Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Цвайг Штэфан

Шрифт:

– У адзінаццаць гадзін вечара.

– Вы ведалі, што я яе ўрач?

– Так, але марудзіць было нельга... а потым... нябожчыца пажадала, каб прыйшоў менавіта я. Яна забараніла клікаць другога ўрача.

Ён утаропіўся ў мяне; чырвань выступіла на яго бледным, крыху азызлым твары, - я адчуў, што яго гонар быў абражаны. Але мне толькі гэта і трэба было - я з усяе сілы імкнуўся да хуткай развязкі, бо ведаў, што доўга мае нервы не вытрымаюць. Ён хацеў адказаць, падпусціць шпільку, але перадумаў і зняважліва кінуў:

– Ну што ж, калі вы лічыце, што можаце абысціся без мяне... Але ўсё-такі мой службовы абавязак - засведчыць смерць і... як яна наступіла.

Я нічога не адказаў і прапусціў яго ўперад. Потым павярнуўся да дзвярэй, замкнуў іх і паклаў ключ на стол.

Ён здзіўлена падняў бровы:

– Што гэта значыць?

Я спакойна стаў насупраць яго.

– Гаворка ідзе не пра тое, каб вызначыць прычыну смерці, а пра тое, каб утоіць яе, знайсці другую прычыну. Гэтая жанчына звярнулася да мяне пасля... пасля няўдалага ўмяшання... Я ўжо не мог яе выратаваць, але паабяцаў выратаваць яе гонар і выканаю сваё абяцанне. І я прашу вас дапамагчы мне.

Ён шырока раскрыў вочы ад здзіўлення.

– Вы прапануеце мне, калі я вас правільна зразумеў, - сказаў ён запінаючыся, - мне, службовай асобе, утоіць злачынства?

– Так, прапаную, я вымушаны гэта зрабіць.

– Каб я за ваша злачынства...

– Я ўжо сказаў вам, што я і не дакранаўся да гэтай жанчыны, бо... бо я тады не стаяў бы перад вамі і даўно б ужо пакончыў з сабою. Яна загладзіла свой грэх - калі хочаце, назавём гэта так, - і свет нічога не павінен ведаць. І я не дазволю, каб гонар гэтай жанчыны быў заплямлены.

Мой рашучы тон выклікаў у яго яшчэ большае раздражненне.

– Вы не дазволіце! Вось як... Ну, вы ж мой начальнік... ці, прынамсі, збіраецеся стаць ім... Паспрабуйце толькі загадваць мне!.. Я адразу падумаў, што тут нейкая брудная гісторыя, калі вас выклікаюць з вашага глухога кутка... Добрай жа практыкай вы тут займаецеся, добры прыклад паказваеце... Але цяпер я пачну агляд, я сам, і вы можаце быць упэўнены, што ў пасведчанні, пад якім я пастаўлю сваё прозвішча, будзе адна толькі праўда. Я не падпішуся пад хлуснёю.

Я спакойна адказаў яму:

– На гэты раз вы мусіце ўсё-такі гэта зрабіць. Інакш вы не выйдзеце з гэтага пакоя.

Пры гэтых словах я сунуў руку ў кішэню - рэвальвера ў мяне не было. Але ён здрыгануўся. Я зрабіў крок да яго і паглядзеў яму ў вочы.

– Паслухайце, што я вам скажу... каб пазбегнуць крайнасці. Маё жыццё мне зусім абыякавае... чужое - таксама... я дайшоў ужо да такой мяжы... Адзінае, чаго я хачу, - выканаць сваё абяцанне і зберагчы ў тайне прычыну гэтай смерці... Слухайце: даю вам чэснае слова - калі вы падпішаце пасведчанне, што смерць выклікана... якою-небудзь выпадковасцю, то я праз некалькі дзён пакіну горад, Індыю... а калі вы гэтага патрабуеце, то і застрэлюся, як толькі труну апусцяць у зямлю і я буду ўпэўнены, што ніхто... вы разумееце - ніхто не зможа болей расследаваць справу. Гэта вас задаволіць - павінна задаволіць.

У маім голасе было, мусіць, нешта пагрозлівае, небяспечнае, бо, калі я міжвольна зрабіў крок да яго, ён адскочыў з тым выразам жаху на твары, з якім... ну, з якім людзі ратуюцца ад чалавека, гнанага амокам, калі ён імчыцца і размахвае крысам... І ён адразу стаў другі... нейкі паніклы і нясмелы... ад яго ўпэўненага тону не засталося і следу. Як апошняе слабае супраціўленне ён прамармытаў толькі:

– Не было выпадку ў маім жыцці, каб я падпісаў фальшывае пасведчанне... але тым не менш што-небудзь прыдумаем... ці мала што бывае... Але не мог жа я вось гэтак, адразу...

– Канечне, не маглі, - паспяшаўся я падтакнуць яму («Толькі хутчэй! Толькі хутчэй!» - стукала ў мяне ў скронях), - але цяпер, калі вы ведаеце, што толькі зрабілі б балюча жывому і бязлітасна абышліся б з нябожчыцай, вы, канечне, не станеце вагацца.

Ён кіўнуў. Мы падышлі да стала. Праз некалькі хвілін пасведчанне было гатова (яго змясцілі потым у газетах, і яно зусім праўдападобна апісвала карціну паралічу сэрца). Пасля гэтага ён устаў з месца і паглядзеў на мяне:

– Вы паедзеце на гэтым тыдні, праўда?

– Даю вам слова.

Ён зноў паглядзеў на мяне. Я заўважыў, што ён хоча здавацца строгім і дзелавітым.

– Я зараз жа закажу труну, - сказаў ён, каб схаваць збянтэжанасць. Але штосьці, відаць, было ўва мне, нейкая бязмерная пакута: ён раптам працягнуў мне руку і з нечаканаю сардэчнасцю патрос яе.
– Жадаю вам справіцца з гэтым, - сказаў ён, - і я не зразумеў, што ён мае на ўвазе. Ці быў я хворы? Ці... звар'яцеў? Я праводзіў яго да дзвярэй, адамкнуў іх і, зрабіўшы над сабою апошняе намаганне, зноў зачыніў іх. Потым у мяне моцна застукала ў скронях, усё захісталася перад вачамі, і каля самага яе ложка я паваліўся на падлогу... як... як валіцца ў знямозе ў канцы свайго шалёнага бегу чалавек, гнаны амокам.

Ён змоўк. Мне было зябка - можа, таму, што першы парыў ранішняга ветру хваляю прабягаў па караблі? Але на змучаным твары, які ўжо даволі ясна быў відаць у ранішнім змроку, яшчэ раз адбілася намаганне волі, і ён загаварыў зноў:

– Не ведаю, як доўга праляжаў я гэтак на цыноўцы. Раптам нехта дакрануўся да маіх плячэй. Я здрыгануўся. Гэта быў бой, які з баязлівым і пачцівым выглядам стаяў перада мною і трывожна ўглядаўся мне ў вочы.

Сюды хочуць увайсці... хочуць бачыць яе...

– Не ўпускаць нікога!

– Гэта так... але...

У яго вачах быў спалох. Ён хацеў штосьці сказаць і не адважваўся. Яго яўна нешта мучыла.

– Хто гэта?

Ён, дрыжучы, паглядзеў на мяне, быццам чакаў удару. Потым сказаў - ён не назваў прозвішча... адкуль бярэцца раптам у такой першабытнай істоты столькі разумення? Чаму ў пэўныя моманты незвычайную чуйнасць праяўляюць зусім цёмныя людзі?.. Потым ён сказаў... зусім, зусім ціха і баязліва...

– Гэта ён.

Я ўскочыў з месца, я адразу зразумеў, і мною авалодала пякучае, нецярплівае жаданне ўбачыць гэтага незнаёмага. Бачыце, справа ў тым, што, як гэта ні дзіўна... але сярод усіх пакут, сярод ліхаманкавага хвалявання, страху і сумятні я зусім забыўся пра яго... Забыўся, што тут замешаны яшчэ адзін чалавек - той, каго кахала гэтая жанчына, каму яна ў парыве пачуцця аддала тое, у чым адмовіла мне... Дванаццаць гадзін, суткі таму назад я ненавідзеў бы гэтага чалавека, мог бы разарваць яго на кавалкі... Але цяпер... Я не магу, не магу перадаць вам, як я прагнуў убачыць яго... палюбіць яго за тое, што яна яго кахала.

Поделиться:
Популярные книги

Дама с коготками

Донцова Дарья
3. Любительница частного сыска Даша Васильева
Детективы:
иронические детективы
8.36
рейтинг книги
Дама с коготками

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Кодекс Императора IV

Сапфир Олег
4. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора IV

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Лекарь Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 7

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Законы Рода. Том 5

Мельник Андрей
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Газлайтер. Том 26

Володин Григорий Григорьевич
26. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 26

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Свет горизонта

BlackRaven
1. Свет горизонта
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Свет горизонта

Завещание

Гришэм Джон
Детективы:
триллеры
7.00
рейтинг книги
Завещание

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник