Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Оруэлл Джордж

Шрифт:

— Тут няма тэлегляда! — мімаволі прашаптаў ён.

— О, — сказаў стары. — У мяне ніколі не было такіх рэчаў. Занадта дорага. Ды я, напэўна, і не адчуваў ніколі такой патрэбы. Унь там у куце цудоўны складны столік. Трэба толькі паставіць новыя завесы, тады ён будзе добра раскладацца.

У другім куце стаяла маленькая кніжная палічка, і Ўінстана міжволі пацягнула да яе. Але на ёй не было нічога, апроч рознай нявартай драбязы. Вышукванне і знішчэнне кніг у пролаўскіх кварталах праводзілася гэтак жа грунтоўна, як і ў іншых месцах. Наўрад ці дзе ў Акіяніі захаваўся хоць адзін асобнік кнігі, выдрукаванай да 1960 года. Усё яшчэ трымаючы ў руцэ лямпу, стары стаяў перад карцінай у палісандравай раме, што вісела па другі бок ад каміна, насупраць ложка.

— Можа, вас выпадкам цікавяць старыя гравюры… — асцярожна пачаў ён.

Ўінстан падышоў бліжэй, каб лепш разгледзець карціны. Гэта была гравюра на сталі, на якой была авальная пабудова з прастакутнымі вокнамі і маленькай вежачкай пасярэдзіне. Вакол будынка ішла сталёвая агароджа, а на заднім плане стаяла нешта падобнае да статуі. Ўінстан на некалькі імгненняў затрымаў позірк на карціне. Яна чамусьці здалася яму знаёмай, хоць статую ён пазнаць не мог.

— Рама прымацаваная да сцяны, — сказаў стары. — Але я магу яе адкруціць для вас, калі дазволіце.

— Я ведаю гэты будынак, — сказаў урэшце Ўінстан. — Цяпер там руіны. Пасярод вуліцы, уздоўж Палаца Справядлівасці.

— Менавіта так. Каля Вялікага судовага двара. Будынак быў разбураны бомбай у… — а, шмат гадоў таму. Калісьці гэта была царква. Яна звалася царквой Святога Клемана, — ён вінавата ўсміхнуўся, быццам адчуваў, што кажа нешта смешнае, і дадаў: «Апельсіны, лімоны, бананы — б'юць званы ў Святога Клемана…»

— Што гэта? — спытаўся Ўінстан.

— Ат… «Апельсіны, лімоны, бананы — б'юць званы ў Святога Клемана». У нас быў такі вершык, як я быў маленькім хлопчыкам. Як там далей — я ўжо не памятаю. Ведаю толькі, што канчаецца яна так:

Вось і свечка, — каб спаткі давесці,

Вось сякера — галованьку знесці.

Гэта было нешта накшталт таночка. Дзеці трымалі рукі, паднятыя ўгару, каб можна было прайсці пад імі, а калі даходзіла да:

Вось сякера — галованьку знесці, —

рукі апускаліся і некага хапалі. У вершыку былі назвы цэркваў. Там былі ўсе лонданскія цэрквы — усе самыя вядомыя.

Ўінстан падумаў, у якім стагоддзі магла быць пабудавана гэтая царква. Было заўсёды вельмі цяжка вызначыць век якога-небудзь лонданскага будынка. Усё вялікае і значнае, калі хоць трохі выглядала новым, аўтаматычна залічвалася да новабудоваў Рэвалюцыі, тым часам як усё, што відавочна адносілася да ранейшых часоў, прыпісвалася цёмнай і няяснай эпосе, што звычайна вызначалася як Сярэднявечча. Усё выстаўлялася так, быццам стагоддзі капіталізму не прынеслі нічога, што б мела хоць найменшую вартасць. Архітэктура магла паведаміць пра гісторыю гэтак жа мала, як і кнігі. Статуі, надпісы, помнікі, назвы вуліц — усё, што магло праліць святло на мінуўшчыну, сістэматычна зменьвалася.

— Я і не ведаў, што гэта была царква, — сказаў Ўінстан.

— Дык жа іх яшчэ багата засталося, — сказаў стары, — праўда, яны цяпер выкарыстоўваюцца з іншымі мэтамі. Як жа ж там было далей у тым вершыку? А, вось:

Апельсіны, лімоны, бананы — б'юць званы ў Святога Клемана,

Ты тры фартынгі даць мне павінны — б'юць званы ў Святога Марціна.

Вось усё, што памятаю. Фартынг — гэта была такая маленькая медная манетка, падобная да цэнта.

— А дзе была царква Святога Марціна? — спытаўся Ўінстан.

— Святога Марціна? Яна яшчэ стаіць. На плошчы Перамогі, насупраць карціннай галерэі. Будынак з гэткім трохкутным порцікам, спераду — калоны і вялікія шырокія сходы.

Ўінстан добра ведаў гэты будынак. Гэта быў музей, дзе выстаўляліся разнастайныя прапагандысцкія матэрыялы: паменшаныя мадэлі ракетных бомбаў, Плывучых Крэпасцяў, васковых копій зверстваў ворагаў і гэтак далей.

— Яе звычайна называлі царквой Святога Марціна ў палях, — дадаў стары, — хоць я і не памятаю пра нейкія палі на тым месцы.

Ўінстан не купіў карціны. Мець яе было б яшчэ больш недарэчна, чым шкляное прэс-пап'е, да таго ж яе немагчыма было занесці дадому, хіба толькі дастаўшы з рамы. Але ён застаўся яшчэ на некалькі хвілін, каб пагаварыць са старым, які, зрэшты, зваўся не Ўікс, як сведчыў надпіс на шыльдзе, а Чэрынгтан. Выявілася, што пан Чэрынгтан быў удавец шасцідзесяці трох гадоў і ўжо больш за трыццаць гадоў жыў у гэтай краме. Увесь гэты час ён збіраўся памяняць шыльду, але да гэтага так і не дайшло. Пад час гаворкі ў Ўінстана з галавы ніяк не выходзіў дзіцячы вершык: «Апельсіны, лімоны, бананы — б'юць званы ў Святога Клемана. Ты тры фартынгі даць мне павінны — б'юць званы ў Святога Марціна». Дзіўна, што, калі ён вымаўляў гэта, яму здавалася, што ён сапраўды чуе званы, званы даўно забытага, зніклага назаўсёды Лондана, які ўсё ж сям-там перакручаны, перароблены і забыты існаваў. Яму чуліся званы то адной прывіднай званіцы, то другой. Аднак, наколькі ён мог помніць, ён ніколі ў жыцці не чуў царкоўных званоў.

Ён развітаўся з панам Чэрынгтанам і спусціўся па сходах адзін, каб стары не заўважыў, што, перш чым выйсці, ён кінуў дапытлівы позірк на вуліцу. У душы ён ужо вырашыў, што, счакаўшы нейкі час, — можа, праз месяц, ён возьме на сябе рызыку і яшчэ раз наведае краму. Гэта было, напэўна, не больш небяспечна, чым прапусціць вечар у Доме Культуры. Уласна кажучы, незвычайнай адвагай было ўжо тое, што ён зноў прыйшоў сюды пасля таго, як купіў дзённік, не ведаючы, ці можна давяраць гаспадару крамы. Але хай ужо будзе, што будзе!..

Так, зноў падумаў ён, ён прыйдзе сюды зноў. Ён купіць яшчэ штосьці з той прыгожай драбязы. Ён купіць гравюру з царквой Святога Клемента, дастане яе з рамы і прынясе дадому, схаваўшы пад блузай камбінезона. А яшчэ ён дапытаецца ад пана Чэрынгтана астатніх радкоў гэтага вершыка. Нават вар'яцкі план наняць пакой на верхнім паверсе зноў на нейкі момант мільгануў у ягоных думках. На нейкія пяць секунд праз радаснае захапленне ён забыўся пра асцярожнасць і выйшаў на вуліцу, нават не паглядзеўшы спярша дзеля засцярогі праз акно. Ён нават пачаў напяваць на адвольны матыў:

Апельсіны, лімоны, бананы — б'юць званы ў Святога Клемана.

Ты тры фартынгі даць мне павінны — б'юць званы…

Раптам яго сэрца скамянела і ў яго пахаладзела ў жываце. Постаць у сінім камбінезоне ішла па бруку за нейкія дзесяць метраў ад яго. Гэта была дзяўчына з аддзела мастацкай літаратуры, дзяўчына з цёмнымі валасамі. Асвятленне было дрэннае, але ён адразу яе пазнаў. Яна зірнула яму проста ў твар і пайшла хуткім крокам далей, быццам не заўважыла яго.

Колькі секунд Ўінстан стаяў аслупянелы і не мог скрануцца з месца. Тады ён павярнуўся направа і рэзка рвануў наперад, не заўважыўшы ў першы момант, што ідзе ў другі бок. Ва ўсялякім разе адно было пэўнае. Не было болей ніякага сумнення, што дзяўчына сочыць за ім. Напэўна, яна ішла за ім, бо нельга было паверыць, што яна зусім выпадкова прайшла тым самым вечарам па тым самым цёмным завулку, за кіламетры ад кварталаў, дзе жылі сябры Партыі. Гэта было б занадта вялікае супадзенне. Была яна сапраўды агентам Паліцыі Думак або толькі віжом-аматарам, натхнёным празмернай службовай рупнасцю, — гэта было ўжо не так важна. Дастаткова было, што яна сачыла за ім. Напэўна, яна бачыла і тое, як ён увайшоў у шынок.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Дитя прибоя

Трофимов Ерофей
Дитя прибоя
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дитя прибоя

Базис

Владимиров Денис
7. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Базис

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Адвокат Империи 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 10

Третий Генерал: Тома I-II

Зот Бакалавр
1. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Тома I-II

Законы Рода. Том 6

Мельник Андрей
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Кромешник. Том 1

Копьев Демьян
1. У черта на куличках!
Фантастика:
городское фэнтези
мистика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кромешник. Том 1

Кодекс Императора IV

Сапфир Олег
4. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора IV

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Я еще барон. Книга III

Дрейк Сириус
3. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще барон. Книга III