Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Мама, — калі яна крыху паспакайнела, спытаў я, — чаму крычатоўцы горшыя за нас?

— Чаго гэта яны горшыя? — здзівілася яна. — Людзі як людзі.

— А чаму з ix смяюцца? — спытаў я.

— Смяецца той, хто розуму не мае, — сказала маці.— Гэта ўсё з некаляшняга… Тады, за панамі, яны бяднейшыя былі, меней зямлі мелі. Цяпер усе роўныя… I яны, i мы скора будзем калгаснікамі.

— А ты не будзеш смяяцца з ix? — хвалюючыся, запытаў я.

— Я ніколі, сынок, не смяялася, бо i сама такая была, ні капелькі не багацейшая, — сказала маці, i я зарадаваўся: значыць, i з Камці не будзе пакепліваць, дазволіць, каб мы пажаніліся.

Мне вельмі хацелася схадзіць у Крычаты, сустрэцца з Камцяю i расказаць ёй пра гэта. Але я баяўся яе бацькі, які нечага неўзлюбіў мяне, i не пайшоў. Сумаваў, кожнага дня хацеў убачыць Камцю.

4

Хутка, калі трэ было на днях ісці ў школу, я пачуў ад людзей, што Гаптар прадаў хату, скаціну, сабраўся з’язджаць з Крычатоў.

— Можа, i добра робіць чалавек, — гаварыла маці бацьку, — паедзе ў горад i жыць, як усе, будзе… А тут нялёгка яму: Мішуковы яшчэ за палякамі не аддалі замуж Манькі — пасумаваў нямала… Хоць яна плача цяпер, што не пайшла за Гаптара, можа, шчаслівейшая была б, а то яе Стэфусь — багацей — у паліцыі быў, светёй i дзецям завязаў. Ды i надакучыла, відаць: крычатовец ды крычатовец… Маладыя не такія ўжо, не разбіраюцца, хто адкуль. А старыя… Такі ўжо гонар!.. Хоць цяпер каторыя крычатоўцы, каго не спалілі ў вайну, лепей за нашых жывуць.

Мне вельмі хацелася ўбачыць Камцю, я перасіліў свой страх i пабег у Крычаты.

Гаптар, паголены, у вычышчаных старых хромавых ботах, у белай кашулі, зашпіленай на верхні гузік, выносіў з хаты клункі i лажыў на воз. Там ужо ляжалі мяхі з мукою, цабэркі, стаяў куфар, абвязаны вяроўкаю. На мяне Гаптар нават не глянуў.

Заплаканая, папраўляючы на галаве хустку, выйшла з хаты невысокая, гарбаценькая гаспадыня, абаперлася на частакол i загаласіла.

— Сціхні! Горш не будзе. Такое ўжо дабро пакідаем i славу… — абураўся Гаптар.

— Што не было, а свой куточак, — плакала жанчына.

— А ты дзе там? — крыкнуў гаспадар. — Ідзі, са сваім кавалерам развітайся, бо паедзем ужо. Не развітацца няможна: местачковы кавалер!

— Зусім здурэў,— папракнула яго жонка.

— Хіба няпраўду гавару? — незалюбіў Гаптар, са злосцю глянуў на жонку. — Даўся мне іхні гонар!

— Калі што было…

З сенцаў выйшла Камця. Падышла да мяне i нічога не магла сказаць. Сёння яна зноў была бледная, худзенькая, зусім нямоглая. Стаяла i плакала.

З-за сенцаў выбег рудаваты сабачка, жаласна скуголіў i цёрся гаспадыні аб ногі. Тая дастала з кішэні акраец хлеба i падала яму. Шчанюк нават не нагнуўся да куска, глядзеў на кабету i скуголіў.

— I шчаня ростань чуе… — зноў заплакала жанчына.

— Ну, скарэй… — ужо не са злосцю, а спакойна сказаў Гаптар, адвярнуўся, нацягнуў брылёўку на вочы.

— На, на памяць, — прамовіла Камця i падала мне невялікі, загорнуты ў паперу ад шпалераў, пакуначак.

Я ўзяў падарунак i не мог сказаць ні слова. Маўчала i Камця, толькі з яе вока выкацілася i паплыла па шчацэ празрыстая, як расінка, слязіна. Нешта ў душы маёй перавярнулася, заныла, i я не вытрымаў, заплакаў. Яшчэ мацней загаласіла i Камця.

— Ну, пайшлі, дачка, на воз, — падышоў і ціха сказаў Гаптар. — Усё роўна ехаць трэба…

— Камця i вы, цёця, я ніколі нічога благога не скажу на Крычаты, — прамовіў я.

— Дзякуй, сынок, — пацалавала мяне ў лоб гаспадыня. — Будзь шчаслівы i не забывай нас. I будзь заўсёды такі разумны… Дасць бог, яшчэ ўбачымся… — яна ўзяла Камцю за руку i павяла да воза.

Нечакана падышоў да мяне Гаптар, падаў моўчкі руку, моцна паціснуў маю, не прамовіў i слова, зноў хутка-хутка пайшоў да калёс. Я зусім разгубіўся, стаяў i глядзеў, як яны паселі — гаспадар уперадзе, спіною да мяне, а жанчыны прымасціліся ззаду, тварам сюды.

Гаспадар цмокнуў, махнуў лейцамі, i конь крануўся. Заляскалі на возе цабэркі, зацерлася аб атосу пярэдняе кола, правае задняе кола было зусім крывое, ківалася ў бакі i шмаравала па лястцы.

Жанчыны сталі махаць рукамі — сваёй хаце і, відаць, мне. Следам за імі бег i шчанюк.

Я, разгублены i заплаканы, стаяў на чужым пустым двары i адчуваў, як штосьці вялікае, дарагое, моцнае выплывае з маёй душы, імкнецца туды, за лес, у якім схаваўся нагружаны клункамі воз…

Касцюм

— Ідзі, мурза, вымыйся, — зласнавата сказала мне маці,— такога бруднага з сабою не вазьму, не хачу, каб чужыя людзі смяяліся ды пальцамі паказвалі.

Я даўно ведаў, куды збіраецца ісці сёння мама, вельмі хацеў пайсці з ёю i цяпер моўчкі выслухаў, як яна папракала мяне. Я знаў, што другім разам дасталося б ад маці матуза па спіне ці яна прыстрашыла б: калі я такі непаслухмяны, неахайны, то пакараюць — абстрыгуць маю чупрыну, будзе галава голая, як бубен, i ніколі мне новага, людскага чаго не купяць. Словам, з гэтай часіны возьмуцца за мяне, бо далі неразумную патолю, i я стаў вялікім раздуронцам…

Але маці цяпер не напомніла гэтага, не пастрашыла, i я ўзрадаваўся, пабег да студні, выцягнуў вядро вады. Выліў яе ў доўгае i глыбокае карыта, адарваў галінку палыну i адагнаў пчол, якія пачулі вільгаць i прагнулі асвяжыцца, лезлі да вады, тады намыліў «запушчаныя» рукі, «чорныя, з куранятамі» ногі i пачаў церці ix пяском i сухадзяроўкаю, заплюшчваючы ад болю вочы.

Калі рукі мае i ногі не так пачысцелі, як пачырванелі, зайшліся ад сцюдзёнай вады, я пакінуў драць ix і, ступаючы на пятках, вярнуўся ў хату.

— Людское дзіця адзенуць, i яно дзень чысценькае ходзіць, а ты ды Ганя… Не цэніце вы маёй працы, не шкадуеце рук маіх, — гневалася маці i здзірала праз галаву маю брудную кашулю, — толькі ведаю — дзянёчак цэлы ля вас таптацца: карміць, абмываць ды пераадзяваць.

Я стаяў, моўчкі нацягваў свежыя штонікі, апусціўшы галаву, слухаў маці: праўда была яе. Перад полуднем я ўжо мяняў майку, скідаў брудную i надзяваў чысценькую, але нядаўна, як прагнаў карову на пашу, сустрэўся ca сваім лепшым сябруком, суседам Антонікам, капаў з ім «акопы», добра прапацеў, пасля мы не паладзілі i абсыпалі адзін аднаго пяском…

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый VII

NikL
7. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Тринадцатый VII

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.52
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Набирая силу

Рокотов Алексей
2. Путь князя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Набирая силу

Локки 6. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
6. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 6. Потомок бога

Базис

Владимиров Денис
7. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Базис

Законы Рода. Том 5

Мельник Андрей
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Том 5. Пешком по Европе. Принц и нищий.

Твен Марк
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 5. Пешком по Европе. Принц и нищий.

Неучтенный элемент. Том 12

NikL
12. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 12

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Мы – Гордые часть 8

Машуков Тимур
8. Стальные яйца
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мы – Гордые часть 8

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда