Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Я змоўк: колькі разоў прасіў узяць у магазіне веласіпед, але бацька не хацеў купляць, казаў, што грошы на вартнейшае патрэбны, a ў школу недалёка, можна пешшу хадзіць.

У клас зайшоў Мішка, у бацькавых высокіх валёнках i доўгім, да зямлі, кажусе, уваліўся, як стаяк усунуўся. Як я i чакаў, спытаўся:

— Чаму не пачакаў сёння?

— Бацька раней паслаў,— сказаў я i стараўся не глядзець на яго.

— Што — не хоча казінка падмятаць? — спытаў ён, пагардліва глянуўшы на Камцю, i хацеў, відаць, пацягнуць яе за касу ці піхнуць, бо шэрыя вочы яго нядобра бліскалі.

— Падмятае, — апраўдаў яе я. — Не называй казінка, яна — Камця…

— Камця-мамця! — перакрывіў Мішка. — Казінка… Бэ-э-э…

Я сярдзіта паглядзеў на яго, i мне не спадабаўся яго кірпаты нос, непрыгожымі здаліся адтапыраныя аблавухія вушы, ягоныя рукі, якія мыліся, мусіць, раз у тыдзень. Нядаўна Мішка так накурыўся, што ля яго нельгаі было стаяць.

— Як вынесці смецце? — спытала ў мяне Камця, i я зарадаваўся, што яна нарэшце загаварыла са мною.

Я хуценька адчыніў сваю сумку, дастаў сшытак, вырваў з яго ліст i падаў Камці. Яна змяла на гэтую паперу пясок i панесла на двор. Здаецца, перад гэтым глянула на мяне i прыемна ўсміхнулася, выходзіла, азірнулася i зноў засмяялася.

— Я ім i сёння дам чосу, папру першымі па цальнягу, хоць i сцежка будзе, — сказаў Мішка, скідаючы з плячэй кажух. — Будуць ісці збоку i новую таптаць.

— Не трэба, — папрасіў я, — яны i так…

— Што — яны?.. Не бойся, жывыя будуць, — сказаў ён. — Вось не пайду налета ў школу, паеду вучыцца на трактарыста, дык вам, жабянятам, на галаву сядуць. А так будуць помніць…

— Будзем таптаць сцежку па калейцы, — сказаў я.

— Што яны табе далі? — скрывіўся Мішка, ён вось-вось ад злосці мог ударыць мяне.

— Нічога яны мне не давалі,— прамовіў я.

— Падсунулі, мусіць, нешта, калі заступаешся, — загневаўся ён, што я сапраўды мог што-небудзь атрымаць смачнае, а з ім не падзяліцца.

— Няўжо табе была вялікая радасць, калі ўчора набіў Камцю? — спытаў я.

— Жывая будзе, — махнуў ён рукою. — Яны прывыклі, каб ix матлашылі. Гэта вы, гэўрыкі, саплякі, а я помню, што я янковец, а яны — казіне… Рашыў задачку? То давай, перапішу. Малы, але што ў цябе за галава гэтыя задачкі рашаць!.. Я б гэтую арыхмеціку зусім выкінуў бы…

…Дамоў мы ішлі моўчкі. Паперадзе, па сцежцы, спяшаючыся, падганяючы адзін аднаго, крочылі крычатоўцы, махалі рукамі, толькі сумкі боўталіся па баках. За імі пляліся мы, Мішка, Віця i я.

Сёння наша настаўніца зноў плакала ад Мішкі, абазвала яго ў злосці дурнем i сказала, што яму, такому «быку», ужо сорамна хадзіць з дзецьмі ў школу i што ён «забраў у яе ўсё здароўе»; яна сёння пойдзе ў сельсавет i будзе скардзіцца старшыні. Мішка нават не спалохаўся настаўніцы, перад намі сказаў, што наб’е Васіля, які ходзіць да яе. Яна выганяла яго з класа, цягнула рукамі, але Мішка ўпёрся i не пайшоў.

Цяпер Мішка быў злосны, i я бачыў, што ён хоча задрацца з крычатоўцамі: то скажа якое брыдкае слова на ix, то пхне ў спіну апошняга, то чарпане наском у снег так, каб ён ляцеў пярэднім на галовы.

Крычатоўцы нават не азіраліся, як не бачылі i не чулі гэтага, подбегай трусілі да лесу, дзе дарогі нашы разыходзіліся. Першая ішла Камця, адною рукою яна трымала сумку, прыціскала да боку, другою махала i калі прыспешвала, то шырэй ступалі i мы, калі замаруджвала, то ўсе збіваліся, наступалі адзін аднаму на ногі. Тады Мішка піхаў у плечы крычатоўцаў, усяк зневажаў ix, лаяўся.

— Не трэба, — прасіў я, — не чапай ix.

Камця, пачуўшы гэта, падбягала ўперад, за ёю прыспешвалі хлопцы, i бойка зрывалася.

Ля хвайняку мы разышліся. Крычатоўцы падаліся лесам, а мы павярнулі ўправа, ля краёў маладняку патрусілі ў свой край вёскі.

— Казіне, казіне! — крычаў Мішка, — Бэ-э-э!

— Смагаль, смагаль! — нарэшце асмеліліся, азваліся i тыя.

— Бэ-э-э! — дражніў ix Мішка i падскакваў на месцы — страшыў, што пабяжыць за імі.

Тыя аж выцягваліся, так уцякалі.

— Дурань ты! — упікнуў я Мішку. — Вялікі, але дурань.

— Ты на каго гэта, гэўрык, пляцеш? — Ён падышоў да мяне i звузіў вочы. — Ды я цябе адным пальцам… Як камара… Я, калі захачу, вашу школу перакулю — i не будзеце сваім розумам хваліцца…

Я не спалохаўся, не адступіў, глядзеў яму ў твар i бачыў, як дрыжыць яго губа, як ён, дужы, разгубіўся, пачуўшы, што я сказаў.

— Дык хто я? — прасіпеў ён.

— Ты — дурань, ты сам ніводнай задачкі не рошыш…

Гэта ўжо яго раззлавала, ён размахнуўся рукою — i я са сполахам убачыў, як з яго рукава вылецела прывязаная на гумцы гірка i стала набліжацца да майго твару. Я не паспеў ухіліцца — гірка пляснула мне па пераносіцы.

Я нема завыў ад болю, закрыў твар рукою.

— Будзеш ведаць, як агрызацца… — сказаў Мішка, як апраўдваў сябе.

Я са злосці, крыўды нагнуўся, схапіў жменю снегу, не баяўся, што зноў пападзе (колькі ўжо баяцца), кінуў яго ў твар Мішку.

— Ну ты, гэўрык! — Ён адступіў, закрыў твар рукавом. — Не лезь, а то растапчу… — гразіўся, але біцца не збіраўся, адыходзіў.— У мяне не паскачаш… Вы павінны мяне баяцца… Як агню… А будзеш абзываць — будзеш палучаць. Вытры нос… Калі дома пажалішся, то яшчэ… Заступнік зялёны!..

— Я… Я… — мне хацелася сказаць тое, што думаў, але слёзы душылі, нос балеў, i я не мог стрымаць плачу.

Так, плачучы, з крыўдаю i злосцю, мучачыся, што нічога не магу зрабіць Мішку, прыйшоў дахаты.

3

Ужо летам, калі мы не хадзілі ў школу, калі ў садах акругляліся, трацілі горасць i пачыналі цукравець яблыкі, бацька паслаў мяне ў Крычаты. Там я быў часта, хадзіў па розных патрэбах, але адзін ішоў туды першы раз. Як нашы матлашылі казінцаў у сваёй вёсцы, так i яны, залавіўшы нас на сваім хутарку, стараліся адпомсціць, не выпусціць цэлымі; калі не наштурхаюць ці не дадуць кухталёў, то хоць прабягуць, пастрашаць ды каменняў услед нашпурляюць…

Поделиться:
Популярные книги

Изгои

Владимиров Денис
5. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изгои

Первый среди равных. Книга VI

Бор Жорж
6. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VI

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Володин Григорий Григорьевич
33. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Религия

Уиллокс Тим
132. Книга-загадка, книга-бестселлер
Приключения:
исторические приключения
8.00
рейтинг книги
Религия

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Геном хищника. Книга седьмая

Гарцевич Евгений Александрович
7. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга седьмая

Последний реанорец. Том XII – Часть II

Павлов Вел
12. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний реанорец. Том XII – Часть II

Ботаник

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
4.56
рейтинг книги
Ботаник

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Точка Бифуркации V

Смит Дейлор
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Страж

Пехов Алексей Юрьевич
1. Страж
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Страж