Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Ля калёс на траве, гаворачы i моцна смеючыся, сядзела трое маладых немцаў-салдат, трымаючы між ног аўтаматы, i ля ix — моўчкі двое паліцыянтаў. Ba ўсіх былі да каленяў аброшаны боты i спацелыя, з цёмнымі рагамі твары…

Цяпер, як выехалі на дарогу, было відаць, што гарэлі i Янковічы: вісеў над імі дым аж да неба. Спачатку паднімаўся слупкамі ад кожнай хаты, а тады — вышэй — зліваўся ў вялікую чорную хмару, што распаўзалася па ўсім небе, захіляла сонца.

Бацька пад’ехаў да Грыгарцэвічавага воза — немцы i паліцыянты паўсхопліваліся, закрычалі пярэднім ехаць. Невялікі абоз крануўся. Немцы паўскоквалі на першыя вазы, распіхваючы дзяцей, пазвешвалі ногі, трымаючы ў руках аўтаматы. Калі памкнуўся ўсесціся на пярэдні воз паліцыянт Шыдлоўскі, то два немцы, смеючыся, сапхнулі яго з калёс, штурхнулі ў паясніцу нагамі. Шыдлоўскі паляцеў долу, на абочыну, упаў на калені, хуценька падхапіўся i ўсміхнуўся. Але смяяўся не хочучы, з сорамам. Болей ні на які воз не палез, пачакаў старога немца, які гэтаксама падышоў да дарогі, i пасунуўся побач за ім ззаду калёс, на якіх сядзеў Казік.

Нечакана ляснуў кароткі стрэл — i запішчаў парсюк, як стрэлілі яшчэ раз, завішчаў i меншы падсвінак тонкім голасам. Што там на двары болей рабілася, не было відаць з-за хаты.

Тут, з гэтага боку, бачылася, як ухапілася агнём страха не толькі на хаце, але ўжо i на гумне ды на дрывотні, пацягнулася ўвысь доўгімі агнянымі языкамі, бачылася, як адыходзіць далей ад хаты афіцэр, адкочваюць ад платоў матацыклы салдаты. Як адапхнулі ix, падскочылі да каровы, якая ўцякала, скачучы пярэднімі снутанымі нагамі. Але салдаты, абапёршыся на яе поўныя бакі, хутка злавілі яе за рогі.

— Божа мой, божа! — галасіла маці.— Дзе ж твае, божачка, вочы, дзе тваё добра сэрца? Што ж ты дапускаеш ужо каторы год на свеце? Азвярэлі людзі i ўдзень i ўночы страляюць, б’юць, палохаюць… Колькі ж можна ўжо жыць у страху, што заб’юць, абяруць да ніткі? Дакуль будзе гэтая вайна, калі будзе ёй які канец?

Бацька, угнуўшы галаву, ішоў збоку, трымаў у руцэ лейцы i маўчаў. Прыплюшчыў толькі вочы i часта азіраўся на хату, на якой бачыліся ўжо чорныя латы, высокі чырвоны комін. Твар бацькаў як скамянеў, здаецца, ні крывінкі на ім, ні дабраты, адна зацятасць, крыўда i злосць.

— Мёд пакідала дзецям на лякарства — не ўзялі…— прамовіла маці.— Кажух вісеў пры запечку, дзяруг колькі пакінулі…

— Я пра сярпы, касу ды вяроўкі забыўся… — нарэшце загаварыў бацька.

— А картофлю, што была ў кладоўцы, узяў?

— Забыўся…

— I ў мяне ўсё з галавы выскачыла, — сказала маці,— толькі цяпер прыпамінаю, дзе што засталося. Ды дзе яно засталося! Усё ж згарыць, агоранае гадамі, мазалём ды потам набытае…

Калі пачалі спускацца з горкі ў лагчыну, што цягнулася сюды ад Раўка, Казік прыўзняўся, яшчэ раз зірнуў на ахопленую полымем хату, пазіраў, пакуль было відаць. Пасля вышэй узвіўся дым, паярчэў агонь — мусіць, угарэлася сена. У Казіка моцна стукала сэрца, i ад гэтага аж калола ў скроні.

Як праехалі лагчыну, падняліся зноў на ўзгорак: у вялікай-вялікай, як акінуць позіркам, спадзіне паказаліся зусім блізкія, што на далоні, Янковічы, праз якія ляжала дарога з Івянца ў Налібакі, у Стоўбцы. Праўда, цяпер гэта было не зялёнае, з мноствам хат мястэчка, а суцэльнае задымленае папялішча. Стаялі чорныя печы, дымеліся ніжнія, яшчэ не згарэлыя вянкі сцен.

Абсмаленыя, амаль без лісця, стаялі ліпы ля вуліцы i сады, чорная, рудая вакол хат ды хлявоў была зямля, зрудзеў — нібы змарожаная старая папараць — бульбянік. Вочы выядаў дым i смурод: дым віўся адусюль — ад падвалін, параскіданых дошак, галавешак, наваленых платоў, абгарэлых дрэў. На голых яблынях, што раслі блізка ля хат, рудзелі спечаныя ад полымя яблыкі. На ix выступіў i застыў белы сок. Каторыя — самыя блізкія — яблыкі зусім згарэлі, чарнеліся маленькімі агаркамі.

— Канец свету, — шаптала маці, ківаючы галавою, — гэта ўжо канец свету… Як i ў святым пісанні сказана…

Бацька маўчаў, мусіць, браў бяду ды гора на сэрца. Моўчкі пакіраваў каня за пярэднімі падводамі па бруку, па якім колы калёс дрыготка застукалі, аж затрэсліся ў Казіка шчокі. Пасля колы прашарахцелі па пяску i спусціліся на аселіцу, што зелянела ўздоўж местачковых агародаў, шмат гадоў дагэтуль была для янкоўцаў сенакосам.

Цяпер на аселіцы было многа, відаць, з усяго мястэчка i з усіх блізкіх хутароў, запрэжаных калёс, на якіх ляжалі клункі. Ля вазоў стаялі i сядзелі хмурныя, заплаканыя местачкоўцы ды хутаране — мужчыны, кабеты, дзеці. Вакол вялікай аселіцы адзін ад аднаго на крокаў трыццаць стаялі немцы i паліцыянты. Ля ног немцаў ляжалі, паклаўшы галовы на пярэднія ногі, сабакі з маленькімі вушамі-стаякамі i з высалапленымі языкамі.

Жываты i пазухі ў салдат былі параспіраныя — відаць, напакавалі за мундзіры яблыкаў ды гуркоў; каторыя трымалі ў руках вялікія шапкі сланечнікаў, разломлівалі ix, выкідалі пустую жоўтую сярэдзіну, абіралі з поўных чорных краёў зярняты, грызлі гуркі — горкія кусалі раз-другі i кідалі пад ногі.

Бацька прыпыніў каня, як толькі стаў пярэдні воз. З калёсаў пасаскоквалі немцы, пайшлі да сваіх вартавых, весела загергеталі, i тыя адразу пачалі частаваць ix гароднінай ды садавінай. Яны выціралі яблыкі ды гуркі аб полы i грудзіны мундзіраў і, смеючыся, грызлі, весела i пераможна пазіралі на сагнаных сюды, перапалоханых, пачарнелых ад гора людзей.

Да першага вартавога, які быў бліжэй ад вуліцы, падышлі лысы немец i паліцыянт Шыдлоўскі. Ix частавалі сланечнікам, але яны адмовіліся, селі на зямлю i апусцілі ўніз галовы.

— Павязуць нас у Нямеччыну, — сказаў ціха бацька, які крыху разумеў па-нямецку. — Салдаты гавораць між сабой, што пагоняць нас на конях у Стоўбцы, а там пасадзяць на цягнік… Калі так, дык не дай бог… Як толькі выпадзе шанец — трэба ўцякаць. Няхай прападзе яна там, іхняя Нямеччына, на што яна нам…

— Каб ix дзень i ноч ганяла! — азвалася маці, кашляючы ад дыму. — Ці мы сваей зямлі i хаты не мелі? Ох, божа літасцівы, нікому нічога не ўкажаш… Што хочуць, тое i робяць з людзьмі… I Гітлер іхні горшы за ўсіх чарцей, за Люцыпара…

— Налаташылі…— сказаў бацька i кіўнуў галавою на сценку — дарогу пры янковіцкіх гародах, па якой з хутара ехалі фурманкі, заваленыя поўнымі мяхамі, адзеннем, пабітымі свіннямі. Да кожнай фурманкі была прывязана на повад карова. Кіравалі коньмі чужыя людзі. На кожным возе сядзеў яшчэ немец ці паліцыянт.

Абоз падаўся на другі бок мястэчка — ці не ў Івянец. Уперадзе i ўслед за ім ехалі матацыклы.

Некаторыя матацыклы павярнулі сюды, на аселіцу. Нa адным з ix Казік пазнаў матацыкліста, які ліў на ix хату з вядра бензін, пазнаў высознага крыклівага афіцэра. Афіцэр злез з матацыкла i шпарка падаўся па аселіцы, падышоў да другога высокага афіцэра, абкружанага салдатамі, ускінуў уверх руку i нешта доўга гаварыў. Высокі тоўсты афіцэр слухаў, пасля паціснуў прыезджаму руку, весела паляпаў па плячы.

Да гэтых афіцэраў пачалі сыходзіцца з усёй аселіцы салдаты. Вартавыя цяпер пасталі адзін ад аднаго на крокаў сто, тузалі за павадкі сабак з рудымі бакамі i чорнымі спінамі. Сабакі нехаця ўставалі, злосна гыркалі. Ад гэтай гыркатні цішэў людскі гоман, па спіне, як чуў Казік па сабе, прабягалі халодныя мурашкі.

Салдаты i паліцыянты густа абляпілі афіцэраў, слухалі, са згодаю ківалі галовамі. Толькі, здаецца, лысы немец не лез наперад, a стаяў ззаду ўсіх абыякавы i стомлены.

Праз хвілін пяць усе пачалі разыходзіцца. Ля тоўстага афіцэра засталіся толькі прыезджы афіцэр i паліцыянт Шыдлоўскі.

Поделиться:
Популярные книги

Барон Бранд Берс. Том 1

Limonad
1. Бранд Берс
Проза:
магический реализм
5.00
рейтинг книги
Барон Бранд Берс. Том 1

Черный Маг Императора 18

Герда Александр
18. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 18

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.50
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Я еще барон. Книга III

Дрейк Сириус
3. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще барон. Книга III

Менталист. Трансформация

Еслер Андрей
4. Выиграть у времени
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.28
рейтинг книги
Менталист. Трансформация

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Язычник

Мазин Александр Владимирович
5. Варяг
Приключения:
исторические приключения
8.91
рейтинг книги
Язычник

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
4.75
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Крестоносец