Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Каля вытокаў Пенея, як раней

Сірэны

Кінемся з гары ў Пеней, Шумна-бурна ўспенім хвалі, Песню песняю пахвалім, Каб было тут весялей. Нам жыцця няма без вод — Выплывайма на прасторы І ў Эгейскім бурным моры — Пашукаем асалод.

Землетрасенне.

Паўстае за валам вал, Б’е з разгону ў грудзі скал — Дно дрыжыць, шалее вір, І дыміць гарачы жвір; Страх! Бяжым адгэтуль прэч! Да нябёс падняўся смерч, Чорны, грозны і вялізны — Пачаліся катаклізмы. Гэта месца — як заклята! Дык хутчэй плывём на свята, Да кіпучага прыбою З шумнай, цёплаю вадою, Там, дзе ўзнята наша круча, Дзе два месяцы бліскуча З неба і з глыбінь прадоння Ззянне сеюць у сутонне. Хто разумны, той з Пенея Паплыве на фэст Эгея.

Сейсмас{185} (бурчыць і варочаецца пад зямлёй)

Трохі плечы паднатужу, Горы й долы з месца зрушу, Паднацісну, паднапну І зямліцу ўскалыхну.

Сфінксы

Як дрыжыць і як грукоча, Як глынуць усіх нас хоча, Як бушуе, як шалее, Як гарачым ветрам вее, Як нас кідае, хістае, Як трывога нарастае, Прыкра, цяжка, сэрца млее. Хай жа нават пекла згіне, А сфінкс месца не пакіне. Творца дзіўнага калоса, Дойлід слыннага Дэлоса Выспу высунуў з вады, Леду выбавіў з бяды. Гэта Сейсмас, ён гігант,— Моцны, быццам той Атлант — Жартам ён гару падкіне І ў ваду яе абрыне, Ці старчма ў зямлю ўвапрэ, Разадзьме агонь у горне, Пераверне, перагорне, Перамеле, ператрэ Кварц, пясок, метал і гліну. То гару шпурне ў даліну І адрэжа шлях да мора, То прывольную раўніну Ён і ўздыбіць і распора — Пад зямлёю з ім не мерся, Мы ж — царуем тут, наверсе.

Сейсмас

Трызвоніць гэтак вам нягожа, Бо ўсім валодае Сейсмос — Ці на зямлі было б прыгожа, Каб я зямлю як след не трос? Бо ці задумаўся каторы, Як нагрувасціліся б горы, Калі б з глыбіняў я не ўзнёс Іх у эфірны край нябёс? Хай Ноч засведчыць і Хаос, Як я, скідаючы тытанаў, І Пеліён-гару, і Осу З падземных вызваліў кайданаў{186}, Як дзень рабіў я паначы, Як падганяў уцёс да ўцёсу, Як іх шпурляў, нібы мячы. Калі ж стамілі ўрэшце бавы нас,— Мы дзве гары ўсцягнулі на Парнас. І там цяпер прыстанак Апалона І радасны прытулак муз. І Зеўсу я Алімп узнёс пад тронам — І сёння я ў вялікі землятрус Стварыў тут новых гор грамады Гасцям і жыхарам Элады.

Сфінксы

Уявіць уцёсы, горы Мы б адвечнымі маглі, Каб не бачылі, як творы На вачах растуць з зямлі. Шуміць ужо зялёны рай, Сям-там яшчэ скала трасецца — Усё разбурыцца няхай, А сфінксы не крануцца з месца.

Грыфы

Гляньце ў шчыліны, у лазы — Іскры золата ў граніце. Эй, мурашкі, не драміце, Папаўняйце вашы касы.

Хор мурашак

Там, дзе расколата Скала ці глеба, Туды па золата Спяшацца трэба. Дзе толькі шчыліна, Там і спажыва: Пясок ці жыліна — Збіраю жыва. Драбка апошняга Я не ўпускаю, З куточка кожнага Здабычу маю. З руплівай працаю Я скрозь паспею: Дабро намацаю, Пясок адсею.

Грыфы

Нясіце скарб! Нясіце, каб — Ляжаў ён каля нашых лап: Няма замкоў, няма муроў Мацней ад нашых пазуроў.

Пігмеі{187}

Мы ўжо збегліся ў гурму, Як — не ўцямім нават самі. Не пытайцеся, чаму Захацелася быць з вамі. Без прэтэнзій да жытла Жыць усюды мы гатовы — Дасць нам кожная скала І прыстанішча і сховы. Карл і карліца ў сям’і Выгадуюць дзеці. Невядома, ці ў раі Лепей, ці на гэтым свеце. Жыць патроху, спакваля Будзем тут у поўнай згодзе — Маці шчодрая зямля І на захадзе, й на ўсходзе.

Дактылі

Калі за ноч зямля пігмея Змагла стварыць, то, пэўна, ўмее Узгадаваць і меншы плод; Мы ж — самы дробненькі народ.

Старшыя над пігмеямі

Спрытна спяшайце, Месца займайце: Спорыцца праца — Сілы дадасца. Кузню будуем — Потым ваюем; Выкуем зброю Ў часе спакою! Трушчыце скалы — У іх металы. Рыйце, капайце, Ўсё даставайце. Гэй вы, драбнота! — Ёсць вам работа. Зносьце да кучы Голле і сучча, З сучча і голля Будзе вуголле.

Генералісімус

Стрэлы і лукі Хутчэй у рукі! Чапліны крылы Рэчку закрылі; Вір закруцілі, Ваду замуцілі! Славу памножым! — Пагібель цяпер ім. Чапліным пер’ем Шаломы ўпрыгожым.

Мурашкі і дактылі

Грабяць паны! З нашае сталі Нам кайданы Яны скавалі! Прыйдзе наш час, Папомняць і нас!

Івікавы жураўлі{188}

Крык забойцаў, стогны птах, Лопат крылаў, енкі з плёсаў, Жудасць і смяротны жах Далятаюць да нябёсаў. Птушкі чаплі перабіты, Іх крывёю жвір заліты; Крыважэрныя зладзеі — Таўстапузыя пігмеі Увайшлі ў дзікунскі раж, Рвуць іх пер’е на плюмаж! О чароды журавоў! Кліча вас забітых кроў,— Дык збірайся ж, род крылаты, На адпомсту, на расплату! Не шкадуй, аддай сябе Векавечнай барацьбе!

(З крыкам разлятаюцца.)

Мефістофель (на раўніне)

Да ведзьмаў я на поўначы ахвочы, А тут нядобра мне — бяруць у пугі. О мілы Брокен! Твае ночы У сто раз лепш чужых Вальпургій. Там Ільза з каменя глядзіць чароўна, На варце Генрых там, і Сапуны На Эленд скаляцца — усе яны Стаяць стагоддзямі, грунтоўна. А тут ідзеш, цікуеш спакваля, Каб пад табой не трэснула зямля Альбо гара якая ці скала Убок з дарогі не звяла, Бо так пасля і ў чыстым полі Я сфінксаў не знайду ніколі. Агні гараць! Іскрыцца дол, Лунаюць здані навакол. Вось гурт дзяўчат плыве І да сябе прывабліва заве. Да іх! Дзе толькі асалоду ўбачу, Туды іду лавіць удачу.
Поделиться:
Популярные книги

Империум. Антология к 400-летию Дома Романовых

Злотников Роман Валерьевич
Фантастика:
фэнтези
социально-философская фантастика
героическая фантастика
научная фантастика
боевая фантастика
альтернативная история
6.71
рейтинг книги
Империум. Антология к 400-летию Дома Романовых

Буря Жнеца

Эриксон Стивен
7. «Малазанская империя»
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Буря Жнеца

Философия Науки. Хрестоматия

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
философия
5.00
рейтинг книги
Философия Науки. Хрестоматия

Противостояние. Том II

Кинг Стивен
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
ужасы и мистика
8.33
рейтинг книги
Противостояние. Том II

7 историй для девочек

Дюма-отец Александр
Детские:
детская проза
4.75
рейтинг книги
7 историй для девочек

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.50
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Имаджика

Баркер Клайв
7. Книга-загадка, книга-мистика
Фантастика:
фэнтези
7.56
рейтинг книги
Имаджика

Кир Булычев. Собрание сочинений в 18 томах. Т.9

Булычев Кир
Собрания сочинений
Фантастика:
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Кир Булычев. Собрание сочинений в 18 томах. Т.9

Геймер. Тетралогия

Андреева Юлия Игоревна
Фантастика:
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Геймер. Тетралогия

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Сказки и истории

Андерсен Ганс Христиан
Проза:
классическая проза
6.60
рейтинг книги
Сказки и истории

Эрсус. Инферно

Павлов Вел
3. Стезя Эрсуса
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эрсус. Инферно

Посланник

Иевлев Геннадий Васильевич
2. Страж
Фантастика:
научная фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Посланник

Хаос и порядок. Прыжок в безумие

Дональдсон Стивен Ридер
4. Глубокий Космос
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Хаос и порядок. Прыжок в безумие