Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Аглянуўшыся, Шпак заўважыў чалавека, якi выйшаў з пушчы й наблiжаўся. Апрануты ў кашулю ў чорныя клетачкi, шэрыя флянэлявыя порткi, чорныя спартовыя чаравiкi, насунуты на лоб шэры палатняны брыль. Чалавек сярэдняга, прыблiзна Шпакавага росту, ён трымаў у правай руцэ таўстую бярозавую палку i, не даходзячы якiх крокi чатыры, спынiўся. Дробны прадаўгаваты твар, кароткi нос, вузенькiя вусны, пасiвелыя на скронях валосы. Шэрыя вочы пiльна ўглядалiся ў пiсьменьнiка.

– Ты Антон Шпак?
– спытаўся тонам, якiм гаворыцца нармальна iз знаёмым суседам. Шпаку здалося проста няверагодным, што нейкi зусiм незнаёмы чалавек, выйшаўшы зь дзiкай пушчы ў чужой i далёкай ад цывiлiзацыi мясьцiне, пабеларуску пытаецца ягонае прозьвiшча. Цi не сустракаў ён калi гэтага чалавека? Ня мог прыгадаць.

– Цi мы знаёмыя? Не прыпамiнаю, - адказаў зьдзiўлены рыбак.

– То гэта i ёсьць ты, каторага шукаю, - адказаў чалавек зусiм упэўненым тонам.

– Мяне шукаеш? Хто ты такi i навошта я табе?

– Мая фамiлiя для цябе няважная. Я прыйшоў сюды, каб гэта падружаску пагаварыць з табой.

Здалося Шпаку, што пры слове "падружаску" злы аганёк блiснуў у шэрых вачох гэтага чалавека зь бярозавым кiем. Прадчуваючы нядобрае, намагаўся захаваць спакой i раўнавагу. Ён зiрнуў на сваю жылку, што, здаецца, натужылася-выпрасталася, крутануў шпулькай. Чалавек падыйшоў да яго блiжэй.

– Ты рыбак, цi што?
– спытаўся Шпак у незнаёмага. Чалавек маўчаў. Калi маеш што сказаць, дык я слухаю.

– От што мне нравiцца: гатоў слушаць! Сатруднiчаства... Як-бы было добра, што-б ты начаў слушаць нас раньша. I мне тада ня нада было-б пуцяшэстваваць аж сюда, чтоб цябе ўбяждаць, мiстар Шпак...

Шпака напалохала ня толькi расейшчына ў вуснах гэтага чалавека, але iз злавесным нацiскам слова "мiстар", быццам-бы яно было агiдай нейкай.

– Хто ты такi? Хто цябе паслаў i чаго ты ад мяне хочаш?

– Сатруднiчаства!
– сказаў ужо голасна незнаёмы.
– Сатруднiчаства ад цябе, мiстар Шпак, мы хочам. Да этага ўрэменi ты не панял. Табе ўжэ не адзiнажды ўнушалi, а ты, упрамы как асёл, сваё ды сваё. Панiмаеш сейчас? У людзей, каторыя прыслалi мяне цярпеньня ўжэ нет.

Шпакавы рукi сьцiснулi бамбуковае вудзiльна, па сьпiне рассыпалiся мурашкi. Гэта-ж трэба, - у такiм месцы й такi чалавек, з такой пагрозай! А малыя шэрыя вочкi ажывiлiся, быццам мяркуючы зь якога боку схапiць працiўнiка, цi заехаць па ягонай галаве той бярозавай палкай.

– Слушай, мiстар Шпак, слушай внiмацельна. Мне прыказалi даставiць табе от такой сьледуюшчы ўказ: ты брось пяро, прэкрацi партачыць тое барахло, что ты шчытаеш лiцературой, каторой снабжаеш сваiх фашысцкiх дзiпiсоў. Адным словом, закрой губы i маўчы. Панял? Анi слова ў пячацi i анi звуку публiчна. Будзь только гут бой, вудзi рыбу i тагда, можэт быць, панравiшся нам!

Шпак поўнасьцю цяпер зразумеў хто такi перад iм. Цi раз раней думаў, што могуць завяртанцы або iншыя маскоўскiя агенты падкiнуць яму нейкае лiха. Памятаў свайго блiзкага сябру Франьцiшка Аляхновiча, выдатнага беларускага драматурга й пакутнiка з канцлягеру на Салаўках, якога бальшавiцкi агент, як ён даведаўся куды пазьней, замардаваў у Вiльнi ў 1944-м годзе.

– Чалавек, ты здурэў? Цi ты ведаеш, што ты мне кажаш?

Цяпер зусiм выразныя аганькi загарэлiся ў шэрых вачох.

– Вiжу, ты рашыў не сатруднiчаць с намi!

Гэтыя словы былi выказаныя такiм пагражальным тонам, празь сьцятыя зубы, што пiсьменьнiка страсанула.

– Так что, цебе непанятна, мiстар Шпак?

Чалавек адхiнуў сьпераду крысо кашулi i з похвы выцягнуў даўгi паляўнiчы нож. Блiснула ў руцэ зьзяючае гладкае лязо, а чалавек пачаў ножам стругаць бярозавы кiй. Шпак адступiў пару крокаў назад i стаяў на краю валуна. Яму ня было куды далей адступаць. Чалавек пачаў заходзiць збоку, а Шпакавы вочы сканцэнтравалi сваю ўвагу на паляўнiчым нажы.

– Ты нягоднiк, адыйдзiся ад мяне! Я цябе не хачу слухаць!
– крыкнуў пiсьменьнiк.

– Ня хочаш?
– загарэўся злосьцю напасьнiк.
– Ты фашысцкi сабака, я цябе сейчас навучу, как слушаць!

Ён падскочыў да рыбака, маланкавым рухам высунуў нож зусiм блiзка ля ягонай шыi. Вiдаць, калi-б хацеў, мог-бы пiсьменьнiку ўжо вастрыём па шыi шарахнуць. Намагаючыся адбiцца ад напасьнiка, Шпак парнуў яго канцом вудзiльна, але той зручна выхапiў яго з рыбаковай рукi, пераламаў на калене й выкiнуў пераз плячо ў раку.

– Ты так хацiш сражацца, фашысцкая сабака! Я цябе сейчас пакажу!

Ён шпарка стараўся схапiць пiсьменьнiка за каўнер. Намагаючыся ўхiлiцца ад забойчае рукi, Шпак спатыкнуўся, адступаючы назад, страцiў раўнавагу i ўпаў, стукнуўшы галавой аб край каменя. Снiкi Джоў мог-бы прысягнуць, што чуў як трэснуў пiсьменьнiкаў чэрап. Джоў стаяў бяз руху, прыглядаўся, як пасьля раптоўных сударгаў абвялае цела скацiлася набок, а акрываўленая галава зь незакрытымi вачмi нiбы глядзела кудысьцi ўверх. Сталася гэта так раптоўна, што нават Джоў Снiкi разгубiўся, што далей рабiць. Дзесьцi воддаль пачулiся галасы. Джоў маланкай скочыў у гушчар. Два рыбакi наблiжалiся да кучы валуноў адтуль, зьнiзу. Цi бачылi яны яго?

Джоў наглядаў з гушчы зеленi як два мужчыны, з рыбацкiмi снасьцямi, затрымалiся ля кучы валуноў. Знайшоўшы кошык з рыбiнай i труп чалавека, яны асьцярожна агледзелi ўсё навокал, раiлiся мiж сабой, вiдаць, што рабiць далей i неўзабаве адзiн зь iх хуткiм крокам пайшоў у кiрунку Пайн Рыдж рэсорту, а той, што астаўся на валунох уважна глядзеў у гэты бок дзе скрыўся Снiкi. Нейкiх хвiлiн пяць пазьней Джоў сядзеў ужо за рулём у сваiм аўтамабiлi i цiснуў на бензiнную пэдаль. Як там будзе далей, а ён Капшунова заданьне выканаў, магчыма нават i перавыканаў.

34

Нiк Лок на злом галавы бег па сходах унiз, каб знайсьцi Алеся Якiмовiча, каторы быў тут недзе ў краме.

– Алесь, нешта дрэннага здарылася. Якраз да мяне званiў мой брат з, рэсорту.

– Што такое сталася, Нiк?
– насьцярожыўся Алесь.

– Твой сябра меў выпадак.

– Антон Шпак?

– Ён.

– Што за выпадак? Кажы, Нiк, што сталася.

Лок адказаў не адразу:

– Ал, мне прыкра казаць табе... Твой Антон Шпак ёсьць мёртвы.

– Мёртвы? Ты, Нiк, апупеў, цi што? Як?

Поделиться:
Популярные книги

Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Тринадцатый XIII

NikL
13. Видящий смерть
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XIII

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Кодекс Охотника. Книга XXXVI

Винокуров Юрий
36. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVI

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Базис

Владимиров Денис
7. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Базис

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая

Валериев Игорь
11. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая

Первый среди равных. Книга VIII

Бор Жорж
8. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фантастика: прочее
эпическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VIII

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация