Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіняя-сіняя...

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Таму што вочы выпальвае звер, які і цяпер ляжыць і вартуе яго, Петрака, які дзесяць год дыхае яму ў вочы сваім пякучым страшным подыхам.

Вялікая паўночная Сахара.

Ён дастаў запісную кніжку. Падумаў хвіліну. А потым паставіў на апошнім чыстым аркушы дату:

«25 ліпеня 1880 года».

За яго спіною быў разбураны бордж, а яшчэ далей - плато, спрэс укрытае жвірам, галькай і абломкамі крэменю, самая бязлюдная і прапашчая частка пустыні. Нешта накшталт пляжа, калі можна ўявіць сабе пляж даўжынёю на сто вёрст. Людзям, якія прыйдуць сюды за імі, каб шукаць ваду і іхнія тленныя астанкі, не варта шукаць там.

Але наперадзе дзюны, дзюны, вялікая краіна дзюнаў, зрытая там-сям ярамі і вадзі, сухімі лагчынамі.

І ён запісаў:

«Людзі, калі вас толькі панясе сюды пекла, - толькі на поўдзень, толькі туды». Падумаў і закрэсліў. Людзям ягонага колеру скуры няма чаго рабіць на поўдні, у чужой краіне.

«25 ліпеня 1880 года. У цяні - 40, на сонцы, дзе мы, - 62. Тэмпература глебы - 24. Нас засталося двох. Са мной Джаміля, васьмігадовая дачка шэйха з Уед-Рыра. Вакол туарэгі. Пяць дзён таму назад яны напалі на Уед-Рыр і тры ночы гналі нас па пясках. Загінуў шэйх з сям'ёю і ўсе ўдзельнікі экспедыцыі. Загінулі ад дзід і смагі. Падзякуйце за гэта ўраду, які блытае навуку і вайну, які скупіцца на разведчыкаў і пасылае замест іх медыкаў, батанікаў і гідраінжынераў. Учора загінуў Брысак. Напэўна, не дажыву да раніцы. Малю як аб апошняй літасці: дзіця, мабыць, пагоняць у рабства, і, напэўна, на поўдзень. Выкупіце! Мая пенсія за год - у Гадамесе. Малю вас!.. Гэта апошні мой запіс».

Ён загарнуў кніжку ў брудную насоўку, прысыпаў пяском да самай сценкі, а на сценцы надрапаў вострым каменем крыж. Калі будуць аглядаць месца апошняй бітвы - здагадаюцца, мабыць, што раз крыж, то пад ім павінна быць нешта пахавана. Таргві не здагадаюцца: яны не хаваюць пад крыжам.

– Што ты робіш, адхаліб?

– Не звяртай увагі, - сказаў ён па-арабску.
– І нікому не кажы пра гэта. Тут наш паратунак. Што б ні здарылася, тут наш паратунак.

– Амулет?

– Амулет.

Дзяўчынка глядзела на яго з-пад доўгіх загнутых веек вільготна і сумна, чорнымі дзівоснымі вачыма. І крыштальныя каралі блішчалі зусім як яе вочы. Толькі вочы былі чорныя.

«Тыповы берберскі твар, - падумаў Пятрок.
– А калі ўжо казаць шчыра, самыя чыстыя берберы - таргві. Ці не дзіўна, што адны берберы рэжуць другіх?»

Ён успомніў, як яны адстрэльваліся і як маўклівы шэйх страшна закрычаў, калі адсеклі галаву нашчадку. Хлопчык упаў. Шаўковыя шаравары на дзіцячых ножках трапяталі на ветры, а ў пантофель з чырвонага саф'яну паступова наносіла пясок, бо пантофель зваліўся з ножкі.

Шэйха потым прабіла дзідай. Жонка ягоная несла дзяўчынку. Высокая жанчына ў доўгай чырвонай гандуры, яна прыкрыла Джамілю краем белага пакрывала, нібы вэлюм быў самай надзейнай абаронай. Магчыма, гэта было і так, бо ён, Пятрок, страляў, прыкрываючы іх, а калі азірнуўся - жанчына ляжала ніцма, і крыві не было відаць толькі таму, што гандура была чырвоная.

А вершнікі імчалі на драмадэрах, гайдаючыся, як дзівосныя птушкі. І дроцікі ляцелі роем, і жанчына была мёртвая, а дзяўчынка засталася.

Дзіўна, што адны берберы рэжуць другіх.

Урэшце, што дзіўнага? Хіба на ягонай радзіме не было таго самага? Брат паўставаў на брата, бацька - на сына. А што рабілі з мужыкамі? А што з паўстанцамі? А што з афіцэрамі, калі спаймаюць? Загінуў Мацкявічус, загінуў Пацябня, Кастуся Каліноўскага павесілі, Загорскі бадзяецца невядома дзе і, можа, загінуў, маёр Кавецкі расстраляў паўстанца Волгіна.

Паршывая зямля! Каты і рабы!

– У цябе дрэнныя думкі, адхаліб?
– дзяўчынка смактала каралі.

– Сядай да муру, нямытыя вочкі, - страшным агрубелым голасам сказаў ён, - тут лапічак ценю.

– Чаму нямытыя?

– Дык чорныя ж.

У яго, Петрака, ніколі не было ні жонкі, ні дзяцей. Гэтая паганая навалач там, на так званай радзіме, літасціва пазбавіла яго неабходнасці даваць ім на хлеб. У яго былі толькі жанчыны. Светлавалосыя ў Андалузіі; легкадумныя з Тэнерыфа; сонныя турчанкі з вузкіх вуліц Галаты; вольнанароджаныя жанчыны Гадамеса з мацерчатым чырвоным шарыкам на лбе; маўрытанкі з Феца і Танжэра.

Там былі гарматы і шыбеніцы. Тут - жанчыны. Усё абрыдла, і ён уцёк сюды - збіраць расліны, мераць нікому не патрэбную зямлю, разведваць мясцовасць, у якой потым, праз трыццаць год, калі ягоныя косткі пабялеюць на сонцы, як мармур, стануць бурыць артэзіянскія студні.

І знойдзе тут свой канец. І ўсюды на зямлі адна нудзьга і марнасць марнасцей.

Толькі шкада Джамілі. Лёс судзіў яму адзін дзень пабыць бацькам. Ён ніколі не быў бацькам.

Смага зрабілася нясцерпнай. Ад усеўладнага святла, ад знішчальнай гарачыні распухла і стала бронзавай скура. Засвярбелі спіна, карак, рукі, бакі. Ён ведаў, гэта высыпала на іх спякотная восыпка.

Амаль аслеплымі вачыма ён глядзеў, як варушыліся ў слюдзяным трапяткім паветры султаны альфы, дрын і тамарыск - усе скурастыя, сухія ад звону, калючыя, як скура акулы, і шорсткія, як наждак.

Якая яна, вада? Ён не помніў, якая яна на радзіме. Ён помніў, якая яна бывае тут. Саланаватая, з серавадародным пахам - у балацявінках велічынёй з далонь, чыстая - у калодзежах. Цемнаскурыя руара з касты ртасаў-ачышчальнікаў усё жыццё чысцяць студні. Па чарзе, з малітвай, ныраюць у ваду і сядзяць там часам да чатырох хвілін, а потым выходзяць і цягнуць скураное вядро з глеем і каменьчыкамі. Чатыры хвіліны ў вадзе!

Во каб гэта быць ртасам!

Але ён не ртас. І перад ім не калодзеж, а дзюны і гміра - дарожны знак, складзены з каменняў. І яшчэ пясок, да якога нельга дакрануцца голай далонню. І ўрэшце - неба. Неба, якое ўсё мацней адлівае пякельнай смяротнай і трывожнай барвай.

У гэтай барве няма ўжо ні дзюнаў, ні неба, ні гміры - толькі пекла і смага. У гэтым пекле ўсё ж ёсць жыццё: і для фенека - рыжага звярка пустыні (вунь ён крадзецца праз гамаду да крыніцы, вясёлы і аблавухі, як першакласнік), і для чубатага пустыннага жаўрука, і нават для брыдкага варана з ягоным тлустым, зямлістым тупым целам.

Усім воля. І фенеку, і жаўруку, і варану. Волі няма толькі для людзей. Як добра быць ртасам! Чатыры хвіліны ў ледзяной, глыбіннай, жывушчай вадзе!

– Хочаш піць, маленькая?

Узняла доўгія загнутыя веі:

– Хачу, адхаліб.

Глытае, закінуўшы галаву. Ён прымушае сябе глядзець убок.

– А ты, адхаліб?

– Не хачу.

– А што будуць піць бацька і маці, калі прыйдуць?

– Я ж табе сказаў - адпачнуць і прынясуць вады.

– А таргві?

– Бацька прывядзе людзей... Ты сядзь у мой цень.

Поделиться:
Популярные книги

Среда обитания (сборник)

Высоцкий Сергей Александрович
Советский детектив
Детективы:
криминальные детективы
5.00
рейтинг книги
Среда обитания (сборник)

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Лев Толстой

Шкловский Виктор Борисович
363. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Лев Толстой

Травник

Назимов Константин Геннадьевич
1. Травник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Травник

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Перекресток судеб

Щепетнов Евгений Владимирович
6. Нед
Фантастика:
фэнтези
8.84
рейтинг книги
Перекресток судеб

Геном хищника. Книга девятая

Гарцевич Евгений Александрович
9. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.50
рейтинг книги
Геном хищника. Книга девятая

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 35

Володин Григорий Григорьевич
35. История Телепата
Фантастика:
аниме
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 35

Начало шторма

Мазуров Дмитрий
9. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.75
рейтинг книги
Начало шторма

Черный ратник 2

Гато Макс
2. Черный ратник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный ратник 2

Тринадцатый

Северский Андрей
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.12
рейтинг книги
Тринадцатый

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т