Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Прышчэпа адразу адсек, з першых слоў:

— Капейкі не дам!

Ix здзівіла i абурыла: чаму такая катэгарычнасць? Табе ж памагаюць. Бабкоў проста так i сказаў. Атрымалася груба — нібы пагроза: як ты да нас, так i мы да цябе; не падпішашся на пазыку — не спадзявайся на дапамогу. Гэта яшчэ больш узлавала інваліда:

— Па вашай помашчы даўно б ногі працягнуў!

Пятро паспрабаваў змякчыць, падвесці спакваля, дыпламатычна:

— Мы вас не прымушаем. Добрая воля кожнага. Але скажу шчыра, Рыгор Макаравіч, здзіўляе нас: вы, салдат, герой, жыцця не шкадавалі за Радзіму, кроў пралілі,— раптам як адсталы які-небудзь элемент… У той час, калі ўвесь народ… Успомніце, што сказаў перад выбаршчыкамі правадыр наш…

Можа, не варта было нагадваць яму пра кроў, якую ён праліў… А лепш за ўсё — трэба было ветліва развітацца i пайсці, раз чалавек у такім узбуджаным стане, такі нервовы.

Прышчэпа «ўзарваўся» i… страціў кантроль над сваімі словамі:

— Пайшлі вы… ca сваім правадыром!..

Шапятовіч i Бабкоў на міг аслупянелі. Не былі яны дагматыкі, жылі з народам i чулі шмат што — незадавальненне, скаргі… Але такое… Каб хтось замахнуўся на яго!.. Не! Ніхто ніколі!

— Цыц, сукін сын! Ты на каго так, недабіты ты фашыст? На каго? — закрычаў Бабкоў, i Пятро не паспеў угледзець, як яны счапіліся загрудкі, два інваліды, партызан i франтавік.

— Гэта я фашыст? Ды я… за такія словы! Кім я недабіты? Табе памяць адняло — хто мяне біў? — I Прышчэпа добра-такі тузануў старшыню сельсавета куксай.

Пятро кінуўся разводзіць ix.

У хаце, ахутанай змрокам, калі яны ўвайшлі, здавалася, нікога не было, сустрэў ix амаль на парозе сам гаспадар. А тут закрычала дзяўчынка:

— Тата! Не трэба! Татачка, родненькі!

Ад некуль з печы пачуўся прастуджаны, хваравіты голас:

— Грышка! Гора ты мае! Дзяцей пашкадуй. Во дурны, во дурны! А Божачка! Даруйце вы яму, людзі добрыя.

Шапятовіч схапіў Бабкова за плечы, адарваў ад Рыгора, якога ў сваю чаргу цягнула дачка, Пятрова вучаніца.

Але Бабкоў таксама раз'ятрыўся:

— Я табе пакажу! Ты папомніш!.. Я табе хаплю загрудкі!

Пятро выпхнуў яго на двор, але стары не сунімаўся, грымеў на ўсю вуліцу:

— Я яму пакажу! Бандзюга! Фашыстоўскі вырадак! Мы яшчэ высветлім, як ты руку страціў. Можа, самастрэл, сукін сын, зрабіў, а цяпер носішся са сваёй куксай?!

— Ды сціхніце вы, Іван Дзямідавіч! Людзі чуюць.

— Няхай чуюць! А ты што? Хочаш скрыць ад людзей, як бандыт хапае загрудкі старшыню сельсавета? Шчасце яго, што я забыўся на пісталот, а то стукнуў бы, падлюгу…

— I што было б?

— А мне напляваць, што было б! Але каб усялякая сволач хапала загрудкі… Ну не! Лепш у турму пайду.

— Ды невядома, хто з вас схапіў першы.

— Ну, ты гэта кінь! Прымірыцель! Ты чуў, што ён сказаў?

Пятро стараўся гаварыць спакойна, напаўголаса, трохі не шэптам, каб прымусіць i Бабкова збавіць тон, не крычаць. Гэта не адразу ўдалося. Доўга ён яшчэ «грымеў». Каб не ісці па вуліцы, дзе ў вясновы вечар было нямала людзей, Пятро завярнуў у першы неабгароджаны падворак. Ішлі напрасцяк праз агароды па свежай раллі, пакуль не выйшлі на поплаў.

Бабкоў раптам зусім сціх. У яго пайшла з носа кроў — ці то ад стомленасці, ці то ад нервовай узбуджанасці.

— Ну, во… бачыш? — прахрыпеў ён з крыўдай, як хлапчук, якому расквасілі нос. — Прымірыцель!..

Іван Дзямідавіч злосна абшморгваў з альховых кустоў маладое ліпучае лісце, прыкладваў да носа. Пятро не адразу здагадаўся, што ў старога няма нават насавой хустачкі. Прапанаваў сваю. Той узяў.

Падышлі да рэчкі. Бабкоў спусціўся да вады, каб умыцца. Пятро прысеў на беразе, на грудку. Потым лёг. I адчуў такую стомленасць, што на нейкі міг калыхнулася зямля i закружылася зорнае неба. Не ўсё неба — зоркі, тыя, што загарэліся ўжо. Нарэшце i яны стал i па сваіх месцах i пачалі весела міргаць. Пятро сумна ўсміхнуўся ім, зоркам, i заплюшчыў вочы.

Плескала вада. Крумкалі недзе лягушкі, не вельмі яшчэ зладжана i назойліва, як бы пасля зімовай спячкі спрабавалі галасы. Яшчэ далей «драў дранку» дзяркач. Але ўсе гэтыя звыклыя гукі зямлі i ночы не парушалі вялікай цішы сусвету.

Пятро пачаў думаць аб невымернасці сусветнай прасторы, аб тым, што не толькі ён i ўсе людзі, усё чалавецтва, але нават уся планета наша — пылінка ў бездані космасу.

Ён навучыўся ў цяжкія хвіліны думаць пра абстрактный рэчы, гэта хораша супакойвала, настройвала на гэткі — часам высокафіласофскі, часам прыземлена-гумарыстычны — лад. Але тут не атрымалася: у цэнтры сусвету, які ён хацеў уявіць, працягвалі нязрушна стаяць людзі — тыя, з якімі сустрэўся за дзень, i наперадзе гэтых людзей — чалавек, што трапіў на вочы апошні,— Рыгор Прышчэпа. Не, не Рыгор — дзяўчынка, яе крык: «Тата! Не трэба! Татачка, родненькі!» — засланяў i запаўняў сусвет, усю галактыку.

Пятро расплюшчыў вочы. На небе можна было ўжо разгледзець цьмяны шлейф Млечнага Шляху — зорны мост. Ён прыгадаў свой мост. Падумаў: «Што мяне трымае тут? Што прывабіла? Гісторыя? Але каб вывучыць яе, зусім не трэба хадзіць з Бабковым збіраць падаткі, падпісваць на пазыку. Цяпер будуецца столькі мастоў. Я даўно мог быць на адной з гэтых будоўляў. Няхай ён не мой, але ўсё адно мост. Не зорны, не ўяўны. Сапраўдны, па якім пойдуць людзі на другі бераг. А што я тут збудую?»

Бабкоў сеў побач, заціснуўшы мокрай хустачкай нос.

Можа, ад таго, што нос заціснуты, дыхаў цяжка — выдыхаў паветра астматычна, са свістам.

Не павярнуўшы галавы i зноў заплюшчыўшы вочы, Пятро спытаў:

— Што ты думаеш рабіць?

— З ім? З контрай гэтай? Заўтра ж пазваню Булатаву, ён з ім пагаворыць…

Пятро памаўчаў… Зноў «убачыў» i яго, інваліда, i дачку, вучаніцу пятага класа, «угледзеўся» ў ix больш пільна.

«Колькі ў яго яшчэ дзяцей? Запытаць заўтра ў Галі. I — на што хварэе маці?»

Жонкі Прышчэпавай ён не ведаў, i на яго глядзелі нейкія абстрактный жаночыя вочы, сумныя, спакутаваныя. Ад позірку гэтых вачэй зрабілася страшна. Ён рыўком падняўся, голасна сказаў:

— Не ўратавалі Запечку. Пасадзім Прышчэпу. Асірацім яшчэ адну сям'ю. Мала ix, сірат?!

Дзіўна — Бабкоў не адказаў. I цяжка дыхаць перастаў. Як бы замёр. Доўга маўчаў.

— Іван Дзямідавіч!

Стары хрыпла вылаяўся:

— Пайшоў ты!.. Думаеш, у мяне сэрца няма? Яно — як вугаль, але жывое яшчэ! Не камень! Во… б'ецца i баліць… Баліць за ўсё! I за сірат! — I нечакана, без усялякага лагічнага пераходу, прапанаваў: — Хадзем нап'ёмся.

— Дзе?

— У Капыла. У гэтага гада вёдры самагонкі.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю 11

Зубов Константин
11. Как я строил магическую империю
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 11

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Убивая маску

Метельский Николай Александрович
13. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
5.75
рейтинг книги
Убивая маску

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Страх

Рыбаков Анатолий Наумович
2. Дети Арбата
Проза:
историческая проза
9.49
рейтинг книги
Страх

Кодекс Охотника. Книга XXVII

Винокуров Юрий
27. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVII

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Хозяин Теней 5

Петров Максим Николаевич
5. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 5

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Четвертая

Хренов Алексей
4. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Четвертая

Адвокат Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 4

Газлайтер. Том 27

Володин Григорий Григорьевич
27. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 27

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Егерь. Системный зверолов

Скиба Николай
1. Зверолов
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Егерь. Системный зверолов