Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Ён ішоў, расіўся да каленяў. Вось убачыў пенсіянера Асташонка. Той выкошваў за сваімі градамі, ля самай аселіцы, абгароджаную лапіну травы. Нізенькі, тоўсты, у паношанай сынавай салдацкай форме. Агледзеўшы яго, запыніўся i пачаў чакаць, калі ён падыдзе.

Прывіталіся.

— Ці не згубіў што? — усміхнуўся Асташонак.

— Шукаю… — адказаў Зубрэй, пазіраючы на траву — яе той не выкасіў, a нібы выгаліў брытваю да самых белых карэньчыкаў.

— Ці не хвойку якую ўкралі ў цябе?

Зубрэй змаўчаў.

— Відаць, добры спец трапіўся, калі ўжо ў цябе хапнуў,— паківаў галавою Асташонак.

— Можа, хто ў вашага Юзі машыну на днях прасіў? — спытаў Зубрэй, стараючыся не гаварыць пра пакражу ў сваім абходзе.

— Не ведаю, брат, — паціснуў плячыма стары. — Але дзіва ты мне прынёс.

— Дзіва вам… — зазлаваў Зубрэй i адышоўся, пацягнуўся далей па сцежачцы, што была між агародаў i аселіцы.

«Можа, даўно тая хвоя ўжо на пілараме, — падумаў.— Так яе дома трымаць будуць! Уночы ўкралі, уночы i адвезлі… Тут ужо загадзя абдумана ўсё i дамоўлена было».

Зубрэй дайшоў да доўгіх белых цялятнікаў, павярнуў ля ix i падаўся напрасткі праз Равок у лес, да Ям.

…I ў лесе, надта ў папаратніку, было сыра ад расы, вісела набрынялае вадою i зіхаткое ад сонечных праменняў павуцінне, мокры стаяў ядловец. Зубрэй абрасіўся па грудзі. Яшчэ раз агледзеў смалісты пень, пасля адышоў ад яго (куды падала хвоя) i пачаў пасвіць вачыма землю, стараючыся абсачыць, дзе відаць апілкі. Дайшоўшы да верхавінкі, павярнуў да камля, заадно мераючы крокамі дол. Вылічыў, што хвою парэзалі на чатыры бярвёны i на доўгую верхавіну.

«Пайду на пілараму i спытаю, хто прывёз чатыры тоўстыя бярвёны. Не пакажуць — сам агледжу бярвёны, пазнаю».

Ён павярнуўся на груд, сеў на пень, змахнуў з твару наліплае павуцінне i закурыў. I патухлую запалку па даўняй звычцы не схацеў кідаць долу, дык нагнуўся, каб запахнуць яе ў пясок. Запхнуў i ўбачыў ля ссечанага ядлоўцу замусоленую, складзеную ў некалькі столак, аброшаную паперку. Без вялікай цікавасці падняў яе, спакойна разгарнуў, распраміў — і, здаецца, апала сэрца. Гэта была вельмі мажная паперчына — квітанцыя за ўзяты напракат тэлевізар. Не ёй крышку разбрынялымі ад вільгаці, велікаватымі цяпер літарамі была запісана вёска, прозвішча.

«Агароднікі. Дзеравяка В. М.», — прачытаў Зубрэй i адразу ўспомніў гэтага чалавека.

3

У суседнюю, за вёрст пяць, вёску Агароднікі Зубрэй выбраўся вечарам: з раніцы, пазваніўшы на янкоўскую ферму, яго выклікалі на нараду ў лясніцтва, пасля хадзіў пад Крычаты, дзе людзі рэзалі сабе бярэзнік на дровы i палілі галлё. Нікому пра кражу ён нічога не сказаў, надумаў сам з’ездзіць да Дзеравякі, абгледзець усё, пагаварыць, a калі трэба будзе, дык i перамовіцца з людзьмі-суседзямі, a тады ўжо думаць, што рабіць, як i каму што сказаць.

На матацыкле Зубрэй заскочыў у Агароднікі мігам.

Новы, ашаляваны, вымаляваны вялізны Дзеравякаў дом стаяў амаль на самым канцы вёскі ў засені вішань i бззу. За прыбудовамі гусціўся вялікі сад. Пад’ехаўшы, Зубрэй аж з зайздрасцю агледзеў трывалы новы дашчаны плот, бетонныя слупы ў ім, высокія жалезныя вароты i вылітыя цэментам дарожкі ў дварэ.

Гаспадар — былы кладаўшчык, рослы, у целагрэйцы без рукавоў, у выпнутых на каленях штанах i ў лёгкіх сандалях на босую нагу — быў у дварэ. Стаяў ля дрывотні каля тоўстай калодкі i перасякаў галлё. Пасля азірнуўся, усадзіў у калоду сякеру, выпрастаўся i пайшоў насустрач.

— Здароў быў, сваяк! — адказваючы на прывітанне, пажартаваў: калі даводзілася сустракацца, ён заўсёды называў яго сваяком (Зубрэй узяў з гэтай вёскі жонку). — Здароў! Заходзь, скажы якую навіну. А то я цяпер болей дома сяджу, мала што чую, дзе што робіцца…

— Я, дзядзька, з нецікавымі весткамі,— Зубрэй не меў ахвоты шмат перастарэкваць попусту, пачаў, як кажуць, хапаць быка за рогі.

— Што такое? — здаецца, шчыра ўстрывожыўся Дзеравяка. — Бяда якая?

— Прыехаў, дзядзька, на вас акт складаць…

— Дзе ж я так правініўся перад табою, сваяча? — Дзеравяка мігам змяніўся, усміхнуўся, i Зубрэй раптоўна разгубіўся, адчуваючы, што той, можа, i не браў ніякага дрэва, a калі i ўзяў, дык не надта ў гэтым прызнаецца: во які смелы ды вёрткі. Той ухмыляўся i цяжка, нібы жартуючы, нібы насміхаючыся, пазіраў у вочы. — Можа, дрэнны сваяк я: здаецца, ніколі i не пачаставаў цябе?

— Хвойку вы ў маім абходзе на Ямах зрэзалі,— рашыў астудзіць яго кепікі Зубрэй, зірнуў у Дзеравякавы глыбокія вочы i сумеўся, што яны такія вялікія, шэрыя, нейкія пустыя.

— А каб на цябе! — Дзеравяка засмяяўся, лэпнуў на каленях. — Напалохаў ты мяне, чалавек. Я думаў ужо, што з маткай тваёй нешта сталася… Як яе здароўе?

— Добрае, — Зубрэй пільна пазіраў у вочы Дзеравяку, бачыў, што хітруе, як ліс, адчувае за сабою віну. — Дома лес ці на пілараму ўжо завезлі? Чатыры кавалкі i пятая вяршынка…

— Не браў я, чалавек, ніякай хвойкі, як ты мог падумаць на мяне? — спакойна, упэўнена, голасам старэйшага сказаў Дзеравяка, падняў з зямлі цвік i ўсадзіў яго ў паз сцяны. — Раз прыйшоў, Косцік, сюды з такімі думкамі, то благія людзі пастараліся нагаварыць на мяне.

— Каб жа так, дзядзька. Паперка вось цвердзіць, што гэта вы… Відаць, вытраслі, калі даставалі запалкі…

Дзеравяка хацеў узяць квітанцыю, але Зубрэй не даў, схаваў у кішэню.

— Такую паперку мог i я напісаць на любога. Ты толькі вер усім. Ды паперкам усякім.

— Не простая гэта паперка, дзядзька, а ваша квітанцыя. Ваша вёска запісана, прозвішча. Так што я прыйшоў з доказам…

Дзеравяка, канечне, адчуваў, што яму не варта ўпірацца, маніць. Нейкую хвіліну ён нібы зычліва пазіраў, а пасля быццам па-прыяцельску зарагатаў:

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый V

NikL
5. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.50
рейтинг книги
Тринадцатый V

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Я до сих пор царь. Книга XXXII

Дрейк Сириус
32. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор царь. Книга XXXII

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Кодекс Охотника. Книга II

Винокуров Юрий
2. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга II

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Иной. Том 3. Родственные связи

Amazerak
3. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 3. Родственные связи

Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая

Валериев Игорь
11. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая

Властелин Севера

Корнуэлл Бернард
3. Саксонские хроники
Приключения:
исторические приключения
8.67
рейтинг книги
Властелин Севера

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Глубокий космос

Вайс Александр
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос

Я – Легенда 2: геном хищника

Гарцевич Евгений Александрович
2. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда 2: геном хищника

Сборник "Приграничье" (1-5 части)

Корнев Павел Николаевич
Приграничье
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
Сборник Приграничье (1-5 части)

Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Хренов Алексей
2. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая