Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Цвайг Штэфан

Шрифт:

Нейкі момант яна здзіўлена глядзела на мяне. Потым - о, я не магу, не магу выказаць, як жахліва гэта было, - твар яе раптоўна знерухомеў, а потым... потым яна нечакана зарагатала... з неапісальнаю пагардаю зарагатала мне ў твар... з пагардаю, якая знішчыла мяне... і разам з тым яшчэ болей ап'яніла... Гэта было падобна на выбух, раптоўны, раскацісты, магутны... Такая вялізная сіла адчувалася ў гэтым пагардлівым рогаце, што я... так, я гатовы быў упасці перад ёю ніцма і цалаваць ёй ногі. Гэта цягнулася ўсяго імгненне... нібы маланка абпаліла мяне... Раптам яна павярнулася і хуценька падалася да дзвярэй.

Я міжвольна кінуўся ўслед... хацеў папрасіць прабачэння... маліць яе... бо мая сіла была зламана канчаткова... але яна яшчэ раз павярнулася да мяне і сказала... не, загадала:

– Асмельцеся толькі пайсці ўслед ці сачыць за мною... Пашкадуеце!

У той самы момант за ёю з трэскам зачыніліся дзверы.

Зноў паўза. Зноў маўчанне... Зноў толькі шалясценне, быццам струменілася месячнае святло. І нарэшце зноў яго голас:

– Дзверы з трэскам зачыніліся... але я стаяў нерухома на месцы... Я быў нібы загіпнатызаваны яе загадам... Я чуў, як яна спускалася па лесвіцы, як зачыніліся дзверы... я чуў усё і ўсёю істотаю рваўся да яе... каб яе... не ведаю што... каб вярнуць яе, ці ўдарыць, ці задушыць... але толькі бегчы ўслед за ёю... за ёю... Але я не мог гэтага зрабіць, не мог паварушыцца, мяне быццам паралізавала электрычным токам... мяне ўразіла, уразіла ў самае сэрца знішчальная маланка яе позірку... Я ведаю, што гэтага не растлумачыць і не расказаць... Гэта можа здацца смешным, але я ўсё стаяў і стаяў... Прайшло некалькі хвілін, можа, пяць, можа, дзесяць, перш чым я змог адарваць нагу ад падлогі...

Але як толькі я ступіў з месца, я ўжо ўвесь гарэў і гатовы быў бегчы... Умомант я зляцеў па лесвіцы ўніз... У яе няма другой дарогі, як толькі па вуліцы да станцыі... Я кідаюся ў хляўчук па веласіпед, бачу, што забыўся ўзяць ключ, зрываю засаўку, бамбук трашчыць і разлятаецца на кавалкі... і вось я ўжо на веласіпедзе і імчуся за ёю ўслед... Я павінен... я павінен дагнаць яе, перш чым яна сядзе ў аўтамабіль... Я павінен пагаварыць з ёю...

Я нясуся па пыльнай вуліцы, цяпер толькі бачу, як доўга я прастаяў у здранцвенні... Але вось... на паваротцы ў лесе, перад самай станцыяй, я бачу яе, яна ідзе шпаркім цвёрдым крокам у суправаджэнні боя... Але і яна, відаць, заўважыла мяне, бо гаворыць нешта бою, і той спыняецца, а яна ідзе далей адна... Што яна хоча рабіць? Чаму хоча быць адна?.. Можа, яна хоча пагаварыць са мною сам-насам, каб ён не чуў?.. Шалёна націскаю на педалі... Раптам нехта кідаецца мне наперарэз на дарогу... яе бой... Я ледзь паспяваю рвануць веласіпед убок і лячу на зямлю...

Устаю з лаянкаю... міжвольна замахваюся кулаком, каб даць дурню кухталя, але ён адхінаецца... Атрасаю веласіпед, збіраюся зноў ускочыць на яго... Але нягоднік зноў тут, хапаецца за веласіпед і гаворыць на сваёй ламанай ангельскай мове: «You remain here»*.

* Вы застанецеся тут (англ.).

Вы не жылі ў тропіках... Вы не ведаеце, якая гэта дзёрзкасць, калі тубылец хапаецца за веласіпед белага «пана» і яму, «пану», загадвае заставацца на месцы. Замест адказу я б'ю яго па твары... ён хістаецца, але ўсё-такі не выпускае веласіпеда... Яго вузкія вочы шырока расплюшчаны і поўныя страху... але ён трымаецца за руль, трымаецца па-д'ябальску моцна... «You remain here», - мармыча ён яшчэ раз. На шчасце, у мяне з сабою не было рэвальвера, а то я абавязкова застрэліў бы яго.

– Прэч, шэльма!

Ён глядзіць на мяне, увесь скурчыўся, але не выпускае з рук руля. Я зноў б'ю яго па галаве, ён, аднак, трымае руль. Тут мною авалодвае злосць... я бачу, што яе ўжо не відаць - можа, яна ўжо паехала... Я наношу яму сапраўдны баксёрскі ўдар пад падбароддзе, які збівае яго з ног. Цяпер веласіпед зноў мой... Ускокваю на сядло, але веласіпед не кранаецца з месца... у час барацьбы сагнулася спіца... Дрыготкімі рукамі я спрабую выраўняць яе... нічога не атрымліваецца... Тады я кідаю веласіпед на дарогу побач з нягоднікам, той устае ўвесь у крыві і адыходзіць убок... І тады - не, вы не можаце зразумець, якая гэта ганьба там, калі эўрапеец... але я ўжо не разумеў, што раблю... у мяне была толькі адна думка: за ёю, дагнаць яе... і я пабег, пабег як ашалелы па вясковай вуліцы, міма халуп, дзе тубыльцы здзіўлена тоўпіліся каля дзвярэй, каб паглядзець, як бяжыць белы чалавек, як бяжыць доктар.

Абліваючыся потам, прымчаўся я на станцыю... Маё першае пытанне было:

– Дзе аўтамабіль?..

– Толькі што паехаў...
– Здзіўлена глядзелі на мяне людзі - я павінен быў здацца ім вар'ятам, калі прыбег увесь потны і брудны, яшчэ здалёку выкрыкваючы сваё пытанне... На дарозе за станцыяй я бачу клубы белага аўтамабільнага дыму... Ёй удалося ўцячы... удалося, як, відаць, удаюцца ўсе яе цвёрдыя, бязлітасна цвёрдыя намеры.

Але ўцёкі ёй не памаглі... У тропіках няма таямніц паміж эўрапейцамі... усе ведаюць адзін аднаго, кожная драбяза вырастае ў падзею... Недарма прастаяў яе шафёр цэлую гадзіну каля ўрадавага бунгала... праз некалькі хвілін я ўжо ведаю ўсё... Ведаю, хто яна... што жыве яна ў... ну, у галоўным горадзе правінцыі, за восем гадзін язды адсюль па чыгунцы... што яна... ну, скажам, жонка буйнога камерсанта, страшэнна багатая, з добрай сям'і, ангелька... Ведаю, што яе муж вось ужо пяць месяцаў як у Амерыцы і ў бліжэйшыя дні вяртаецца сюды, каб забраць яе ў Эўропу...

А яна - і гэтая думка, як атрута, пячэ мяне, - яна цяжарная не болей двух ці трох месяцаў...

– Пакуль што я яшчэ мог усё растлумачыць вам... можа, толькі таму, што да гэтага моманту сам яшчэ разумеў сябе... сам, як урач, ставіў дыягназ свайго стану. Але тут мною як бы авалодала ліхаманка... я страціў здольнасць валодаць сабою... хоць і ясна ўсведамляў, як недарэчна ўсё, што я раблю, але я ўжо не разумеў самога сябе... я, як апантаны, бег наперад, бачыў перад сабою толькі адну мэту... Зрэшты, пачакайце... я ўсё-такі паспрабую растлумачыць вам... Ведаеце вы, што такое амок?

– Амок?.. Штосьці прыпамінаю... Гэта від ап'янення ў малайцаў...

– Гэта больш чым ап'яненне... гэта шаленства, яно падобна на сабачае... гэта прыпадак бяссэнсавай крыважэрнай манаманіі, якую нельга параўнаць ні з якім другім відам алкагольнай атруты... Я сам быў сведкам некалькіх выпадкаў - калі справа ідзе пра іншых, мы заўсёды вельмі разумныя і дзелавітыя, - але мне так і не ўдалося высветліць прычыну гэтай жахлівай і загадкавай хваробы... Яна, відаць, неяк звязана з кліматам, з гэтай душнай, насычанай атмасферай, якая, як у навальніцу, гняце на нервовую сістэму, пакуль яна нарэшце не разбурыцца... Дык вось амок... так, амок - вось як яно адбываецца: які-небудзь малаец, чалавек просты і дабрадушны, сядзіць і цягне сваё пітво... сядзіць, атупелы, абыякавы, вялы... як я сядзеў у сваім пакоі... і раптам усхопліваецца з месца, хапае нож, кідаецца на вуліцу... і бяжыць наперад, толькі наперад... сам не ведаючы куды... Хто б яму ні трапіўся па дарозе, чалавек ці жывёліна, ён забівае яго сваім крысам, і выгляд крыві яшчэ болей узбуджае яго... Пена выступае ў яго на губах, ён вые, як дзікі звер... і бяжыць, бяжыць, бяжыць, не глядзіць ні направа, ні налева, бяжыць з немым крыкам, з акрываўленым нажом у руцэ, па сваім жахлівым шляху... Людзі ў вёсках ведаюць, што няма сілы, здольнай спыніць чалавека, якога гоніць амок... пры яго набліжэнні яны крычаць, папярэджваючы другіх: «Амок!». «Амок!», і ўсё ўцякае... а ён імчыцца, нічога не чуе, не бачыць, забівае сустрэчных... пакуль яго не прыстрэляць, як шалёнага сабаку, ці ён сам, з пенаю на губах, не ўпадзе на зямлю...

Я бачыў гэта адзін раз з акна майго дома... гэта было страшэннае відовішча... але толькі таму, што я гэта бачыў, я разумею самога сябе ў тыя дні... Дакладна гэтаксама, з такім самым жахлівым, нерухомым позіркам, раз'юшана кінуўся я... услед за гэтаю жанчынаю... Я не помню, як я ўсё зрабіў, з якою надзвычайнаю, шалёнаю хуткасцю ўсё адбылося... Праз дзесяць хвілін, не, што я кажу, праз пяць, праз дзве... пасля таго, як я ўсё даведаўся пра гэтую жанчыну, яе прозвішча, адрас, гісторыю яе жыцця, я ўжо імчаўся на пазычаным у кагосьці веласіпедзе дадому, кінуў у чамадан гарнітур, узяў грошай і падаўся на сваёй калясцы на чыгуначную станцыю... паехаў, не папярэдзіўшы мясцовага чыноўніка... не прызначыўшы замест сябе намесніка, пакінуўшы дом і ўсе рэчы на волю лёсу... Вакол мяне стоўпіліся слугі, здзіўленыя жанчыны аб нечым пыталіся, але я не адказваў, нават не павярнуўся... паехаў на чыгуначную станцыю і першым цягніком падаўся ў горад... Прайшло не болей гадзіны з таго моманту, як гэтая жанчына ўвайшла ў мой пакой, а я ўжо паставіў на карту ўсю сваю будучыню і імчаўся, падганяны амокам, у невядомае...

Я імчаўся наперад на злом галавы... У шэсць гадзін вечара я прыехаў... у дзесяць хвілін сёмай я быў у яе ў доме і папрасіў далажыць пра мяне. Гэта было... ведаеце... самае недарэчнае, самае неразумнае, што я мог зрабіць... але ў падганянага амокам вочы нічога не бачаць, ён не заўважае, куды бяжыць... Праз некалькі хвілін слуга вярнуўся... сказаў ветліва і холадна... пані адчувае сябе дрэнна і не можа мяне прыняць.

Я выйшаў хістаючыся на вуліцу... Цэлую гадзіну я бадзяўся вакол дома ў вар'яцкай надзеі, што яна можа паслаць па мяне... толькі пасля гэтага я заняў нумар у Странд-гатэлі і патрабаваў прынесці мне ў пакой дзве пляшкі віскі... Віскі і двайная доза вераналу памаглі мне... я нарэшце заснуў... і цяжкі, мутны сон быў адзінаю перадышкаю ў гэтай гонцы паміж жыццём і смерцю.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Приказано выжить!

Малыгин Владимир
1. Другая Русь
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.09
рейтинг книги
Приказано выжить!

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

Шиари выбирает первой

Чернованова Валерия Михайловна
1. Шиари
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.25
рейтинг книги
Шиари выбирает первой

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки

Седина в бороду, Босс… вразнос!

Трофимова Любовь
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Седина в бороду, Босс… вразнос!

Последний Герой. Том 4

Дамиров Рафаэль
Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 4