Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Увага, людзі! — звонкім голасам закрычаў Шыдлоўскі, выцягваючы шыю. — Пан маёр мае загад адправіць вас усіх у Стоўбцы. — Пасля ён на хвіліну замоўк, павярнуўся да «пана маёра» i слухаў, што той яму гаворыць, — Пан маёр дае загад ехаць адзін за адным. Не адставаць i не перагаворвацца! Хто ўздумае ўцячы — расстрэл на месцы… Тут вы прыносіце толькі шкоду, a ў вялікай Нямеччыне будзеце прыносіць карысць сваёю працаю… З богам! Паехалі! — i ўжо не Шыдлоўскі, а «пан маёр» выйшаў наперад, падняў руку i махнуў пярэднім фурманам.

— Вось i ўцячы, не паедзь у іхнюю Нямеччыну… — прашаптала маці, калышучы на руках Вэрцю, — Паб’юць, як мух…

— Дарога доўгая, пад сорак вёрст… — адказаў бацька. — Як удасца, дык i будзем уцякаць… Калі яны тут душу вымаюць, дык у іхняй Нямеччыне пагатоў не будзе дабра…

Пярэднія падводы, што, мусіць, ужо доўга стаялі на аселіцы, рушылі ў бок Дзераўной — першага мястэчка за Янковічамі па стаўбцоўскай дарозе. Казік яшчэ доўга сядзеў на возе i чакаў, калі крануцца яны. Каторыя немцы паўскоквалі на калёсы, вартавыя з сабакамі пайшлі збоку. Матацыклісты паселі на матацыклы i памчалі да Дзераўной пустою вуліцаю. З яе ўзнімаўся гарачы пыл i попел.

Недзе далека, як баючыся заставацца ў спаленым мястэчку, закудахтала курыца, са страхам завыў сабака…

Казік бачыў: фурманкі выцягнуліся ў доўгі шнур. Яны падаваліся спярша па аселіцы, па стаптанай траве, пасля выехалі на пясчаную дарогу, з яе — на брук. Мястэчкам, пасярод дымных гарачых папялішчаў, падаліся да рэчкі. За капліцаю пасярод абгарэлых ліп сіратліва стаяў нядаўна новы, жоўты, а цяпер абсмалены высокі крыж, праязджаючы ля яго, тутэйшыя мужчыны знімалі шапкі, а кабеты жагналіся.

Ззаду Казіка ехала яшчэ шмат калёс, збоку ix сунуліся немцы, паліцыянты, але яны не знялі насупраць крыжа шапак, толькі абыякава паглядзелі на яго.

«З богам!» — чамусьці ўспомпілася Казіку, успомнілася тое, што гаварыў «пан маёр» i тлумачыў Шыдлоўскі…

Скончылася мястэчка, паказалася гара, з якой раней людзі бралі гліну, але цяпер там, у яміне з вадою, было нацярушана шмат вуголля, пахла дымам. Дымам пахла i ў лесе, што пачаўся адразу за рэчкаю, ля якой на беразе ляжала гарэлая салома. Дым у лесе стаяў што пара пасля дажджу, калі нечакана прыпячэ сонца.

— Вожачка! — забедавала зноў маці,— І што будзе з намі? Голыя, галодныя ў чужы свет едзем, дзе нас ніхто не чакае i не прытуліць…

— Усё мястэчка едзе, — сказаў бацька. — Можа, як ацалеем усе разам…

Цяпер i ён прымасціўся ўперадзе на драбіне. Як устаў раніцай у зрэбнай кашулі, так i ехаў у ёй. Па лесе густа кацілася рэха ад калёс, плыло збоку, як там, непадалёку, ехаў яшчэ адзін абоз.

Калі былі на паўдарозе да Дзераўной, нечакана ўперадзе пачуліся стрэлы — задудукаў аўтамат. Як яшчэ крыху пад’ехалі бліжэй, дык убачылі на абочыне, на дарозе ў Балявічы, што былі справа, калёсы. Ля ix, скурчыўшыся на зямлі, нерухома ляжаў гаспадар, местачковы жартаўнік, шавец Янка Навіцкі, а на калёсах, паваліўшыся адно на адно, раскінуўшы рукі, ляжалі Янкава жонка i дзеці. Кабета як накрывала сабою дзяцей, белая блузка на яе спіне была чырвоная-чырвоная…

— О божа! — усклікнула маці i закрыла твар — апусціла галаву i прытулілася да Вэрці,— Бедныя Навіцкія, бедныя дзеткі!..

…Калі мінулі ўжо Дзераўную, яшчэ некалькі мястэчак за ёю, уехалі ў стараваты лес. За гарою, перад павароткаю, маленькі чарнаваты конік, які ішоў ззаду i ўсю дарогу намагаўся не адстаць, прыпыніўся. За ім стаў i абоз. З калёс саскочыў пажылы гаспадар, сагнуўся. Следам за ім злез з воза i невысокі немец, трымаючы ў руцэ аўтамат, гэтаксама прысеў i пачаў пазіраць на задняе крывое кола.

Казікаў бацька, які ўвесь час азіраўся i ўбачыў гэта, турзануў, каб конь пабег, i за павароткаю, калі не было відаць задніх калёс, звярнуў налева i пачаў хлістаць лейцамі каня па нагах.

— Бронісь, што ты робіш? — аж жахнулася маці.— Заб’юць жа! Паб’юць, як i Навіцкіх…

Конь спачатку рвануўся, відаць, спалохаўся, а пасля шпарка пабег па лесе. А бацька, не слухаючы маці, паганяў i паганяў яго — калёсы трэсла, падкідала на пнях. Колькі разоў задняя вось ледзь не чаплялася за камлі хвоек, але саслізгвала, толькі да белай смалы здзірала з ix кару. Мільгалі ў вачах хвойкі, ядлоўцавыя кусты, чарнічнік. А бацька сцёбаў i сцёбаў каня лейцамі.

Нарэшце, калі лес памаладзеў i пагусцеў, задняя вось зачапілася ўсё-такі за камель невысокай таўставатай хвойкі — конь раптоўна стаў, аж трэснула дуга, ірвануўся, але не змог скрануць калёсы. Цяжка, раздзімаючы i ўцягваючы жывот, дыхаў, спалохана азіраўся.

— О божа! — уздыхнуўшы, прашаптала збялелая маці, азірнулася i хапілася рукою за левую грудзіну. — Думала, што зачэпімся ля дарогі, станем, убачыць гэта каторы — i бабахне ў спіны… Цяпер жа наш чалавек як муха… I ніхто вінаватага шукаць не будзе… Як во i за Навіцкага…

— Ціха, — сказаў бацька, саскочыў мякка на зямлю i прыслухаўся: па лесе кацілася грукатлівае рэха, чулася, як гудуць матацыклы.

— Але ж ты i адчайны…

— Лепш тут галадаць, спаць пад акрытым небам, чым у чужыну ехаць, — адказаў бацька. — Пастаім ці паедзем?

— Давай ад’едземся яшчэ ад дарогі,— сказала маці.— Не дай бог агледзяцца, пойдуць па следзе…

— Слядоў не будзе: на гары i збоку дарогі трава была… — супакоіў яе бацька. — Паедзем… Можа, ружэвіцкі дзядзька твой прыме нас? Ружэвічы ж, гаварыў Шыдлоўскі, не будуць паліць.

— Надта ж ён скупы ды звяга вялікая, гэты дзядзька… — адказала маці.— Задушыць нас работаю…

— Што ж зробіш. Мы ўжо не гаспадарэ, а пагарэлыя бежанцы… Трэба думаць, як выжыць, дзяцей выратаваць… — з сумам прамовіў бацька, падышоў да хвоі, упёрся i адцягнуў ад яе задок калёс. — Але, дасць бог, можа, як выжывем. Ды i барадаты парцізан гаварыў, што ў бядзе нас не пакіне, аддзякуе…

Бацька, як адвалок ад хвоі калёсы, нагнуўся, выцер аб высокі верас рукі, цмокнуў на каня i пакіраваў яго далей ад дарогі, туды, куды пазіралі вочы i цягнуўся сіні горкі дым…

Поделиться:
Популярные книги

Барон Бранд Берс. Том 1

Limonad
1. Бранд Берс
Проза:
магический реализм
5.00
рейтинг книги
Барон Бранд Берс. Том 1

Черный Маг Императора 18

Герда Александр
18. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 18

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.50
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Я еще барон. Книга III

Дрейк Сириус
3. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще барон. Книга III

Менталист. Трансформация

Еслер Андрей
4. Выиграть у времени
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.28
рейтинг книги
Менталист. Трансформация

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Язычник

Мазин Александр Владимирович
5. Варяг
Приключения:
исторические приключения
8.91
рейтинг книги
Язычник

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
4.75
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Крестоносец