Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Канечне, не гэтак…

— От бачыш! — цяпер, здаецца, пакрыўдзілася па-сапраўднаму ўжо. Яна, як i кожная маладая жонка, была вельмі раўнівая.

— З ёю пакутаваў бы ў дзесяць разоў больш… — прамовіў ён. — А з табою мне ўсякія накуты не страшный…

— Каб жа ты праўду казаў…— адпусцілася, але не спяшалася дараваць яму яна. Папікнула: — Скупец! Шкадуеш добрае слова лішні раз сказаць… Ты — мужчына, табе, можа, i не трэба тыя словы, а я ж — кабета, мне хочацца i гаварыць, i чуць ласкавае, далікатнае…

Дагаварыла i замерла; у гэтую ж хвіліну наструніўся i ён: здаецца, на дварэ штосьці піснула жывое. Прыслухаліся. Цяжка было даць веры, але мяўкаў кот. Жаласна, нібы просячыся ў хату. I адкуль ён тут узяўся?

Васіль устаў, адчыніў дзверцы i зірнуў у цемень. Спачатку нідзе не згледзеў ніякага ката, а пасля паблізу аплазаванага бервяна ўбачыў пару светла-карычневых вачэй. Напружыўшы зрок, абмацаў вачыма i невялікі камячок. Кот! Няўжо іхняя Мурка, якая была ў ix да блакады? Калі яна, дык як уцалела адна тут?

— Мурка! — паклікаў ён. — Гэта ты?

Агеньчыкі мільгануліся, камячок варухнуўся i падаўся насустрач, увайшоў у зямлянку, зацёрся аб ногі i зноў жаласна замяўкаў, нібы заплакаў.

— Мурка! — узрадаваўся ён, падняў кошку на рукі.— Жывая! I не здзічэла, не забылася на нас! Дык гэта на цябе ўсе гэтыя дні брахаў Мурзік, адганяў цябе, бедную, ад нас? — Пагладзіў па спіне, а Мурка, шчаслівая, замурлыкала, тулячыся да грудзіны. — Жыві, Мурка, з намі, усё ж жывая душа. А па-другое, i твая тут дамоўка…

7

Мурзік (ён на трэці дзень збег ад свайго ружэвіцкага гаспадара i прымчаўся сюды, на хутар Амшарок) Hiяк не хацеў прымірыцца, што заявілася тут яшчэ адна жывая істота, знайшла прытулак i ласку. Ён пры першым жа выпадку нападаў на кошку, змушаў яе ці ратавацца бегам, несціся з усіх сіл ад зямлянкі ў поле, ці ўзабрацца i сядзець гадзінамі на бярэзіне альбо на грушы. Яніна i Васіль спрабавалі памірыць ix, прывучыць, што можна тут жыць ім абаім i што яны абаім ім рады, але скончыўся ліпень, пачаўся жнівень, a іхняя

прымірэнчая спроба не ўдавалася. Каб паспачуваць Мурцы, мусілі навязаць Мурзіка каля склепа, пасяліць яго ў будцы, дазволіць кошцы хадзіць там, дзе яна хоча, без ніякай перашкоды заходзіць у зямлянку. Мурка, ці то засумаваўшы за год без людзей, ці то баючыся ix зноў страціць, лічы, не адступала ад Яніны i Васіля ні на крок: ідуць яны на поле, у лес альбо вяртаюцца, заходзяць у зяМлянку — яна пляцецца ўслед за імі. Лягуць спаць — i яна сцюцюрыцца ў іхніх нагах, ціхенька мурлыча ад шчасця. Мурзік панерваваўся колькі дзён — ліслівіў перад імі, гыркаў на кошку, — а пасля здаўся, падпарадкаваўшыся сваёй долі, хоць, канечне, затаіў прыкрую злосць на кошку.

Сёння ўвечар Яніна i Васіль позна не клаліся спаць. Яна пры святле лучыны, што тлела на пліце, латала яго падраную на локцях i разарваную пад пахамі кашулю, а ён тачыў бруском серп — па-першае, рабілі пры зямлянцы i ў самой зямлянцы не толькі ўдзень, але i ўвечар, а па-другое, заўтра з раніцы меліся пайсці на рэчку, на Сядзіўную, каб нажаць аеру. 1 м, як i зямлянку, думалі накрыць склеп.

Абое, не змаўляючыся, аж уздрыгнулі, калі пачулі, што на двары нечакана забрахаў Мурзік. Яны кожны вечар чакалі сабачага брэху, дранцвелі, калі чулі яго, але сёння адразу ж разгубіліся ўдвая ці ўтрая, чым звычайна. Кожнаю жылкаю адчулі: цяпер Мурзік брэша не так, як раней цяўкаў на Мурку (a цяўкаў тады не вельмі пагрозна, смела ды з перавагаю сваёй сілы), цяпер жа ён нібы спалохаўся i забрахаў з адчаем, з перасцярогаю. Гэтак ён, як, бадай, i кожны сабака, падаваў голас удзень i ўночы ў Ружэвічах, калі заяўляліся нечакана незнаёмыя людзі. Ведаючы ўжо гэты нораў, адчулі: Мурзік брэша на людзей. I найхутчэй за ўсё прарочыць непажаданых — тых, каго яны чакалі ды баяліся ўсе гэтыя дні, пасля прыходу Васюкова i маці. Каб ішоў адзін Янка, дык Мурзік гэтак не перасцярагаў бы, бо ён, сабака разумны, навучаны-правучаны, помніў таго па Ружэвічах.

Бачачы, што Васіль збіраецца выйсці, Яніна хацела затрымаць яго. У яе вачах застыў спалох, i ўся яна наструнілася, нібы закамянела.

— Калі ўведалі пра нас, ідуць, дык ужо нікуды не ўцячэш, не схаваешся, — сказаў ён, адчуваючы, што трэба выйсці i суцішыць Мурзіка, бо той пазней можа заплаціць за свой гэты брэх i жыццём.

На дварэ было ўжо цёмна, халаднавата i, здаецца, расяна. Як ні ўзіраўся туды-сюды, нікога нідзе не ўбачыў, не пачуў.

— Ціха, Мурзік, — папрасіў, каб той не брахаў, не тупаў.— Маўчы.

Той паслухаў, сціх. Але па-ранейшаму стаяў галавою на Ляжджа — i Васіль зразумеў: адтуль, з прырэчных хутароў, нехта ідзе сюды. Неўзабаве Васіль, маючы абвостраны за вайну слых, учуў далёкія крокі. Нехта — і, канечне, не адзін — ішоў па тупкай пагонцы, што вяла з тых хутароў да Амшарка, а з Амшарка — у вёску. Непадалёку, ля поплаву, на муроўі, тупат заціх, i неўзабаве нехта адзін накіраваўся сюды. Ішоў лёгка, амаль нячутна. Пэўне, быў яшчэ малады. Па тым, што Мурзік паводзіўся досыць спакойна, Васіль зразумеў: ідзе не зусім чужаніца.

Не пачуўшы брэху, не выцерпела, выйшла з зямлянкі i Яніна.

— Ну, што тут? — не даходзячы да склепа крокі тры, запытала яна.

Васіль нічога не адказаў, ускінуў угору руку — яна, маючы добры зрок i слых, згледзела гэты яго перасцерагальны знак, замоўкла, затаілася, таксама прыслухоўваючыся.

Чалавек, пачуўшы Янініна запытанне, запаволіў хаду i, здаецца, клацнуў затворам пісталета. Запыніўся. Ці то сам ён усхвалявана дыхаў, ці яму здалося, але Васіль нібы адчуў чужое дыханне.

— Яня? — пачуўся глухаваты голас.

Яны абое выдыхнулі з сябе, здаецца, увесь цяжар: Янка.

— Мы, — адказала Яніна.

Янка рушыў зноў да ix, паўстаў у цемені перад імі невысокай таўсматай постаццю. Здаецца, ці ў фуфайцы, ці ў кароткім бушлаце.

— Вы адны? — не вітаючыся, запытаў ён. — Няма нікога чужога?

— Няма, — цяпер ужо адказаў Васіль. — Мы адны. На ўсю вёску i на ўсе хутары.

Янка, павярнуўшыся, свіснуў тры разы — тут жа з пагонкі сюды накіраваліся людзі. Падаў руку Васілю.

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Эпоха Опустошителя. Том VI

Павлов Вел
6. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VI

Контрольный поцелуй

Донцова Дарья
8. Любительница частного сыска Даша Васильева
Детективы:
иронические детективы
9.15
рейтинг книги
Контрольный поцелуй

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Бездна

Кораблев Родион
21. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бездна

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

Лекарь Империи 8

Лиманский Александр
8. Лекарь Империи
Фантастика:
попаданцы
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 8