Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

І вось пасля трэцяй ці чацвёртай ночы такіх «жарсцяў», рана-раненька толькі дайшоў я да кладак — я-а-ак павяло ўбок, я-а-ак лінулася кроў з носу. Добра, што не ў лесе дзе. Задраў галаву, заціснуў пальцамі нос, вярнуўся, упаў у ложак… Роўна праз гадзіну ўскочыў, выспаны, з яснай галавою, здаровы, з пругкім адчуваннем цела. І зноў, канечне, у лес. І набраў тады ўдвая больш, чым звычайна. І нават вершык склаў:

Ціха і сумна. Дзень непагодны, Жнівеньскі дожджык рэдкі імжыць. Пахне грыбамі, цвіллю калоднай, Пень схлупянелы ў мосе ляжыць. Сеткі паўсюль павуціння абвіслі, Мокрыя, ліпнуць да курткі і рук, Дзесь у кары або ў скручаным лісціку Ад непагоды схаваўся павук. Трохі далей, з-пад кашлатае лапкі — Ах, які гожы выглядвае грыб!.. Смоўж светла-жоўты з аб’едзенай шапкі Ледзь скалупнуўся — так моцна прыліп.

А на душы і праўда было ціха і сумна. Бо зразумеў, што не хапае ўсяго толькі такой драбязы, як нейкіх 60 лішніх хвілінак!

— Яно так, — згадзілася маці. — Кажуць жа, твае грыбы ніхто не пабярэ. Калі ні пайдзі, табе дастануцца. Але ж печ прастыне, дух не той. А яны да заўтра паляжаць, дык што будуць за грыбы. Хіба, вы думаеце, мы, маткі, на зло вам вас будзім? Проста ранішнія грыбы інакшыя, чым дзённыя, і пахнуць інакш, і разабрацца з імі лягчэй…

VІІ

Браў, яшчэ і як браў грыб сваю даніну — нявыспанасцю, здароўем, вольным часам… Адсюль, мабыць, і гэтае дваякае да яго стаўленне: павага, шанаванне, замілаванне з аднаго боку і ледзь не пагарда — з другога… Падспуднае жаданне выбавіцца з-пад улады яго, адносіны да яго, як да неадухоўленага эксплуататара.

Кароценькі паказальны выпадак.

Вяртаюся я аднойчы з грыбоў. І прычапляецца да мяне гарадскі грыбовік. «Прадай хоць дзесятак, самых горшых, даю дваццаць капеек за грыб!» І дастае два рублі. І ўсё гэта вельмі сур’ёзна. А вакол глухі лес. У адной руцэ ў яго нож, у другой грошы, а на зямлі паміж ног пустое вядро. Я не столькі спалохаўся, колькі разгубіўся. Няўжо ён не разумее, што такое не прадаецца? Як не прадаецца ўсмешка, кропля расы, сонечны промень ці кавалачак туману… А галоўнае, навошта яны яму, гэтыя грыбы?! Чужыя, аднолькава бязлікія? Гэта для мяне яны жывыя — вунь той вялізны параслёвік, які ўжо нібыта сябар мне, бо калі я зразаў яго на любімай паляне, дык акурат у той момант думаў, з якім лікам сёння ўвечары згуляюць мінчане з кіяўлянамі… А гэты зграбненькі таўстун, узяты ў верасе пры самай дарозе — сведка маіх патаемных думак-мараў пра начную лаўку з Наташаю… І гэта іх, маіх сяброў, часцінкі сябе — трэба аддаць у абмен на дзве пакамечаныя жоўценькія паперкі?!

Я не разумеў дзядзьку, а ён — мяне. Так і разышліся. Лепш сказаць, я адзін пайшоў, адчуваючы спінаю, што ён стаіць і пазірае мне ўслед.

— Ну і дурны, — рэзюмавала, выслухаўшы, маці. — Куплялі, дык прадаў бы. Яны і сухія мо столькі не каштуюць, колькі ён даваў, дык яшчэ клопату з імі. А сабе б вярнуўся ды зноў набраў.

У школе нас вучылі адным прымаўкам; напрыклад:

«Такі смачненькі грыбок, так і просіцца ў раток», — а ў рэальным жыцці мы чулі іншыя:

«Чаму іх воўк не есьць, калі яны такія смачныя? Дык воўк мяса шукае!»

Тут ужо не проста непрыязнь, а нават нібыта нейкая затоеная помста ім, грыбам — магчыма, і за тое, што, цягаючы іх дзесяткамі кілаграмаў, самі ніколі іх удосталь не паспыталі. Усё на продаж, сабе толькі «горшанькія», чарвівенькія, «жоўценькія», у які суп ці ў боршч укінуць… Я да гэтага часу не ўяўляю, як можна, напрыклад, наварыць у капусным расоле вялікі чыгун адных белых, цалкам, і проста есці іх з хлебам? (Журналіст Алесь Гаўрон расказваў, што менавіта так робяць у іх на Магілёшчыне, а той грыбны адвар — найлепшы сродак ад пахмелля.)

Ну, праўда, парадокс нейкі: з дня ў дзень, з году ў год гэтыя грыбы браць, самаму іх не есці, адчуваць сваю ад іх залежнасць і немагчымасць ад яе пазбавіцца — і адначасова нежаданне ад яе пазбаўляцца, бо прыгожыя ж яны, чэрці, загадкавыя, прыцягваюць да сябе нечым!

І вось падлеткавы (самы залаты) перыяд жыцця канчаецца. Трэба сталець. Рабіцца хлопцам. Забываць на футболы, хакеі, тэлевізары, кнігі… А ў першую чаргу на грыбы. Бо сталенне вызначаецца не толькі па тым, ці гуляеш ты ўжо з дзеўкаю, а і па тым, ці маеш ты свабоду выбару: хадзіць або не хадзіць у лес? Так і казалі старэйшыя хлопцы: «Ану адсюль, ты яшчэ па грыбы бегаеш!»

…Напісаў вось «па грыбы» — і зноў дазваляю сабе невялічкае адступленне, на гэты раз мовазнаўчае. Як усё ж правільна: у грыбы ці па грыбы? Іх збіраюць, ці шукаюць, ці рэжуць, ці падымаюць, ці хапаюць, ці проста бяруць? Вялікая руская літаратура падкінула яшчэ парачку ўвогуле неверагодных дзеясловаў: «зрываць» грыбы і «ламаць» грыбы, і гэта, упэўнены, паспяхова перавандруе і ў беларускія слоўнікі.

Мо таму, што мая Мазыршчына заўсёды была ізаляваная ад вялікага свету, мо з іншае прычыны, але ў нас, бадай, як нідзе на Беларусі арыгінальнае да роднай мовы стаўленне — гаварыць як хочаш, абы «не па кніжнаму». Не пограб, а поргаб, не мухамор, а махамор, на чарвівы, а чарлівы, не скарбонка, а шкарбонка, не веласіпед, а лісапета (дарэчы, калі я купіў аднойчы веласіпед сумеснай беларуска-італьянскай вытворчасці і прачытаў у інструкцыі — bizikletta, дык быў прыемна здзіўлены і жаночым родам гэтай «біцыклеты», і падабенствам гучання.

Фільтрацыя слова ў нас жорсткая, любы адыход ад мясцовых правілаў караецца бязлітасна: асмяяннем, перакрыўляннем, мянушкаю… І не дай вам Бог хоць выпадкова назваць грыб кніжным баравіком, ці сказаць «у грыбы» заместа «па грыбы»!..

Я не апраўдваю гэта, не ідэалізую, проста адзначаю, як факт. Але ў адным выпадку згодны са сваімі землякамі на сто працэнтаў — правільней усё ж казаць не «ў грыбы», а «па грыбы». І не збіраюць іх, як і ягады не збіраюць, а — бяруць. Бо каб збіраць, дык трэба каб было рассыпана. Тады ж іх, да слова, можна і падымаць — калі яны ў адным месцы і ўсе адразу перад вачыма.

Спачатку мы ідзем Ў лес, а ўжо там выбіраем, ПА што мы прыйшлі. Не кажам жа мы: пайду ў краму ў хлеб. У грыбы або ў ягады можна зашыцца, залезці, забрацца — як і ў сена, у маліннік, у глушэчу лесу; можна дапусціць, што якісь дурны вужык залез у грыбы — у прамым сэнсе, у сярэдзіну кошыка з грыбамі, ці аса заляцела ў слоік з ягадамі — злятала «ў ягады»…

Тут, мабыць, варта кіравацца не столькі граматычным правілам, колькі элементарнай логікай: калі мы выпраўляемся кудысьці з мэтаю раздабыць штосьці, і прынесці дадому — тады «па што» мы ідзем? У краму ідуць па тавар, у лес — па грыбы.

VIІІ

Я з малых гадоў і ўсё свядомае жыццё так ушчыльную з лесам звязаны, немавед колькі гэтых грыбоў перацягаўшы, — а нічога незвычайнага, містычна-неверагоднага на гэты конт і не магу прыгадаць. Нічога такога, што здарылася б толькі са мною, і больш ні з кім.

Бывалі, канечне, сякія-такія прыгоды: ласёў бачыў, зайцаў, лісу… Грыб знайшоў аднойчы трохпавярховы: на шапцы ніжняга рос другі, а на ім трэці… Неяк у глухім месцы, далёка ад вады, ледзь не наступіў на вялікую прыгожую качку — ляжыць сабе пад хваінаю і пазірае на мяне чорным вокам. Чаго ляжыць, што тут робіць?.. Потым паднялася і паляцела, лавіруючы між хвой. У сябе ў двары каля ганка сабраў мо з кілю восеньскіх апенькаў. Не так даўно касіў у агародчыку і ў густой атаве пад сліваю натрапіў на цэлы россып, штук трыццаць, выдатных рыжыкаў… Вось і ўсё, бадай.

Поделиться:
Популярные книги

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Гранит науки. Том 4

Зот Бакалавр
4. Герой Империи
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гранит науки. Том 4

Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Гаусс Максим
8. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Мы друг друга не выбирали

Кистяева Марина
1. Мы выбираем...
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
прочие любовные романы
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мы друг друга не выбирали

Наследие Маозари 9

Панежин Евгений
9. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
сказочная фантастика
6.25
рейтинг книги
Наследие Маозари 9

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Сокрушитель

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
5.60
рейтинг книги
Сокрушитель

Первый среди равных. Книга IX

Бор Жорж
9. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IX

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Барон переписывает правила

Ренгач Евгений
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила