Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сабачае сэрца

Булгакаў Міхаіл

Шрифт:

— „К берегам священным Нила“, — ціха наспеўваў бог, прыкусваў губу і ўспамінаў залатую ўтробу Вялікага тэатра.

Трубы ў гэты час награваліся найболей. Цеплыня ад іх падымалася да столі, адтуль расплывалася па ўсім пакоі, у сабачай шкуры пачынала ажываць апошняя, не вычасаная самім Піліпам Піліпавічам, але ўжо асуджаная блыха. Дываны глушылі гукі ў кватэры. А потым далёка звінелі ўваходныя дзверы.

„Зінка ў кінематограф пайшла, — думаў сабака, — а як вернецца, значыць, будзем вячэраць. Сёння, здаецца, — адбіўныя з цяляціны!“

У гэты жахлівы дзень Шарыка яшчэ раніцай кальнула прадчуванне. Таму ён раптам засумаваў, і ранішняе снеданне — паўкубачка аўсянкі і ўчарашнюю костку бараніны — з'еў зусім без апетыту. Ён засмучана прыйшоў у прыёмную і лёгенька павыў на ўласнае адлюстраванне. Але дзень, пасля таго як Зіна звадзіла яго пагуляць на бульвар, пачаўся звычайны. Прыёму не было, таму што, як вядома, па аўторках прыёму няма, і бог сядзеў у кабінеце над разгорнутымі кнігамі з нейкімі дзіўнымі карцінкамі. Чакалі абеду. Сабаку крыху ажывіла думка, што сёння на другое будзе, ён дакладна даведаўся, індычка. Сабака ішоў па калідоры, калі пачуў, як у кабінеце ў Піліпа Піліпавіча непрыемна і нечакана пазваніў тэлефон. Піліп Піліпавіч узяў трубку, прыслухаўся і раптам захваляваўся.

— Выдатна, — пачуўся яго голас, — зараз жа вязіце, зараз жа!

Ён замітусіўся, пазваніў і загадаў Зіне, якая прыйшла, хутка падаваць абедаць.

— Абед! Абед! Абед!

У сталоўцы адразу ж загрукалі талеркі, Зіна забегала, з кухні было чуваць, як бурчыць Дар'я Пятроўна, што не гатова яшчэ індычка. Сабака зноў захваляваўся.

„Не люблю мітусні ў кватэры“, — думаў ён… І толькі гэтак падумаў, як мітусня набыла яшчэ больш непрыемны характар. І ў першую чаргу пасля з'яўлення ўкушанага некалі доктара Барменталя. Той прывёз з сабой чамадан, ад якога дрэнна пахла, нават не раздзеўся, памчаў з ім праз калідор у аглядальню. Піліп Піліпавіч не дапіў кубачак кавы, чаго з ім раней ніколі не здаралася, выбег насустрач Барменталю. Гэтага таксама раней не было.

— Калі памёр? — закрычаў ён.

— Тры гадзіны назад, — адказаў Барменталь, не зняў заснежаную шапку, расшпіліў чамадан.

„Хто такое памёр? — панура і незадаволена падумаў сабака і сунуўся пад ногі. — Цярпець не магу, калі мітусяцца“.

— Вон з-пад ног! Хутчэй, хутчэй, хутчэй! — закрычаў Піліп Піліпавіч ва ўсе бакі і пачаў званіць ва ўсе званкі, як здалося сабаку. Прыбегла Зіна. — Зіна! На тэлефон Дар'ю Пятроўну, запісваць, нікога не прымаць! Ты мне трэба! Доктар Барменталь, малю вас — хутчэй, хутчэй, хутчэй!

„Не падабаецца мне, не падабаецца“, — сабака пакрыўджана нахмурыўся і пачаў шляцца па кватэры, а ўся мітусня сканцэнтравалася ў аглядальні. Зіна аказалася нечакана ў халаце, падобным на саван, і пачала бегаць з аглядальні ў кухню і назад.

„Пайсці наесціся, ці што? Пайшлі яны…“ — рашыў раптам сабака і тут атрымаў сюрпрыз.

— Шарыку нічога не даваць! — прагрымела каманда з аглядальні.

— Ага, упільнуеш яго.

— Заперці!

І Шарыка завабілі і заперлі ў ванным пакоі.

„Хамства, — падумаў Шарык ужо ў прыцемку ваннага пакоя, — глупства ўсяго толькі…“

Амаль чвэрць гадзіны праседзеў ён у ванным пакоі ў дзіўным настроі — то злосны, то прыгнечаны. Было сумна і нічога невядома…

— Добра, будуць у вас заўтра галёшы, паважаны Піліп Піліпавіч, — думаў ён, — дзве новыя пары купілі, давядзецца яшчэ купляць. Каб сабак не запіралі».

Але раптоўна ягоная лютая думка перапынілася. Ні з таго ні з сяго раптам успомніўся кавалак самага маладога юнацтва — сонечны вялізны дом ля Праабражэнскай заставы, асколкі сонца ў бутэльках, пабітая цэгла, сабакі-валацугі.

«Не, куды там, ні на якую волю адсюль не пойдзеш, нашто хлусіць, — сумаваў сабака, соп у нос, — прывык. Я панскі сабака, інтэлігентная істота, паспытаў лепшага жыцця. Ды і што такое воля? Проста дым, міраж, фікцыя… Трызненне гэтых няшчасных дэмакратаў…» Потым прыцемак у ванным пакоі зрабіўся страшны. Сабака завыў, кінуўся на дзверы, пачаў драпаць.

— У-у-у! — быццам у бочку прагудзела ў кватэры.

«Распатрашу зноў саву», — шалёна, але бяссільна падумаў сабака. Потым зняможана паляжаў, а калі ўстаў, шэрсць на ім раптам паднялася дыбам, чамусьці прымроіліся ў ванным пакоі воўчыя вочы.

У самы разгар пакут дзверы адчыніліся. Сабака выйшаў, абтросся, панура сабраўся на кухню, але Зіна за аброжак настойліва пацягнула яго ў аглядальню. Халадок падступіў сабаку пад сэрца.

«Нашто я спатрэбіўся? — падазрона падумаў ён. — Бок загаіўся — нічога не разумею».

І ён паехаў на лапах па слізкім паркеце, гэтак яго і прывезлі ў аглядальню. У ёй адразу ўразіла нябачнае дасюль асвятленне. Белы шар пад столлю ззяў гэтак, што рэзала ўваччу. У белым ззянні стаяў жрэц і скрозь зубы наспеўваў пра свяшчэнныя берагі Ніла. Толькі па невыразным паху можна было дагадацца, што гэта Піліп Піліпавіч. Падстрыжаная ягоная сівізна схавана пад каўпаком, які нагадваў куколь патрыярха; бог быў увесь у белым, а наверсе белага, быццам епітрахіль, быў надзеты гумавы фартух. Рукі ў чорных пальчатках.

Куколь быў і на ўкушаным. Доўгі стол раскладзены, а збоку прыставілі маленькі чатырохвугольны на бліскучай назе.

Сабака тут узненавідзеў больш за ўсіх укушанага і больш за ўсё за яго сённяшнія вочы. Звычайна смелыя і прамыя, зараз яны бегалі ў розныя бакі ад сабачых вачэй. Яны былі насцярожаныя і фальшывыя, у глыбіні іх прытаілася нядобрае, падманнае, шкоднае, калі не цалкам злачыннае. Сабака паглядзеў на яго цяжка і панура і адышоў у куток.

— Аброжак, Зіна, — ціха прамовіў Піліп Піліпавіч, — толькі не хвалюй яго.

У Зіны імгненна зрабіліся гэтакія ж брыдкія вочы, як і ў пакусанага. Яна падышла да сабакі і фальшыва пагладзіла яго. Той з сумам і пагардай паглядзеў на яе.

«Што ж… вас трое. Адолееце, калі захочаце. Толькі сорамна вам… Хаця б ведаў я, што будзеце рабіць са мной…»

Зіна расшпіліла аброжак, сабака пакруціў галавой, фыркнуў. Укушаны з'явіўся перад ім, і непрыемны прытарны пах пайшоў ад яго.

«Фу, брыдота… Чаго мне гэтак нядобра і страшна…» — падумаў сабака і пачаў плішчыцца ад укушанага.

Поделиться:
Популярные книги

Метатель. Книга 5

Тарасов Ник
5. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 5

Дважды одаренный. Том V

Тарс Элиан
5. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
городское фэнтези
5.25
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том V

Война магов

Прозоров Александр Дмитриевич
6. Князь
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
8.34
рейтинг книги
Война магов

Лекарь Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 7

Первый среди равных. Книга XII

Бор Жорж
12. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга XII

Стечкин

Чуев Феликс Иванович
582. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Стечкин

Практик

Листратов Валерий
5. Ушедший Род
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Практик

Шайтан Иван 5

Тен Эдуард
5. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
5.50
рейтинг книги
Шайтан Иван 5

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Атаман. Гексалогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
8.17
рейтинг книги
Атаман. Гексалогия

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Буря соперничества

Мазуров Дмитрий
4. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.25
рейтинг книги
Буря соперничества

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Возмутитель спокойствия

Владимиров Денис
1. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возмутитель спокойствия