Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вершы

Жилка Владимир Адамович

Шрифт:

1928

Над калыскаю

Маё дзіця, маленькі мой… Якое шчасце — маці ты Сцяблінкі кволай і слабой І воч нябеснай яснаты. Заводзіць, зводзіць пачуццё, І летуценні завялі, Нялёгка жыць, гняце жыццё, Гняце і хіліць да зямлі. Згрызотамі аб чорны хлеб І працай чорнай смычуць дні, І на абліччы смутку крэп Без глыбіні, без вышыні. А я усцяж пяю — дармо, Па-за дзвярыма сэрца — жах! І ў паўнаце душы такая моц, Мой сын — і зброя мне, і сцяг! І хай не раз, нібы штылет, Пратне душу ці злосць, ці ноч, — Збавенне мне ласкавы свет Дзіцячых ціхіх, ясных воч! Надзей няздзейсненых з вякоў, Усмешлівых маіх часін, Ўсіх уздыханняў, гордых слоў Вясёлы, гучны бераг — сын!

1928

Верш развітання

Феліксу Купцэвічу,

сэрцу, раздзертаму

болем па Бацькаўшчыне,

прысвячаю

О, мой Край, — раздарожжы з крыжамі, І разоры разворвае жудзь!.. Люты боль працінае нажамі, Што мне песень тваіх не пачуць. О, мой Край, ў яснавейнае ранне, Калі твой пахапляў я намер, Быў ты першым, дзіцячым каханнем, Мне й апошнім застанься цяпер. Думаў я, што не будзе выбоін, Не наважацца стрымваць хады, Што мінуўшчыны крыўды загоім Буйнай хваляй вясновай вады. Але не… хмуры твар майго люду Кажа зноў аб нядобрай сяўбе. І мяне, як злачынцу-прыблуду, Павядуць сумаваць без цябе. Не спытаю, чаму і завошта Адрываюць ад бацькаўскіх ніў — Я юнацтва і радасцяў коштам За каханне сваё заплаціў. Што зраблю я вось з гэтакім сэрцам, Яно зранена дзідай завей, Мо затым, каб не быў спраняверцам, Мо затым, каб любіў я мацней! Мо затым, каб навек непарушна, Каб навек зліўся з Краем мой дух, Маё вернае сэрца, ты слушна Закавана ў пакуты ланцуг! О, мой Край, злога ветру пагудкам Не заліць твайго шчасця зару! Гэты верш развітання і смутку Ты згадай ў залатую пару! Дык бывай жа здаровы, каханы, Зацвітай і красуй у вякох! Скажуць людзі: як ліст адарваны, Па табе я ў чужыне засох.

1931

Гімн беларускіх паўстанцаў

Час, Беларусы, ўжо час — Маці-Краіна нас кліча. Устанема дружна, ураз — Сіл нашых вораг не зліча. Рушыма ў бой Усёй грамадой — За люд працоўны, За волю і роўнасць! Грозны надходзіць мамэнт, Бой пачынаем рашучы: Скрышым старое ушчэнт, К волі змагарна ідучы. Рушыма ў бой Усёй грамадой — За люд працоўны, За волю і роўнасць! У песнях бязудзерж таім; Вецер штандарамі вее. Прысягу складаема ім Родных не здрадзіць надзеі. Рушыма ў бой Усёй грамадой — За люд працоўны, За волю і роўнасць! Бурны нас радуе дзень, Кліч агалошвае полі, Сонца вітайце прамень Праўды мужыцкай і волі. Рушыма ў бой Усёй грамадой — За люд працоўны, За волю і роўнасць! Дружная моц — грамада І перамозе зарука, Больш нас не чэпіць бяда, Годзе напасцяў, прынукаў! Рушыма ў бой Усёй грамадой — За люд працоўны, За волю і роўнасць! Край абаронім грудзьмі Ад панавання палацаў. Вольнай, працоўнай сям'і Ўспор красаваціме праца! Рушыма ў бой Усёй грамадой — За люд працоўны, За волю і роўнасць!

Каваль

Горан мехам раздзьмухаю, Палажу на горан сталь. Што рабіць, я знаю, знаю, Нездарма куе каваль! Падзялілі чужаніцы, У няволі старана. Не скую у плуг паліцы — Не прыдасца мне яна. Закаваны люд мой, волат, Крыўд нязлічаных цяжар. Вышай, вышай, верны молат, Нестрыманы ў сэрцы жар… Хлопцы, хлопцы, — на змаганне! Гэй, крыўдзіцель, вораг, — прэч! Нездарма каваў я зрання, Недарма навостран меч.

«У сэрцы нязрадна туга аб адной…»

У сэрцы нязрадна туга аб адной, Нязнанай, адзінай, вяльможнай, А колькі было іх у далі маёй, І сэрца ўзрушалася кожнай.

«І ў сэрцы (Божа, якаво!)…»

І ў сэрцы (Божа, якаво!) — Якія спевы і маленні. О, як ні раніць хараство — Яго туга, яго баленні, Нібы празрыстых тайн пітво, — Не весць хаўтур, а знак збавення.

«Ясната, пекната…»

Ясната, пекната, Неба сінь — любата, Вось дзянёк! Цёмны гай, неўнарай, Быццам казачны рай, Вабіць нас у цянёк. Згода, ціш, не ляціш Вольнай думкаю ўвыш Ад зямлі. Добра тут. Верыш ў цуд. Свет, цяпло — родны кут Спавілі.

Безнадзейнасць

Ноч стушыла агні, пад акно Падступіла й цікуе жахліва. Што пачну выглядаць? Не відно, Не відно — за акнамі маўкліва. Без зары, без агню немага, Немага, калі ноч — як магіла. І чаго спадзявацца ільга, Калі змроку крыло атуліла? На душы пустата, немата, Не ўзрушае ні песня, ні дзейнасць. Толькі сум, як увосень слата, І спакой, і спакой — безнадзейнасць.

«Падарожным, Божанька…»

Падарожным, Божанька, Ды не легка йсці. Не відаць дарожанька — Цяжка ў беспуцці. З тропу, сцежкі роднае Збіліся дзяды, І гады нягодныя Замялі сляды. А душа мужычая І да гэтых пор Па старому звычаю Моліцца да зор. Нашы сёстры, мацеркі Сэрцам у жальбе, Пацеры у пацеркі Ніжуць да Цябе. Над мінучай славаю, Гучнаю, як звон, Над вялікай справаю, Кінутай ў палон.

«Нягоды твой не зменяць крок…»

Нягоды твой не зменяць крок, І ты пяшчотная ўсё тая ж, І радасці жыцця ў вянок, Як і калісьці, завіваеш. Я ж лёсу не асіліў жудзь І небыцця спужаўся плоймы, І страшны, палахнечы пуць Мяне вядзе ў твае абоймы. Прыходжу, як даўней, к табе, Але ўжо з іншым, горкім сказам, А ты уваж маёй жальбе І пасядзі са мною разам. Кажу, а голас мой, як брэх, — Ну што, мы толькі снім аб шчасці, Звініць дачасны рады смех, Каб абарвацца і прапасці. І мой жа праз вякі цяжар, І свет нікім не перайначан, І кожны новы людскі твар Пячаткаю трагічнай значан. А ты кажы, што любы хвор Ці нейкім чорным спален сонцам, І што адвечна ззянне зор, І б'е жыццё цурком бясконцым.

Дзень і ноч

Ў раскошы пераможнай дня, Ў святле і яснасці ўрачыстай, Ў яго апратцы залацістай — Жарстокая харашыня. Праз сонечны яго пагляд Душа заўважае халоднасць, І дзіўную трывог нязгоднасць, І у цвярозасці разлад. Праходзіць ён па-над зямлёй, І да зямлі самой бяспечнасць. І ўсё ж глухая бессардэчнасць Да працы й клопату людзей. І, стомленым, здаецца нам: Пад бліскам гэтага каберца Другога свету б'ецца сэрца І тайна бытавання там. Завянуць, збледнуць фарбы дня, Прысуд не знаючага, помсты, — І невядомыя таёмствы Уявіць цемры глыбіня.

«Маіх радасцяў лісце спадае…»

Маіх радасцяў лісце спадае, Нібы лісце пажоўклае дрэў. Эх, карчомная доля благая, Патапіў бы цябе, каб прымеў. Па-за воканню вецер галосе І скавыча, паганы і злы, Незадачная гэткая восень, Незадачная радасць імглы. І натрапіш на гэткую нетру, Бы ў прадонную чорную цьму. Не, я толькі ад лютага ветру, Я ад ветру схаваўся ў карчму. А калісь было неяк іначай І хапала цяпла без таго, Горкай памяці дробнай астачай Да дзяцінства кульгаю свайго. Але й тут жа на розум мужычы, Як і ўсюды — жывыя людцы. І ў маім мо чытаюць абліччы, Што не звёў я з канцамі канцы.
Поделиться:
Популярные книги

Симеон Гордый

Балашов Дмитрий Михайлович
4. Государи московские
Научно-образовательная:
история
7.89
рейтинг книги
Симеон Гордый

Собрание сочинений. Т. 20. Плодовитость

Золя Эмиль
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. Т. 20. Плодовитость

Быть Иосифом Бродским. Апофеоз одиночества

Соловьев Владимир Сергеевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Быть Иосифом Бродским. Апофеоз одиночества

Контртеррор

Валериев Игорь
6. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контртеррор

Неучтенный элемент. Том 4

NikL
4. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 4

Философия Науки. Хрестоматия

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
философия
5.00
рейтинг книги
Философия Науки. Хрестоматия

Барон Бранд Берс. Том 2

Limonad
2. Бранд Берс
Проза:
магический реализм
5.00
рейтинг книги
Барон Бранд Берс. Том 2

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Стёртые буквы

Первушина Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Стёртые буквы

Борьба и победы Иосифа Сталина

Романенко Константин Константинович
Научно-образовательная:
история
4.00
рейтинг книги
Борьба и победы Иосифа Сталина

Реальная угроза

Клэнси Том
4. Джек Райан
Детективы:
боевики
5.75
рейтинг книги
Реальная угроза

Необыкновенное лето

Федин Константин Александрович
2. Первые радости
Проза:
историческая проза
6.00
рейтинг книги
Необыкновенное лето

Мать Ученья

Курмаич Домагой
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Мать Ученья

Золото бунта

Иванов Алексей Викторович
Приключения:
исторические приключения
7.50
рейтинг книги
Золото бунта