Фаўст
Шрифт:
Проктафантасміст
Вы тут яшчэ? Не, сіл маіх няма! Прэч! Прэч! Тлумачыў вам, а ўсё дарма, Нячысцікі, трымайцеся свайго напрамку,— А вы прыматкабожыліся ў замку!{92} Ах, столькі чорта ганьбіў я, а ўсё дарма! Балюе чорт! Не, сілы больш няма!Прыгажуня
Ты нам абрыд, назола, кінь бурчаць.Проктафантасміст
А я скажу, няма чаго маўчаць — Мне духаў дэспатызм не даспадобы, Ён мне, як немач у вантробы.Скокі не спыняюцца.
Вас, пэўна, не схілю служыць дабру, Але я веру ў поспех гэтай справы, Я веру — прыйдзе час трыумфу, славы, Калі паэтаў і чарцей угавару.Мефістофель
Вось у калюгу зараз сядзе зноў — Так ён усе свае хваробы лечыць; Пасмокчуць п’яўкі тоўстае гузно, І выйдзе дух з яго, і выйдзе нечысць.(Фаўсту, які выйшаў з кола.)
У дзеўкі на любоў ахвота — Чаго ж упрочкі ты бяжыш?Фаўст
Калі яна спявала, з рота Чырвоная пабегла мыш.{93}Мефістофель
І толькі той бяды і зла? Абы каб мыш не шэрая была,— На драбязу ў любові не глядзіш!Фаўст
Пасля ж убачыў…Мефістофель
Што?Фаўст
Ты толькі глянь: Дзіця прыгожае ў няяснай далі Павольна праплывае, нібы здань, Нібы яго ў калодкі закавалі. Паведаю тугу сваю: Я ў здані Грэтхен пазнаю.Мефістофель
Забудзь — не Грэтхен гэтае дзіця; Там прывід, цень — у ім няма жыцця. Хто з ім сустрэнецца, адразу згіне: Зірне — у жылах кроў застыне, Акамянее чалавек уміг — Напэўна, чуў ты пра Медузу міф.{94}Фаўст
Нібы шкляныя вочы, нежывыя, Рука каханага іх не закрыла ёй, Усё яе — пастава, грудзі, шыя І цела Грэтхен, што была маёй…Мефістофель
Не вер, не вер! Бо гэта ўсё мана — Здаецца кожнаму каханкаю яна.Фаўст
О, слодыч мукі, слодыч болю! О, дай нагледзецца на вобраз мілы ўволю. Дзівосна шыйку абвівае Шнурок чырвоны, ззяе, грае Танюсенькі, нібы лязо нажа.Мефістофель
Усім здаецца так спярша. Але яна падчас пад пахаю нясе І галаву, што ёй адсек Персей. Аднак ад зданяў нам няма карысці — Пара ўжо на лужок зялёны выйсці: Кіпіць разгулам, радасцю наш Пратэр.{95} Ды, зрэшты, тут, здаецца, пад аншлаг Спектаклі публіцы дае тэатр. Што сёння?Servibilis{96}
П’еса шэсць разоў прайшла, Якую напісаў паэт-аматар. Звычайна сем разоў дае тэатр. Хоць граюць там аматары-акторы, Аднак жа грэх паскардзіцца на зборы. Панове, мне пара, прашу пардону: Аматар тут і я — ўздымаць заслону.Мефістофель
Ну што ж, калі знайшлі на Блоксберг лаз,— Вам гэтая мясціна сама раз.Сон у ноч Вальпургіі, альбо Залатое вяселле Аберона і Тытаніі{97}
Інтэрмедыя
Дырэктар тэатра
Сёння вы свабодны дзень, Сыны Мідынга{98}, майце. На лугі, пад скалы ў цень Ідзіце, там іграйце.Герольд
Пяцьдзесят гадоў чакай Вяселля зататога, Ды лепей згода будзе хай І да любові змога.Аберон
Духам прыклад падаём: Любоў — сям’і аснова. Каралева з каралём Пабраліся нанова.Пук
Пук у звычаі сваім: Ідзе ўпадскок, спявае. І бяжыць услед за ім Вясёлых духаў зграя.Арыель
Арыель — паэт-пясняр — Чыстай песняй радзіць; Вабіць спевамі пачвар І прыгожых надзіць.Аберон
Хто не знае, як любіць, Хай прыйдзе павучыцца. Каб у згодзе век пражыць, Перш трэба разлучыцца.Тытанія
Ён бурчыць, яна злуе — Развод у справе помач: Поўдзень — месца для яе, Яго ж астудзіць поўнач.Аркестр тutti (fortissimo){99}
Мухі, блохі і жукі І ўвесь іх род шматлікі, Цвыркуны і слімакі — Выдатныя музыкі.Поделиться:
Популярные книги
Черная метка
7. Гибрид
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Три версты с гаком. Я спешу за счастьем
Проза:
классическая проза
современная проза
5.00
рейтинг книги
Сирены
Детективы:
триллеры
7.33
рейтинг книги
Вожделеющее семя
Проза:
современная проза
6.43
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Умри завтра
5. Рой Грейс
Детективы:
триллеры
8.92
рейтинг книги
Мятежник
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.42
рейтинг книги
Я не царь. Книга XXIV
24. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели. Весь Саймак - 7.Игра в цивилизацию
7. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Утерянные победы
След в истории
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.75
рейтинг книги
Егерь. Сердце стаи. Книга 5
5. Зверолов
Фантастика:
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.80
рейтинг книги
Навигаторы Апокалипсиса
Фантастика:
социально-философская фантастика
5.00
рейтинг книги
Лэшер
5. Мэйфейрские ведьмы
Фантастика:
ужасы и мистика
8.32
рейтинг книги
Наша навсегда
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00