Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Адрываючы бінты, яна ўбачыла, як ён збялеў, якія буйныя кроплі поту выступілі на лбе i скронях, але ён ні разу не заетагнаў, не войкнуў, толькі да крыві прыкусіў губу. З дапамогай Полі i Даніка яна прамыла, апрацавала раны, умела i хутка зрабіла перавязку. Калі змазвала ёдам губу, ён схапіў яе руку i прыціснуў да сваёй гарачай калючай шчакі i гэтак ляжаў, заплюшчыўшы вочы, без слоў, без рухаў, у парыве ўдзячнасці. Саша з мацярынскай ласкай пагладзіла яго стрыжаную галаву.

VII

На людзях Саша казала Лялькевічу «Пеця» i «ты». А самнасам яна звярталася гэтак жа, як тады, калі яны працавалі ў Заполлі, яна — фельчарам, ён — настаўнікам. Толькі без ранейшых жартаў, без весялосці, ca значна болыиай павагай: яна забывалася, што ён настаўнік, але заўсёды помніла, што ён — камісар атрада.

Аднойчы Лялькевіч сказаў ёй:

— Аляксандра Фёдараўна, ці не лепш нам увесь час казаць адно аднаму ты? А то не памыліцца б часам пры старонніх, не выдаць бы сябе!

Яна нічога не адказала на яго прапанову: адносіны ix аставаліся такімі ж, як у першы дзень, i ён, разумны, далікатны чалавек, больш ніколі не вяртаўся да гэтай тэмы. Ён добра разумеў яе душэўны стан.

Сашы было цяжка. Да таго як прыехаў Лялькевіч, яна ўспамінала мужа, сумавала, зрэдку плакала над калыскай, па-простаму, па-жаночаму пытаючыся: «Дзе наш тата, дачушка мая? Ці жывы ён? — i тут жа суцяшала сябе: — Жывы, жывы, Леначка! Сэрца мае чуе».

Было гора. Але яна штодзень бачыла Аксану i тых жанчын, у каго асталося па двое, па трое i больш дзяцей, i яе гора танула ў акіяне ўсенароднага гора, яе слёзы здаваліся кроплямі ў моры жаночых слёз. У цяжкай працы, у клопатах аб кавалку хлеба для сябе i блізкіх ёй удавалася гадзінамі не думаць пра Пецю. Збіраючыся разам, жанчыны часам жартавалі i смяяліся, расказвалі пра розныя вясёлыя здарэнні — не ўсё ж гаварыць пра вайну i ліць слёзы! — i ў такія хвіліны яны забываліся на тое, што кожная з ix перажыла i передумала бяссоннымі начамі, i гэтыя паўзы, гэтыя перадышкі аднаўлялі ix сілы, ix мужнасць i цвёрдасць.

Цяпер у Сашы не стала гэтых разрывай. Жанчыны смяяліся, а яна ні на момант не пераставала думаць, што недзе ў хаце ляжыць чалавек, якога усе яны лічаць яе мужам. Яна думала пра яго, бачыла Пецю. Заўсёды, уначы i ўдзень, на рабоце i ў часе адпачынку, кожную секунду яны абодва стаялі перад яе вачамі, i за абодвух яна хвалявалася, перажывала. Часам жанчыны пыталіся ў яе з жартаўлівым намёкам:

— Як ён у цябе, Саша, акрыяў хоць трохі? Кармі яго лепей, не скупіся.

Яна любіла i разумела жарты, але гэты жарт вельмі балюча кранаў сэрца.

Неяк Уладзімір Іванавіч у ціхай размове, якую яны часам цяпер вялі ўвечары, сказаў Даніку:

— Слухай, Данік, ці нельга табе наладзіць «дружбу» з паліцаямі, так, як ты ладзіў з Кузьмою? Нам гэта можа спатрэбіцца.

Хлопец пашкроб патыліцу:

— Я, вядома, магу. Але ведаеце, Уладзімір Іванавіч, чаго я баюся? Што я раблю для нашай перамогі — таго вяскоўцы не ведаюць, не бачаць, а «дружбу» з паліцаямі адразу ўсе ўбачаць. Вернуцца нашы, а вас, можа здарыцца, не будзе блізка, атрада таксама, i возьмуць тады мяне за штаны свае ж людзі. Крыўдна гэта будзе вельмі.

Сашу надзвычай уразіў такі погляд брата ў будучыню, у тыя дні, калі, напэўна, кожны павінен будзе даць адказ калі не перад людзьмі, то перад уласным сумленнем, што ён зрабіў для перамогі.

У тую ж ноч, калі пагасілі каганец i кожны лёг на сваё месца, у яе бліснула гэтая страшная думка: вернуцца нашы, прыйдзе Пеця і… раптам ён не зразумее, не захоча зразумець, чаму яна прытуліла Лялькевіча, назвала мужам. Кажуць, рэўнасць асляпляе чалавека, робіць неразумным. Яна зноў прыгадала, як Пеця прыраўнаваў да гэтага ж Уладзіміра Іванавіча, калі ўбачыў ix разам на валейбольнай пляцоўцы, як ён сапраўды страціў тады розум i проці ночы пабег немаведама куды i ледзь не трапіў у абдымкі Любы. Што, калі ён зноў не зразумее, не паверыць, што толькі выпадак, выключны выпадак звёў ix разам? Як гэта будзе страшэнна крыўдна i абразліва!

«Не, — пераконвала яна сябе, — тады ён быў малады, неразумны, i нас нішто не звязвала. А цяпер ён сталы, ён сам пройдзе праз вялікія выпрабаванні i пакуты, i цяпер у нас дачка. Як жа ён зможа хоць на хвіліну ўсумніцца ў маёй сумленнасці i адданасці! Нарэшце, яму скажуць Поля, Данік, Уладзімір Іванавіч…»

Потым ёй стала цяжка не ад таго, што гэта можа здарыцца, што Пеця прыраўнуе, а ад таго, што ў яе з'явілася такая думка аб ім, якая нібы кідала цень на светлы вобраз мужа. Выходзіла так, быццам бы яна, Саша, кепска ведае бацьку сваёй дачкі i сумняваецца ў яго розуме, шчырасці, высакародстве. Праз гэта яна доўга пакутавала.

Партызаны перадавалі цераз хлопцаў медыкаменты, рыбін тлушч, i Лялькевіч пры добрым Сашыным i Поліным доглядзе хутка ачуняў, раны яго «гаіліся, як ад жывой вады», — жартаваў ён сам. Праўда, тлушч ён рэдка піў — аддаваў Ленцы: малой спадабалася прысмака, i шчокі яе за які-небудзь тыдзень прыкметна паружавелі. У вогуле яго адносіны да Ленкі таксама выклікалі ў Сашы незразумелую трывогу i рэўнасць. Вельмі ж ужо ласкавы i чулы быў гэты чужы чалавек да яе дачкі. Саша доўга пазбягала пакідаць Ленку з ім. Але гэта рабілі Поля i Данік, i камісар атрада цудоўна спраўляўся з нялёгкімі абавязкамі нянькі. Вярталася Саша, хапала дачку на рукі, а яна плакала i цягнулася назад, да ложка, на якім сядзеў ці ляжаў Лялькевіч. У Сашы балюча шчымела сэрца. I ў той жа час самую яе нейкая невядомая сіла цягнула да гэтага чалавека. Яна не памылілася, калі падумала, што ён прыйшоў не толькі дзеля таго, каб залячыць свае раны. Ён адразу ўзяў у свае рукі кіраўніцтва ix групай, цяпер уся дзейнасць маладых падпольшчыкаў накіроўвалася ім.

Але, відаць, не толькі ix групай ён кіраваў. Трымаючы шчыльную су вязь з атрадам, ён рабіў нешта значна большае… Недарма ўжо праз некалькі дзён паслаў ён Даніка ў Гомель з нейкім сакрэтным заданием. Праз яго Саша даведалася нарэшце, хто такі Стары, імя якога хлопцы ўтойвалі нават ад яе, члена арганізацыі.

Увечары перад Калядамі за акном ix хаты пачуўся моцны i прыгожы мужчынскі бас:

Шчадрую, шчадрую, Каўбасу чую. Дайце каўбасу — Дамоў панясу, Дайце другую — Яшчэ пашчадрую…

Потым той жа голас выгукнуў на ўсю вуліцу:

— Хлопцы! Вы давайце далей, а я забягу ў гэтую хату. На каўбасу тут надзея малая, але хачу паглядзець, што за чалавек прыйшоў да Хведаравай дачкі. Кажуць, песні ведае. Можа, мы спеліся б з ім!

— Каваль наш. Дзівакаваты чалавек. Сам каваль, i прозвішча Кавалёў,— растлумачыла Саша Лялькевічу, які моўчкі ляжаў на ложку i прыслухоўваўся да шчадровак за акном. Яны толькі двое былі ў хаце. Саша гатавала вячэру. Занятая сваёй справай, яна не бачыла, як усміхнуўся камісар. Ды i цяжка было ўбачыць: хату толькі напалавіну асвятляў чырванаваты дрыготкі водбліск агню, што гарэў на прыпечку; кут за грубкай, дзе стаяў ложак, тануў у змроку.

Поделиться:
Популярные книги

Чужак из ниоткуда 3

Евтушенко Алексей Анатольевич
3. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
космическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда 3

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Я уже граф. Книга VII

Дрейк Сириус
7. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже граф. Книга VII

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Роза ветров

Кас Маркус
6. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Роза ветров

Как я строил магическую империю 11

Зубов Константин
11. Как я строил магическую империю
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 11

Инженерный Парадокс

Cyberdawn
1. Инженерный Парадокс
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженерный Парадокс

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг