Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Мазалі на тваіх руках… — гаварыў Казік. — Вёдры цягаеш? Не цягай.

— Шкода твайго бацькі,— прашаптала Оля, — мужчына, а…

— Шкода, шкода… Падумаеш, мне вялікі гонар, што мая жонка свіныя вёдры носіць… Паедзем са мной. А то здзічэеш тут, сярод свіней. Сорам будзе людзям паказаць.

— Глядзі, глядзі! — тузануў я Янака за рукаў.

— От! Другі раз вушы абарву, калі будзеш лезці не ў сваё, — адпіхнуў мяне злосна Янак i пайшоў.

— Ну, як? — злавіў мяне пасля вячэры аднаго на дварэ Казік. — Яны, гэтага… не цмокаліся?

— Не, — утаіў я.

— Ты, пацан, праўду гавары!

— Далібог, не бачыў,— сказаў я.

— Ціх! — сыкнуў на мяне Казік. — Яна, можа, стаіць дзе i падслухоўвае. Ты мо i не думаў глядзець за імі?

— Дальбог, глядзеў…

— Ну, ладна. Малайчына! — пагладзіў Казік па маёй галаве. — А касцюмчык табе Оля купіць. Ведай маю дабрату! Ты, брат, пільнуй. Ты мала каму вер на гэтым свеце. Пацан, салага ты яшчэ, некалі ўбачыш…

Я так i не зразумеў тады, што ён мне хацеў сказаць, але толькі не паслухаўся яго, па-колішняму верыў тату, Янаку, Олі, а яму… Сапраўды, чамусьці Казіку мне не хацелася верыць.

Нядзелі я ніяк не мог прычакаць. У гэты дзень медпункт не працаваў, i Оля мелася быць дома. Яна падакляравала мне касцюм, а яшчэ сказала, што пачастуе марожаным, якога я дагэтуль i ў вочы ніколі не бачыў.

Устаў я раненька, раней за ўсіх. Дапамог Олі падмесці двор, знёс кошыкамі ў поле смецце, а пасля прынёс сырога, жоўтага пяску i густа высыпаў сцежку.

Пазней мужчыны, што прыходзілі падстрыгацца да майго бацькі, страшылі мяне, што я адаб’юся ў горадзе ад Олі, буду бегаць i плакаць адзін. Але я не баяўся: ведаў, што яны жартуюць.

Калі мы з Оляй выскачылі з хаты, то ледзь не збілі на ганку з ног нашага брыгадзіра.

— Куды вы, Янукевічы? — запытаў ён.

Я паспяшыў пахваліцца.

— Канечне, яно трэба, — брыгадзір пачухаў патыліцу. — А можа, вы, Вольга Васільеўна, выратавалі б мяне сёння. Ведаеце, жыта за рэчкаю асыпаецца. А як дождж? З’есць тады мяне старшыня! Нядзельнік во зрабіць надумалі, падабраць за жняяркаю валкі.

— Як, Пецька? — тузанула мяне за нос Оля.

— Ай, — пацягнуў я яе за руку. — Паехалі… Тата сходзіць.

— Не, мусіць, трэба памагчы, — затрымала мяне Оля. — Дзядзьку Мікіту могуць з брыгадзірства скінуць.

— Ну, не скінуць, — усміхнуўся брыгадзір, — але будзе грызні…

У Стоўбцы мы не паехалі. Выбралі лягчэйшыя граблі, падышоў Янак з драўлянымі вілкамі, i мы пайшлі вуліцаю за рэчку. Янак i Оля ішлі побач, а я трумсаў другім бокам вуліцы, перабіраў грабільнам штыкеціны платоў.

Недалёка ля моста, ужо за вёскаю, Оля войкнула i прысела. Я быў злосны i не падбег да яе — злаваўся. Дакляравала-дакляравала i — на табе! А Янак нагнуўся i пачаў шукаць у назе стрэмку, але нагі Олінай у рукі не браў. Яна засмяялася, пабегла. Дагнаўшы мяне, падхапіла на рукі.

Я ж цябе падманула, Я ж цябе падвяла, Я ж цябе, маладога, З розуму звяла…

Я нехаця зграбаў жыта, не зважаў на Оліны жарты, адварочваўся, калі яна хацела зазірнуць мне ў твар.

— Злуе! — ківала яна на мяне галавою Янаку. — Ну, Пецік, у гэтую нядзелю. Далібог, ужо ў гэтую…

Мы не пайшлі да ўсіх за рэчку, бо Олі захацелася грэбці ля лесу, нашаю групкаю.

— Мы — ударнікі,— смяялася яна. — Перадавікі. Змагаемся за… Янак, не адставай, бяры прыклад з Пеці. Ён лепш за нас усіх працуе.

Я не хацеў з ёю размаўляць ці жартаваць. Калі я сабраўся кінуць граблі i марсянуць дамоў, пацямнела, прапала сонца, адразу пасвяжэла, застыў на спіне i на твары пот. Над вёскаю чарнела вялікая, на палавіну неба, хмара. Хутка аднекуль наляцеў вецер, закруціў, панёс хапкі жыта, чапляў за кусты. Гэтак жа хутка пырснулі халодныя кроплі. Потым зашумела, завесіла вёску: лінуў спорны-спорны, цёплы дождж.

Янак i Оля схаваліся ад дажджу ў раскіданай ветрам нечай капе сена, а я залез у другую, што была збоку іхняй.

Стрэліла, аж трасянуліся ля вушэй жылкі.

— Ідзі сюды, хопіць дзьмуць губы, гэй! — гукнула Оля. — Адзін баяцца будзеш.

— Не будзе, — заспакоіў яе Янак.

— Злосны i помслівы ты, мусіць, Пецька, як i твой брат…

Я маўчаў. Маўчалі i яны. Усё, мусіць, паглядалі на поле, на тое, як да дзяўчат перабягалі хлопцы, як вісеў над іржышчам дождж. Пасля я бачыў, што Оля высоўвала з капы руку, збірала на яе ваду i пырскала ёю на Янака — кідала яму на грудзіну, відаць, на гарачы, яшчэ не астылы твар.

— Чаго ты такі, Янак? — пачуў я, хоць Оля i ціха гаварыла. — Ты ж не такі ўжо быў ціхоня. Не раз бараніцца трэба было…

— Не быў,— Янак высунуў босую нагу на дождж.

— Ты яшчэ любіш мяне?

— Чаму ты так думаеш?

— Ты ж… Не мог ты ўжо ўсё забыць… — ціха гаварыла Оля.

— Я хацеў таго, чаго хлопцы хочуць…

— Няпраўда. Не мані. Ты не такі. Гэта Казік тады з першага вечара не паважаў мяне, нахабнічаў… Ты дарэмна тады ўцёк, пакінуўшы Казіка ca мною… Haшто ты яго прыводзіў? Чаму злаваўся, раўнаваў? Дзяўчатам падабаюцца вясёлыя хлопцы, вось я i… Далібог, у той вечар была я з Казікам строгая… Можа, ён, вярнуўшыся, табе абы-чаго нагаварыў… Яначак, скажы, ты любіш мяне?

Янак маўчаў.

— Маўчыш. Ну, i не кажы. I не трэба… Сваркі баішся. А я ўбачыла, што Казік мяне не любіць, што яму трэба было даказаць, што за ім любая…

— А чаго ж ты ішла тады за яго? — ледзь не закрычаў Янак.

— Табе назло. Як пакінуў тады мяне, падумаў брыдкое, не паверыў мне, то я i вырашыла адпомсціць…

— Адпомсціць, адпомсціць! — Янак гаварыў злосна. — Помста! Скажы: баялася, што буду бензінам пахці i ты за мною горада не ўбачыш, прападзеш ля свіней… Здзічэеш!

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Сильнейший Столп Империи. Книга 4

Ермоленков Алексей
4. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
фэнтези
аниме
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 4

Третий Генерал: Том VII

Зот Бакалавр
6. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том VII

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Гаусс Максим
8. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Схрон

Головачев Василий Васильевич
2. Смутное время
Фантастика:
научная фантастика
8.08
рейтинг книги
Схрон

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Громкие убийства

Смирнова Людмила Николаевна
Колесо фортуны
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Громкие убийства

Неучтенный элемент. Том 11

NikL
11. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 11

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Казачий князь

Трофимов Ерофей
5. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Казачий князь

Страж Кодекса. Книга VII

Романов Илья Николаевич
7. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VII

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.15
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)