Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Цягнёнік, халера! Гы-гы-гы! — Дзеравяка палажыў на стол яшчэ адну пакамечаную, парваную з боку паперку — пяцёрку. — Дармо, што малады, а дзела ведаеш… Начальства хваліць, але на матацыкле ездзіш, відаць, дома ў панчосе тое-сёе ляжыць… На, бяры, — ён узяў грошы, склаў ix, нюхнуў, жартоўна цмокнуў i працягнуў Зубрэю.

— Не хапуга я, дзядзька.

— Усе мы не хапугі, але ўсё стараемся грэбці пад сябе… — Дзеравяка ўстаў i даваў грошы. — Не бойся: ні адна жывая душа не будзе ведаць… Бяры, ды яшчэ, можа, дамовімся з табою на які пянёк ці на лапіну сенакосу.

— Вось які вы, дзядзька! Укралі самі, яшчэ хочаце…

— Хачу, брат. — Дзеравяка засмяяўся, пастараўся сам палажьщь яму ў кішэню грошы.

Але Зубрэй не даўся, адсунуўся.

Дзеравяка разгублена зірнуў, як не паверыў, што не хочуць браць дармовых грошай, падсунуўся. Зубрэй падхапіўся з-за стала, забраў з вешалкі фуражку i памкнуўся з хаты. Гаспадар, як чулася, подбегам шыбануў за ім.

— Ты што? — нібы здзівіўся, стараючыся забегчы наперад. — Не жартуеш? Бяры… Правы памагу дастаць…

— Правы я i без вас дастану. I акт напішу… — сказаў Зубрэй не азіраючыся. — Што ж гэта будзе, калі ўсе вось так…

— Паслухай… — хапаў за руку Дзеравяка, але Зубрэй паддаў кроку i выйшаў з двара.

— Я ўсё сказаў…

— Можаш пісаць… — злосна, праз зубы працадзіў Дзеравяка. Прыпыніўся ля брамкі.— Але не ўшчунеш ты мяне сваёю папераю: ёсць каму заступіцца… A ў цябе, дурня такога цвердалобага, пажар можа здарыцца ці парубка якая вялікая — пойдзеш з лесу, толькі я слова некаму шапну ці паперу складу… Другога каго, з большай граматай, паставяць… Ці медалёк захацеў палучыць?

Зубрэй маўчаў: пра што было гаварыць? Ён i так шмат патраціў тут часу. Завёў матацыкл i паехаў. Дзеравяка яшчэ нешта крычаў, прыпалохваў, але хутка яго голас перастаў чуваць.

Зубрэй праскочыў вуліцаю вёску, павярнуў за ёю на пагонку, адчуваючы, як дыхнула ў твар свежасцю, i хутка апынуўся ў маладым, а пасля i ў старым, яшчэ цёплым ад гарачага дня лесе — сваім абходзе. У ім было ўжо цемнавата, толькі стужкаю свяцілася дарога-брукаванка.

Зубрэй стомлена зірнуў на лес i востра адчуў, што той пабяднеў яшчэ на адно вялікае старое дрэва.

1971

Страта

1

Як цяпер, помню: Бокуці прыехалі ў нашу вёску ўвосень. У разлагоджаную, ціхую i сонечную часіну — у самае красаванне бабінага лета.

Казалі, дагэтуль Бокуць-бацька працаваў у горадзе, быў на добрай пасадзе, але сам папрасіў, каб яго назначылі дырэктарам нашага саўгаса. Разам з ім заявіліся яго жонка i двое дзяцей, хлопчык i дзяўчынка.

Дзяўчынка, Валя, была яшчэ маленькая, мела ці не тры гады, а хлопчык, Міця, быў мой аднагодак, як i я, пяцікласнік.

Міця адразу выдзеліўся сярод янкавінскіх падлеткаў. Ужо нават тады, калі выходзіў з таксі, шпацыраваў з маці ды з сястрою па вёсцы альбо калі ішоў першы раз у школу. На дварэ шчадрыўся яшчэ пышным цяплом верасень, мы, янкавінскія дзеці, былі яшчэ ў касцюмчыках, a Міця апрануў ужо руды плашчык, начапіў на шыю шалік адпаведнага колеру, на галаву — карычневую кепачку з чорным гузікам наверсе, нёс у руцэ не ранец, як насілі мы, a пакоўны чорны скураны партфель з металічнаю акоўкаю на рагах. I яшчэ Міця быў у акулярах, надзвычай белы; амаль усе гараджане, што прыязджалі да нас, мелі не чырвань ці ружовасць, як мы, вясковыя, але такой белізны на твары дасюль мы не бачылі ні ў кога.

Адмысловае адзенне, партфель, акуляры рабілі Міцю сур’ёзным, разумным i сталым — ледзь не маларослым дзядком. Усе ў вёсцы, хто спатыкаў яго на вуліцы, здзіўляліся, азіраліся не то з усмешкаю, не то з пачцівасцю на такога незвычайнага вучня, які ішоў у школу не адзін, a з маці, трымаючы яе пад руку. Кабета таксама мела на сабе адмысловыя, гарадскія, уборы — светлы плашч, жоўтую касынку на шыі, жоўтыя туфлі. На галаве ў яе красавалася прыгожая завіўка.

Міця з маці спачатку зайшлі ў настаўніцкую, а пасля ўжо наша класная кіраўніца прывяла навічка ў пяты «А». Як i заўсёды перад пачаткам урока, мы бегалі, штурхаліся, гаманілі, але пры Ірыне Вітальеўне i навічку пацішэлі, бачачы, што дырэктараў сын будзе вучыцца якраз у нашым класе: сын ранейшага дырэктара саўгаса, ганарлівец Артур, таксама вучыўся разам з намі i нямала папсаваў нам ды настаўнікам крыві. Які ж будзе гэты навічок, як ён пачне паводзіцца? Я здзівіўся, можа, больш за ўсіх: класная сказала, што Міця Бокуць будзе сядзець са мною на першай парце (мяне пасадзілі тут як летуценнага, не зусім уважлівага вучня, каб я заўсёды быў на вачах i каб пастаўнікі ў любую часіну маглі перапыняць мае мары-мроі ды вяртаць да рэчаіснасці).

Калі пачаўся ўрок, я адчуў нейкую нядобрую насцярожанасць. Міця не толькі не загаворваў, але i зусім не зважаў на мяне; паклаўшы, як першакласнік, рукі на парту, выпрамлена сядзеў i не зводзіў вачэй з маладой настаўніцы беларускай літаратуры. Ці ён задзіраў па прыкладу свайго папярэдніка нос (усё ж гараджанін, дырэктараў сын, вунь адзін з усяго класа мае на руцэ гадзіннік!), ці хітраваў, ці на самай справе быў сур’ёзны, глыбакадумны. Я час ад часу скасавурваў на яго вока, але ён па-ранейшаму быў непарушны, толькі, бадай, яшчэ болей ненатуральна белы, нібы не меў у сваіх жылах ні кроплі крыві.

Калі настаўніца задала нялёгкае, нават цяжкае для ўсяго класа пытанне, дык сярод нас не шмат знайшлося ахвотнікаў адказаць. Але Міця падняў руку, здаецца, не задумваючыся.

— Калі ласка, новенькі, адкажы, — усміхнулася настаўніца.

Ён устаў i, хвалюючыся, пачаў гаварыць. Гаварыў ціха, але абдумана, ясна i, галоўнае, як мне здалося, вельмі глыбока, нібы настаўнік. Я з нейкаю нават трывогаю адчуў: не, я так добра не адказаў бы, хоць быў, як казалі, «харошы» вучань. I Янка, наш круглы выдатнік, бадай, таго не ведае.

— Ды ты выдатна ведаеш тэорыю літаратуры, паэтычныя памеры! — усклікнула ўражаная маладая настаўніца. — Звычайна вучні гэта знаюць слаба.

— Я i сам пішу вершы… — прызнаўся, сумеўшыся, Міця. Іншы вучань, канечне, у такую хвіліну ўспыхнуў бы чырванню, як паспелы памідор, а колер Міцевага твару амаль не змяніўся; толькі сям-там на шчоках заружовіліся тоненькія жылачкі.

— Дык ты, можа, прачытаеш тое-сёе сваё зараз? — напрасіла настаўніца.

— Не, — збянтэжыўся той. — Я пасля… Сшытак свой пакажу… Я якраз пішу па-беларуску…

Поделиться:
Популярные книги

Приказано выжить!

Малыгин Владимир
1. Другая Русь
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.09
рейтинг книги
Приказано выжить!

Жизнь, которой не было

Денис Палимов
1. Жизнь, которой не было
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жизнь, которой не было

Неучтенный элемент. Том 7

NikL
7. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 7

Вернувшийся: Новая жизнь. Том I

Vector
1. Вернувшийся
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Новая жизнь. Том I

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Карл Маркс

Серебрякова Галина Иосифовна
342. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Карл Маркс

Гримуар тёмного лорда I

Грехов Тимофей
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар тёмного лорда I

Волшебник Линна: Романы

Ван Вогт Альфред Элтон
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Волшебник Линна: Романы

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий Григорьевич
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Рассвет русского царства

Грехов Тимофей
1. Новая Русь
Документальная литература:
историческая литература
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства

Академия

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Академия

Мечта Мира

Хаггард Генри Райдер
Приключения:
исторические приключения
5.50
рейтинг книги
Мечта Мира

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий Григорьевич
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8