Чтение онлайн

на главную

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Змоўкні!

— Праўда вочы коле… Янак цябе толькі можа на трактары пакатаць… На трактары? Сорам! Вось сусед — гараджанін…

Янак гаварыў, крычаў, а Оля маўчала i, мусіць, плакала, а пасля змоўк i ён.

— Янак, я вазьму развод? Усё роўна прыйдзецца…

— Як хочаш, — Янак апусціў вочы i пачаў капаць пяткаю зямлю, — раз ужо людзей насмяшылі…

— Ты ж любіш мяне, счарнеў вунь…

— Ну i што?

— Як — што! — Оля нахілілаея, упала яму на грудзіну. — Навошта мы губім сябе?

Янак падняў яе галаву, зірнуў у вочы, а пасля пачаў цалаваць. Оля не баранілася.

«Думаюць, што я не бачу. Скажу тату…»

— Янак, — яна адхінулася ад яго, — як сёння прыедзе Казік, то адразу сама i скажу… Не будзе ў нас з ім жыцця… Мы з’едзем куды — хоць у Сібір, хоць у Казахстан, — а пасля, калі ўсе забудуць, можам i вярнуцца. Чаго маўчыш? Скажы што…

— Думаеш, мне легка? — ціха сказаў Янак. — Як падумаю, што ты ўжо…

— Ну, якая? — не дачакаўшыся, нецярпліва запытала Оля.

— Якая! Чужая…

— Чужая… — перакрывіла Оля. — Вось як… Ды ты ні кропелькі мяне не кахаў. Кахаў бы — усё зразумеў…

Оля яшчэ шмат папікала, а пасля нечакана падхапілася i пабегла ў густы дождж.

— Янак, — перабегшы да свайго суседа, усклікнуў я, — пакатаеш мяне сёння? Вунь як будуць ляцець з-пад колаў пырскі!

— Адчапіся ты! — буркнуў той. — Не да цябе…

Казік прыехаў дамоў пад вечар, прывёз мне ўсялякіх ласункаў. Сам не разумею, як усё здарылася, але ён змусіў мяне расказаць пра сённяшні дзень. Слухаў, кусаў вусны.

— А ты хоць, асёл, з імі ў адной капе сядзеў ці воддаль дзе? — закрычаў на мяне.

— Воддаль.

— Эх ты, дубіна!

— Чаго ты так на Пецьку крычыш? — аднекуль нахапілася Оля.

— Ну, хадзі, хадзі сюды, галубка… — паківаў пальцам Казік. — Раскажы, падзяліся шчыра, як сумна адной без мужа, як… Усё-ўсё раскажы.

Оля стрэльнула позіркам на мяне — я не міргнуў i вокам: ведай, як хлусіць.

— Ну, расказвай, мадам…

— Казік, нам з табой…

— Што — нам?.. — закрычаў Казік i хапіў яе за плячо. — Сволач ты! Абы толькі пакінуў адну, то… Варту ставіць да цябе?

— Казік, ты не любіш мяне, ты мяне ўзяў, каб толькі…

— Гэта як я захачу! — перабіў яе Казік. — Калі ўзяў, то ты — мая.

— Мы павінны ўзяць развод! I чым хутчэй, тым лепш.

— Я табе дам развод! Я табе… — Казік замахнуўся i ўдарыў Олю па шчацэ. — Ну, я не люблю цябе i не любіў, я памыліўся, паспяшаўся, мне не такая баба, як ты, патрэбна…

Ён замахнуўся яшчэ раз, але я не стрываў, падбег i павіс на яго руцэ.

— Не бі Олю! Яна харошая! Оля добрая! Скажу тату!..

— Усе вы добрыя, — адкінуў мяне брат. — Усе вы абманваеце мяне: робіце адно, а гаворыце другое.

Оля вырвалася, уцякла да суседзяў. Пакінуўшы брата, услед за ёю пабег i я.

Сёння зноў прыязджае дамоў Казік. Я не ведаю: ажаніўся ён з «дачкой якога-небудзь туза» ці не. Але я рашыў, што не пакажу яму, нізашто не пакажу ліст, што прыслалі Янак i Оля з цаліны. Я не скажу яму, што атрымаў учора першую пяцёрку, што настаўніца мяне пахваліла, не прагаваруся Казіку i пра тое, што калі навучуся пісаць, дык абавязкова напішу Олі ліст. Раскажу, як яе я любіў, папрашу ў яе прабачэння за тую віну перад ёю. Я ёй усё-ўсё апішу, пажадаю шчасця…

Жывы покліч

Прысвячаю маладым бацькам 1944 i 1945 гадоў

1

Самалёты ляцелі адзін за адным, натужна гулі, i ад гэтага густога, настойлівага гулу, здаецца, трымцела ды звінела не толькі высокае неба, але i зямля. Калі яны наблізіліся, Васіль нібы аглухнуў: заклала ў вушах. Усё ранейшае — шапаценне пяску пад коламі, калёсны рып, птушыныя спевы, лясны ціхі звон — патанула ў гэтым магутным неспакоі.

Яніна закрыла твар далонямі i з насцярогаю прыціснулася да Васіля. Гэтыя насцярога ды боязь самалётаў заявіліся ў яе яшчэ ў блакаду, калі немцы пачалі бамбіць партызанскія лагеры ў Налібацкай пушчы, а таксама — сёлета, пасля нядаўніх кароткіх, але лютых баёў над Ружэвічамі. I ў тыя бамбёжкі, i ў гэтыя баі самалёты страшна вылі, скаланалі паветра i зямлю стрэламі ды выбухамі. Сёлета некалькі ахопленых агнём машын нават упала каля вёскі, адна — зусім на гародзе канцавой хаты. Ад упалага самалёта загінула сям’я, якая хавалася ў акопчыку, а ад узрыву i агню загарэлася некалькі блізкіх дамоў i ва ўсім засценку павыбівала шыбы ў вокнах.

Васіль прыпыніў каля густалістай бярэзіны каня i задраў галаву, стараючыся пазнаць: чые ў светлым, нават белаватым ад шчодрага сонца небе самалёты? Заўважылі зверху ix тут, на лясной дарозе, ці не? Паласнуць кулямётнаю чаргою ці не пазважаюць на адзінокую фурманку, паляцяць далей — сваім шляхам?

Самалёты, як здалося адгэтуль, з зямлі, былі шэразеленаватыя, з светлымі водбліскамі. Вось накрылі ценем, паказалі свае знакі — чырвоныя зорачкі з белаю акаймоўкаю. Праляцелі над імі, памкнуліся наперад, на захад. Гул, адбіваючыся ад зямлі, хваляваў-калыхаў паветра. Яно, парушанае ды ўстрывожанае, дрыжала, аж спявала-стагнала ад цяжару.

— Бамбавозы, «ПЕ-2», — калі самалёты пагналі гул наперад i аддаліліся, з палёгкаю прамовіў ён. — Відаць, паляцелі на Ліду. На аэрадром.

Яніна, пачуўшы, чые самалёты, адсланіла твар, апусціла рукі на калені, але ўсё яшчэ з трывогаю тулілася да яго плечука i маўчала; рэха суцішвалася i ўкладвалася, лес спакайнеў, хоць здавалася, наваколле ўсё яшчэ звініць i гудзе — ён, гул, стаяў у вушах. I калі неўзабаве зноў крануліся, паехалі далей, дык даўгавата не было чуваць, што шапаціць сухі пясок пад коламі, рыпяць на выбоінах калёсы i пазвоньваюць на ix каструлі ды міскі ад нечаканых штуршкоў.

Поделиться:
Популярные книги

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Поцелуй небо

Ритчи Криста
1. Сестры Кэллоуэй
Проза:
современная проза
семейный роман
5.00
рейтинг книги
Поцелуй небо

Эволюционер из трущоб. Том 11

Панарин Антон
11. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 11

Неучтенный элемент. Том 9

NikL
9. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 9

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Перешагнуть пропасть

Муравьёв Константин Николаевич
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть

Барон переписывает правила

Ренгач Евгений
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Отморозок 1

Поповский Андрей Владимирович
1. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 1

Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера

Афанасьев Семен
1. Старшеклассник без клана. Апелляция аутсайдера
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера

Лекарь Империи 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 6

Путь Князя. Возрождение. Часть 2

Рокотов Алексей
7. Путь князя
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Путь Князя. Возрождение. Часть 2

Старый, но крепкий

Крынов Макс
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий