Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

(Адплываюць.)

Сірэны

Імгненна ўцяклі? Гуртом паплылі Яны ў Самафракію Далей ад вампіраў Да добрых кабіраў{195} На гожасць усякую, На дальнія рыфы. Ёсць даўнія міфы, Што плодзяцца боствы Там самі з сябе, Не могучы проста Стрымацца ў пладзьбе. Не гасні, свяціла, Да ранішняй золі, Дай нашай сваволі Нацешыцца міла.

Фалес (на беразе, Гамункулу)

Я б мог цябе правесці да дзвярэй, Пячоры той, дзе песціцца Нерэй{196}. Але ён стаў такі дзікун, Такі прыдзірлівы буркун, Нібы цячэ ў ягоных жылах жоўць — Яго цяпер і не заводзь. Жыве самотна, як анахарэт, Відаць, яму нямілы белы свет. А зрэшты, што ні гавары, А шмат каму памог стары.

Гамункул

Пастукаем. Я не баюся, Што, можа, стукну й разаб’юся.

Нерэй

О, галасы людскія на дварэ. Мяне адразу ўжо і злосць бярэ,— З багамі чэрнь надумала раўняцца, Не могучы і над сабой падняцца. Мне, богу, адпачыць даўно пара, Ды не магу я не рабіць дабра. Ці не таму мне так несамавіта, Што ўсё дабро маё людзьмі забыта.

Фалес

І ўсё ж адказам нас не абыходзь; Вось гэты дух, увязнены ў сасудзе, Агеньчык-чалавек, удзячны будзе, Калі параіш, як ужыцца ў плоць.

Нерэй

Народ сваім стаў розумам багаты,— Не будзе ён маім указкам рады. Ці ж то не я асцерагаў Парыса: Пакінь, казаў, нашто табе здаліся Жанкі чужыя? Слухаў ён парады? — Вайну траянцаў, элінскі паход, Аблогу доўгую на дзесяць год, Трэск бэлек, грукат, шал агню, Знішчэнне, страшную разню, Герояў мужных марны скон І судны дзень, калі загінуў Іліён,— Прынц гэта на алтар усклаў Сваіх сумніцельных любоўных спраў. І гэта непазбыўная хімера, На страх патомкам ліраю Гамера Апетая, — прадказана ж была. Не слухаўся Парыс, не ўнікнуў зла. І колькі слаўных дочак і сыноў Здабычай сталі піндавых арлоў! Ці не дарма чакала Пенелопа? А я ж казаў герою Адысею Пра хітрую, падступную Цырцэю, Пра аднавокага казаў Цыклопа, Пра неабачлівасць яго сяброў. Што ж ён? Паслухаўся разумных слоў? Ды не! — ён рынуўся ў віры трывог І толькі выпадкам жыццё збярог.

Фалес

Забудзь хутчэй гарачнасць маладых — Ці мала ўдзячных знойдзецца між іх; Удзячнасць пераважвае заўжды Няўдзячнасці і чэрствасці плады. Парай, вялікі старац і мудрэц, Як можа волю атрымаць хлапец?

Нерэй

Не псуйце мне мой радасны настрой — На ўсё свой час, ва ўсім парадак свой. На фэст чакаю дочак-нерэід, Марскіх кудзесніц — грацый і дарыд. Такіх стварэнняў дзіўных, як у нас, Алімп не бачыў і Парнас — Гарэзуюць у ярасці буруна, І чуецца крыштальных кропель звон,— Калі імчацца скакуны Нептуна, Калі імчыцца вадзяны дракон. Усё ў вадавароце — бог і світа — З марской стыхіяй непарыўна зліта. Ужо ляціць па хвалях калясніца, Венерына квадрыга-бліскавіца! Там першая красуня Галатэя{197} На ярка-чыстай роўнядзі Эгея Картэжам правіць. Ёй пасля Кіпрыды Прыпала ездзіць на святочным возе. Дарыды служаць ёй і нерэіды Яна цяпер багіняй у Пафосе; Ідзіце да Пратэя — мудры дзед Параду дасць, раскажа ўсё як след.

(Ідзе да мора.)

Фалес

Казаў жа я, што цвёрды мае лоб Стары Нерэй, пустэльнік-мізантроп. Ідзём лепш, хлопча, да Пратэя{198}. Ёсць хібы і ў яго — ды іншага парадку: Дзядок таемнасць любіць і загадку; Па-свойму кожны з нас дурэе.

Выходзяць.

Сірэны (на вяршынях скал)

Што гэта там у далях Калышацца на хвалях, Дзе парус мкне крылаты? Вясёлыя дзяўчаты, Русалачкі марскія. Вада — то іх стыхія. Са скал сыходзьма, дзевы, Паслухайма іх спевы.

Нерэіды і трытоны

Хай дзівяцца нябёсы На дзіўныя дзівосы. Кабірам шчыт Хілоны{199} Як сімвал абароны. Кабіраў сустракайце І гімны ім спявайце!

Сірэны

Вы ростам — няўдалыя, Вы сілай — трывалыя, Надзея апошняя Тапельца кожнага.

Нерэіды і трытоны

Хай з намі і кабіры Спраўляюць фэст у міры. Калі кабір гуляе, Нептун адпачывае.

Сірэны

Наткнуўшыся на мель, Патоне карабель. Кабір жа мараку Заўжды падасць руку.

Нерэіды і трытоны

З намі трое, а чацвёрты, Вельмі важны, вельмі горды, Не прыстаў да іх траіх,— Кажа: «Думаю за ўсіх».

Сірэны

Хай бог смяецца з бога, З таго ім анічога. А ў нас да ўсіх павага, Таму й жывём няблага.

Нерэіды і трытоны

Сямёра ўсіх было.{200}

Сірэны

А трох куды сплыло?

Нерэіды і трытоны

Гэта адкуль нам знаць? Лепш на Алімпе спытаць. Не ведаем вось мы, Адкуль там восьмы. Прыйсці абяцаюцца, Заўсёды спазняюцца. Вечна спяшаюцца Непараўнальныя, Зведаць стараюцца Непазнавальнае.

Сірэны

Малітвай ім, Багам усім — Чужым, сваім — Мы дагадзім.
Поделиться:
Популярные книги

Повелители сумерек

Первушина Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
юмористическая фантастика
детективная фантастика
6.00
рейтинг книги
Повелители сумерек

Эпоха Опустошителя. Том VII

Павлов Вел
7. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VII

Том 3. Рассказы 1896-1899

Горький Максим
3. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 3. Рассказы 1896-1899

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Газлайтер. Том 25

Володин Григорий Григорьевич
25. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 25

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 6

Эпоха Опустошителя. Том VIII

Павлов Вел
8. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VIII

Моров. Том 3

Кощеев Владимир
2. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 3

Приказано выжить!

Малыгин Владимир
1. Другая Русь
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.09
рейтинг книги
Приказано выжить!

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Свет горизонта

BlackRaven
1. Свет горизонта
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Свет горизонта

Почем цветочек аленький?

Луганцева Татьяна Игоревна
Женщина-цунами
Детективы:
иронические детективы
7.88
рейтинг книги
Почем цветочек аленький?