Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ягамосць

Сыс Анатоль

Шрифт:

У кніжцы маёй безыменнай…

У кніжцы маёй безыменнай, над вершам маім безназоўным, на белай як снег паперы сузор'е ўзышло з трох зорак — трынаццатым знакам сэрца. Ды я з той пары самотны, начамі сачу за небам — у пыле нямых сузор'яў там з лукам Стралец блукае.

Замова ад Курапат

дзедавы жорны чорны — матчын парог-абярог вырасці з маіх ног стаміўся я ад дарог Пан Бог іх прайсці не змог хоць кажуць душу ўбярог ды крыжам ля Менску злёг

Я яшчэ не попел…

я яшчэ не попел і не прысак пакахай мяне такім як ёсць — ў боскіх іскрах і ў шампанскіх пырсках Ягамосць!

Рэабілітацыя

чорныя чорныя як з каміноў сумныя сумныя як з таго свету сорак гадоў — без'языкіх званоў — стогнам вярнулі натхненне паэту

Распаўзліся маланкі па лесе нябёсным…

Распаўзліся маланкі па лесе нябёсным быццам ніткі чырвоныя з матчыных кроснаў а зямныя вужы паўзлязалі на дрэвы высока сёння свята прылёту апошняга іхняга Цмока і заціхлі вятрыскі ў вузлы завязаліся — Цмок загінуў. Вужы з вершалінаў на дол пакідаліся.

Мы — чарада самотных птахаў…

Мы—чарада самотных птахаў, над намі зорныя крыжы, за намі вісельні ды плахі ды ўслед шпурнутыя глыжы, за намі веды валунамі грымяць этапамі бацькоў, няма жывой душы за намі, нат з плах залевы змылі кроў. Чырвоны Зніч над Белай Вежай. Гудзе ў здагадках стольны Менск, а мы ў нябёсах крэслім межы — вяртаем Вільню, Пскоў, Смаленск... Мы — чарада самотных птахаў у атачэнні груганоў, Дняпро нясе ад Маці-Плахі ў чужое мора нашу кроў.

Як той сабака

Як той сабака, я шукаю схову — сканаць у ім, каб шкельцы гострых слёз спаўзлі з вачніц, нібы з асвіных гнёзд, на вусны і з крывёй збудзілі мову. Няхай, хоць перад смерцю, я пачую — што кроў мая раскажа пра мяне?.. Ды гэтай ноччу смерць хай абміне, і, бы ў труне, я ў схове заначую, як той сабака... Я пагібель чую.

Беларусі

Хто з пяром, хто з паходняй, хто з посахам свет знайшоў, а я — з гострым нажом, о сівая мая, о боская, згвалтаваная, мая босая, мая голая пад дажджом. А ты думала, а ты й думай так, што твой родны сын не зладзей, таму й носіць нож, бо рабіць мастак скрыпкі знатныя для людзей. О сівая мая, о боская, хаця сэрца сніць гостры нож, ад цябе адной не адрокся я — у нагох тваіх — медны грош, але прыйдзе ноч дужа зорная, тваёй спраўджанай слязой, а мая душа будзе чорная, небяспечная, як лязо. Яе ўгледзіш ты, я цябе прашу, я па-воўчаму буду выць: не ідзі ўначы па маю душу, бо тагды і мне больш не жыць.

Наступніку Уладзіміра Караткевіча

Яго вершы крывіцкія руны прадказалі, і, быццам вякі, з паўнаводнай прадоннай ракі выплываюць паэты ў трунах, а ў галовах скрозь чорныя дошкі, церні німбамі зараслі — значыць, Бог не пайшоў упрочкі з Белай крэўнай яго Русі. Бог жыве! Адраджэння прагнуць, хто пакінуў заўчасна свет, ад пакутаў нябёсы смягнуць — гэта знак, што ідзе Паэт. I свіцяцца скрозь цемру руны, Ён ідзе, пакуль вы спіцё, і на спадчынных гуслях струны чуюць сэрца Яго біццё.

Лёс шляхі выбірае…

Лёс шляхі выбірае, беражэ ці карае і на ростанях вабіць, асабліва жанчын, якой хочацца пекла? Кожнай хочацца раю, і жанчыны, як пчолы, ляцяць на язмін, а язмін адцвітае, і чарнеюць галіны, і цяжарныя мараць аб плоці жывой, не да плода — да камня прырасла пупавіна, дух хаваецца ў целе, як вечны ізгой.

Дзікі мёд

У вайну ў партызанскі год пад крысом шыняля армейскага бацька з лесу прынёс дзікі мёд, ледзь уцёк ад мядзведзя расейскага. З таго часу, як лесам іду, дык пільнуюся вока зладзейскага, скурай чую бяду, як ваду, за спіною — мядзведзя расейскага. Дасюль пахне яму дзікі мёд. Годзь арэшнікі нашыя лушчыць! Адкапаю пайду кулямёт, каб хадзіць смела ў бацькавай пушчы.

З нізкі “Песні пра каханне”

А я помню, як мяне хрысцілі…

А я помню, як мяне хрысцілі, як па снезе санкі галасілі, як папа у госці запрасілі, пілі-елі, потым елі-пілі, пра мяне прыгожа гаманілі, хроснага і хросную спаілі, адхадную бацюшку налілі, пад дубовай лавай крыж згубілі, ні мяне, ні крыжа не знайшлі і шукаць у белы свет пайшлі. Бацюшка ў царкве, а маці ў полі, тата на Дняпры голас сарваў, а я ў роднай хаце ціха долі з крыжам, быццам з цацкаю, гуляў.
Поделиться:
Популярные книги

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Слово мастера

Лисина Александра
11. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Слово мастера

Патрульный

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Наемник
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.42
рейтинг книги
Патрульный

Роза ветров

Кас Маркус
6. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Роза ветров

Первый среди равных. Книга VII

Бор Жорж
7. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VII

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Локки 5. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
5. Локки
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 5. Потомок бога

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Мы – Гордые часть 8

Машуков Тимур
8. Стальные яйца
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мы – Гордые часть 8

Двойник Короля 6

Скабер Артемий
6. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 6

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10