Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Ешце, хлопчыкі,— кажа цётка Вера, падае Міцю, а пасля i мне чай i лустачкі.— Гэта ўсё дужа спажыўное.

Сказаць шчыра, чай я піў рэдка (піў малако ці ваду з вядра), гэтую ікру недалюбліваў за яе кісласць (у тыя разы, бывала, i згортваў яе ўпотай пальцам з лустачкі, выкідаў), але цяпер узяўся сілкавацца, каб i ўталіць голад, i паддаць апетыту Міцю. Раней я першы з’ядаў усё, а цяпер стараюся не спяшацца, хоць яблыкі, якія дасць цётка Вера пасля, мяне вельмі вабяць. Я адзін з’еў бы ix усе на гэтай вазе.

— Даядай, сыночак, — просіць цётка Вера, — не адставай ад Стасіка. Дык i ты будзеш гэтакі здаровенькі, крэпенькі, ружовенькі.

Пазней, калі мы перакусілі, рашылі задачу, я заспяшаўся дадому. Цётка Вера выйшла мяне праводзіць.

— Дзякую, дзіцятка, што ты прыходзіш, памагаеш Міцю, разганяеш яго сум, — прамовіла яна, прытрымаўшы мяне на ганку. Паклала мне руку на плячук, прытуліла. — Я i не ведаю, што мы без цябе рабілі б. Міця так прывык да цябе, так чакае… — усхліпнула. — Хоць ты i малы яшчэ, не ўсё разумееш, але ведай: Міцю нашаму вельмі блага… Дзяды, бацькі нашы, я, Мікалай Іванавіч — усе мы, дзякуй богу, здаровыя, а вось да Міці чамусьці прычапілася гэткая страшная хвароба… Ён змалку хварэе i хварэе, не бачыць дзяцінай уцехі, стаў дарослы… Ён усё ведае пра сябе, але, як сталы, умудроны які чалавек, трымаецца з усіх ciл, хоча быць такі, як i ўсе здаровыя дзеці… Сам бачыш: хвароба не зрабіла яго злым ці сумным. Наадварот, у яго гэтулькі дабрыні, шчырасці, што аж душа баліць: такі добры чалавек быў бы… Ён жа ўжо адабраў ca сваёй бібліятэкі кнігі, а таксама асобныя свае дарагія яму рэчы, цацкі i наказаў пасля аддаць табе… На памяць… — Замаўчала, затуліла твар рукою, здаецца, мацней прыціскаючы мяне да сябе. Падштурхнула. — Ну, бяжы. Будзь здаровенькі, разумны, шчаслівы. Заўтра зноў прыходзь, калі ласка. Мы будзем цябе чакаць. Я сёння гаварыла з тваёй маці, яна дазваляе, каб ты прыходзіў да нас, рабіў разам з Міцем урокі…

Расчулены словамі, а найбольш тым, чаго недагаварыла цётка Вера, а таксама яе болем, я пабег у зімовы цёмны вечар, адчуваючы, што нешта мяняецца i мяняецца ў маёй душы, прыходзіць тое, чаго я раней ці не ведаў, ці ведаў не ў такой меры.

6

Пад цяпло, перад маем, Міця памёр.

Хавалі яго мы ўсёй школай на нашых вясковых могілках, плакалі разам з дарослымі, шчыра шкадуючы, што пайшоў ад нас такі добры, але нешчаслівы хлопчык. Бокуці пазней, пасля пахавання, перадалі мне ўсё, што наказваў Міця. Я i сёння берагу тыя кнігі, што мы некалі любілі чытаць, а таксама Міцеву кепачку, яго пенал i любімы компас. Берагу як памяць, як даўнюю i, можа, яшчэ няздзейсненую мару.

Прыязджаючы з горада, я кожны раз заходжу да Бокуцяў. Яны, цяпер пенсіянеры ўжо, сівыя дзед i баба, засталіся назаўсёды жыць у нашых Янкавінах, каб быць паблізу свайго любімага сына. Заходжу я i на могілкі, падоўгу стаю ля агароджы i помніка — з яго з лёгкаю журботнаю ўсмешкаю пазірае на мяне па-ранейшаму маладзенькі Міця, можа, здзіўляючыся, што я пасталеў ужо, нават крышку пасівеў i стаміўся.

Часамі, калі мне бывае нялёгка на душы, калі мне нехта зробіць прыкрасць ці калі я сам ашукаюся альбо зраблю ганебны ўчынак, я думаю: жыў бы Міця, дык ён памог бы мне лепш ва ўсім разабрацца. Нямала ў мяне знаёмых, сяброў, але Міця, можа, быў бы маім самым лепшым i надзейным таварышам.

1984

Першае каханне

1

Старая, як наш свет, i новая, як заўтрашні дзень, гісторыя — першае каханне. Усе людзі зведвалі i зведваюць гэтае найдаражэйшае чалавечае пачуццё, i на нікім яно не спыніцца, будзе вечна хваляваць усё новыя i новыя маладыя сэрцы, заўсёды цешыць душу людзей, якія шмат паспыталі, але сваё маладое ніколі не змогуць забыць, пакуль жывыя.

У Віці Шпака таксама было яно, першае ўзнёслае i ашаламляльнае каханне. Узнікла яно, праўда, цяжка сказаць калі, не з таго-сяго, як кажуць, а рыхтавалася ўсім яго маленствам. Спачатку ён чула, збянтэжана зведаў далікатнае, пяшчотнае пачуццё ў першым класе да маленькай, дробненькай дзяўчынкі Волечкі з суседняй вёскі. Яму падабаліся яе галоўка, хораша зачасаныя русявыя валасы, белыя банцікі на кароткіх косках, заўсёды чысценькія прыталеныя сукеначкі, белыя каўнерыкі i манжэцікі, а таксама яе прыгожы почырк. Пазней, у пятым класе (у новай школе, у васьмігодцы), ён адчуў хваляванне, калі заявілася ў ix новая вучаніца, Таня — дачка прыезджага калгаснага агранома. Таня зачаравала яго не хараством, акуратнасцю, як Волечка, a дзіўным бляскам велікаватых чорных, нібы ў цыганкі, вачэй, усмешкаю i нейкаю нечаканаю для дзяўчынкі гарэзнасцю: яна вольна паводзілася на уроках, не папускалася хлопчыкам, смела ўступала з імі ў сутычкі, была вялікаю ахвотніцаю да ўсякіх гульняў, паходаў ды экскурсій, здаецца, не могучы пабыць у спакоі ні хвіліны. I з Волечкаю, i з Таняю неўзабаве разышліся яго сцежкі-дарожкі: першая ў свой час, пасля чацвёртага класа, пачала хадзіць у іншую, чым ён, школу, а другая перестала яму падабацца. Ды пасля восьмага класа разышліся таксама: Таня пайшла ў дзевяты клас Вішнёўскай дзесяцігадовай школы, а ён — Драўлянскай.

Іншае, болей пяшчотнае, трывожнае ды глыбокае, адным словам, сталае, пачуццё нахлынула на яго ў дзесятым класе. Гэтае пачуццё ўжо смела можна назваць першым каханнем.

Звычайна, як чытаў Віця, пісьменнікі пішуць пра сваё ці нечае юначае каханне прыкладна так: ёсць у класе прыгожая «яна» i яе, красуню, кахаюць, лічы, усе хлопцы з класа. Кахае пакутліва i «ён» — ціхі, спакойны, няўклюдны, сарамлівы, але добры душою. «Яна» выбірае не «яго», a іншага — спрытнага, смелага, хоць у рэшце рэшт чытач ці не ведае, што далей, у сталым, ужо не вучнёўскім, жыцці адбываецца, ці дазнаецца, што праз які дзесятак гадоў «яна» ўжо не вабная, звычайная са звычайных, выклікае ў душы «яго», чалавека ўжо вядомага, сямейнага, толькі спачуванне ці шкадаванне, светлую журботную памяць пра маладыя гады.

Віця Шпак у дзесятым класе не быў ціхі ды сарамлівы. Наадварот, з усіх шаснаццаці хлопцаў-равеснікаў ён вызначаўся шустрасцю, рэзкасцю i нават, можа, яшчэ i шанцаваннем. Ён меў добрую памяць, кемнасць — вучоба давалася легка, без ніякай натугі, як некаторым зубрылам; на ўроках фізкультуры ён быў увогуле першы, бо спрыт, сіла памагалі хутчэй за ўсіх бегаць, скакаць, шпурляць цяжар ды ўвішней рабіць гімнастыку. Карацей, усё гэта ды яшчэ яго кампанейскі характар рабілі яго душою класа, школы. Па-другое, ні адна з дваццаці аднакласніц яму не падабалася. Hi да кога не адчуваў узнёслага пачуцця. Пра пачуццё ды каханне ён толькі марыў альбо чытаў у кнігах ды бачыў у кінафільмах. Праўда, па нейкай невядомай нават яму самому прычыне ён паводзіўся дзіўна: свае думкі пра каханне глыбока хаваў, а з чужога кахання пасміхоўваўся ды пакепліваў. Можа, i за гэта неўзабаве быў жорстка пакараны.

Можа, нават лёс адпомсціў яму i за Іру Ламаку. Тая, як ведаў ён, як бачыў увесь клас, была самааддана ў яго закахана. Яна з незвычайным здзіўленнем ды з зачараваннем пазірала, як ён хораша адказваў на ўроках, паказваў спрыт i ўмельства на фізкультуры, дужаў, усюды браў верх над аднакласнікамі, чырванела, калі ён загаворваў да яе, i на ўроках пісала яму запіскі, папікаючы, што ён зашмат пазірае на некаторых дзяўчат, ці запрашала яго на спатканне. Ён-то загаворваў часамі да яе, але не зусім ласкава, даводзіў яе сваімі словамі да плачу, а на яе запіскі адказваў рэзка i непачціва.

«Іра, выкінь лухту з галавы, — звычайна перадаваў ён ёй калі-нікалі запіску з аднымі i тымі ж словамі. — Па-першае, вось што, міленькая: на каго хачу, на таго i пазіраю. А па-другое, перш чым марнаваць свой час, вучы болей алгебру i трыганаметрыю, бо будзеш мець у атэстаце тройку…»

Іра, атрымаўшы такі адказ, заўсёды апускала галаву i ціха плакала. Ён не шкадаваў яе. Наадварот, нават цешыўся: так табе, таўстуля, i трэба. Але Іра не адступала. Hi ў класе, ні ўвечар у клубе, куды яны ўжо не тоячыся хадзілі ў кіно альбо i на танцы.

Поделиться:
Популярные книги

Первый среди равных. Книга IV

Бор Жорж
4. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IV

Введение в социальную философию

Момджян Карен Хачикович
Научно-образовательная:
философия
5.00
рейтинг книги
Введение в социальную философию

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Травница Его Драконейшества

Рель Кейлет
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Травница Его Драконейшества

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Наномашины, первоклашка! Том 4

Новиков Николай Васильевич
4. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, первоклашка! Том 4

Черный Маг Императора 19

Герда Александр
19. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 19

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Отель

Хейли Артур
Проза:
современная проза
9.51
рейтинг книги
Отель

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V

Бастард Императора. Том 15

Орлов Андрей Юрьевич
15. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 15

Гражданское право

Шевчук Денис Александрович
Научно-образовательная:
прочая научная литература
юриспруденция
6.60
рейтинг книги
Гражданское право

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион