Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сьцяна

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Дзякуй, таварыш… Грамадзянін начальнік. Каб гэта залічылася…

— Залічыцца, залічыцца, — няпэўна паабяцаў памкамэнданта.

— На тым сьвеце, — ухмыльнуўся Сурвіла.

— Чаму на тым? — не пагадзіўся ягоны калега. — I на гэтым. Я вам прадастаўлю самую лепшую ямку. Сухую, з жоўтым пясочкам… Ня горш, чым ударнікам сацыялістычнага спаборніцтва.

Было не зразумець, казаў ён тое сур'ёзна ці хітравата зьдзекаваўся зь іх, у ранішнім прыцемку быў кепска відаць выраз ягонага заўжды жвавага маладога твару. Але голас здаўся зусім памяркоўным і добразычлівым, і тое міжволі заспакойвала.

— Ну але ж во я — невінаваты, — ступіў наперад Шастак. — Ну, праўда. Во той сьледчы таварыш Кутасаў ведае. Я ня шкоднік.

Косьцікаў смачна зацягнуўся папяросай і разважна выпусьціў даўгі струмень дыму.

— Ну ведама, невінаваты. Калі б ты быў вінаваты, табе б на сьледзтве кішкі выматалі. Косьці б пераламалі. Жонку б на тваіх вачах таго… Калі б быў вінаваты. А так — спакойна застрэлім на сасновым пагорачку. I ўсё. Праўда, буржуй? — раптам зьвярнуўся ён да Валяр'янава, які стаяў трошкі збоч ад астатніх.

Падобна, ён хацеў зачапіць Валяр'янава, але той не адказаў на ягонае пытаньне. Ды ён яго й не пачуў, гэтага маладога, самаўпэўненага чэкіста. Ён ужо нямала пабачыў іх на сваім вяку, пачынаючы зь дзевятнаццатага году, калі яго расстрэльвалі ў Алушце. Ён думаў пасьля, каб тады расстралялі, дык не было б тых пакут і прыніжэньняў, якія ён перажыў за ўсе наступныя свае гады. Але ў Алушце не расстралялі. Толькі давялі да дыстрафіі і выпусьцілі паміраць самахоць. I гэта пратрымаўшы тры тыдні сярод паўсотні былых афіцэраў Добраахвотніцкай арміі ў сырым вінным склепе бязь ежы і вады, не выпускаючы па натуральнай патрэбе. Гэтае апошняе дапякала Валяр'янава болей за голад і смагу, ён доўга ня мог прызвычаіцца хадзіць па-большаму і малому на вачах у натоўпу розных чынам і векам людзей і ўжо тады зразумеў нялюдзкую сутнасьць чэкістаў. Яны — нелюдзі, так і трэба было іх разумець, калі толькі нармальным розумам магчыма было што зразумець. Родны брат Валяр'янава, мілы паручнік Аркадзь Аркадзевіч, так і не зразумеў, мабыць, з кім мае справу — гарачыўся, пратэставаў, спрачаўся. I звар'яцеў. Прыстрэлілі, бы сабаку, і кінулі ў прыдарожны быльнёг. Ён жа вось выжыў галоўным чынам таму, што не пратэставаў, ніколі ні з кім не спрачаўся, паводзіў сябе ніжэй за траву, цішэй за ваду. Зрэшты, і чаго дачакаўся? Таго ж, што і брат. Толькі гадоў на пятнаццаць пазьней. Ці варта было ашчаджацца?

Тым часам пачало днець. Абапал дарогі выплыў са змроку восеньскі палявы прасьцяг з пагорачкам зводдаль і прыдарожным хмызьняком паблізу. Зьверху то імжыў, то пераставаў дробны дождж, з поля дзьмуў вільготны заходні вецер. На пагорак бегла гразкая разьежджаная дарога з налітымі дажджом каляінамі. Гараджане тут езьдзілі нячаста, а каляіны былі ад машын наркамату ўнутраных справаў, які толькі й карыстаўся той дарогай. Асабліва ноччу. А то, бывала, і ўдзень, пад час маскоўскіх праверак, калі ў горадзе тэрмінова разгружаліся турмы.

Тое, што Валяр'янаў ніяк не адрэагаваў на заўвагу, не спадабалася Косьцікаву.

— Ты, буржуй! Да цябе абрашчаюцца!

— Я чую, — ціха, аднымі вуснамі адказаў Валяр'янаў.

— Дзяч маёй дабрыні. Хацеў прыстрэліць.

— Дзякуй…

— Во! А то не напомніш — не падзякуюць. Буржуйская нявыхаванасьць…

— Да сваіх яны дык дужа добра выхаваныя, — падхапіў Шастак. — Усё: благадару, благадару…

— Да сваіх. Але не да пралетарыяту, — заўважыў Сурвіла. — Пралетарыі— іхныя ворагі.

— Мабыць, мала стралялі, — сказаў Шастак.

— Стралялі ня мала. Але ўсіх яшчэ не перастралялі. Усё за віной гналіся. За даказацельствамі і прызнаньнем. Болей паперкі пісалі, — як пра штось набалелае, з горыччу зазначыў Сурвіла.

— А што пісаць? — зьдзівіўся Шастак. — Хіба адразу не відаць: контра. Во гэты: камізэлька, гамашы, кавэркот…

— Можа, яшчэ і гальштук завязваў? — прыгожа заўсьміхаўся Косьцікаў.

— Завязваў, — ціха адказаў Валяр'янаў. — Як кожны інтэлігентны чалавек…

— Вы паглядзіце: яго арыштоўваюць, а ён завязвае гальштук. Хіба павесіцца ў турме.

— Каб ухіліцца ад пакараньня, — сказаў Сурвіла. — Ну, такі нумар у нас ня пройдзе. У нас парадак!

Каб яны задушыліся зь іхнымі парадкамі, — дрыжучы на ветры ад макрэдзі, сярдзіта думаў Аўтух Казёл. З рознымі іх парадкамі ён ужо нямала пазнаўся, і ня толькі ў турме. Асабліва апошнія гады, як сталі яго дапінаць за аднаасобніцтва. I было б за што? Хіба ён супраць савецкай улады ці супраць камуністаў? Але ж ён мусіў карміць сям'ю, жыць з уласнае працы. А яму кажуць: у калгас. Паглядзеў ён, як тыя разумныя гаспадарылі ў іхным калгасе. Нявыбраная бульбачка гніла ў зямлі да маразоў, убранае збожжа прападала нявысушанае ў арцельным гумне. Інвэнтар за два гады разваліўся дашчэнту, не было каму паправіць калёсы. Умелыя паўцякалі ў сьвет, разумных перасаджалі, а хто застаўся? Бабы ды нямоглыя дзяды. I, ведама, ягонае аднаасобніцтва сталася ім бяльмом у воку. Вясной абрэзалі зямлю, пакінулі адно балотную няўдобіцу з хмызьняком. Пойдзеш у калгас? Не, не пайду. Тады абрэзалі пожні, каб не было дзе напасьвіць кароўку. Затым пастанавілі ліквідаваць гумно, бо, ці бачыце, будавалі калгасную абору, спатрэбіліся матэрыялы. Асець, пуню і ток — усё перавезьлі ў калгас, дзе за зіму тыя бёрны расьцягалі на дровы. Ужо ня стала куды выпусьціць і курэй. Зноў прыехала начальства: ну, пойдзеш у калгас? Сказаў: не пайду, на сваёй зямлі паміраць буду. Дык трактарам перааралі дарогу — ад хутара да бальшака. Каб не пратаптаў сьцежку, засеялі вікай. Абмінаў тую віку за вярсту па лесе. Тады сказалі, быццам ён празь лес ходзіць у Польшчу. Каб ім да свае магілы гэтак хадзіць, думаў Аўтух.

Ужо ўсё абабралі. Абрэзалі па самыя вокны, а тады пачалі зарыцца на ягонага маладога каня. Свае зрабіліся, як дэрбіны — ад бяскорміцы ды непасільнае працы, а ягоны конік быў, як намаляваны. Выгадаваны з жарабя ад уласнай кабылкі, ён быў мілы гаспадару, можа, болей, чым жонка, чым нават дарослыя дочкі. Бывала, Аўтух возіць з поля снапы і да вечара так уходаецца, што ня мае сілы сесьці за стол. I ня дзіва: цэлы дзень на кожнай горцы падстаўляе пад брыку плячо, папіхае; нібы ў парцы, памагае везьці. Праўда, і конік нібы разумеў гаспадара, стараўся, выжыльваўся на маладых тонкіх нагах, вёз усё, колькі ні накладзі ў воз. Як было аддаць такога на безуважнае арцельнае карыстаньне, дзе б яго заезьдзілі за адно лета, надарвалі, сапсулі. Дык скралі. Надвячоркам адвёў папасьвіцца на сьвежую атаву, спутаў, ды не надзеў замок, пашкадаваў натруджаныя за дзень ногі. I скралі. Аўтух адразу ўведаў, хто, зрэшты, пра тое ведала ўся вёска, быў у іх адзін такі злодзей, скраў ён у Аўтуха ня ў першага. Кінуўся Аўтух у міліцыю, у раён, да пракурора. I нічога. Усе ветліва слухалі і нават спачувалі, але шукаць і ня думалі. А тое, што ён сам паказваў на злодзея, пад увагу ня бралі. Казалі, патрэбныя доказы, а доказаў няма. Але якія яшчэ ім доказы, калі ўсім навакол ведама, што гэты Балазей здаўна крадзе коней і збывае цыганам на Палесьсі. Аказваецца, не. Трэба доказы. Такі парадак.

Там патрэбныя былі адмысловыя доказы, а вось тут можна караць і бяз доказаў. Аўтух ніколі й не падумаў хадзіць за мяжу, начарта яму трэба была тая Польшча, а яны кажуць: хадзіў. Быццам яны яго там злавілі. Ці хоць бы там хто яго бачыў. Але напісалі, хадзіў, і ўсё. Прызнавайся!

I ён, дурань, прызнаўся, паслухаўся гэтага партыйца і падпісаў, што падсунулі. Думаў, тым выгадае. А ня выгадаў — прагадаў дашчэнту. Стаўся польскім шпіёнам. Во зрабіў падаруначак сабе і дочкам. I ўсёй радні. На ўсё іх жыцьцё…

— Бальшавіцкі парадак! — згодна пацьвердзіў Шастак. — Мыша не праскочыць.

— А ты памаўчы! — нечакана абрэзаў яго Косьцікаў. — Ты — здраднік.

— Я? — пабялеў ад крыўды Шастак.

— Ты, ты, — роўным голасам паўтарыў памкамэнданта. — Вось той, — ён кіўнуў у бок Валяр'нава, — той ня здраднік, бо ён вораг адкрыты. Белы афіцэр, і так далей. А ты — і нашым, і вашым.

— Я ня вашым… То есьць, ня нашым! — ад хваляваньня пачаў блытацца Шастак. — Я служыў партыі, я бальшавік. Мяне тут гэта. Па ашыбке.

Поделиться:
Популярные книги

Я Гордый. Часть 4

Машуков Тимур
4. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый. Часть 4

Кодекс Охотника. Книга XXXV

Винокуров Юрий
35. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXV

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
6.25
рейтинг книги
Студиозус 2

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Гибель богов (Книга Хагена)

Перумов Ник
1. Хроники Хьерварда
Фантастика:
эпическая фантастика
8.55
рейтинг книги
Гибель богов (Книга Хагена)

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Черная метка

Лисина Александра
7. Гибрид
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черная метка

Гром из трущоб

Мазуров Дмитрий
6. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
6.00
рейтинг книги
Гром из трущоб

Законы Рода. Том 6

Мельник Андрей
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Начало

Харенко Алина Александровна
1. Второй шанс
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Начало

Последний реанорец. Том IV

Павлов Вел
3. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Последний реанорец. Том IV