я прылягу, — i легла на палок.

— А што ж вы тут ясцё? — запытала Чапроўская.

— Ды не галадаем, мама.

— Бачу, што надта сытыя… Аж «ляўціць» усё i на адным, i на другім… Шчокі ўпалі, вачэй не відаць…

— Хлеб i тушонка, праўда, скончыліся, — прызналася Яніна, — але картофлю-самасейку капаем, булён ці шчаўе варым… Я нават шчаўе на зіму крышу…

— Зерне пражым, — дадаў Васіль, не могучы паадолець сліну, што гнала i гнала ў рот, калі ўбачыў такі вабны, смачны цешчын пачастунак. — Яблыкі-скараспелкі ходзім у Ляджа рваць… Там не згарэла, уцалела колькі яблынь… Увосень грыбоў на зіму насушым, грыбныя поліўкі будзем варыць…

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Возмутитель спокойствия

Владимиров Денис
1. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возмутитель спокойствия

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий Григорьевич
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Инженер Петра Великого 4

Гросов Виктор
4. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 4

Кукловод

Майерс Александр
4. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кукловод

Невольничий караван

Май Карл Фридрих
Приключения:
прочие приключения
6.83
рейтинг книги
Невольничий караван

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.27
рейтинг книги
Ученик

Прайм. День Платы

Бор Жорж
7. Легенда
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Прайм. День Платы

Я еще не царь

Дрейк Сириус
25. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не царь

Аспирант

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Рунный маг
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Аспирант