Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Ніколі не бачыў славутых грыбных «ведзьміных кругоў», не ведаю нават, як яны выглядаюць. Хоць бы раз натыкнуўся на неруш — якую-небудзь у непралазнай лясной глушэчы палянку, усеяную вялікімі і малымі, карычневымі, жоўтымі і шакаладнымі грыбнымі шапкамі… Здаралася, праўда, натрапіць на многа грыбоў у адным месцы, і тады радасцю ўздрыгвала сэрца, не так ад удачы, колькі ад таго, што — першы, і гэтая палянка — мая, толькі я ведаю пра яе існаванне! Потым агледзішся: адзін даўні карэньчык, другі… Размоклы недакурак… След на пяску…

Ні якогасьці аграмаднага грыба, які не ўлазіў бы ў кош і які на здзіў і зайздрасць людзям давялося б нясці ў руках праз усю вёску… Напрыклад, вось такога:

«У Францыі знойдзены белы грыб вагою., з шапкаю ў акружнасці, адпаведна, з дыяметрам шапкі 33, Але рэкордны па памерах белы грыб быў знойдзены ў Беларускай ССР, пад Мінскам, з дыяметрам шапкі 58 і ножкі. Трэба, аднак, заўважыць, што пладовыя целы такіх памераў сустракаюцца выключна рэдка».

Мы, беларусы, заўсёды былі і будзем паперадзе планеты ўсёй!

А па-другое, можа, дарэмна я прыбядняюся? Не бачыў, не знаходзіў, не траплялася… Мо проста не ўмеў заўважаць? Бо ёсць у мяне такая рыса — унурыцца ў сябе, і аглухнуць, і аслепнуць (пайшоў неяк па ваду, а калодзеж далёка ад хаты, і вярнуўся… з пустым вядром — забыў выцягнуць і наліць вады). Не ведаю, плюс ці мінус гэтая з дзяцінства звычка да празмерных фантазій, у якіх дзе я толькі не пабываў, чаго толькі не нагледзеўся, якімі толькі багаццямі не валодаў, чаго толькі ў якасці чалавека-»невідзімкі» не вырабляў!.. Дык вось і цешся сваім уяўленнем. Тут ужо, відаць, па прынцыпу «альбо — альбо», на выбар: сініца ў рэальнасьці, альбо жораў — у фантазіях…

Іван Мікалаевіч Пташнікаў, з якім мы разам працавалі ў «Полымі», неяк сказаў:

— Ва мне памёр нерэалізаваны вялікі вандроўнік. Адзін раз за ўсё жыццё ездзіў у Беласток, на два тыдні, потым раман хацеў пісаць пра тую паездку…

З такім сумам у голасе, з такой горыччу наш цудоўны празаік прамовіў гэта, што ў мяне ледзь слёзы не выступілі. За савецкім часам з’ездзіць у Беласток, і настолькі ўзрушыцца гэтым, столькі набраць уражанняў і матэрыялу, што іх можа хапіць на цэлы раман!

А я? Дзе мой не раман — апавяданнейка з камарыны нос? Ва мне «вялікі вандроўнік» не толькі не паміраў, ён і не нараджаўся ніколі. Канечне, калі, бадзяючыся па Лісабонах, Парыжах, Мадрыдах, Берлінах думаць увесь час, як той Колас у Булонскім лесе, пра свае балацянкі і пораслі — дык што ж заўважыцца, што вынесецца?.. Быць падарожнікам — гэта таксама талент. А не, стоячы ў Луўры перад узятай у куленепрабіваемае шкло Монай Лізаю, замест шэдэўра бачыць сціплы стэндзік, таксама пад шклом, Мазырскага краязнаўчага музея… Альбо, лежачы на траўцы і пацягваючы піва каля Эйфелевай вежы (там, дзе возерка з лебедзямі і вербы, ведаеце?), уяўляць сябе не ў цэнтры Парыжа, а ў далёкім геаграфічна і храналагічна Гомелі, у парку каля палаца Румянцава, куды нас, школьнікаў, некалі вазілі на экскурсію — першы выезд у вялікі свет! Замест таго, каб у прадмесці Бардо захапляцца архітэктурай замка чатырнаццатага стагоддзя (у нас такія склады-пакгаўзы бываюць на чыгуначных станцыях), з віннымі склепамі ўнізе, пастаяў я каля яго, пастаяў, шклянку віна выпіў — ды і пабрыў у недалёкі лес. А йсці вінаграднікамі, а абапал дарогі кусты такіх буйных, раскошных, жоўтых ружаў! А вось і лес — увесь мой замак, увесь мой «Храм», як Сыс піша. Дрэвы, крапіва, мох, папаратнік… І масьляк расце пад сасною. Далібог! Такі, як у нас, і пахне, як у нас, і скурка лупіцца… Ну, не дзіва хіба?! Альбо ў сталіцы Германіі ў час экскурсіі паслухаў трохі гіда, упомніў некалькі знаёмых нямецкіх слоў, пакалупаў запальнічкай бетон на рэштках Берлінскай сцяны, зайшоў за яе, азірнуўся — і на пяту! Сеў у метро і паехаў куды вочы глядзяць, з намерам вылезці на любой станцыі, якая спадабаецца сваёй назваю. Вылез на Unter den Linden — і, канечне ж, адразу ўбачыў тое, што не мог не ўбачыць: скрыначкі лісічак на парапеце каля супермаркета! Нашых, беларускіх, лісічак (гл. раздзел ІІІ). Араб, ці турак імі гандлюе. Яго, гэтага гандляра, нябось ніхто са школы выганяць не будзе, як мяне маглі б некалі, яму зусім неабавязкова пісаць апавяданне «Сыч», а потым даказваць, што лісічкі бываюць чарвівыя…

Вось такія Моны Лізы, такія Луўры і Прадо. Цяжкавата мне быць вандроўнікам.

Але самы цікавы наступны выпадак. Гляджу неяк па тэлевізары перадачу пра Манголію. І не магу адарвацца. Гляджу дзесяць хвілін, пятнаццаць… І раптам ў галаве штосьці шчоўкае, пераключаецца і я ўспамінаю, што я ж там, у Манголіі, быў! Больш таго, быў у гэтых мясцінах, якія зараз паказваюць! Вось тая самая гара, зарослая эдэльвейсамі так будзённа, як нашая якая пустка дзьмухаўцамі ўвесну… А вось той самы луг, на якім «пасуцца» аграмадныя макеты дыназаўраў, — каля аднаго я нават сфатаграфаваны… Як можна было забыць?! Чым я там два тыдні займаўся? Што запомніў?

Зараз скажу. Вяртаемся мы неяк з шырокага мангольскага стэпу ва Улан-Батар. Дарэчы, назбіраўшы ў траве так званых іхніх грыбоў, падобных на нашыя дажджавікі-»порхаўкі», толькі з вышэйшымі ножкамі. У іх яны завуцца белымі і, сухія, прадаюцца на базары за проста неверагодныя грошы, у параўнанні з, напрыклад, мясам, якое там амаль бясплатна. Вечар. Бяскрайні стэп. Адна палова сонца апусцілася за гарызонт, другой палове мы не даем апусціцца, бо наш «пазік» з усіх сіл ляціць наўздагонку. Туды, на захад, дзе мая радзіма і дзе цяпер не вечар, а толькі-толькі ўсчынаецца раніца. Якая маленькая ўсё ж Зямля! Адно й тое сонца адной сваёй паловай паказвае вечар, другой — раніцу. У расчыненае вакно б’юць пахі кавылю і палыну… Вось так бы і гнацца за сонцам да самай сваёй вёскі, а там яно хай плыве сабе далей, у Еўропу, за акіян, ізноў у Манголію — а я астануся ў сваім ціхім беларускім вечары, дзе раса прыбівае пыл, дзе пахне яблыкамі і статак вяртаецца з пашы…

Дык вось, вяртаючыся да пачатку раздзела, паўтару, што розныя незвычайныя гісторыі, з грыбамі зьвязаныя, мяне, на жаль, абмінулі. І ўжо тым больш не здаралася са мною такога, як з адным удачлівым чалавекам. Напароўся ён на неяк на грыбы. Набраў кош, вядро, зняў сарочку і туды набраў, скінуў штаны і, завязаўшы калашыны, напоўніў і іх… А грыбоў усё не менее. Тады ён пачаў адломваць карані, пакідаючы толькі шапкі. Не ведаю ўжо, як ён ішоў дахаты: голы, у руках кош, вядро і сарочка, на шыі — набітыя грыбамі штаны, па абодва бакі зьвешваюцца калашыны… Ад каго толькі і ў якіх толькі мясцовасцях я пра гэтага шчасліўца не чуў! Моцна падазраю, што мы маем справу калі не з агульна-беларускай легендаю, дык з агульна-палескай дакладна, з тых, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне, — гэткая мара аб простым чалавечым «шчасці»…

Асабіста я нічога падобнага ў вочы не бачыў. Затое бачыў, як падкладваюць на ніз кошыка мох і казлякі, а наверх — белыя. Бачыў, як хавалася ад мяне, жэўжыка, прысядала ў кустах дарослая маладзіца, — ці то баючыся, каб не прасачыў яе грыбовішчаў, ці то каб не сурочыў… Бачыў і чуў, як кланяюцца лесу, шэпчуць нейкія словы і сыплюць долу нейкія сухія, відаць, намоўленыя зёлкі…

Дык вось гэта — паводзіны людзей у лесе — і па сёння для мяне загадка, незразумеласць, містыка куды большая, напрыклад, за той факт, што грыб не расце, калі на яго паглядзіш. Як дарослыя, нібыта сур’ёзныя, нібыта разумныя людзі могуць займацца ўсім гэтым, верыць ва ўсё гэта?! Тое самае, дарэчы, і з рыбалкаю: стаім мы, падшыванцы, з прымітыўнымі арэшнікавымі вудамі, а побач — дарослыя здаровыя дзядзькі, пры поўнай амуніцыі, у рыбацкіх ботах, з такімі снасцямі, што нам і не сніліся… Папрыязджалі на машынах, на матацыклах… А стаяць і займаюцца тым, чым і мы займаемся, ды яшчэ калі ў нас лепш клюе (а ў малых заўсёды лепш клюе) з зайздрасцю, нават са злосцю на нас зіркаючы!…

Мяне білі па губах — не лічы грыбы! Не любіць грыб гэтага, трапляцца перастане, ніколі не набярэш больш за тую лічбу, якую аднойчы вымавіў. На пытанне: «Колькі набраў?» заўсёды і кожны адкажа: «Трохі ўзяў», — незалежна ад таго, два грыбы ў вядры перакочваюцца ці поўны кашэль за плячыма. Калі ўжо лічыць, дык нізкамі (гл. V раздзел), і ў гэтым апошнім, дарэчы, ёсць логіка. Грыбы ж бяруцца дзеля кілаграмаў і грамаў, а не дзеля штук. На адной нізцы можа быць шэсць вялікіх, на другой — шаснаццаць малых, а вага, ці сабекошт — аднолькавыя.

IX

Сапраўдную асалоду ад паходаў у лес я навучыўся атрымліваць даволі позна, пасля арміі, калі мне было ўжо за дваццаць і калі я пачаў смутна здагадвацца, што акрамя непасрэднага, уласна жыцця ёсць шанец пражыць яшчэ адно — паралельнае, дадатковае; іншымі словамі, калі я пачаў спрабаваць пісаць.

Дзеля гэтага патрэбна адзінота. А нішто больш не дае такой ідэальнанай адзіноты, як грыбны лес.

Здавалася б, столькі перад вачыма малюнкаў, фарбаў, навізны! Кожны крок — свежае ўражанне! Па ідэі, тут проста месца ў галаве не павінна заставацца для нейкіх абстракцый, элементарна не павінна хапаць часу на іх. Аж не: у параўнанні, дапусцім, з рыбалкаю ў лесе ўсе рухі даведзены да аўтаматызму. Ногі безпамылкова выводзяць на патрэбныя мясціны, вочы адшукваюць грыбы, рукі падразаюць, вусны абдзьмухваюць, кошык напаўняецца…А думкі — самі па сабе, нічым не занятыя, свабодныя, лунаюць у якіх хочаш сферах… Вось толькі шкада, што на хаду нельга запісваць.

Поделиться:
Популярные книги

Дважды одаренный. Том III

Тарс Элиан
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11

Кодекс Охотника. Книга ХХХ

Винокуров Юрий
30. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХХ

Проклятый Лекарь

Молотов Виктор
1. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь

Наномашины, демоненок! Том 3

Новиков Николай Васильевич
3. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, демоненок! Том 3

Я Гордый часть 6

Машуков Тимур
6. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 6

Князь Целитель 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 2

Вернувшийся: Корпорация. Том III

Vector
3. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Корпорация. Том III

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Хроники Тириса. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Хроники Тириса
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Хроники Тириса. Книга 1

Группа крови на рукаве

Вязовский Алексей
1. ГК
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Группа крови на рукаве

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII