Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сьцяна

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Не, чаму ж… Гаспадары ёсьць, — сказала яна, стоячы насупраць. Яна ня зводзіла зь мяне сваіх зыркіх вачэй, бы чагосьці чакала. Чакала пытаньня.

— Немцы, канечне?

— Не-а. Аўстрыйцы.

— Во як! Але ж… Як вы тут апынуліся?

Яна не пасьпела адказаць, як паблізу знадворку раскоціста грымнула, аж, чуваць было, штосьці з дробным стукам пакацілася з даху. Дзяўчына міжволі скаланулася, у позірку яе мільгануў спалох, і я выскачыў у дзьверы. За маёй агнявой якраз над лесапільняй вецер разганяў у небе руды клубок дыму — то немцы пальнулі шрапнэляй. У такіх выпадках лепей было схавацца ў доме ці дзе пад дахам. Але я змушаны быў бегчы на агнявую.

Я бег да агнявой і думаў, ці не прыстрэлачная гэта шрапнэль? Ці не засеклі яны пазыцыі маіх гарматаў? Другі разьлік узвода быў па той бок заваленай дошкамі лесапільні, як бы яму там не дасталося. На гэтай агнявой усе сядзелі ў раўку, хоць ад шрапнэлі ў раўку не схаваесься. У гэты час яшчэ з прарэзьлівым трэскам разарваліся два шрапнэльныя, але цяпер далей — па той бок дарогі. Я гукнуў Скібаву зьбегаць у другі разьлік даведацца, ці не параніла каго там. Немцы тым часам перанесьлі агонь за дарогу, мабыць, штосьці там згледзелі — ці ня рух пяхоты? Скібаў толькі адбег, як зазумерыў тэлефон — гэта камбат пытаўся, што ў нас здарылася. Сказаў, нічога пакуль ня здарылася. А калі ў каго й здарылася, дык ня ў нас, гваздаюць пакуль па суседзях. Можа, па пяхоце.

Паклаў трубку і сядзеў, прытуліўшыся да нейчай сьпіны, думаў, што абстрэл, вядома, паганая справа, але ў адным здатная — абстрэлу ня любіць начальства таксама. Калі абстрэльваюць, дык можна не асьцерагацца, што на цябе нечакана наедзе які-небудзь «віліс» з крыклівым камандзірам ці прыдзяўбецца які нахлебнік-камсорг, парторг ці асабіст. У час абстрэлу ты сам сабе гаспадар, лейтэнант-узводны, і болей за немца ворага тут няма.

Абстрэл шрапнэляй цягнуўся, здаецца, бясконца доўга. Усё яснае неба над гарадком было спляжанае жоўта-рудымі плямамі, якія спакваля расплываліся, выцягваліся ў ветраныя космы, і сярод іх пыхкалі новыя — па адным, парамі, а то й па чатыры адразу. Прарэзьлівы трэск выбухаў голасна аддаваўся горным рэхам; ад асабліва блізкіх закладвала ўвушшу і прыгнятала да глыбіні душы. Толькі б стрываць. Толькі перачакаць. Не загінуць. Гінуць напрыканцы вайны — проста жах…

Але во ўрэшце ў небе над горадам змоўкла. Праўда, штось выбухнула напасьледак удалечыні, і настала няпэўная, амаль загадкавая цішыня. Прыбег Скібаў, сказаў, што ў другім разьліку ўсе цэлыя, нікога не параніла, толькі побач у двары забіла двух коней зь пехацінскага абозу. Коні ляжаць, і ўжо прыходзіў нехта з цывільных, прасіў дазволу адрэзаць кавалак каніны на біфштэкс. Бедныя аўстрыякі! Мы ўсё ж, як ні былі галодныя, нават на Ўкраіне ня елі каніну, хоць некаторыя й казалі, што каніна — зусім неблагое мяса. Але, мусіць, сапраўды — голад ня цётка.

Наогул пакуль што не прыкмячалася ніякага руху — ні на ўскраіне гарадка, ні на дарозе. Пяхота штосьці прыціхла, нават не вяла агню зь перадавой. Але не зважаючы на той зманлівы спакой, я адчуваў, што доўга мы тут ня выседзім, усё ж мусім наступаць, дабіваць ворага ў ягонай бярлозе. Асабліва калі наперадзе, з таго боку, наступаюць амэрыканцы.

Салдаты па адным павылазілі з раўка на цесную пляцоўку агнявой пазыцыі, расьселіся на станінах, снарадных скрынках. Камандзір гарматы Мядзьведзеў адыйшоўся на хвіліну пад недалёкі плот лесапільні, а як вярнуўся, я нягучна сказаў, каб іншыя ня надта ўчулі:

— Схаджу туды…

— Вазьміце каго. А то…

Ну, ведама — а то. Я акінуў позіркам маіх хлопцаў і сустрэў усьмешысты твар Кананка.

— Пайшлі!

Той падхапіў на плячо аўтамат, і мы хуткім крокам пайшлі да катэджа. Брамка была зачыненая, і на гэты раз пералазіць цераз яе было трохі няёмка, ня тое, што раней. Затое грукаць у дзьверы не давялося, тыя адразу прачыніліся, як я ступіў на нізенькі каменны ганак.

— Ну, як вы тут? Жывыя?

— Ой, страхоцьця колькі! Заходзьце, калі ласка, — відавочна яшчэ не супакоіўшыся ад перажытага, сказала дзяўчына.

— Нічога! Нядоўга засталося. З захаду ідуць амэрыканцы.

— Праўда? Але ж мы нічога ня ведаем. Дык, можа, сядайце? — няўпэўнена прапанавала яна.

Я не сядаў, марудзіў. Кананок тым часам кіўнуў на дзьверы:

— Я там, таварыш лейтэнант.

Ён пайшоў на ганак, а я застаўся адзін. Можа, і ня варта было б тут затрымлівацца, але мне хацелася болей дазнацца пра маю зямлячку.

— Дык як цябе завуць?

— Мяне — Франя. А вас?

Стоячы ля чорнае грувасткае шафы, яна, бачна было, з большым, чым раней, даверам вывучала мяне.

— Зьмітрок Барэйка, — трохі сумеўшыся, адказаў я. — Родам зь Бешанковічаў. А ты адкуль?

— Прыкладна, адтуль жа, — скупа адказала Франя, нібы прыслухоўваючыся да чагосьці. Знадворку, аднак, ня чулася нічога асаблівага, хіба за рамамі вузкіх вокнаў ціхенька ляскатала на ветры блізкае лісьце дрэваў. Удакладняць сваё паходжаньне Франя, аднак, ня стала.

— Але пачаставаць вас няма чым. Хіба гарбаткай?

— Добра — гарбаткай! — аж узрадваўся я, учуўшы гэтае знаёмае зь дзяцінства слова. Так некалі вымаўляла маці, вясковая настаўніца; бацька ж заўсёды казаў «чай», а маці ўпарта папраўляла яго: «гарбата».

— Дык пасядзіце, я хуценька, — сказала Франя і ціхенька высьлізнула ў сваіх мяккіх пантоплях праз бакавыя дзьверы.

Я застаўся адзін і засьцярожліва падумаў: хоць бы чаго ня здарылася. Усё ж побач немцы, і невядома, хто гаспадар гэтага катэджа. Праўда, Франя ўсё ж служыла нейкім гарантам, што ўсё абыдзецца. Я падыйшоў да аграмадзіны шафы, даверху застаўленай шэрагамі тоўстых кніжак у чорных вокладках з залачонымі гатычнымі літарамі, якія я ня надта навучыўся чытаць у школе. Побач на сьцяне вісела нейкая цьмяная карціна ў дужа тоўстай і таксама счарнелай ад часу раме. Наогул усё тут было старое, можа, зь мінулага стагодзьдзя, са сьлядамі аблезлай пазалоты, што безумоўна сьведчыла пра знатнасьць паходжаньня гаспадароў. Можа, нават цяперашніх фашыстаў — хто ведае.

Франя, аднак, бавілася, і я ўжо падумаў, ці не пайсьці адсюль да сябе на агнявую. Але нейкая далікатнасьць усё ж стрымлівала мяне, і я дачакаўся. Расчыніліся дзьверы, і ўвайшла Франя, абярэжліва несучы маленькі блішчасты падносік з двума кубачкамі гарбаты і нейкай закускай на белым зь сінім беражком сподку.

— Цукру, аднак, ня маем. Паклікаць салдата?

— А ты?

— Я гарбату ня п'ю, — сказала Франя і запыталася: — А можна, каб сюды зайшлі гаспадары?

— Гаспадары? Ну, хай…

Поделиться:
Популярные книги

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Властелин Севера

Корнуэлл Бернард
3. Саксонские хроники
Приключения:
исторические приключения
8.67
рейтинг книги
Властелин Севера

Неучтенный элемент. Том 12

NikL
12. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 12

Дважды одаренный. Том II

Тарс Элиан
2. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том II

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Вперед в прошлое 8

Ратманов Денис
8. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 8

Linux программирование в примерах

Роббинс Арнольд
Компьютеры и Интернет:
программирование
ос и сети
5.00
рейтинг книги
Linux программирование в примерах

Рождественский детектив (сборник рассказов)

Полякова Татьяна Викторовна
Детективы:
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Рождественский детектив (сборник рассказов)

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Законы Рода. Том 6

Мельник Андрей
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Кодекс Охотника. Книга XXXIX

Сапфир Олег
39. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIX

Натиск

Осадчук Алексей Витальевич
12. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Натиск