Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сабачае сэрца

Булгакаў Міхаіл

Шрифт:

«Быццам у галёшах», — з непрыемным адчуваннем падумаў Піліп Піліпавіч, уздыхнуў, засоп і пачаў забаўляцца з патухлай цыгарай. Чалавек ад дзвярэй каламутнымі вачыма пазіраў на прафесара, курыў папяроску і пасыпаў попелам на манішку.

Гадзіннік на сцяне побач з драўляным рабчыкам празваніў пяць разоў. Усярэдзіне ў ім яшчэ нешта стагнала, калі Піліп Піліпавіч пачаў гутарку:

— Я, здаецца, ужо два разы прасіў не спаць на палацях на кухні, — тым болей удзень?

Чалавек кашлянуў асіпла, нібы ўдавіўся костачкай, і адказаў:

— На кухні паветра намнога прыемней.

Голас у яго быў незвычайны, глухаваты і адначасова гучны, нібы з маленькай бочачкі.

Піліп Піліпавіч паківаў галавой і запытаўся:

— Адкуль узялася гэтая брыдота? Я пра гальштук гавару.

Чалавек прасачыў услед за пальцам позіркам, скасавурыў яго цераз адтапыраную губу і з любоўю паглядзеў на гальштук.

— Чаму ж «брыдота»? — загаварыў ён. — Шыкарны гальштук. Дар'я Пятроўна падарыла.

— Дар'я Пятроўна вам брыдоту падарыла, усё роўна як і гэтыя чаравікі. Гэта што за бліскучая дрэнь? Адкуль? Я што прасіў? Купіць прыстойныя чаравікі, а гэта што? Няўжо доктар Барменталь гэта выбраў?

— Я загадаў яму, каб лакавыя. Што я, горшы, чым людзі? Паглядзіце на Кузнецкім — усе ў лакавых.

Піліп Піліпавіч пакруціў галавой і прамовіў важка:

— Спаць на палацях больш не будзеце. Зразумела? Гэта што за нахабства? Вы ж замінаеце! Там жанчыны!

Твар у чалавека пацямнеў і губа адтапырылася.

— Ну і што, што жанчыны. Падумаеш, пані гэтакія. Звычайная прыслуга, а форсу, як у камісарш. Гэта ўсё Зінка-ябеда.

Піліп Піліпавіч паглядзеў строга:

— Не смець зваць Зіну Зінкай! Зразумела?

Маўчанне.

— Зразумела, пытаюся?

— Зразумела.

— Прыбраць гэтае паскудства з шыі. Вы… ты… вы паглядзіце на сябе ў люстра — на што вы падобны. Нейкі балаган. Недакуркі на падлогу не кідаць — прашу ўжо соты раз. Каб болей я не чуў ніводнага мацернага слова ў кватэры! Не плявацца! Вось плявацельніца! З пісуарам абыходзіцца як належыць. З Зінай усякія размовы спыніць. Яна скардзіцца, што ў цемры вы яе падпільноўваеце. Глядзіце! Хто адказаў пацыенту «сабака яго ведае!»? Што вы, на самай справе, у карчме, ці што?

— Нешта вы мяне, папаша, надта прыцясняеце, — раптам плаксіва прамовіў чалавек.

Піліп Піліпавіч пачырванеў, акуляры яго бліснулі.

— Гэта хто тут вам папаша? Што за фамільярнасці? Каб болей я не чуў гэтага слова! Называць толькі маё імя і імя па бацьку!

Дзёрзкі выклік успыхнуў у чалавечку:

— Ды што вы ўсе… То не плюй. То не куры. Туды не хадзі… Гэта ж што на самай справе? Амаль як у трамваі. Што вы мне жыць не даяце? А наконт «папашы» — гэта вы дарэмна. Хіба прасіў я мне аперацыю рабіць? — Чалавек абурана брахаў. — Нічога сабе! Схапілі жывёліну, спаласавалі голаў нажом, а цяпер грэбуеце. Я, можа, свайго дазволу на аперацыю не даваў. А таксама (чалавек упёрся вачыма ў столь, нібы ўспамінаў нейкую формулу), а таксама і мае родзічы. Я маю права на іск падаць.

Вочы ў Піліпа Піліпавіча сталі круглыя, цыгара выпала з рук. «Ну і тып», — мільгнула ў галаве.

— Вы, здаецца, незадаволены, што вас ператварылі ў чалавека? — спытаўся ён і прыжмурыўся. — Вы, можа, хочаце зноў бегаць па сметніках? Мерзнуць у падваротнях? Ну, каб я ведаў…

— Ды што вы ўсё папракаеце — сметнік, сметнік. Я свой кавалак хлеба здабываў. А калі б я памёр у вас пад нажом? Што вы на гэта скажаце, таварыш?

— Піліп Піліпавіч! — злосна ўсклікнуў Піліп Піліпавіч. — Я вам не таварыш! Гэта неверагодна! «Жах, жах», — падумалася яму.

— Ну, вядома ж… — з іроніяй загаварыў чалавек і пераможна адставіў нагу, — мы разумеем-с. Якія ж мы таварышы! Дзе ўжо нам. Мы ва ўніверсітэтах не вучыліся, у кватэрах на пятнаццаць пакояў не жылі. Але цяпер пара б выкінуць гэта з галавы. У цяперашні час кожны з нас мае свае правы…

Піліп Піліпавіч, бялеючы, слухаў развагі чалавека. Той перастаў гаварыць і дэманстратыўна пайшоў да попельніцы з пажаванай папяроскай у руцэ. Паходка ў яго была віхлястая. Ён доўга камячыў і растоптваў недакурак, і ўвесь ягоны выгляд гаварыў: «На! На!» Патушыў папяросу, на хаду ляснуў зубамі і круцянуў нос пад паху.

— Пальцамі блох лавіць! Пальцамі! — люта закрычаў Піліп Піліпавіч. — І я не разумею, адкуль яны на вас бяруцца?

— Я што ж, па-вашаму, разводжу іх, ці што? — пакрыўдзіўся чалавек. — Відаць, блохі любяць мяне, — тут ён пальцамі памацаў у падкладцы пад рукавом і пусціў на паветра камяк рыжай лёгкай ваты.

Піліп Піліпавіч перавёў позірк на гірлянду на столі і забарабаніў пальцамі па стале. Чалавек пакараў блыху, адышоў і сеў на крэсла. Рукі ён пры гэтым, апусціўшы далоні, прыціснуў да лацканаў пінжака. Вочы яго скасавурыліся на паркетныя шашачкі. Ён глядзеў на свае чаравікі і ад гэтага меў вялікае задавальненне. Піліп Піліпавіч паглядзеў туды, дзе ззялі яркія водсветы на круглых насках, прыплюшчыў вочы і загаварыў:

— Што яшчэ вы мне хочаце паведаміць?

— Ды ясная справа! Дакумент, Піліп Піліпавіч, патрэбен.

Піліпа Піліпавіча аж перасмыкнула.

— Хм… Д'ябал! Дакумент! Сапраўды… Кхм… а магчыма, гэта можна як-небудзь… — Голас ягоны гучаў няўпэўнена і сумна.

— Злітуйцеся, — упэўнена адказаў чалавек, — як жа гэта так без дакумента? Прабачце. Самі ведаеце, што чалавеку без дакументаў існаваць нельга. Па-першае, дамкам…

— Пры чым тут дамкам?..

— Як гэта пры чым? Сустракаюць, пытаюцца — калі ж ты, шаноўны, прыпішашся?

— Вой, божа мой, — паныла ўсклікнуў Піліп Піліпавіч, — сустракаюць, пытаюцца… Уяўляю, што вы ім гаворыце. Я ж забараніў вам швэндацца па лесвіцы.

— А што я, катаржнік? — здзівіўся чалавек, і свядомасць ягонай праваты загарэлася нават у рубіне. — Як гэта «швэндацца»? Гэта даволі крыўдна. Я хаджу, як і ўсе людзі.

І ў гэты час ён зашоргаў лакірованымі нагамі па паркеце.

Піліп Піліпавіч змоўк і адвёў вочы ўбок. «Трэба ўсё ж стрымлівацца», — падумаў ён. Падышоў да буфета і адным дыхам выпіў вады.

Поделиться:
Популярные книги

Метатель. Книга 5

Тарасов Ник
5. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 5

Дважды одаренный. Том V

Тарс Элиан
5. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
городское фэнтези
5.25
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том V

Война магов

Прозоров Александр Дмитриевич
6. Князь
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
8.34
рейтинг книги
Война магов

Лекарь Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 7

Первый среди равных. Книга XII

Бор Жорж
12. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга XII

Стечкин

Чуев Феликс Иванович
582. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Стечкин

Практик

Листратов Валерий
5. Ушедший Род
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Практик

Шайтан Иван 5

Тен Эдуард
5. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
5.50
рейтинг книги
Шайтан Иван 5

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Атаман. Гексалогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
8.17
рейтинг книги
Атаман. Гексалогия

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Буря соперничества

Мазуров Дмитрий
4. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.25
рейтинг книги
Буря соперничества

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Возмутитель спокойствия

Владимиров Денис
1. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возмутитель спокойствия