Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Цыц! Дык злавіце яго!

— Зловім!

— He страляў ён дзяцей! Не! Не!

— Суд разбярэцда.

— Ну, дык я чакаю! Чуеш? — Бабкоў пагрозліва стукнуў кулаком па стале.

— Іван Дзямідавіч!

Звычайна далікатны i ветлівы з ім, Пятром, Бабкоў зноў груба адмахнуўся:

— Не мяшайся, сакратар! Тваё дзіця жывое.

Старая раптам спаўзла з ляжанкі, пашкрэбала да дзвярэй, кульгаючы, цягнучы за босай, з вузлаватымі пасінелымі пальцамі правай нагой левую, абкручаную бруднымі анучамі. Яны са здзіўленнем i неразуменнем паглядзелі ёй у спіну. Што з ёю? Жывот схапіла, ці што? Ці пратэстуе так? У качарэжніку захапіла качаргу. Навошта?

Нявестка паціснула плячамі, растлумачыла:

— Не ў сваём вуме яна. А мне ж трэба даглядаць, карміць. А з чаго? Я, можа, сама сто разоў пракляла яго, хоць ён i бацька дзяцей маіх.

— Калі хадзіла пры немцах паняй, тады не кляла…

— Калі я хадзіла паняй? Ён ездзіў, самагонку глушыў, з дзеўкамі гуляў, а я на зямлі душылася, як ачумелая. Багацце капіла. Разбагацела! — Яна ўсміхнулася ўжо зусім інакш, не крывячыся так, з горкай насмешкай з свайго лёсу.

— На крыві людзей багацела!

— Я не ведала. У сваім сяле ён нікога не чапаў.

— Не ведала! Цяпер вы ўсе не ведаеце.

Бабкоў як бы трохі супакоіўся i, мабыць, зразумеўшы, што наяўнымі тут не возьмеш, напісаў у лісце тысячу рублёў, сказаў:

— Распішыся.

Яна паківала галавой:

— Не буду я распісвацца.

— Чаму гэта ты не будзеш распісвацца? — зноў узлаваўся старшыня.

— Не буду. Чым я выплачу? Каб мне потым i гэта прыляпілі: падпісалася, a плаціць не хоча.

— Круцішся, як змяя…

I тут увайшла старая…

У нявесткі адразу вырвалася спалоханае, узлаванае:

— Мама! — Але яна тут жа схамянулася, спытала са здзіўленнем: — Дзе гэта вы?..

Старая несла ў руцэ пачак трыццатак. Яна паклала ix на стол, коратка сказала:

— Во.

Грошы былі новенькія, ненакамечаныя, але ажно цвілыя ад доўгага ляжання ў сырым месцы. Усё гэта было так нечакана, што нават Бабкоў разгубіўся i доўга ўтрапёна глядзеў на чырвоныя паперкі з партрэтам Ілыча ў авале. Мабыць, як i Пятро, ён не ведаў, што рабіць: палічыць ix, узяць, не лічыўшы, ці наогул не браць? Няцяжка здагадацца, адкуль яны, гэтыя грошы. Але якія думкі пранесліся, магчыма, сапраўды праз хворы мозг маці здрадніка, забойцы? Аднавяскоўцы ведалі: яна несла віну за злачынствы сына, бо ўсё жыццё была сквапная, неразумна ашчадная, прывучала дзяцей красці ў суседзяў яблыкі, гуркі, бульбу. I вось — вынік: сын ад дробных краж дайшоў да забойства дзяцей. Што ёй хацелася цяпер, аддаючы грошы? Можа, здалося, што гэтак яна ўлагодзіць Івана Дзямідавіча, яго гнеў i нянавісць? Можа, падумала, што ахвяраванне на агульную карысць паможа ёй замольваць грахі ўласныя?

Узлезла на ляжанку, згорбілася i зноў паўтарала:

— Не забіваў Федзя дзяцей. Не! Не! — быццам хацела пераканаць самую сябе.

Бабкоў скамячыў грошы, сунуў ix у сумку i шпарка рушыў да дзвярэй. На вуліцы пачаў плявацца.

— Бачыў асінае гняздо? Я даўно казаў: трэба вобыск зрабіць! У ix i ў другіх такіх. Бачыў — грошы пацвілі! Я ўпэўнены: там тысячы закапаны ў зямлі. I не адны грошы, май на ўвазе… Дык не ж! Дзе не трэба, у нас трымаюцца за закон. Цяпер я гэтымі грашамі ў морду тыцну i Булатаву i пракурору.

Але нервовы ўзрыў, успамін пра сям'ю ў такой акалічнасці — у хаце забойцы — знясілілі старога хворага чалавека. Хвілін праз колькі Бабкоў, які толькі што гарэў i кіпеў, зрабіўся маўклівы, сцішаны, змарнелы i абыякавы да ўсяго, у тым ліку i да выканання плана пазыкі. За пазыку ён агітаваў нехаця, фармальна. I Пятро мусіў узяць ініцыятыву на сябе, хоць i адчуваў, што робіць ён гэта горш за Бабкова: не ўмее, асабліва з жанчынамі, пагаварыць гэтак проста, з жартамі, з прымаўкамі. Тлумачыў значэнне пазыкі грунтоўна, але залішне сур'ёзна, афіцыйна. Сам адчуваў, што гэта кепска, але інакш не выходзіла. Што скажаш чалавеку, калі ў адказ на прапанову пазычыць дзяржаве ён тут жа просіць пазычыць яму, каб дабудаваць хату, вывесці дзяцей з земляной нары на святло? A просьбамі такімі засыпалі: лесу, пазыкі, хлеба, апраткі для дзяцей. I гэта яшчэ больш прыгнятала, знясільвала Бабкова, збівала з панталыку Шапятовіча, зводзіла на нішто яго прапаганду.

Аднак падпісваліся. Трэба — значыцца, трэба. Людзі разумел! гэта, i некаторыя як бы шкадавалі ix, прадстаўнікоў улады. Справа іншая, што наяўнымі амаль ніхто не ўносіў.

Удава адна, Марына Старосціна (Шапятовіч яе добра ведаў, бо яна была дэпутатам Савета i разы два з'яўлялася на сесію), адразу весела спытала:

— А на колькі трэба?

— Колькі можаце.

— Я магу, колькі хочаце. Дзвесце, пяцьсот, тысячу…

— Дзе ты возьмеш тысячы гэтыя? — хмура спытаў Бабкоў.

— Іван Дзямідавіч! — пляснула жанчына ў далоні.— Ды няўжо ж вы думаеце, што я заўсёды такая бедная буду? Я разбагацець хачу!

Пятро пахваліў яе, калі выйшлі:

— Каб усе такія былі.

Бабкоў усміхнуўся яму, як блазнюку:

— А карысць якая? Стары Пракоп Нізавец, які так адмаўляўся, свае пяцьдзесят рублёў сам прынясе, бо ведае: падпісаўся — плаці. A ў гэтай балаболкі што ты возьмеш? Ды ў яе ніколі капейкі за душой не было… I невядома, калі будзе…

Пятро зразумеў, што праца ix, такая пакутлівая, напалавіну марная. А каб мець хоць які вынік, то калі не яму, дык Бабкову, актыву прыйдзецца не раз яшчэ рабіць вось такі падворны абход i размаўляць, магчыма, не так далікатна, а больш катэгарычна: падпісаўся — плаці.

На змярканні, гадзіны праз чатыры абходу, Пятро адчуў сябе такім спустошаным, змарнелым, што пачаў з жахам думаць, што трэба яшчэ заходзіць да некага ў хату, а яшчэ горш — лезці ў зямлянку, бачыць галодныя позіркі дзяцей, выслухоўваць скаргі жанчын… А пасля ўсяго гэтага ўпрошваць падпісацца на пазыку. Адчуваў ён сябе, мабыць, горш, чым Бабкоў. Той неяк пачаў патроху «зараджацца». А Пятро больш не вытрываў:

— Хопіць, Іван Дзямідавіч. Не магу.

Стары зразумеў.

— Ды i хопіць. Але зойдзем вось да апошняга — да Прышчэпы. Крыкун. Чортаў сын. Але жыве нішто, пчол мае. I на яго як калі які вецер падзьме.

Зайшлі.

Рыгор Прышчэпа сустрэў ix даволі непрыветліва — у дрэнным настроі быў чалавек. Мала што магло здарыцца перад ix прыходам: пасварыўся з жонкай, з суседам… А можа, i больш сур'ёзная прычына была: балела рука — тая, якую санітар закапаў недзе ў польскай зямлі, каля Віслы, i якой так не хапала яму цяпер, у гэтую першую мірную вясну, калі трэба араць i сеяць.

У саміх ix — у Шапятовіча i Бабкова — настрой быў не лепшы, а таму самае разумнае для ix было — трымацца добрай мудрай парады: не чапай, не лезь у душу, пакінь чалавека ў спакоі, калі яму свет белы не мілы. Дык не ж — i яны «завяліся», як бяздумныя машыны.

Поделиться:
Популярные книги

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Товарищ "Чума" 4

lanpirot
4. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 4

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Седина в бороду, Босс… вразнос!

Трофимова Любовь
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Седина в бороду, Босс… вразнос!

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2

Черный Маг Императора 19

Герда Александр
19. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 19

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Телохранитель Генсека. Том 4

Алмазный Петр
4. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 4