Зямны акіян
Шрифт:
IV
V
VI
АТЭЛІ
ВАНДЭМ’ЕР
(З паэмы)
Людзі будучых дзён, калі нікалі Успамінайце мяне: жыў паэт на зямлі, Калі з тронаў ляцелі старчма каралі. Паміралі яны у маўклівай журбе, Але веліч захоўвалі ўсё ж пры сабе. Ты — дзівосны у верасні, горад Парыж! Ты паміж вінаграднікаў ночы стаіш: Вінаградзіны-зоры павіслі ўгары, Іх нястомна дзяўбуць аж да самай зары Ап’янелыя птушкі майго захаплення. Я па цёмных завулках хадзіў у натхненні. Я пачуў печы голас, як вяртаўся дадому,— Ён спяваў, урачысты, то сціхаў, невядомы, Каб да Сены дайшло гэтай ноччу вячыстай Рэха ўсіх галасоў — далёкіх і чыстых. Доўга слухаў я розныя спевы і крыкі, Што Парыж абудзіў сваёй песняй вялікай. Песень Францыі прагну. Прагну песень народаў— Хай у глотку маю яны льюцца заўсёды! П’яны-п’яны Парыж я адчуў і убачыў — Вінаград ён збіраў самы спелы і смачны, I спявалі там звонка Вінаградныя гронкі. Рэйн стары адгукнуўся, плыў, як водгулле, Ван: Слухай песні, Парыж, спеў сваіх грамадзян! Тыя гронкі, што сонца калісь нарадзіла, Мы гатовы прынесці ў ахвяру табе. Мы нясём табе розум, і муры, і магілы, Непачуты табою крык дзяцей у калысках, Мы прыносім табе рэкі думак іскрыстых, Мы працягваем рукі ў парыве бязмежным, Быцца доўгія рукі спяваючых вежаў. Розум гібкі наш звязаны з іншым жыццём, Ён хавае, як дзверы, сакрэт пад замком; Мы прыносім табе таямніцы стагоддзяў: Ты пачуеш не толькі аб любоўнай прыгодзе,— Сэнс дваякі пачуеш фатальнай праявы, Невядомы ні Усходу, ні Грэцыі нават,— Сэнс Брэтані, дзе сілай дзевятага вала Акіян кантынент падмывае памалу. Поўнач гулам сваіх гарадоў адказала: О Парыж! Мы прыйшлі, мы — крыніцы жывыя — Гарады, дзе спяваюць, балбочуць святыя, Металічныя ідалы фабрык святых, Зацяжарылі хмары ад комінаў тых! Нібы ўстаў над зямлёй Іксіён механічны, Нашых рук, нашых пальцаў не злічыш, не злічыш! Хай завод-велікан, хай майстэрня спарыш — Як рабочыя голыя, нашы пальцы працуюць: За сантымы рэальнасць яны фабрыкуюць. Гэта ўсё мы табе ахвяруем, Парыж! . . . . . . . . I яшчэ адказалі тады гарады, гарады… Толькі я ўжо адрозніць не мог галасоў — Незнаёмых, аддаленых слоў. I напеў старажытнага горада Трэва Зліўся з іншым матывам і іншым напевам. Свет вялікі змясціўся ў гэтым віне. Тут былі і жывёлы, і мора, і дрэвы, Горы, зоры спявалі — здавалася мне; Чуў людзей на каленях пры беразе неба, Спеў жалеза, што служыць нам добра, як трэба; Быў агонь, без якога не маем натхнення: Узнікалі нябожчыкаў гордыя цені, I маланкі, што думку маю нараджалі; Кілаграмы паперы агнямі дрыжалі. I збіраліся разам даты, назвы, імёны, Там былі чарвякі несмяротныя — Ім належыць штодзёнпа Адшліфоўваць пасля нашы косці гаротныя. Грозных армій змагаліся батальёны, I былі там лясы: што ні дрэва, то — крыж, I была там — ці чуеш, Парыж? — Хацінка мая ля берагу мілых вачэй; Крыкі кветак мне чуліся ў змроку начэй. Гэта ўсё там было, Гаманіла, жыло. Апісаць не змагу я — мне слоў пе знайсці, Зразумець не змагу я ніколі ў жыцці Усяго, што тады мне ўявілася, Усяго, што на свеце змянілася,— Распаліла празрыстым віном Няўтольную смагу Парыжа. Пагодныя дні. Жахлівыя сны. Дзеянні. Вечная музыка руху. Парасткі, што нараджаюцца з болем. Светы, якія нагадваюць нас, Я вас выпіў, а смагі сваёй не здаволіў. Затое я зведаў смак сапраўдны сусвету. Ап’янеў ад таго, што я выпіў сусвет сам на беразе Сены, Наглядаючы там, як хвалююцца хвалі і дрэмлюць барліны. Слухай, слухай мяне! Я — глотка Парыжа. Буду піць я сусвет зноў і зноў. Слухай песню маю ап’янення сусвету! …Вераснёвая ноч праплынала павольна ў вадзе. Агні не свяцілі з мастоў, захліпаліся ў Сене. Сярод зорак згасаўшых займаўся ўжо дзень. КАЛІГРАМЫ
ВЕРШЫ МІРУ I ВАЙНЫ
Памяці старэйшага з маіх саброў Рэнэ Даліза, які загінуў на полі Чэсці 7 мая 1917 г.
(1913–1916)
ПРЫВІД ВОБЛАКАЎ
МАЛЕНЬКАЕ АЎТО
ЗАРЭЗАНАЯ ГАЛУБКА I ФАНТАН
ЦЕНЬ
СКАРГА САЛДАТА З ДАКАРА
ЗАЎСЁДЫ
Мадам Фор-Фаўе
Поделиться:
Популярные книги
Слово мастера
11. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Чехов
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга X
10. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Товарищ "Чума" 4
4. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Тихие ночи
2. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 5
4. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Туполев
1327. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 1
1. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старая школа рул
1. Второгодка
Фантастика:
альтернативная история
6.00