Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вянок

Багдановіч Максім

Шрифт:
* * *
Блішчыць у небі зор пасеў; У полі — рунь, і ў небі — рунь. Да рэчкі лецючы, ўзляцеў Між імі марай белы лунь. Кажан пранёсся на крылах; Стракочуць конікі ў траве. Снуюцца мышы ыа палях, Здаецца — ўсё вакол жыве. Жыцьцё чуваць з усіх старон, Жыцьцём наноўнены ўвесь мрок. Ці ж загубіў плывучы сон С чырвоных макоў свой вянок?
* * *
Цёплы вечэр, ціхі вецер, сьвежы стог Улажылі спаць мяне вы на зямлі. Не ўстае стаўпом пыл сьветды ўздоўж дарог, У небі месяца праглянуў бледны рог, У небі ціха зоркі расцьвілі. Заварожэны вячэрняй цішыной Я не цямлю, дзе рука, дзе галава; Бачу я, с прыродай зліўшыся душой, Як дрыжаць ад ветра зоркі на да мной, Чуго ў цішы, як расьце трава.
* * *
Добрай ночы, зара-зараніца! Ужо імгла над зямлёю лажыцца, Чорнай рызай усё пакрывае, Пылам зор небасхіл абсевае. Цішыня агартае мне душу! Вецярок прыдарожнуто грушу Ледзьве чутна варушэ — калышэ, Міла бомы сьмяюцца у цішы, Ціха срэбрам грукае крыніца. Добрай ночы, зара-зараніца!
* * *
Ціха па мяккай траве Сінявокая ноч прахадзіла;  Ціха з заснуўшых палян Плыў у гару і знікаў, Бытцым дым сіневаты с кадзіла,  Рэдкі правідны туман; Неба ўсю глыбь ажывіўшы, Патроху праз цемнь выглядалі  Зорак дрыжачых вянкі; Конікі суха зьвінелі; Шырэй разліваліся хвалі  Цёмнай, люстранай рэкі; Пала раса; у палёх Загарэліся пацеркі мілых  Жоўта-чырвоных агнёў... Час, калі трэба журыцца Душою на сьвежых магілах  Пуста пранёсшыхся днёў.
* * *
Вечэр на захадзе ў попелі тушыць Кучу чырвоных кавалкоў вугля; Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць, Не скалыхнуцца ні траўкай паля; Цёмные цені даўжэй у лагчыне, Птушкі прыстаушай марудней палёт; Сумна плыве маладзік бледна-сіні У небі вячэрнім, зялёным, як лёд; Іскрацца зорак сьняжынкі маркотна, Збожжэ пакрьшося шызай расой... Кіньмо жэ думкі аб долі гаротнай, Хоць бы на момэнт спачынем душой!
СОМНАМБУЛ.
Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй І павёў яго у цёмную даль за сабой І прывабіў да мглістай, халоднай вады, — Сэрцэ білося рыбкай у сеці тады. Але месяц правёў праз рэкі сьветлы шлях І развеяўся з сэрца дрыжачаго жах. Зіхацела яна — серэбра пуціна, Увадзіла у той край, дзе пануе весна. Доўга, доўга цябе ён чэкаў і шукаў, Але вось час жаданы нарэшці настаў... І пайшоў ён па шляху, пайшоў аж да дна: Агарнула яго цішына, глыбіна.
* * *

Цветы осенніе мілей

Роскошныхъ первенцевъ полен.

А Пушкинъ.

Плакало лета, зямлю пакідаючы; Ціха ліліся сьлязінкі на поле, Але прыгожаю восеньню яснаю Там, дзе упалі яны, вырасталі Кветкі асеньніе, кветкі, ўспаённые Тугаю, горэм, сьлязінкамі лета. — Кветкі асеньніе, родные, бледные! Вырасьлі вы, каб ураз жэ і згінуць. Можэ таму-то душа надарваная Гэтак любоўна вянок з вас сплетае.
* * *
Дзесь у хмарах жывуць павукі Што снуюць павучыну дажджа. Кожны тлусты і мяккі такі^ Скура сьлізкая, як у вужа, У целі стыгне халодная кроў, Злосьць бязцэльная у круглых вачах... Чу! Чуваць шорах ног павукоу Аплетаючых сьцены і дах.
РАЗРЫТАЯ МАГІЛА.

Polatuj nad grobz,

Piosenko żałobz.

Żygliński.

Дробны дождж сячэ, ліецца; Вецер злосна у хату рвецца, У полі стогнам аддаецца, Стукне ў дзьверы і вакно; — Сэрцэ беднае заб'ецца І адразу у ім прачневда, І адразу скалыхнецца Усё што згінуло даўно. Успомніць сэрцэ, што любіло, Успомніць моладасць і сілу, Усё, што знікло і уплыло, Усё успомніць, як у сьне, — Бачу: сэрцэ не забыло, Што жыцьцё ў ім загубіло... І разрытаю магілай Вее сумна на мяне.
* * *
Ноч. Газьніца гарыць, чырванее, І гарбата, астыушы, стаіць. За сьцяной запевае завея, Сумна бомамі у полі зьвініць. С краю у край яе гул аддаецца, І чагось усё думаю я, Што з няволі зімовай там рвецца Крэцка скутая сьнегам земля: Грудзі моцные цяжка ўздымае, Ветрам вее, як дыхаць пачне, Сьнег халодны у палёх калыхае, І вось-вось свае путы страхне.
Поделиться:
Популярные книги

Безумное танго

Арсеньева Елена
Детективы:
прочие детективы
6.80
рейтинг книги
Безумное танго

Последний Паладин. Том 12

Саваровский Роман
12. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 12

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
6.67
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Оборотень

Сухов Евгений Евгеньевич
10. Я – вор в законе
Детективы:
боевики
5.89
рейтинг книги
Оборотень

Князь Андер Арес 3

Грехов Тимофей
3. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 3

Политолог

Проханов Александр Андреевич
Проза:
современная проза
5.20
рейтинг книги
Политолог

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Казнь

Дяченко Марина и Сергей
Фантастика:
фэнтези
9.09
рейтинг книги
Казнь

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Кукловод

Майерс Александр
4. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кукловод

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2