Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Оруэлл Джордж

Шрифт:

З усяго выкладзенага вышэй можна ўбачыць, што выказаць на навамоўі нейкія нядобранадзейныя меркаванні было амаль што немагчыма. Вядома, можна было выказваць нават вельмі грубыя ерэтычныя думкі, нешта накшталт блюзнерства. Можна было б, напрыклад, сказаць: Вялікі Брат нядобры. Але гэтае сцверджанне, якое для добранадзейнага вуха гучала як відавочная бязглуздзіца, не магло быць падмацавана разумнымі аргументамі, бо адпаведных слоў проста не існавала. Варожыя Ангсоцу думкі маглі існаваць толькі ў няпэўнай, бясслоўнай форме і маглі быць выказаныя толькі вельмі агульнымі тэрмінамі, якія мяшалі ў кучу і асуджалі ўсе варожыя ідэі, пры гэтым нават іх дакладна не акрэсліваючы. Фактычна можна было ўжываць навамоўе для нядобранадзейных выказванняў, толькі перакладаючы патаемна некаторыя словы назад на старамоўе. Напрыклад, сказ Усе людзі роўныя быў цалкам прымальным сказам у навамоўі, але толькі ў тым самым сэнсе, што і старамоўны сказ Усе людзі рыжыя. У ім не было граматычнай памылкі, але ў ім гаварылася відавочная няпраўда — гэта значыць, што ўсе людзі маюць аднолькавы рост, вагу або сілу. Паняцце палітычнае роўнасці болей не існавала, і такім чынам гэтае другое значэнне слова роўны паступова знікла. У 1984 годзе, калі старамоўе ўсё яшчэ было звычайным сродкам зносін, тэарэтычна існавала небяспека, што той, хто ўжывае навамоўныя словы, можа прыгадаць іх пачатковыя значэнні. На практыцы таму, хто добра засвоіў прыёмы двухдумства, было няцяжка гэтага пазбегнуць, а праз пару пакаленняў і сама магчымасць гэткай памылкі ўжо не існавала. Той, у каго адзінаю мовай будзе навамоўе, ужо не будзе ведаць, што слова роўны мела некалі дадатковае значэнне «палітычна роўны» або што слова свабодны некалі значыла «інтэлектуальна свабодны», гэтак жа як і чалавек, які ніколі не чуў пра шахматы, ніколі не здагадаецца аб існаванні спецыяльных значэнняў у слоў кароль ці слон. Некаторыя злачынствы і памылкі ён проста не здолеў бы зрабіць, бо для іх не было наймення і таму іх было немагчыма сабе ўявіць. І можна было прадбачыць, што з цягам часу характэрныя ўласцівасці навамоўя зробяцца яшчэ больш выразнымі — слоў будзе рабіцца ўсё меней і меней, значэнні іх будуць усё вузейшыя, і небяспека ўжыць іх не так, як трэба, будзе няспынна памяншацца.

Калі старамоўе раз і назаўсёды будзе адмененае, апошняя повязь з мінуўшчынай абарвецца. Гісторыя ўжо была перапісана, але недасканала правераныя рэшткі літаратуры мінулых часоў сям-там яшчэ захаваліся, і пакуль яшчэ старамоўе канчаткова не забылася, іх можна было прачытаць. У будучыні гэткія абрыўкі мінуўшчыны, нават калі яны і выжывуць, будуць незразумелыя і неперакладальныя. Старамоўны тэкст можна было перакласці на навамоўе толькі тады, калі ён апісваў нейкі тэхнічны працэс або вельмі простыя штодзённыя дзеянні або ўжо быў сам ідэалагічна вытрыманы (на навамоўе — дабрадумны). Практычна гэта значыла, што ніводная кніга, напісаная прыблізна да 1960 года, не магла быць перакладзеная цалкам. Дарэвалюцыйная літаратура магла падлягаць толькі ідэалагічнаму перакладу — гэта значыць перакладу з трансфармацыяй сэнсу і мовы. Возьмем, напрыклад, добра вядомы ўрывак з Дэкларацыі Незалежнасці:

Мы лічым відавочнымі тыя ісціны, што ўсе людзі створаны роўнымі, што ім дараваны іх творцам пэўныя неадчужальныя правы, сярод якіх — жыццё, свабода і імкненне да шчасця. Каб забяспечыць гэтыя правы сярод людзей, усталёўваюцца ўрады, якія карыстаюцца ўладай са згоды падуладных. Што, як толькі любы ўрад пачынае парушаць гэтыя прынцыпы, народ мае права замяніць або зрынуць яго, Каб усталяваць новы ўрад…

Было б абсалютна немагчыма перакласці гэта на навамоўе, захаваўшы сэнс арыгінала. Найбольшым набліжэннем да гэтай мэты было б растварыць увесь гэты ўрывак у адзіным слове злачындум. Поўны пераклад мог быць толькі ідэалагічным перакладам, пры якім словы Джэферсана ператварыліся б ва ўсхваленне абсалютысцкай формы кіравання.

Значная частка літаратуры мінуўшчыны ўжо была перакладзена такім чынам. З меркаванняў прэстыжу было пажадана захаваць памяць пра пэўныя гістарычныя постаці, адначасова ўзгадніўшы іх дзейнасць з філасофіяй Ангсоцу. Розныя пісьменнікі, такія як Шэкспір, Мілтан, Свіфт, Байран, Дыкенс і некаторыя іншыя, праходзілі такім чынам працэс перакладу: як толькі гэтая праца будзе завершана, іх арыгінальныя творы, а таксама ўсё іншае, што застанецца ад літаратуры мінулых часоў, будзе знішчана. Такі пераклад быў справай павольнай і складанай, і меркавалася, што скончаны ён будзе не раней за першыя дзесяцігоддзі дваццаць першага стагоддзя. Была таксама вялізная колькасць чыста спецыяльнай літаратуры — неабходныя тэхнічныя дапаможнікі і да таго падобнае, — якая мусіла прайсці такую самую перапрацоўку. І якраз дзеля таго, каб выдзеліць дастаткова часу на папярэднюю перакладчыцкую працу, для канчатковага пераходу на навамоўе была прызначана такая далёкая дата — 2050 год.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю 10

Зубов Константин
10. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 10

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Гримуар тёмного лорда I

Грехов Тимофей
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар тёмного лорда I

Звездная Кровь. Экзарх III

Рокотов Алексей
3. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх III

Эпоха Опустошителя. Том V

Павлов Вел
5. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том V

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Антимаг

Гедеон Александр и Евгения
1. Антимаг
Фантастика:
фэнтези
6.95
рейтинг книги
Антимаг

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Как я строил магическую империю 7

Зубов Константин
7. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 7

Воронцов. Перезагрузка. Книга 5

Тарасов Ник
5. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 5

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Кодекс Императора IV

Сапфир Олег
4. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора IV

Практик

Листратов Валерий
5. Ушедший Род
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Практик