Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вянок

Багдановіч Максім

Шрифт:
 * * *
Вы панове, пазіраеце далёка, Ў блеску сонца з вялізарных плеч народных, Але сьвятло крые шмат чаго ад вока:— Днём не бачыце Вы зорак пуцеводных. Загляніце же, будзь ласка, Вы у студню: Ўжо даўно яна счарнела і згнівае, Але дно яе і ў ночы і ў палудню У вадзе люстранай зоры адбівае. К тым, каго жыцьцё заціснуло глыбока Ўніз, у норы падзямельные пад Вамі, Вы, панове, хоць і бачыце далёка, 3агляніце ў душы-студні са сьлезамі.
 * * *
Мы доўга плылі ў бурным моры, І ўраз — жаданная земля! Вы пэўны пуць казалі зоры, Зарука ў тым, — трэск карабля, Што сеў на скалы ў змрочным моры. Прывет жаданная земля! І безтрывожна бачуць зоры, Як тонуць людзі с карабля.
 * * *
Была калісь пара: гучэла завіруха І замела маей мінуўшчыны сьляды. Усціхла ўжо яна... Плывуць у даль гады, А ўсё ня бьюцца скрыдлы духа:  Куды цяпер ісці? Куды? Ў душы гарыць агонь нуды, — пануры, чорны Ці мне крыніцай сьлёз сваіх яго заліць І плугам цяжкаго мучэньня сэрцэ ўзрыць?— Мо ўзойдуць там надзеі зёрны!..  Куды-ж ісці і што рабіць?
МНЕ СЬНІЛОСЯ.
Ўсё вышэй і вышэй я на гору ўзбіраўся, Падыймаўся да сонца, што дае нам цяпло: Але толькі чым болей да яго набліжаўся, Тым усё халадней мне і маркотней было. Заскрыпеў сьнег сыпучы пад маімі нагамі, І марозам калючым твар пякло ўсё крапчэй. І пануры, прыстаўшы ўніз пайшоў я сьнегамі, Сонцэ там хоць і далей, але грэе цяплей!
 * * *
Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог, А вядуць яны ўсе да магілы. І без ясных надзей, без трывог, Загубіўшы апошніе сілы Мы сайдзёмся, спаткаемся там І спытаем сябе: для чаго мы Па далёкіх і розных пуцях Адзінока йшлі ў край невядомы? І чаму пасьпешаліся так, Папружаючы ўсе свае сілы, Калі ціха лаўзушчы чэрвяк Ўсё ж дагнаў нас ля самай магілы?
Нізка вершоў "Старая Спадчына"

Мы зерва древніе лелеемъ

Мы урожай столетій жнемъ,

В. Брюсобъ.

ПЭНТАМЭТРЫ.
Чыстые сьлёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай, Але, упаушы у пыл, брудам зрабіліся там.
 * * *
Хіліцца к вечэру дзень і даўжэйшымі робяцца цені; 3 болем пад захад жыцьця ўспомніш пра гэтае ты.
 * * *
3 нізкаго берэгу дно акіяна вачам не даступна, — Глуха укрыла яго сіняя цемень вады. Але ўзбярыся ў гару на вяршыну прыбрэжнай страмніны, — Кожны каменьчык на дне, пэўна, пабачыш ты стуль.
НЕПАГОДАЮ МАЕВАЙ.
Падаюць вішняў цьвяты і разносіцых вецер халодны; Сьнегам у чорную гразь падаюць вішняў цьвяты. Плачце, галіны, лісты! Загубілі вятры цьвет ваш родны, — Некчаму болі вам жыць. Плачце. галіны, лісты!
СОННЭТ.
(Ахвярую А. Погодіну).

Un sonnet defaut vaut seul un long poeme.

Boiteau.

Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, Над хвалямі сінеючаго Ніла Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла: Ў гаршчку насеньня жменю там знайшлі. Хоць зернейкі засохшымі былі, Усё-ж такі жыцьцёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясеньняй збожжэ на ральлі. Вось сымвол твой, забыты краю родны! Зварушэны нарэшці дух народны, Я верую, бязплодна не засьне, А ўцерад рынецца, маўляў крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
СОННЭТ.

Ne ris point du sonnet, o eritique moquer.

C. Bob

На цёмнай гладзі сонных луж балота, За сьнег нябёснай вышыні бялей, Кругом паўсталі чашэчкі лілей Між пачарнеўшых корэньнёў чарота. Ўкруг плесьня, бруд, — разводзіць гніль сьпякота, А краскі ўсё-ж ня робяцца гразьней Хоць там плыве парою сьлізкі зьмей І ржаўчына ляжыць, як пазалота. Цяпер давольна топкае багно Гніль сотні год збіраючы, яно Смуроднай жыжкаю узгадавала Цьвятоў расістых чыстую красу. Маліся ж, каб з літоўнасьці стрымала Тут смерць сваю нязвонкую касу.
ТРЫОЛЕТ.

Красавецъ юный тріолетъ.

К. Фофановъ.

Як птушка ў гібкіх трасьніках, Стралою думка мільганула, І ўраз жэ знікла, патанула, Як птушка ў гібкіх трасьніках. Ды ўсё-ж душа яе пачула І ўжо пяе ў такіх славах: "Як птушка ў гібкіх трасьніках, Стралою думка мільгнула".
Поделиться:
Популярные книги

Айрин

Даниэль Зеа Рэй
3. Дети Амира
Фантастика:
космическая фантастика
9.29
рейтинг книги
Айрин

Начало шторма

Мазуров Дмитрий
9. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.75
рейтинг книги
Начало шторма

Сборник "Приграничье" (1-5 части)

Корнев Павел Николаевич
Приграничье
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
Сборник Приграничье (1-5 части)

Эволюционер из трущоб. Том 13

Панарин Антон
13. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 13

Дневники св. Николая Японского. Том V

Японский Николай
Религия и эзотерика:
православие
христианство
религия
5.00
рейтинг книги
Дневники св. Николая Японского. Том V

Язык программирования Си. Издание 3-е, исправленное

Ритчи Деннис М.
Компьютеры и Интернет:
программирование
5.00
рейтинг книги
Язык программирования Си. Издание 3-е, исправленное

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Лягушки

Орлов Владимир Викторович
Проза:
современная проза
7.12
рейтинг книги
Лягушки

Эволюционер из трущоб. Том 14

Панарин Антон
14. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 14

Локки 2. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
2. Локки
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Локки 2. Потомок бога

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Я уже граф. Книга VII

Дрейк Сириус
7. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже граф. Книга VII

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Последний Паладин. Том 14

Саваровский Роман
14. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 14