Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Канцлер{130}

Як зоры над тваім чалом, Нябесным ззяюць нам святлом Твае шчадроты; тут яліна Дабра і розуму свяціла Нам справядлівы абсалют… Але глухі да ласк няўдзячны люд! Пагразнуў ён у багнішчы аблуд, У ерэтычным глумішчы й дрыгве, Яму душэўны шчыр — не ў галаве! Краіна б’ецца ў ліхаманцы,— Якія ж думкі тут пра танцы? Зірні, вялікі, з гэтай троннай залы На родны край, што ўвесь у мглістым чадзе, Дзе ўсё дабро тваё са злом звязалі І дзе няпісаны закон — бязладдзе. Той у суседа коні крадзе, Той цягне чашы з алтара, Той дзевак гвалціць і жанок, А той апошні цвік з двара Занесці мерыцца ў шынок; А нашы праўдалюбцы суддзі Распустай бавяцца. У блудзе Жарсцвеюць норавы; усюды смуты, Галодны край, раздзеты і разуты, Рай для грабежнікаў, зладзюг, А над сумленнымі вісіць абух; Бо там, дзе кат бароніць ката, Адна нявіннасць вінавата. Вось так і бавіцца дзяржава, Налева нішчыць і направа. Якая ж будзе тут управа, Калі і самавіты муж На хабар ласы і на куш, Калі суддзі і пракурору Пара паслухаць прыгавору. Згушчаю фарбы, скажаце? Няма чаго, Калі карціна чорная і без таго.

Паўза.

І нам нявыкрутка без карных мер. Бо чалавек разбэсціўся, як звер, І ўсё дваранства па краіне Ад псоты і распусты гіне.

Военачальнік

Перажываем дні зусім ліхія: Куды ні глянь — кішаць, лютуюць банды, Куды ні глянь — анархія, стыхія, Салдат не слухае каманды, За прывілею нас прадасць сеньёр, Хаваецца філістэр за сцяну, Ражном не выпраш на вайну Адважных рыцараў з іх нор — Ісці не хочуць ад гнязда; Найміту ж трэба толькі мзда І ласкі сквапнай куртызанкі. За грошы ён штурмуе замкі, За грошы дасць найміт прысягу І нам, і вам — любому сцягу Змагацца і служыць аддана. Спустошана і растаптана Імперыя іх службай, як халерай: Двары пустыя — вецер свішча. Спрабуй, ушчуй крутою мерай, Дык разварушыш вос гняздзішча. Саюзніка альбо ж васала Трывожыць наша гора мала.

Скарбнік

Саюзнік сёння з галавою: Наабяцае мех пазык На свой інтэрас і разлік, А ты сядзі з пустой казною. Не дачакацца нам субсідый, На чынш, аброк благія віды, Бо ўладу новыя паны ўзялі, Якім ты сам нараздаваў зямлі. А партыі, а блокі, а групоўкі Грызуцца, як у лесе воўкі, Бо гібелін не любіць гвэльфа,{131} І памагчы нічым тут нельга! Сядзяць, адседжваюцца ціха, А выручкі ўзаемнай — ані следу; Хто ж спагадае ў цяжкі час суседу, Калі паўсюль усіх заела ліха. А кожны ж дбае пра сябе. Сабе і цягне і грабе — Да скарбніцы ўсялякі лезе, Нібыта ў борць мядзведзь у лесе.

Кашталян

Гаркота ўжо і мне праела душу: На медзяках я эканоміць мушу, Бо він салодкіх, смачных страў Разбіся — а на стол пастаў… А кухар што! Ён не заплача, Яму пляваць, што ў нас нястача. Хоць куры, гусі, індыкі, Ягняткі, сарны, вепрукі — Той натуральны наш падатак — Яшчэ ідуць з сялянскіх хатак, Затое віны ўсе папіты. Бывала, бочкамі быў склеп набіты, І мы на тысячу персон Спраўлялі пышныя банкеты. Усё прайшло, як дзіўны сон, Усе ўтрубілі мы бюджэты. І ратуша ў падвал адкрыла дзверы,— Ды што запас, калі мы п’ём без меры. Ліхвяр жа ўмее ставіць нерат, Яму за ўсё плаці наперад. Хлявы пусцеюць і адрыны, Ужо ў ламбардах коўдры і пярыны, На стол — хоць перамый аб’едкі.

Імператар (пасля роздуму, Мефістофелю)

Што скажаш ты? Ідзі у сведкі.

Мефістофель

Што я скажу? Аслеп ад бляску, Прымаючы тваю, манарша, ласку. Не веру я, што гэтакую ўладу Давесці можаш ты да заняпаду, А розум твой і войска ў акурат Заўсёды падтрымаюць добры лад. О не, як можа пахіснуцца сіла, Калі рулюе божае свяціла!

Гоман натоўпу

Вось дык трапло, знайшоўся зух! Ён блазен спрытны, не лапух! Ён ашуканец, хітры ліс — Падсуне нам рэформаў спіс.

Мефістофель

Усім сваё баліць на белым свеце! І вас, напэўна, грошы падвялі? Хай не валяюцца яны, як смецце, Разумны іх дастане з-пад зямлі. У тайніках, у рудах залатых Багацця хопіць вам на ўсіх. Ды толькі хто яго ў казну паложыць? Мудрэц, што сілу духам і прыродай множыць.

Канцлер

Прырода, дух — пад’юджвае нячысты! Заплацяць нам за гэта атэісты! — Занадта распладзіліся яны. Прырода — грэх, а дух — ад сатаны! І ў плод яднання іх уліта Сумненняў зло, бы кроў гермафрадыта. А ў нас ёсць, дзякуй богу, свой закон. Ёсць дзве апоры пад дзяржаўны трон — Царква і рыцарства; ад шкоды Яны ўбароняць нас заўсёды; Не дзіва, што законы нашы і правы Шануюць гонар ордэна й царквы. А мудрацы, як чэрнь, ім волю дай — Ідэямі ўзбунтуюць цэлы край. Яны — адступнікі і ведзьмары, Уладу ганяць, бэсцяць алтары; Ты — блазен толькі, не раўня нам, Жартуй сабе, ды будзь рахманы, Ты блізкі і душой і сэрцам Схізматыкам, плебеям, іншаверцам.

Мефістофель

Фантанам плешча ваша мудрасць, пан! Чаго не ведаеце — тое зман, Чаго не мацалі — без ліку тое, Чаго не схопіце — усё пустое, Чаго не ўзважылі — усё мана, А хто без грошай — грош таму цана.

Імператар

Нам казань і велікапосны плач Не кампенсуюць стратаў і нястач. Абрыдла мне спрадвечнае пытанне — Не радца той, хто грошай не дастане!

Мефістофель

Зраблю, што ўмею: гэтай ношай Я не намуляю плячэй — Такую штуку ўрэзаць найлягчэй, Але без працы не дастанеш грошай. Вось уявіце: ў час вайны, бывала, Калі чужынец сеяў смерць і жах, Усе, каго навала ўпрочкі гнала, Сваё дабро хавалі ў тайніках. Не кожны змог да лепшых дзён дажыць. А скарб сабе цалюсенькі ляжыць З часоў старога, спаленага Рыма — Належыць Вашаці зямля з грашыма.{132}

Скарбнік

Хоць дурань, а сказаць разумна ўмее! — І сапраўды ж — царова прывілея!

Канцлер

Намовы сатаны амаль у кожным слове! Нядобра, брыдка думаць так, панове.

Кашталян

Мне ўсё адно, ў каго браць грошы — Ці то ў нячыстага, ці то ў святошы.

Военачальнік

Разумны дурань бачыць сутнасць свету: Салдату горш за ўсіх — гані манету!
Поделиться:
Популярные книги

Выбор Шивы

Вебер Дэвид Марк
1. Галактический шторм
Фантастика:
научная фантастика
5.40
рейтинг книги
Выбор Шивы

Палач времен

Головачев Василий Васильевич
3. Смутное время
Фантастика:
научная фантастика
7.75
рейтинг книги
Палач времен

Тень Гегемона

Кард Орсон Скотт
2. Эндер Виггин. Сага теней
Фантастика:
научная фантастика
7.11
рейтинг книги
Тень Гегемона

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Третий. Том 5

INDIGO
5. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.67
рейтинг книги
Третий. Том 5

Религия

Уиллокс Тим
132. Книга-загадка, книга-бестселлер
Приключения:
исторические приключения
8.00
рейтинг книги
Религия

Царица амазонок

Фортье Энн
The Big Book
Проза:
современная проза
8.33
рейтинг книги
Царица амазонок

"Фантастика 2024-66". Компиляция. Книги 1-24

Ландсберг Галина
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-66. Компиляция. Книги 1-24

Реальная угроза

Клэнси Том
4. Джек Райан
Детективы:
боевики
5.75
рейтинг книги
Реальная угроза

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Карл Маркс

Серебрякова Галина Иосифовна
342. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Карл Маркс