Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Оруэлл Джордж

Шрифт:

Нарэшце яны былі сам-насам, і Ўінстану здавалася, што адзіным яго жаданнем цяпер было ўцячы. Сэрца шалёна калацілася. Ён не здолее вымавіць ні слова. О'Браэн, аднак, прайшоў спакойна, на момант па-сяброўску ўзяў Ўінстана за руку, так, што яны пайшлі побач. Ён загаварыў з паважнай і адмысловай высакароднасцю, якая адрознівала яго ад большасці сябраў Унутранай Партыі.

— Я чакаў нагоды з вамі пагаварыць, — сказаў ён. — Неяк днямі я прачытаў ваш навамоўны артыкул у «Таймз». Вы, відаць, цікавіцеся навамоўем як спецыяліст?

Да Ўінстана пачаў вяртацца разважлівы спакой.

— Спецыяліст? О не. Я ўсяго толькі аматар, — адказаў ён. — Гэта не мая галіна. Я ніколі не меў дачынення да сучаснага моўнага будаўніцтва.

— Але вы пішаце вельмі зграбна, — сказаў О'Браэн. — І не адзін я так думаю. Нядаўна я гаварыў з адным вашым сябрам, ён, пэўна, эксперт у гэтай справе. Не магу цяпер прыгадаць яго імя.

Ўінстанава сэрца зноў шалёна забілася. Гэта не магло быць нічым іншым, як згадкай пра Сайма. Але Сайм быў не толькі мёртвы, ён быў выпараны, ён быў нечалавек. Любая відавочная спасылка на яго была смяротна небяспечная. Заўвага О'Браэна, напэўна, мусіла быць зразуметая як сігнал, як шыфр. Учыніўшы гэткае думзлачынства, яны сталі супольнікамі. Яны павольна ішлі далей па калідоры, пакуль О'Браэн не спыніўся. Забаўным, даверліва-прыязным рухам ён паправіў на носе акуляры і сказаў:

— Што я хацеў вам сказаць — у вашым артыкуле вы ўжылі састарэлыя словы. Але састарэлі яны зусім нядаўна. Ці бачылі вы 10-е выданне Слоўніка навамоўя?

— Не, — адказаў Ўінстан. — Я не думаў, што яно ўжо выйшла. Мы ў аддзяленні дакументацыі яшчэ карыстаемся дзевятым.

— Дзесятае выданне, я думаю, з'явіцца толькі праз пару месяцаў. Але некалькі асобнікаў ужо пушчаны ва ўжытак. Я сам маю адзін. Можа, вам будзе цікава паглядзець?

— Вельмі цікава, — адказаў Ўінстан, адразу зразумеўшы, куды хіліць гутарку О'Браэн.

— Некаторыя навінкі там проста геніяльныя. Скарачэнне колькасці дзеясловаў — думаю, вам гэта найбольш спадабаецца. Як жа мне перадаць вам слоўнік? Можа, паслаць каго, каб вам занеслі? Але я баюся, што я, як звычайна, проста забудуся. Ці, можа, зойдзеце да мяне, як будзе час? Пачакайце, я дам вам адрас.

Яны стаялі перад тэлеглядам. Няўважна абмацаўшы кішэні, О'Браэн выцягнуў адтуль маленькі нататнік у скураной вокладцы і залаты чарнакрэс. Пад самым тэлеглядам, так, што любы наглядчык на другім канцы мог прачытаць, што ён піша, ён накрэмзаў адрас, вырваў старонку і падаў яе Ўінстану.

— Вечарамі я звычайна бываю дома, — сказаў ён. — Калі не будзе мяне, слоўнік перадасць вам мой слуга.

Ён пайшоў, пакінуўшы Ўінстана з паперкай у руцэ. Гэтым разам цыдулку не трэба было хаваць. Тым не меней ён уважліва прачытаў і запомніў напісанае і праз некалькі гадзін кінуў цыдулку разам з кучай іншых паперак у дзіру памяці.

Яны гаварылі не болей за дзве хвіліны. Сустрэча гэтая магла значыць толькі адно: яна была задумана, каб паведаміць Ўінстану адрас О'Браэна. Гэта было неабходна, бо даведацца пра нечы адрас можна было, толькі спытаўшыся ў самога адрасата. Ніякіх даведнікаў не існавала. «Калі захочаце мяне ўбачыць, знойдзеце мяне там», — вось што сказаў яму О'Браэн. А можа, нейкае сакрэтнае пасланне будзе схаванае ў самім слоўніку. Але, ва ўсялякім разе, было зразумела адно. Змоўніцкая арганізацыя, пра якую ён марыў, існавала, і ён выйшаў з ёю на сувязь.

Ён ведаў, што раней ці пазней яму прыйдзецца падпарадкоўвацца загадам О'Браэна. Можа, заўтра, а можа, яшчэ не так хутка — ён не ведаў. Ва ўсялякім разе, тое, што цяпер адбывалася, было працягам працэсу, які пачаўся шмат гадоў таму. Першым крокам была патаемная, міжвольная думка. Другім крокам быў дзённік. Ён перайшоў ад думак да слоў, а цяпер пераходзіў ад слоў да спраў. Апошнім крокам будзе нешта, што адбудзецца ў Міністэрстве Любові. І ён загадзя пагадзіўся з гэтым. Канец можна было прадбачыць ужо напачатку. Але было ў гэтым нешта жахлівае, ці, дакладней кажучы, гэта было нібы прадчуванне смерці, гэта было як быць трошкі меней жывым. Нават калі ён гаварыў з О'Браэнам, яго працінаў ледзяны холад, калі да яго свядомасці даходзіў сэнс слоў. Яму здавалася, што ён сыходзіць у глыбокую магілу, і яму не было лягчэй ад таго, што ён ведаў заўсёды: магіла тут, яна яго чакае.

7

Ўінстан прачнуўся з мокрымі ад слёз вачыма. Заспаная Джулія прытулілася да яго і прамармытала штось накшталт «Што з табой?».

— Я прысніў… — пачаў ён і замаўчаў. Было вельмі складана выказаць гэта словамі. Быў сон, і былі звязаныя з гэтым сном успаміны, якія ў гэтыя першыя хвіліны абуджэння не ішлі яму з галавы.

Ён зноў лёг, заплюшчыў вочы і зноў акунуўся ў мроі. Гэта быў прасторны і светлы сон, у якім усё ягонае жыццё паўстала перад ім, як краявід летнім вечарам пасля дажджу. Усё адбывалася ўнутры шклянога прэс-пап'е, але паверхня шкла была нябесным скляпеннем, і пад скляпеннем гэтым усё было прасякнута ясным мяккім святлом, так што можна было бачыць бязмежныя далячыні. У гэтым сне быў таксама рух рукой — у пэўным сэнсе ён і адыгрываў галоўную ролю, — рух ягонае маці, паўтораны праз трыццаць гадоў жыдоўскай жанчынай у кінакроніцы, рух, якім яна спрабавала схаваць ад куль малога хлопчыка, пакуль верталёты не разнеслі іх на шматкі.

— Ты ведаеш, я дагэтуль думаў, што забіў сваю маці, — сказаў Ўінстан.

— Чаму ты яе забіў? — перапытала Джулія праз сон.

— Ну як забіў, не фізічна.

У сне перад ім паўстаў вобраз маці, якою ён бачыў яе апошні раз, і ў першыя хвіліны пасля абуджэння яму прыгадаліся дробныя ўрыўкі падзеяў, звязаных з тым вобразам. Гэта быў успамін, які ён гадамі свядома выцясняў са сваёй памяці. Ён не памятаў дакладна, калі гэта адбылося, але яму было не менш як дзесяць гадоў, можа, нават і дванаццаць, калі гэта здарылася.

Яго бацька знік незадоўга да таго. Калі дакладна — ён ужо не мог прыгадаць. Ён лепей памятаў замяшанне і трывогу, якімі былі пазначаны тыя часы. Перыядычная паніка пад час авіяналётаў, пошукі сховішча ў станцыях метро, паўсюль крушні камення з бруку, нечытэльныя пракламацыі, развешаныя на ўсіх скрыжаваннях, атрады моладзі ў аднолькавых кашулях, бясконцыя чэргі каля булачных, перарывісты грукат кулямётаў удалечыні і асабліва — заўсёдны недахоп ежы. Ён памятаў, як доўгімі вечарамі яны з іншымі хлопчыкамі корпаліся ў сметніках і кучах адкідаў, знаходзілі жылкі капусных лістоў, бульбяныя лупіны, а часам нават засохлыя хлебныя скарынкі, якія яны старанна адціралі ад попелу. Яны таксама чакалі, як па вуліцы будуць праязджаць грузавікі з кормам для жывёлы. Часам іх трэсла на выбоінах, і на дарогу высыпалася макуха.

Калі знік бацька, маці не выказала ні здзіўлення, ні смутку, але ў ёй адбылася раптоўная перамена. Здавалася, яна страціла ўсю сваю сілу. Нават Ўінстану было зразумела, што яна чакала падзеі, якая павінна была неўзабаве адбыцца. Яна рабіла ўсё, што трэба, гатавала, мыла, цыравала, засцілала ложак, мяла падлогу, выцірала пыл, заўсёды вельмі павольна, без лішніх рухаў, як манекен, які ажыў сам па сабе. Яе мажнае, ладнае цела, здавалася, само сабой знерухомела. Цэлымі гадзінамі яна сядзела на ложку, амаль без руху, і карміла малодшую Ўінстанаву сястрычку — маленькую, хворую і ціхмяную дзяўчынку двух ці трох гадоў, падобную худзенькім тварам да малпачкі. Зрэдку яна абдымала Ўінстана і моўчкі туліла яго да сябе. Ён разумеў, нягледзячы на свой узрост і эгаізм, што рух гэты быў нейкім чынам звязаны з невядомай падзеяй, што павінна была адбыцца.

Поделиться:
Популярные книги

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Сопротивление

Осадчук Алексей Витальевич
11. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.33
рейтинг книги
Сопротивление

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Кодекс Императора V

Сапфир Олег
5. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора V

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Страж Тысячемирья

Земляной Андрей Борисович
5. Страж
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Тысячемирья

Поводырь

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Поводырь

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Собор

Измайлова Ирина Александровна
Проза:
историческая проза
7.86
рейтинг книги
Собор

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5