Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

3.

Зямлянку зрабілі за токам на самай мяжы агарода і выгана – ля старой грушы, але не пад самім дрэвам: каб не пашкодзіць каранёў. Капалі ён з бацькам ад самае раніцы. Зямля глеістая, балазе нядаўна праходзілі дажджы. Цяжка было напачатку – ён не хацеў адставаць ад бацькі і шворгаў наверх па цэлай рыдлёўцы; адале, пэўна, прытаміўся і бацька – і капаць пачалі павольней.

Пад абед высьмелілася раньневосеньскае сонца, разагнала па выгане золкія цені – ажно пад Кухтаву гару. Учора на той гары зьявіўся стары лось: павольна выйшаў з парадзелага лесу, паўзіраўся на ваколіцы, крутнуў разлапістымі рагамі – і прысьпешыў з гары да пушчы, на ўсход. Пасьля гэтага бацька і сказаў:

– Нават зьвер пайшоў ад вайны ратавацца. То й мы мусім…

І з раніцы падаліся рабіць сховішча. Палуднаваць у хату не хадзілі – маці перакус прынесла да ямы. Яму і есьці не хацелася. Сеў папіць квасу-раўгені, як з лагчыны даплыло глухое траскатаньне, стрэлы: значыць, бой грымеў ужо дзесь за Туяніхай – тры-чатыры кіламетры ад ягоных Агароднікаў.

І яны зноў прысьпешылі. Скончылі амаль перад самым заходам сонца. Паверх ямы, якая атрымалася вялікай (метраў два на чатыры), наклалі сухіх дыляў, накрылі саломай, паверх – зямлёй. Уваход невялікі, нябачны…

Спаць палеглі ў хаце, а калі, не дачакаўшыся сьвітанку, на полі пачалі рвацца снарады, сьпешка перабраліся ў зямлянку, перанесьлі ікону, коўд­ры, такі-сякі посуд, муку, два вядры з вадой, газоўку.

Маці доўга малілася, а яму яшчэ ўсё здавалася нейкай дзіўнай забавай, непаразуменьнем. Яшчэ з тыдзень таму, як загаворвалі, што немец заняў Гародню, а ў вёсцы не засталося аніякай улады – і поп, і ўраднік зьехалі, ён нават зарадаваўся, зарадаваўся таму, што даўно жадаў пазбыцца гэтага праныры-ўрадніка. На яго ўжо з паўгода зьбіраў злосьць, якраз з тога дня, калі ўраднік зьявіўся да іх у хату – пасьля чаго бацька і перастаў вы­пісваць для сына «Нашу Ніву»…

– На твой адрес, Николай, приходит крамольная газета. Надо это дело приостановить…

– Якая ж яна крамольная, калі пошта яе носіць? – не зразумеў тады бацька ўраднікавы словы.

– Я тебе даю хороший совет: останови это дело!

І вось з паўгода праз тога ўрадніка Уладзя ня бачыў «Нашай Нівы». Вайною не выбіраўся па тавары ў Вільню і сусед Бэрка – якога даўмеліся былі прасіць прывозіць газету. Уладзя перачытваў старыя нумары – артыкулы, апавяданьні, вершы – і наноў вяртаўся ў тое неапісальнае сьвята: то ж і яны ёсьць, і мова – пявучая, іхняя, і кнігі…

Адно ня ведаў ён тады, што вайна ня толькі выгнала з вёскі вірлавокага ўрадніка, але і разагнала па сьвеце некаторых супрацоўнікаў «Нашай Нівы». Як ня ведаў, што вайна, якая так хутка дакацілася і да гэтых вазёрных мясьцін і нахабна выпхнула яго сям’ю са сваёй хаты ў гэту зямлянку, забярэ жыцьцё глухога Укашчыка-Нямакалі (снарад адшчэпіць палову ягонай хаты, праб’е печ і пахавае ў друзе нябогу), – і яшчэ з тыдзень пратрымае іх у тым схове-падзем’і, і ім абрыдне страшная боўтанка з вады і мукі – страва апошніх дзён, і хата пасьля доўгага тыдня ўявіцца ім ня горай княскага палаца. Як ня ведаў і аб тым, што ажно да самай Масквы давядзе тая вайна і ягоных бацькоў, і яго самога.

А як не хацецьмецца яму ехаць у незнаёмы Невель, куды – з Новай Вілейкі – перабярэцца ягоная настаўніцкая семінарыя! Ды настоіць бацька:

– Нельга, сыне, перарываць навуку… Ды і спакайней так будзе.

І ён, калі бацька пачне запрагаць каня, каб адвезьці сына на далёкую станцыю Парафіянава (усе бліжэйшыя занялі немцы), ледзь ня пусьціць сьлязу, а калі, разьвітаўшыся, яны рушаць, – як жывую стане шкада і хату, якая, убачыць, нашмат пастарэла за апошнія гады – як і маці.

Штось незваротна-болеснае не пакідала яго і тады, калі ён – з горам папалам улаштаваўшыся на платформу спаленага цягніка – ехаў да Полацка (каб не зваліўся, ня трапіў пад колы, бацька прывязаў сына вяроўкай да жалезнай стойкі – паказаўшы, як можна лёгка расшморгнуць вузел), – і ў завываньнях ветру, які – як на тое – пачаў даносіць блізкія подыхі сьнежнай халепы, і ў цяжкім ляскатаньні-скрыпе рэек яму адкрывалася непапраўна-наканаванае: расстаньне гэтае – надоўга…

4.

Цягнік спыніўся і, пыхкаючы парай, ціха прасіпеў – нібы папярэджваючы горад аб сваім прыезьдзе. Вясна аддальвалася, нечакана падскочыў мароз, і большасьць пасажыраў торапка ўзьдзявалі на сябе хто стары кажух, хто – шыкоўнае футра. Ён жа сядзеў каля вакна, ад якога дзьмула злосным сіверам, а таму й ня скідваў свайго семінарскага шыняля-палітончыка з навязаным на каўнер башлыком – і цяпер, сьцягнуўшы з паліцы свой баульчык, дайшоў да выхада першым. Саскочыў з вагоннай падножкі на яшчэ пусты перон – а тут і бацька. Абняў, «Ну, нарэшце!» – выдыхнуў (цягнік спазьніўся на некалькі гадзін).

Яны перацыбалі рэйкі, праціснуліся паміж двума таварнякамі і апынуліся на «панадворках» Курскага вакзала. Так і пачалося ягонае знаёмства з Масквой.

– Вунь там маё дэпо, Аляксандраўскі пост, – паказаў бацька на аграмадную, як стадола, цэментную будыніну і пачаў распытваць пра здароўе, вучобу. Правільней, пра яе заканчэньне, бо сын ужо меў у сваім баульчыку атэстат вясковага настаўніка, а семінарскія гады (ён, сын, адчуў гэта яскрава вось зараз) заставаліся ў мінулым, хоць і блізкім, але незваротным… І, па-праўдзе, у гэты лютаўскі дзень 1918 года хацеў апынуцца не на гэтым халодным маскоўскім вакзале, а ў сваёй хаце ў Агародніках, і каб там яго сустракаў і бацька, і маці з меншымі братамі.

– Узмужнеў, але й пахудзеў… – падрахаваў бацька, а ён зьдзівіўся: наадварот жа, здавалася, раздабрэў, асабліва пасьля таго, як у Невелі пачаў кватараваць у бязьдзетнай жонкі пазалотніка – гаспадыня ахвотна згадзі­лася гатаваць і абед, і вячэру…

– Вылюднеў, кавалерам стаў… – гэта зноў бацька.

А ён на тое адно ўсьміхнуўся. «Як жа, кавалер, – падумаў, – памялом нават частаваны…»

Гэта было ўжо з паўгода таму, пасьля семінарскага вечара. Чыталі вершы, сьпявалі, танцавалі. Дырэктар запрасіў і гімназістак, а па заканчэньні – цёмным восеньскім вечарам – наказаў вучням правесьці дзяўчат дамоў.

Ягоную спадабанку звалі Ленай. Хударлявы, але з румянцам твар, тонкі носік… А прозьвішча якое мела! Багдановіч! Пазнаёміўся яшчэ на пачатку вечара, разам і таньчылі, а пазьней дапамог ёй апрануць паліто – і па дарозе (васьміхвілінны шлях адолелі толькі праз паўгадзіны) гаварылі пра ўсё: пра настаўнікаў і сяброў, вучобу, нават пра каханьне. Узышоўшы на ганак, ён ужо высьпеў быў да пацалунка… як на яго, «кавалера», і апусьцілася тое памяло…

– Ах вы саплівікі, абдымацца?!

Гэта была Леніна маці, якую ня ўлітасьцівілі нават ягоныя тлумачэньні пра дырэктараў наказ.

Поделиться:
Популярные книги

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Вампир. Английская готика. XIX век

Стивенсон Роберт Льюис
Фантастика:
ужасы и мистика
7.67
рейтинг книги
Вампир. Английская готика. XIX век

Личный аптекарь императора. Том 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 2

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Я спас СССР! том 1

Вязовский Алексей
1. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
6.57
рейтинг книги
Я спас СССР! том 1

Обрыв

Гончаров Иван Александрович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
8.93
рейтинг книги
Обрыв

Хозяин Теней 7

Петров Максим Николаевич
7. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 7

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Linux программирование в примерах

Роббинс Арнольд
Компьютеры и Интернет:
программирование
ос и сети
5.00
рейтинг книги
Linux программирование в примерах

Наномашины, ученик! Том 6

Новиков Николай Васильевич
6. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, ученик! Том 6