Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Вецер. Дурань, ты толькі пачынаеш ваяваць. Не сёння дык заўтра зноў пачнеш. Уцякайце! Добра, што аднаго цябе зачапіла.

Гамана. Усе спяшаюцца да лазу.

Больш нікога. Надзея... Надзея!

Кінуўся да яе. Тая ляжыць нерухома.

Вецер. Надзея! (Прыўзняў ёй галаву.)

Надзея. Няма... надзеі... Шчаслівая... I бог з намі... I я з табой... Ва ўсе дні да сканчэння веку.

Дудар. Усё.

Агна (як праз сон). Не, цяпер я не скажу яму. Як гэта яму будзе. Ведаючы. Пакінуць яе адну... Цяпер я знікну. Чаму – не пытай. Трэба.

Вецер. Я цябе не пакіну. Не. Вы ідзіце. Мы прыкрыем вас.

Агна. Благаславенне чалавечае з табой.

Вецер. Ідзіце. Мы прыкрыем вас.

Усе выбіраюцца праз прыбудову. Выносяць параненага Вашчылу. Вецер падцягвае да дзвярэй пацурбалкі і дошкі. Стаў ля дзвярэй. Пасля, пачуўшы ўдары сталі, выглянуў у байніцу.

Перастрэлі... Вось, хапаюць кагосьці... Не, прарваліся... Частка прарвалася ўсё ж.

Голас Пястжэцкага (за сцэнай). Вашчыла, здавайся.

Вецер (страляючы ў адказ, бурчыць сам сабе). Чорта б вы выпусцілі тых, каб не думалі, што Васіль тут. Пагналіся б усім палком.

Некалькі стрэлаў, і зноў ціха. Вецер узводзіць ля дзвярэй барыкаду. Моўчкі. I ўвесь час гучыць і гучыць у ягоных вушах голас Дудара:

Везлі ў Крычаў палонных скутых... Паўсюль, як страшныя сны, Глухія і безнадзейныя Пажары вёсак начных. Панства сабрала сілу I там, каля Сожа-ракі, Жалезам сваім раздушыла Яно мужыкоў палкі. Не было ў тыя дні адлігі, Але ў першы раз на зямлі Ад крыві нашай вогненнай крыгі Па Сожы ў Дняпро паплылі. I ўцякалі людзі па звею, А вакол снягі і ільды, I завея, завея, завея, завея Космамі снегу Лізала, залізвала іх сляды. Кроў на лёдзе гарэла расная, Трушчыў косці ім крыгаход. О, радзіма мая няшчасная!!! О, мой бедны народ!

Сціхнуў голас. Вецер паставіў лаўку, расклаў на ёй пістілеты, падцягнуў цела Надзеі да агню і лёг побач з ёй, замёр.

Голас Пястжэцкага. Вашчыла, здавайся!

Вецер страляе ў адказ. Перастрэлка. Цішыня.

Вецер. Баліць табе? Не... табе ўжо не баліць. Я так і не сказаў... I што я даў табе, акрамя холаду?! (Страляе.) Нічога, мы затрымаем іх. (Мосціць яе бліжэй да агню.) Бедная. Цёпла табе?

Стрэлы.

Цёпла... Цёпла табе.

Карціна восьмая

У цемры вядзе песню хор мужчынскіх галасоў:

Сядзеў крумкач на магіле, Дый каркнуў шалёна. Наша слава, наша воля Ў палоне, ў палоне. Наша сонца ў кайданах, Доля ўмерла ад ранаў. Наша зброя, наша воля Пабіты, зламаны.

Святлее. Вядуць песню людзі, кінутыя ў сутарэнне Крычаўскага замка. Хто сядзіць, хто ляжыць без усякай змогі ўстаць.

Кат (зверху сходаў, што вядуць у сутарэнне). Ды канчайце. Усю душу на шматкі падзерлі.

Лаўрэн. Гэта ты нас... На шматкі. Дзёгаць ты чорны, шыя твая як халява. Толькі цягаеш людзей, як дурань дзверы. Узрадаваўся.

Кат. Вялікая гэта мне, думаеш, радасць? Загад. Не зробіш – са ўсіх маіх скуры злупяць. А яны... Кожную раніцу цягнуцца сюды, як казіная смерць. Рыгаць хочацца. Вы ўжо не таіце злога, хлопцы.

Лаўрэн. Ды мы не таім. Што ўжо тут псяр, як загадвае цар.

Карпач (пасля паўзы). Хто ўратаваўся?

Лаўрэн. Пісар, Стэся Бачко сын, Агна Вецер, Яўхім Хмыз, Васка Вецер, твой бацька Ілья, поп з Бесавічаў.

Карпач. Бацька, перад тым як нас схапілі, казаў: аглавушыў яго доўбняй і ворага ў стан пусціў, зняўшы каравул, гэны з Бесавічаў. Не лічы яго.

Лаўрэн. ...Айцец Антох Крапіла... I вось што, галава ўратаваная. Васіль Вашчыла з братам Багданам уцяклі праз Цімошкаўскі фарпост на Украіну.

Карпач. Значыць, не ўсё яшчэ згубілі. Шмат уратавалася. I лічы, што ўратаваўся – смерцю сваёю – Васіль Вецер.

Вартавыя, Цялецкі і Кат уводзяць у сутарэнне Васіля Ветра.

Т-та-ак, паспяшаліся мы цябе запісаць ва ўратаваныя. Думалі – памёр.

Цялецкі. І я мысліў, што памёр. Страляў, як ашалелы. Сціхнуў. Ну, думаю, са духам святым. Аж калі ўварваліся – аглушаны. Ну, бабе нічога ўжо не дапаможа. Непрытомны, а ледзь адарвалі. А Вашчылы няма. Прыкрыў, чорт гэны. Гэта ён нас як мокрай анучай па зубах. Каб не ты, чорт шалёны, – галаву ўзялі б. (Замахваецца.)

Вецер (стома ягоная і безнадзейнасць жахлівая). Ты на смерць сваю замахніся, гіцаль.

Цялецкі адступіў.

Мне ўсё адно. Але ты войта ўспомні. А мне... нашто мне ўсё? Вось Васіль уратаваўся – гэта як бог радасць паслаў... Вы што, хлопцы, катаваннем зламаныя?

Карпач. Анягож. Гэй, цялецкае рыла, князь прыпоўз?

Цялецкі. Прыбыў. З трыма сотнямі. I гэта значыць – канец вам. Нядоўга. Ды нашто тры сотні? Спакойна ўжо тут. Хто ўцёк, хто ў лесе... Кат, што там за гарлаграй?

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Я все еще не царь. Книга XXVI

Дрейк Сириус
26. Дорогой барон!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не царь. Книга XXVI

Император Пограничья 17

Астахов Евгений Евгеньевич
17. Император Пограничья
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 17

Апокриф

Вайс Александр
10. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Апокриф

Второй кощей

Билик Дмитрий Александрович
8. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Второй кощей

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Черный Маг Императора 20

Герда Александр
20. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 20

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Матабар IX

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Матабар
Проза:
магический реализм
5.00
рейтинг книги
Матабар IX

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин