Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Бацька ўкаваў калёсы аднаму крычатоўцу, i вось цяпер я ішоў да яго па плату. Тупаў i асцерагаўся, каб не злавілі мяне там аднаго i не адлупцавалі, бо не забыліся, як на днях Мішка ля нашай вёскі пераняў Тосіка, паваліў яго, адабраў торбачку, у якой той нёс з нашага магазіна цукар, i насыпаў у яе пяску…

Калі я мінуў Шабунеў лес, выйшаў на луг i ўбачыў, што ля крычатоўскага моста купаецца многа хлопцаў, я ўзяў ля абочыны i засунуў у кішэні пару камянёў. Мяне згледзелі, павылазілі на бераг. Я падрыхтаваўся да бойкі.

— Хадзі, Стасік, пакупаемся, — паклікаў мяне Тосік, але я мала верыў яго дабраце, думаў, што заманьвае.

Я адмовіўся купацца, стараўся хутчэй падысці да моста i перабегчы яго. Азіраючыся, перайшоў i бачыў, што гнацца за мною не збіраюцца. Тады я, адышоўшыся, прысеў, каб мяне ніхто не бачыў, i выкінуў з кішэні камяні.

Калі я забраў плату i вяртаўся дамоў, мяне сустрэла Камця. Здаецца, яна падрасла за лета, стала высокая, загарэлая, леташняя яе сукенка была маленькаю.

— Дзе ты быў? — спытала яна.

Я прызнаўся.

— А мне ровар купілі,— пахвалілася яна.

У мяне такіх радасцей не было, таму я прамаўчаў.

— У Прудах школу адкрылі,— сказала яна. — I мы будзем хадзіць не да вас, а да ix, бо туды бліжэй.

Я пачуў гэта i засумаваў, што мы не будзем больш бачыцца, што цяпер ужо могуць крыўдзіць яе прудзяне, i ніхто, можа, за яе не заступіцца.

— Пачакай мяне, — прамовіла яна i пабегла ў сваю хату, хутка вярнулася i несла ў руках лусту батона, намазанага мёдам.

Белы хлеб мы елі толькі па святах, а так мама пячэ на нядзелях сухарыкі.

— На, — сказала Камця i падала лусту. — Бяры, у нас многа булак.

Я ўзяў i са смакам пачаў уплятаць, хоць шкадаваў: ніяк не мог выхітраваць, каб мёд быў на лусце i яго з’ядаць, бо ён цёк па пальцах i капаў на зямлю.

— Хочаш пакатацца на ровары? — спытала Камця.

— Хачу, — сказаў я.

— Прыходзь заўтра, таты i мамы не будзе дома, то мы i пакатаемся. Прыйдзеш?

— Прыйду, — з радасцю прамовіў я.

— Прыходзь, толькі Мішкі не бяры з сабою. Я не дам яму катацца…

— Я яму нічога не скажу, — паабяцаў я.

Толькі што перастаў ліць, як з дзіравага мяха, дождж. Рассунуліся, пасвятлелі на небе шэрыя хмары — павіднела, стала высокае, блакітнае неба. Прыпякло i прыпарыла.

Камця i я сядзелі ля рэчкі, глядзелі, як блішчыць на сцяблах асакі вада, збіраецца ў кроплі i падае долу. Яшчэ нядаўна мы былі ў хаце, сцішана сядзелі i ca сполахам слухалі, як лютаваў, ляскаў гром, жудасна паліла неба маланка, як ліло, — здавалася, затопіць усё на свеце. Калі пацішэла, пакацілася навальніца кудысьці за Налібакі, мы выбеглі з хаты i гойсалі па цёплых лужынах, пырскаліся, абліліся з ног да галавы вадою, а пасля прыбеглі сюды, на пясчаны бераг крычатоўскай ракі. Тут мы часта ўжо гулялі, ляпілі з мокрага пяску домікі — «школу, магазін, хаты».

Я глядзеў на Камцю i бачыў: за лета яна добра паправілася. Як хадзіла ў школу, была бледная, тоненькая, як сцяблінка, цяпер пачырванела, налілася сілаю, здароўем. Вельмі пекная стала, глядзіш i нельга наглядзецца. Ды яшчэ гэтыя вочы — сінія-сінія, глянеш — i сэрца замірае. I голас яе мне падабаецца — мяккі такі, тоненькі, гаворыць — ручаёк па каменьчыках бурлікае…

— Стаська, ты такі няўмека, — кажа Камця. — Растаптаў хатку цёці Зосі i страху ca школы сарваў. Ці ты вучыцца не хочаш?

— Хачу, — збянтэжана кажу я.

— А чаму тройкі маеш?

— Таму, — насупіўся я, нічога не сказаў болей, апусціў галаву долу, пасля разбурыў нагамі «школу».

— А я буду вучыцца на настаўніцу, — усміхнулася Камця.

Я маўчаў.

Яна падсела да мяне:

— Стаська, як вырасцем, мы з табою будзем жаніцца?

— Не ведаю, — прамовіў я. — У вас сваіх хлопцаў многа, яны цябе возьмуць.

— Я за ix не хачу ісці замуж, — сказала Камця.

— Чаму? — абрадавана спытаў я.

— Яны б’юцца, за валасы цягаюць, — прызналася яна, — я не хачу з імі дружыць. А ты не б’ешся, за нас, крычатоўцаў, заступаешся. Ці i ты будзеш насміхацца?

— Не, — запэўніў я.

— Але ты мяне ўсё роўна не возьмеш, — сказала з жалем Камця.

— Чаму? — я ледзь не пакрыўдзіўся.

— З вашай вёскі нашых не бяруць, — прамовіла яна. — Вы — местачкоўцы… А мы… Мы — казіне…

— Я вазьму цябе.

— Праўда? — узрадавалася i яна. — I бацькі баяцца не будзеш?

— Не, — зноў запэўніў я i захваляваўся: бацькі я пабойваўся. Ён не крычаў так многа, не бедаваў, як маці («О божа! Нашто мне гэта гора на галаву!»), калі я рабіў блага, a гаварыў разок і, калі было не па яго, браўся за папружку… Вось i думаў я, ці дазволіць ён мне ажаніцца з крычатоўкаю Камцяю, бо сапраўды дасюль з нашай вёскі ніхто з імі не парадніўся… — Калі тата не дазволіць, то я маму папрашу. Яна добрая…

— Мы будзем жыць у нас, — сказала Камця. — Я прывыкла тут.

— I я прывык да сваіх Янковіч, — прамовіў я, i мне стала шкода роднай вёскі.

— А як пажэнімся, будзем разам гуляць? Ці ты захочаш камандаваць мною?

— Не, — сказаў я i адчуў на сваім твары цень.

Падняў галаву: перад намі стаяў Гаптар — Камцін бацька — малы, няголены, злосны. Ступіў i патаптаў сваімі ботамі нашыя «хаткі».

— Дык вось чаго сюды ходзіць пан местачковец… — сказаў ён, i я ўбачыў, што ён п’яны, стаіць i хістаецца, не можа ўтрымацца на нагах. Рэдкія валасы яго апалі на лоб, рукі ён трымаў у кішэнях штаноў i растапырваў ix у бакі. Час ад часу ён ікаў, плюскаў вачамі.

Я ўскочыў.

— Вы… Каб нагі тваёй тут не было, — ён зноў ікнуў, аж трасянуўся. — Мне вы… Пасміхаецеся век… Вон, — ступіў, пагразіў рукою, — вон, не магу бачыць.

Я сарваўся з месца i куляю памчаўся дадому.

— Дзе ты гэта бываеш? — накінулася на мяне маці, калі ўбачыла задыханага ў двары.

Я не сказаў, дзе быў.

— Гойсае недзе, а тут хоць разарвіся: дзіця плача, з рук не злазіць, нешта трэба зрабіць па гаспадарцы, свінні развярнулі загарадку i вылезлі… Ды ў школе людзей збіраюць, відаць, будуць у калгас запісвацца, то трэба схадзіць.

Поделиться:
Популярные книги

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Ярар. Начало

Грехов Тимофей
1. Ярар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Ярар. Начало

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8

Кодекс Охотника. Книга XXXV

Винокуров Юрий
35. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXV

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Сводный гад

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Газлайтер. Том 31

Володин Григорий Григорьевич
31. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Газлайтер. Том 31

Кодекс Охотника. Книга ХХХ

Винокуров Юрий
30. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХХ