Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сабачае сэрца

Булгакаў Міхаіл

Шрифт:

— За кран і за ката, — раўнуў раптам Піліп Піліпавіч без іранічнага спакою.

— Піліп Піліпавіч, — трывожна ўскрыкнуў Барменталь.

— Пачакайце. За тое, што вы ўчынілі і з-за чаго сарваўся прыём. Гэта невыносна. Чалавек, як дзікун, гойсае па кватэры, вырывае краны. Хто забіў кошку пані Паласухер? Хто…

— Тры дні назад вы, Шарыкаў, укусілі пані на лесвіцы, — заўважыў Барменталь.

— Вы стаіце… — рыкаў Піліп Піліпавіч.

— Ды яна мне па мордзе, — завішчаў Шарыкаў, — у мяне не казённая морда!

— Таму што вы яе за грудзі ўшчыпнулі, — закрычаў Барменталь і абярнуў бакал, — вы стаіце…

— Вы стаіце на самай ніжэйшай ступеньцы развіцця, — перакрычаў усіх Піліп Піліпавіч, — вы яшчэ толькі фарміруецеся, слабая розумам істота, усе вашы ўчынкі чыста звярыныя, а вы ў прысутнасці двух чалавек з універсітэцкай адукацыяй дазваляеце сабе развязна даваць парады касмічнага маштабу і гэтакага ж касмічнага глупства пра тое, як усё падзяліць. І ў той жа час наглыталіся зубнога парашку…

— Тры дні назад, — пацвердзіў Барменталь.

— Дык вось, — грымеў Піліп Піліпавіч, — зарубіце сабе на носе, — дарэчы, чаму вы сцерлі з яго цынкавую мазь? — вам трэба маўчаць і слухаць тое, што вам гавораць. Вучыцца і старацца стаць хоць крыху прыдатным членам сацыялістычнага грамадства. Дарэчы, які нягоднік падсунуў вам гэту кнігу?

— У вас усе нягоднікі, — спалохана адказаў Шарыкаў, аглушаны нападам з двух бакоў. — Ну што ж такое. Ну, Швондзер даў. Ён не нягоднік… Каб я развіваўся…

— Я бачу, як вы развіваецеся пасля Каўцкага, — аж пажаўцеў і віскліва крыкнуў Піліп Піліпавіч. Ён люта націснуў на кнопку на сцяне. — Сённяшні выпадак паказвае гэта найлепшым чынам. Зіна!

— Зіна! — крычаў Барменталь.

— Зіна! — спалохана крычаў Шарыкаў.

Прыбегла спалатнелая Зіна.

— Зіна, там у прыёмнай… Яна ў прыёмнай?

— У прыёмнай, — пакорліва прызнаўся Шарыкаў, — зялёная, як купарос.

— Зялёная кніжка…

— Ну, цяпер паліць, — адчайна ўскрыкнуў Шарыкаў, — яна казённая, з бібліятэкі…

— Перапіска — называецца, як яго… Энгельса з гэтым чортам… У печ яе!

Зіна паляцела.

— Я б гэтага Швондзера, слова гонару, павесіў бы на першай галіне, — усклікнуў Піліп Піліпавіч і люта ўпіўся ў крыло індычкі, — сядзіць гэтакая дрэнь у доме, быццам скула. Мала што піша розную гнюсь у газеты…

Шарыкаў злосна і іранічна пачаў касавурыцца на прафесара. Піліп Піліпавіч таксама коса стрэліў позіркам у яго.

«Ой, толку не будзе, здаецца, у нас у кватэры», — раптам прароча падумаў Барменталь.

Зіна прынесла на круглым блюдзе рыжую з правага боку і падрумяненую з левага бабу і кавярнік.

— Я не буду яе есці, — адразу пагрозліва і непрыязна заявіў Шарыкаў.

— А вас ніхто і не просіць. Вядзіце сябе прыстойна. Доктар, прашу вас.

Абед скончыўся моўчкі.

Шарыкаў дастаў з кішэні скамечаную цыгарэту і закурыў. Пасля кавы Піліп Піліпавіч паглядзеў на гадзіннік, націснуў на рэпецір, і гадзіннік пяшчотна сыграў восем з чвэрткай. Піліп Піліпавіч звычна адкінуўся да гатычнай спінкі крэсла і пацягнуўся па газеты на століку.

— Доктар, прашу вас, паехалі з намі ў цырк. Толькі малю богам, паглядзіце ў праграму, ці няма катоў.

— І як гэту свалату ў цырк пускаюць, — панура заўважыў Шарыкаў, паківаў галавой.

— Ну, ці мала каго туды пускаюць, — двухсэнсоўна абазваўся Піліп Піліпавіч, — што там у іх?

— У Саламонскага, — пачаў вычытваць Барменталь, — чатыры нейкія… Юссемес і чатыры мёртвыя кропкі.

— Гэта што за Юссемес? — падазрона распытваўся Піліп Піліпавіч.

— А бог яго ведае. Упершыню сустракаю гэта слова.

— Тады лепш глядзіце ў Мікіціных. Трэба, каб усё было ясна.

— У Мікіціных… У Мікіціных… гм… сланы і мяжа чалавечага спрыту.

— Так-с. Што вы скажаце наконт сланоў, дарагі Шарыкаў? — недаверліва спытаўся Піліп Піліпавіч у Шарыкава.

Той пакрыўдзіўся.

— Хіба ж я не разумею. Кот — іншая справа. Сланы — карысная жывёла, — адказаў Шарыкаў.

— Ну-с, выдатна. Калі карысныя, то едзьце і паглядзіце на іх. Трэба слухацца Івана Арнольдавіча. І ў буфеце не балбатаць! Іван Арнольдавіч, вельмі прашу вас, півам Шарыкава не частаваць.

Праз 10 хвілін Іван Арнольдавіч і Шарыкаў, у кепцы з качыным носам і ў драпавым паліто з паднятым каўняром, паехалі ў цырк. У кватэры стала ціха. Піліп Піліпавіч апынуўся ў сваім кабінеце. Ён запаліў лямпу пад цяжкім зялёным каўпаком, і таму ў кабінеце зрабілася зусім мірна. Ён пачаў хадзіць па пакоі. Доўга і горача свяціўся кончык цыгары светла-зялёным агеньчыкам. Рукі прафесар усунуў у кішэні штаноў, і цяжкія думкі мучылі вучоны з залысінамі лоб. Ён прыцмокваў, наспеўваў скрозь зубы «К берегам священным Нила…» і нешта мармытаў. Нарэшце адклаў цыгару ў попельніцу, падышоў да шафы, якая была ўся са шкла. Кабінет асвятліўся трыма вялікімі свяцільнікамі пад столлю. З шафы, з трэцяй шкляной палічкі, Піліп Піліпавіч дастаў вузенькую шклянку, нахмурыўся і пачаў разглядваць яе на святло. У празрыстай і шчыльнай вадкасці плаваў, не апускаўся долу, маленькі беленькі камячок — той, што быў выняты з глыбіні Шарыкавых мазгоў. Піліп Піліпавіч паціскаў плячыма, крывіўся і хмыкаў, прыглядаўся, быццам хацеў угледзець у белым плывучым камяку прычыны ўсіх дзіўных падзей, якія перавярнулі дагары нагамі ўсё жыццё ў прачысцінскай кватэры.

Зусім магчыма, што вялікі вучоны і ўбачыў яе. У крайнім выпадку, удоваль нагледзеўся на мазгавы прыдатак, шклянку схаваў у шафу, замкнуў, а ключ паклаў у кішэню камізэлькі і сам рухнуў на скуру канапы з уцягнутай у плечы галавой. Ён доўга курыў другую цыгару, зусім зжаваў яе канец і, нарэшце, адзінокі, увесь зялёны ад зялёнага святла, як сівы Фаўст, усклікнуў:

— Дальбог, здаецца, я адважуся.

Яму ніхто не адказаў. У кватэры не было чуваць ніводнага гуку. У Абухавым завулку ў 11 гадзін, як вядома, рух спыняецца. Зрэдку чуваць адзінокія крокі позняга прахожага, яны пагруквалі дзесьці за шторамі і патухалі. У кабінеце пад пальцамі Піліпа Піліпавіча пяшчотна звінеў рэпецір у кішэньцы… Прафесар няспешна чакаў вяртання доктара Барменталя і Шарыкава з цырка.

VIII

Невядома, на што адважыўся Піліп Піліпавіч. Нічога асаблівага-за наступны тыдзень ён не зрабіў, і, можа, з-за ягонай бяздзейнасці жыццё ў кватэры перапоўнілася падзеямі.

Дзён праз 6 пасля гісторыі з дамкамам да Шарыкава прыйшоў малады чалавек, які аказаўся жанчынай, і ўручыў яму дакументы, якія Шарыкаў адразу ж паклаў у кішэню і пасля гэтага паклікаў д-ра Барменталя.

— Барменталь!

— Не, вы лепш мяне Іванам Арнольдавічам называйце, калі ласка! — адазваўся Барменталь і змяніўся з твару.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXXIV

Винокуров Юрий
34. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIV

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Тень Инквизитора

Панов Вадим Юрьевич
8. Тайный Город
Фантастика:
боевая фантастика
9.32
рейтинг книги
Тень Инквизитора

Том 3. Рассказы 1896-1899

Горький Максим
3. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 3. Рассказы 1896-1899

Я уже барон

Дрейк Сириус
2. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже барон

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.42
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Жена моего мужа

Донцова Дарья
6. Любительница частного сыска Даша Васильева
Детективы:
иронические детективы
8.30
рейтинг книги
Жена моего мужа

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Лабиринт смерти (сборник)

Дик Филип Киндред
8. Вспомнить все. Миры Филипа Дика
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Лабиринт смерти (сборник)

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Гранд империи