Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:
Лунаюць, сядаюць, ізноў узлятаюць.

Мефістофель

Там чортава котлішча.

Фаўст

Варожаць, вядзьмараць.

Мефістофель

Наперад! Хутчэй!

Цямніца{123}

Фаўст (са звязкай ключоў і лямпай перад дзвярыма)

Зрабіўся я зняверлівым, панурым, Боль чалавецтва ува мне, Вось тут яна, за гэтым мокрым мурам, Адна ў бядзе, хоць не злачынка, не! Баішся ты акоў? Баішся ты яе пабачыць зноў? Смялей! Бо смерць ёй дзверы адамкне!

(Бярэцца за замок.)

З сярэдзіны чуецца спеў.

Шлюха маці мая,{124} Мардавала мяне! А мой бацька — лайдак, З’еў жывую мяне! За чужую віну Маё цела сястра Палажыла ў труну. А я ў свет палячу, Я на волю хачу!

Фаўст (адмыкаючы)

Каханага не бачыць. А тым часам ён Саломы шолах чуе і ланцужны звон.

(Уваходзіць.)

Маргарыта (хаваючыся ў салому)

О гора! Ўжо ідуць. Там смерць ідзе.

Фаўст (ціха)

Цішэй! Цішэй! Я вызвалю з турмы.

Маргарыта (кідаючыся яму да ног)

Калі ты чалавек, паспачувай бядзе!

Фаўст

Цішэй! Прачнецца варта, згінем мы!

(Бярэ кайданы, каб адамкнуць іх.)

Маргарыта (на каленях)

Хто ўладу даў табе, злы кат, Над беднай сіратою? Чаму спраўляеш ноччу свой абрад? Няўжо ты раніцою Не можаш па мяне прыйсці? Не падыходзь! Я жыць хачу! Пусці!

(Устае.)

Я маладая, нібы квет, Пакінуць мушу гэты свет? Была прыгожая — і ў тым мая віна, Са мной быў мілы друг, цяпер адна. Вянок сарваны, кветка адцвіла. Што цягнеш гвалтам ты, кацюга люты. Будзь літасцівы, Я ніколі зла Нікому не рабіла. За мае пакуты Мне стала выракам пракляцце.

Фаўст

Бяды такой не выцерпіць душа!

Маргарыта

Цяпер я ўся ў тваёй уладзе. Дазволь дзіцятка накарміць спярша. Яго ўсю ноч да сэрца я туліла. Дзіця ўзялі. Мяне за краты. І кажуць, я дзіця забіла. Ах, больш не дам сабе я рады. Не засмяюся ўжо шчаслівым смехам. «Паехаў мілы ў свет за рэхам» — Спяваюць пра дзяўчыну людзі! А хто тлумачыць песню будзе?

Фаўст (кідаецца на калені)

Ён тут, ля ног тваіх, каханы. Прыйшоў, каб разарваць твае кайданы.

Маргарыта (падае побач з ім на калені)

Папросім заступніцтва ў бога! Вось тут ля парога — Чортава логва, Пекла віруе, Злыдзень кіруе, Лютуе звяруга.

Фаўст (уголас)

Грэтхен! Грэтхен!

Маргарыта (прыслухоўваеца)

Гэта голас друга!

(Ускоквае.)

Кайданы спадаюць.

Так ён заве! Я чую голас мілы! Я вольная! Няма турмы, няма магілы! Я палячу да мілага на волю, Я адпачну, забуду злую долю. Зваў «Грэтхен» мяне ён з-за гэтай сцяны. Праз лямант геены, выццё сатаны, Праз рогат і пошчак, праз вусцішны грук Пачула салодкі і мілы мне гук.

Фаўст

Я тут!

Маргарыта

Ты тут! Яшчэ скажы мне раз.

(Абдымае яго.)

Ён тут! Ён тут! Агонь пякельны згас! Дзе страх перад турмой! Дзе ланцугі! Прыйшоў забраць мяне, мой дарагі! Вярнуўся зноў шчаслівы час! Вось той сабор каля завулка, І наша першая прагулка, І сад, дзе я, адрокшыся ўсяго, Чакала з Мартай любага свайго.

Фаўст (хоча яе вывесці)

Хадзем! Хадзем!

Маргарыта

Хвілінку хоць! Мне добра там, дзе ты!

(Туліцца да яго.)

Фаўст

Выходзь! Калі цямніцу не пакінем, Абое разам тут загінем.
Поделиться:
Популярные книги

Великий стол

Балашов Дмитрий Михайлович
2. Государи московские
Научно-образовательная:
история
8.38
рейтинг книги
Великий стол

Похититель разума

Уэйс Маргарет
2. Звёздные стражи
Фантастика:
научная фантастика
6.00
рейтинг книги
Похититель разума

Книга драконов

Страуд Джонатан
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
юмористическая фантастика
7.50
рейтинг книги
Книга драконов

Унесенный ветром (Трилогия)

Метельский Николай Александрович
Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.09
рейтинг книги
Унесенный ветром (Трилогия)

Анна Иоановна

Сахаров Андрей Николаевич
9. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.60
рейтинг книги
Анна Иоановна

Тор. Дитя Асгарда

Vegetarianka
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Тор. Дитя Асгарда

Корона мечей

Джордан Роберт
7. Колесо Времени
Фантастика:
фэнтези
8.62
рейтинг книги
Корона мечей

История человечества. Россия

Харченко Павел
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
История человечества. Россия

Чужак

Листратов Валерий
1. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужак

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Собрание сочинений в одной книге

Лондон Джек
Приключения:
морские приключения
прочие приключения
6.25
рейтинг книги
Собрание сочинений в одной книге

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий Григорьевич
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Архивариус

alchoz
Проект «Поттер-Фанфикшн»
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Архивариус