Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ваенны лётчык

Сент-Экзюпери Антуан де

Шрифт:

За час адступлення мы стаялі, можа, у тузіне вёсак, пераходзячы з адной у другую. Мы акуналіся ў гэтую цяжкую ціну, якая марудна сунулася праз гэтыя вёскі:

— Куды вы ідзяце?

— А хто яго ведае.

Яны наогул нічога не ведалі. Ніхто нічога не ведаў. Яны эвакуіраваліся. Нідзе ўжо не было ніводнага свабоднага кутка. Усе дарогі былі запруджаны. I ўсё-такі яны эвакуіраваліся. На поўначы моцным выспяткам быў разбураны мурашнік, і мурашкі разбягаліся хто-куды. Як належыць працавітым мурашкам. Без панікі. Без надзеі. Без роспачы. Быццам выконваючы свой доўг.

— Хто вам загадаў эвакуіравацца?

Загад заўсёды зыходзіў ад мэра, ці ад настаўніка, ці ад памочніка мэра. Ноччу, гадзін каля трох, ён нечакана паднімаў на ногі ўсю вёску:

— Эвакуіруемся.

Яны чакалі гэтага. Вось ужо два тыдні міма іх цягнуліся бежанцы, і яны перасталі верыць у непарушнасць свайго ачага. А чалавек жа з даўніх давён перастаў ужо быць качэўнікам. Ён будаваў сабе вёскі, якія стаялі вякамі. Ён глянцаваў мэблю, і яна служыла ягоным праўнукам. Бацькоўскі дом прымаў чалавека пры нараджэнні і вёз яго да самай смерці, а потым, як надзейны карабель, перапраўляў з аднаго берага ракі на другі і ягонага сына. Але вось аседламу жыццю прыйшоў канец. I людзі ішлі прэч адсюль, нават не ведаючы навошта!

XVI

Шмат гора давялося зведаць нам на шляхах вайны! Часам надараліся такія заданні, калі за адзін ранак трэба было агледзець і Эльзас, і Бельгію, і Галандыю, і поўнач Францыі, і мора. Але часцей за ўсё мы рашаем нашы зямныя задачы, і наш далягляд абмяжоўваецца дарожным заторам на якім-небудзь скрыжаванні. Так, да прыкладу, нейкіх тры дні таму мы з Дзютэртрам аказаліся сведкамі таго, як расплывалася вёска, дзе мы жылі.

Я, мусіць, ніколі не збаўлюся гэтага неадчэпнага ўспаміну. Гадзіне а шостай ранку мы з Дзютэртрам выйшлі з дому і ўбачылі неймаверны вэрхал. Усе гаражы, свірны, клуні вывернулі на вузкія вулачкі самыя разнастайныя сродкі перасоўвання, новыя аўтамабілі і дапатопныя калымагі, што вось ужо паўвека драмалі пад пылам, калёсы для возкі сена і грузавікі, омнібусы і брычкі. Калі б добра пашукаць, на гэтым базары знайшліся б і дыліжансы! Усе скрыні на колах былі вывалачаны на свет. У іх звальвалі хатні скарб. Абы-як увязаныя ў благія посцілкі, яго абы-як валакуць да вазоў. I вось ужо ўвесь гэты скарб ператвара-ецца ў хлам.

Раней ён вызначаў аблічча дома. Ён быў прадметам хатняга культу. Кожная рэч мела сваё месца, кожная набыла звычную неабходнасць і, авеяная ўспамінамі, мела сваю каштоўнасць, бо яна ўдзельнічала ў стварэнні сямейнага ачага. Аднак людзі, мяркуючы, што гэтыя рэчы каштоўныя самі па сабе, адарвалі іх ад каміна, ад стала, ад сцяны, паскідалі ў кучу, і цяпер выявілася, што гэта ўсяго толькі хлам, месца якому на барахолцы. Ад свята збераганых рэліквій, калі іх зваліць у кучу, проста верне!

Розрух пачынаецца прама на вачах.

— Ды вы што, здурэлі?! Што здарылася?

Гаспадыня кафэ, куды мы заглядваем, паціскае плячыма:

— Эвакуіруемся.

— О божа! Але чаму?

— Хто яго ведае. Мэр загадаў.

Спраў у яе — не перарабіць. Яна знікае пад лесвіцай. Мы з Дзютэртрам азіраем вуліцу. На грузавіках, легкавушках, вазках, шарабанах грувасцяцца дзеці, матрасы і кухонны посуд.

Асабліва няшчасна выглядаюць старыя аўтамабілі. Дужы конь у аглоблях воза надае адчуванне нейкай надзейнасці. Конь не патрабуе запасных частак. Каб адрамантаваць воз, дастаткова і трох цвікоў. Але гэтыя недаломкі механічнай эры! Гэтая зборня поршняў, клапанаў, магнета і шасцяронак — ці надоўга іх выстарчыць?

— …Капітан… Ці не падсобілі б вы мне?

— Ну, вядома. Чым магу служыць?

— Выведзіце машыну з гаража.

Я недаўмёна гляджу на яе.

— Вы… вы не ўмееце вадзіць машыну?

— Нічога, на дарозе спраўлюся… Там лягчэй будзе…

3 ёю яшчэ нявестка і сямёра дзяцей…

На дарозе! Там яна будзе паўзці па дваццаць кіламетраў у дзень, праз кожныя дзвесце метраў спыняючы машыну! Праз кожныя дзвесце метраў трэба будзе тармазіць, спыняцца, выключаць матор, выціскаць счапленне, уключаць яго, бясконца мяняць хуткасць у тлуме непазбежных затораў. Яна ж усё патрушчыць! А бензін, якога ў яе не хопіць! А масла! А вада, пра якую яна забудзе!..

— Сачыце за вадой! Ваш радыятар працякае, як кош.

— Што паробіш, машына старая…

— Ехаць давядзецца не меней тыдня… Ці справіцеся?

— Не ведаю…

Не адолеўшы і дзесятка кіламетраў, яна разы са тры дзеўбанецца ў іншыя машыны, заклініць счапленне, праколе шыны. Тады яна, яе нявестка і сямёра дзяцей заплачуць. Тады яна, яе нявестка і сямёра дзяцей, сутыкнуўшыся з непасільнымі цяжкасцямі, зусім адмовяцца прымаць хоць якое рашэнне і сядуць ля дарогі ў чаканні пастуха. Але пастухі…

Пастухі… Проста дзіва, да чаго іх бракуе! Мы з Дзютэртрам назіраем, як паводзяць сябе авечкі без пастуха. Яны брыдуць у аглушальны грукат механізмаў. Тры тысячы поршняў. Шэсць тысяч клапанаў. Усё гэта скрыгоча, раве і тарахціць. У некаторых радыятарах кіпіць вада. Вось так, напружваючы ўсю сваю сілу, гэты безнадзейны караван вырушае ў дарогу. Караван без запасных частак, без шын, без бензіну, без механікаў. Якое вар'яцтва!

— А нельга вам застацца дома?

— Ах, пэўна ж, што мы лепей засталіся б дома!

— Тады навошта ж ехаць?

— Нам загадалі…

— Хто вам загадаў?

— Мэр…

Зноў гэты мэр.

— Дзіва што! Усе мы з радасцю засталіся б дома. I гэта праўда. Тут не адчуваецца ніякай панікі, тут пануе атмасфера сляпой пакоры. Карыстаючыся гэтым, мы з Дзютэртрам спрабуем абразуміць сяго-таго:

— Лепей разгрузіце вы ўсё гэта. Тады хоць ваду будзеце піць са сваіх калодзежаў…

— Ну пэўна, так было б лепей!..

— Але ж вас ніхто не гоніць!

Нашы словы падзейнічалі. Вакол нас сабралася кучка людзей. Нас слухаюць. Ківаюць галовамі ў знак згоды.

Поделиться:
Популярные книги

Древесный маг Орловского княжества

Павлов Игорь Васильевич
1. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества

Первый среди равных. Книга IV

Бор Жорж
4. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IV

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Черный Маг Императора 19

Герда Александр
19. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 19

Законы рода

Мельник Андрей
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Гримуар темного лорда VIII

Грехов Тимофей
8. Гримуар темного лорда
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VIII

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Орден Архитекторов 9

Винокуров Юрий
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Орден Архитекторов 9

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

Иной. Том 3. Родственные связи

Amazerak
3. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 3. Родственные связи

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный