Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

Адвярнуўшыся, каб не замінаць Марце, як не хацела яна замінаць мне, я слізнуў позіркам па карцінах у анфіладзе — і на ўсіх была Марта са спіны... і раптам на адной карціне Марта павярнулася мне насустрач... не зусім насустрач, але трошкі больш, чым у профіль... нібы міма праходзячы... крок яшчэ ступіла і застыла ў белым фартуху і чэпчыку, у сукенцы з залацістым гарсажам, з падносам у руках, з кубкам на сподачку і шклянкай вады на падносе. Я паспеў пачуць, пакуль Марта, павярнуўшыся і міма праходзячы, не застыла і стала не Мартай, як дзвынькнула на сподку, падаючы, лыжачка...

“Шакаладніца” называлася карціна, на якой празрыста, срэбрана дзвынькнула лыжачка...

Гэтага, канечне, быць не магло, бо не было на сподку лыжачкі і нікуды яна не падала — і я не ведаю, як пачуў карціну. У яе вузкай, нібы з прыадчыненых дзвярэй падгледзенай, прасторы, у калідоры перад пакоем... не, ужо ў пакоі, дзе быў нехта нябачны, да каго ўвайшла і, нечага чакаючы, сарамліва застыла... не, прытворна засаромелася шакаладніца, ціха ўсплывала музыка. Я ўспомніць паспрабаваў, чыя?.. — але не ўспомніў і здагадаўся раптам, што нічыя, нікім не напісаная. Музыка самой карціны: шакаладніцы і некага нябачнага, хто ў карціне быў па-за рамай, каму прынесла кубак гарачага шакаладу ў ложак прытворна-сарамлівая спакусніца — і хто незаўважна ставаў мной...

Як роўненька трымалася спінка ў гарсажы — і як выгіналася ад таліі, акруглялася пад цьмяна-серабрыстай, крыху прыкамечанай спадніцай попка шакаладніцы! І якой гарэзлівай мышкай выглядвала з-пад спадніцы ножка ў шэрым туфліку!..

Я зняў туфлік... другі... Сарамлівіца, апусціўшы вочы, пакорліва прыпадымала ножкі. Асцярожна, стараючыся не разліць гарачы шакалад. Пашорхваў накрухмалены фартух — ціхая, як з-за заслоны, музыка...

Прыабняўшы сарамлівіцу, я павёў яе за заслону. За раму карціны — туды, куда яна несла мне шакалад.

Замінаў, збіваючы з мелодыі, паднос, які не было на што паставіць — і я не мог прыдумаць, дзе яго падзець. Часта не спраўляешся з найпрасцейшым.

Шакаладніца паставіла паднос на падаконнік. Самога вакна нібы не было, але яно адбівалася ў шклянцы з вадой, і я толькі зараз убачыў, што яно ёсць. І ўсё белае на шакаладніцы стала яшчэ бялейшым.

Я не стаў яе распранаць, падняў і апусціў, бязважка-лёгкую, на ложак... У блішчаста-снежным фартуху, у празрыстай касынцы і светлым чэпчыку шакаладніца патанула ва ўзбіта-белых пярынах, як пена ў пене. Залаціўся і напята, высока звінеў ненапісанай музыкай сонечны прамень на гарсажы яе сукенкі.

Асцярожна нырнуўшы, слізнуўшы ў тую пену, я плыў у ёй невядома колькі... Месцамі яна была прахалодная, як вада ў шклянцы, месцамі гарачая, як у кубку шакалад. Я не шукаў у ёй губ, грудзей, клубоў, вагіны шакаладніцы, я купаўся ў ёй ва ўсёй — і ўсё само мяне знаходзіла. Я ў ёй плыў, плыў і плыў, быў, быў і быў, як у юначых сваіх сексуальных фантазіях, — і ледзь здолеў вынырнуць і падняцца, калі падышла Марта: у мяне падгіналіся калені.

І вось яшчэ што: калі падышла Марта, калі я вынырваў — вынырнуў і ўбачыў на карціне толькі туфелькі шакаладніцы. На нейкае імгненне — толькі туфелькі на падлозе каля белай сцяны.

Шакаладніца хуценька вярнулася, ускочыла ў туфелькі, як і не было нічога, але цьмяна-срабрыстая спадніца яе была болей, болей прыкамечаная...

Я паглядзеў на Марту — ці заўважыла? — яна сказала: “Гэта таксама шэдэўр... Але не Мадона. Ліатар — не Рафаэль”.

Не разбіраючыся ў жывапісе, я не запярэчыў.

Мы выйшлі з галерыі, узяўшыся за рукі, абое шчаслівыя... За нас радаваліся і дзяліліся з намі півам немец і старлей. Марта гаварыла і гаварыла пра Мадону, я нічога не сказаў ёй пра шакаладніцу. Маючы вопыт з Нінай, якой расказаў пра Анну Вазвышэнскую.

У Берліне, ужо перад ад’ездам, я купіў копію “Шакаладніцы”.Такую, што немцы на мытні правяралі, ці не арыгінал. Магло быць... Пасяліў шакаладніцу ў сваім пакоі — і дарма. І нікім не напісаная музыка больш не гучала, і Марта развялася са мной.

Шакаладніца дачакалася Лі-Лі, якая прыдумала Амілю. І прывяла мяне да Амілі на могілкі...

Аміля ўзнікла з шакаладніцы, яна была нібыта нашай з шакаладніцай дачкой... Народжанай з пены і падобнай на яе... Партрэта Амілі Лі-Лі не магла знайсці, яго проста не было, помнік з могілкаў сцягнулі, таму, мусібыць, на сцэне з’явіліся дзве шакаладніцы...

А шакаладніцу звалі Нандль. Імя амаль немагчымае, неверагоднае, як восьмая нота ў гаме, але так шакаладніцу звалі. Яе імя я дазнаўся, чытаючы пра Эцьена Ліатара, якому пазіравала Нандль для “Шакаладніцы”. Нандль Бальдауф — з прозвішчам наогул не прагаворыш. Камерыстка эрцгерцагіні пры двары каралевы Марыі Тэрэзіі.

Двор каралевы распуснічаў і баляваў... Камерыстка Нандль Бальдауф была ва ўсім лёгкай ведзьмай з выглядам анёла — і ніхто яе, як Папялушку, на баль не клікаў. Але яна прыдумала, як прынцэсай стаць, калі прынц пры двары туляецца. Праз партрэт Ліатара прываражыла прынца, як засведчылі сучаснікі.

Толькі што сучаснікі — хоць тыя, хоць нашы?.. Што яны засведчаць пра Лі-Лі, якая прыдумала, для чаго над сцэнай прэзідэнцкаму партрэту вісець?.. Партрэт, падвешаны на блоках, пад фінал шоу апусцілі — і Лі-Лі ў касцюме шакаладніцы падбегла да прэзідэнта з фламайстрам: “Надпішыце пажаданні!..” Той надпісаў і ўшчыкнуў Лі-Лі за бачок. Крыху ніжэй таліі. Ах ты, маўляў, гарэзніца... Народны прэзідэнт — зала захлынулася ў воплесках.

Сказаўшы нешта Шыгуцкаму, прэзідэнт пайшоў пад воплескі... Ягоны шчыпок за бачок стаўся найлепшым нумарам шоу.

Лі-Лі пырхнула за кулісы, следам шмыгнуў Шыгуцкі...

У буфеце, дзе накрылі некалькі столікаў, каб адзначыць прэм’еру, мы ўсёй нашай слаўнай кампаніяй сталі Лі-Лі чакаць.

Усе глядзелі неяк міма ўсіх...

— Феерверк, а не шоу!.. — апошнім далучыўся да кампаніі, прыцягнуўшы ахапак кветак, Амед. А Максім Аркадзьевіч сказаў:

— Феерверк кітайцы прыдумалі.

Марта падышла да мяне:

— Табе не шкада ўсё нашае раздаваць?..

Шакаладніца не была нашай. Марта, мусіць, забылася, што нашае ў кожнага з нас было сваім.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Стужи 2

Петров Максим Николаевич
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Мы друг друга не выбирали

Кистяева Марина
1. Мы выбираем...
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
прочие любовные романы
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мы друг друга не выбирали

Вернувшийся: Посол. Том IV

Vector
4. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
киберпанк
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Посол. Том IV

Я снова князь. Книга XXIII

Дрейк Сириус
23. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова князь. Книга XXIII

Наследие Маозари 2

Панежин Евгений
2. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 2

Воронцов. Перезагрузка

Тарасов Ник
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Распутье

Басаргин Иван Ульянович
Сибириада
Проза:
военная проза
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Распутье

Двойник Короля 8

Скабер Артемий
8. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 8

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15