Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Наконт слёз… Былі слёзы. Толькі не пад нашай — пад другой грушаю, гарадской, чэзлай, даўно абляцелай, што адзінока тулілася ў кутку двара райваенваенкамата, куды нас у канцы кастрычніка прыгналі на камісію і адкуль у гэты час павінна была адправіцца партыя навабранцаў. Сярод іх быў і твой брат — мой сябар. У старой ватоўцы, са спартыўнай сумкай на плячы, пад нуль падстрыжаны ён ужо не нагадваў маладога Ульянава. Вова ўзрадваўся сустрэчы, а я — не. Да таго часу я ўжо быў у курсе тваіх апошніх прыгод, ведаў, што аднойчы ты ўсё-такі пераступіла мяжу бярозавай паляны, дайшла-такі да вагончыкаў з музыкай і «вясёлымі, бестурботнымі рамантыкамі»… Не здарма цябе так цікавіла тое слова… Не ведаю далей, і ведаць не хачу. Мне хапае ўяўленняў. А яны да таго кашмарна-дзікія, што я з таго часу проста пачаў баяцца людзей — усіх, любых, без разбору, асабліва калі іх многа, як вось цяпер на ваенкаматаўскім дворыку…

Таму мне было цяжка з тваім братам. Але менавіта ён аказаўся адзіным чалавекам, які мяне зразумеў і пашкадаваў. Мы прыселі на лаўцы ў дальнім кутку дворыка. Побач расла крывая груша. Я пагладзіў шурпатую, патрэсканую, нечакана цёплую для восеньскага стылага дня кару. Вова дастаў з сумкі пачатую пляшку «Агдама», зубамі са шпоканнем выцягнуў папяровую затычку.

— Адслужу, Канада, і вярнусь, — сказаў ён, падміргнуў мне, адпіў з рыльца, выдыхнуў. — Спяваюць «адслужу, как нада», а чуецца — Канада…

Потым паклаў мне руку на калена.

— Не трэба… Яна не вартая цябе… Хіба ты не бачыў, што на ёй аж шкура гарыць…

Я ўсунуў у рот цыгарэту, адвярнуўся да грушы і пачаў чыркаць запалкамі, якія не хацелі гарэць, ламаліся… А тут яшчэ вецер у вочы, расплываецца двор, і груша, і цыгарэта… Давялося некалькі разоў зміргнуць, каб вярнулася рэзкасць зроку. Запалка ўспыхнула, я прыкурыў і павярнуўся да сябра. Ён, з выглядам, што нічога не заўважае, ужо весела чытаў мне верш:

…Прыйшла павестка На паперцы туалетнай: З’явіцца ў райваенкамат…

Ад ганка яму крыкнулі. Ён заспяшаўся, затараторыў, не выпускаючы маёй рукі:

…Падходзіць ротны камандзір — Аць-два! Здарова, братцы-навабранцы, Мацер вашу! Давай ў атаку пабяжым!

І, адыходзячы назаўсёды, добры, лысы, смешны ў сваёй ватоўцы і з недарэчнай сумкаю на плячы, азірнуўся і махнуў мне рукою:

— Давай у атаку пабяжым!

Частка ІІІ

Чытачы

Аповесць выйшла, канула ў Лету, і Мікола Пятровіч забыўся на яе.

Аднойчы яму патэлефанавалі і запрасілі ў бібліятэку на выступленне. Ён здуру згадзіўся. Здуру, бо якія цяпер чытачы і якія выступленні? Цяпер усе выдатна ведаюць, як жыць, навошта жыць, як пісаць і што чытаць, і самі любога навучаць.

Але пайшоў.

Бібліятэкарка, каб зрабіць яму прыемнае, паказала нумар часопіса з «Повесьцю», зачытаны, зашмальцаваны да таго, што на фальцах быў заклеены скотчам. Мікола Пятровіч машынальна пачаў гартаць — і раптам між старонак знайшоў аркушык паперы. Рознымі почыркамі, рознымі чарніламі там было 9 запісаў. Відаць, часопіс перадавалі ў класе, ці ў студэнцкай групе, і кожны пакінуў свой маленькі водгук, міні-рэцэнзію. Атрымалася нешта накшталт чэхаўскай «Кнігі скаргаў». Мікола Пятровіч вырашыў захаваць аркушык на памяць. Вось ён.

1) Аўтар не баіцца, што хтосьці ў сваю чаргу разбярэ яго таксама?

2) ПА-МЕЛЕЖАЎСКУ густа — дык так і трэба было пісаць па-мележаўску.

3) здорава! гэты абвал пошласці і штампаў у курсіўнай частцы! і тлумачэнняў не трэба!

4) Сябры, я яго раскусіў: ён не з Лідай і не з Людай развітваецца, а з сваёй Літаратурай!

5) Вось (нецэнз.)…

6) Як не сорамна?! Гэта мой любімы пісьменнік, а не (нецэнз.)! Хачу, каб ён назваў якую-небудзь сваю гераіню маім іменем. А маё імя — сакрэт.

7) Сівы лішайнік на сцяне — можа, трэба сівы мох? Ці я памыляюся?

8) Дас іст фантасціш!

9) Абсалютна нічога такога смешнага не знайшла ў той частцы, што курсівам. Цалкам кранальная гісторыя зараджаючагася кахання на фоне непаўторнай беларускай прыроды. Хацелася б больш даведацца пра дальнейшы лёс гераіні… Анюта С.

Салдат

1.

Кастрычніцкім вечарам 1983 года ў глухім лесе адной з цэнтральных расійскіх абласцей, дзе размяшчаліся склады Н-скай вайсковай часці (сама часць была ў горадіе, кіламетраў за пятнаццаць), адбывалася чарговая змена каравульных.

Калі салдаты новай змены выйшлі з цёплай каравулкі на халодны двор і адзін за адным патэпалі за разводным, з лесу пацягнула сырым восеньскім ветрам. Вецер прабег па іх, абмацаў, астудзіў патыліцы, рукі, раздзьмухнуў крысы шынялёў, бы настырны старшына, які хоча пераканацца, ці ўсе ў яго падначаленых як след, ці не адубеюць яны за гэтыя дзве гадэіны стаяння на пасту.

Радавы Ласіца, што ішоў адразу за разводным, міжволі павярнуў галаву ў той бок, адкуль вецер, дзе плот, лес і ледзь бачная назіральная вышка. Потым моцна, аж пальцы хруснулі, сціснуў ложу аўтамата і раптам спалохаўся. Яму стала страшна, што ён зусім малады, няма яшчэ дваццаці, а ён, хутчэй за ўсё, неўзабаве памрэ. Ён убачыў перад сабой (апошнім часам яму такое лёгка давалася: ён мог у любую хвіліну жыва, выпукла ўявіць сабе ўсё, што хацеў) твары бацькоў, сястры, настаўніка, Ніны… I сам сабе ён убачыў, Алёшку Лісіцу, які сядзіць за школьнай партаю і думаць не думае, што менш чым праз два гады апынецца за тысячы кіламетраў ад Беларусі, каб тут, на чужыне, так страшна, незразумела захварэць.

«Сёння, вось цяпер, твой адзіны і апошні шанс!» — сказаў сабе Ласіца, усё яшчэ да болю ў пальцах сціскаючы аўтамат. Узгадалася, як апошнімі бяссоннымі начамі ён маліў Бога, каб той паслаў яму гэты вечар, вецер, спіну ўперадзе, АКМ у рукі і два магазіны патронаў. І вось Бог памог. А ўсё далейшае справа тэхнікі.

Каля бліжняга склада з цемры вырасла постаць, і пачуўся вокліч: «Кто идёт, стоять на месте!» — «Разводящий со сменою!» — адказаў сяржант, сібірак Болтус.

— Ко мне, остальные — на месте!

Болтус пайшоў. Блізка быў слуп з ліхтаром, але туркмен-каравульны гучна, каб усе чулі, загадаў разводнаму знізу асвятліць ліхтарыкам твар. Болтус падпарадкаваўся. Туркмен, каверкаючы словы, пачаў дакладваць, што за час нясення ім службы па ахове такога і такога аб’екта нічога не адбылося; урэшце скончыў — «пост нумар чатыры здаў».

— Рядовой Ласицо, приказываю заступить на пост номер четыре по охране… — і Болтус пералічыў аб’екты, своеасабліва, як умеюць толькі рускія, раскатваючы зычныя «ря», «ри», «ре»…

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 29

Володин Григорий Григорьевич
29. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 29

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5

Мы - истребители

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Я - истребитель
Фантастика:
альтернативная история
8.55
рейтинг книги
Мы - истребители

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Викинг

Мазин Александр Владимирович
1. Викинг
Приключения:
исторические приключения
8.92
рейтинг книги
Викинг

Черный Маг Императора 23

Герда Александр
23. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 23

Древесный маг Орловского княжества 10

Павлов Игорь Васильевич
10. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 10

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Лекарь Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 2

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Рассвет русского царства. Книга 2

Грехов Тимофей
2. Новая Русь
Фантастика:
альтернативная история
попаданцы
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства. Книга 2