Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Не, яна спакойная. Самой не спіцца. Вы ад Сені пісьма не палучалі? Каб пасля напісана было, калі пачалося…

— Я?

Гэтым кароткім запытаннем урач выдала сябе; Саша зразумела, што яна нешта мае, i ўся памкнулася да яе, схапіла, сціснула руку.

— Марыя Сяргееўна! Вы нічога не таіце ад мяне. Я ўсё хачу ведаць.

— Супакойся. Я нічога не таю. Сеня напісаў кароткую паштоўку на другі дзень… Ды вось яна пры мне.

Яна дастала пачак папер з нагруднай кішэні халата.

Саша амаль вырвала з яе рук пакамечаную паштоўку, прачытала ўголас:

— «Мая мілая, слаўная мама!

Я жывы i здаровы. У нас пакуль што ціха. Настрой у нас добры, вельмі добры. Будзем біць ворага. Мілая мама, я хачу, каб цябе нічога не страшыла, каб ты была мужнай. Але калі табе, магчыма, скажуць што-небудзь дрэннае пра твайго сына, я прашу цябе: нікому не давай веры, мамачка. Я быў i заўсёды буду такі ж сумленны i праўдзівы, якім мяне выхавалі ты i тата. Я люблю сваю Радзіму гэтак жа, як цябе, мая родная мама. А яшчэ я люблю ісціну i праўду i ненавіджу иевуцтва, ты ведаеш гэта. Я абдымаю цябе i цалую. Твой Сеня».

Саша не ўнікла ў сэнс паштоўкі, у дзіўныя словы сына Марыі Сяргееўны, не здагадалася, колькі болю i душэўных пакут прынеслі гэтыя словы жанчыне. Крыху заспакоеная, што там «пакуль што ціха», з крыўдай падумала: вось сын напісаў маці, а Пеця ёй, сваёй жонцы, не піша.

— Вы даўно гэта палучылі?

— Дні чатыры…

— Чаму ж не піша Пеця? Каб ён ведаў, як гэта цяжка — нічога не ведаць!

— Ім не лягчэй, друг мой, — уздыхнула Марыя Сяргееўна. — Яны таксама, напэўна, нічога не ведаюць. I пісаць яны, безумоўна, пішуць… I Пятро, i Сеня… Усе. Але ўсё парушана. Адны пісьмы прарваліся, a другія, можа, пад бомбы дзе трапілі.

— Калі я паеду, нічога не даведаюся больш… Як я там буду жыць? Мне не трэба ехаць… Трэба чакаць… ГІраўда?

Марыя Сяргееўна, не адказаўшы, узяла з лаўкі малую на рукі, адгарнула марлю, зазірнула ў тварык. Дзіця спала. На міг на твар урача быццам упаў нейкі асаблівы праменьчык сонца, бо ад сонечных блікаў, што прабіваліся праз лісце таполяў, твары жанчын не святлелі: цяжкія думкі ляжалі на ix чорным ценем.

Саша схілілася над дачкой i таксама ўсміхнулася:

— Яна ціхая… Спіць i спіць.

— Не, вам трэба ехаць, — рашуча сказала Марыя Сяргееўна, паднімаючыся i падаючы Сашы дзіця. — Вам нельга аставацца ніводнага дня больш. Сёння ўначы нехта спаліў паром…

— Як жа нам цяпер пераправіцца?

— Трэба ехаць на Лоеў. Можа, там цэлы.

— А вы, Марыя Сяргееўна?

— Я адна, мой друг. Адна, як у полі вярба. Я пайду з аношнім чырвонаармейцам.

Саша раптам адчула страх: калі i Марыя Сяргееўна думав, што ёй прыйдзецца некуды ісці, значыцца, сапраўды небяспека блізка. Хвілін колькі назад яна ціха i мірна сядзела на знаёмым бальнічным двары, любавалася з крутога берага Дняпра, i ёй зусім не хацелася ехаць далей. А цяпер заспяшалася, цяпер ёй хацелася як мага хутчэй апынуцца на тым беразе вялікай ракі, лугавым i лясістым, быццам немцы маглі прыйсці сюды праз якую гадзіну. Яна расхвалявалася, пакуль чакала Аню, якая хадзіла адведаць сваячку, i заплакала, калі Марыя Сяргееўна на развітанне абняла яе.

Калі выехалі за мястэчка, Саша раз-пораз прасіла:

— Хутчэй, Аня, хутчэй.

Аня, не шкадуючы, сцёбала пугай каня, але дарога была пясчаная, сонца стаяла высока i моцна пякло, конь стомлена матляў галавой i не хацеў бегчы. Хутка ix запынілі вайскоўцы i сказал i, што далей па беразе праезд закрыты. Можна аб'ехаць толькі па вёсках. Яны назвалі вёскі ўбаку ад Дняпра, паказалі на далёкія сады, што былі відаць за морам жыта. Але Сашы здалося страшным аддаляцца ад Дняпра на захад, i, не доўга думаючы, яна павярнула назад.

— Куды ж мы цяпер? — спытала Аня.

— Не ведаю, Аня, — бездапаможна адказала Саша. — Я нічога не ведаю. Можа, параімся з Марыяй Сяргееўнай…

— А чаго раіцца! Трэба ехаць на Рэчыцу. Там — мост.

— Маеты бамбяць, Аня. Ці ёсць ён там, мост? Можа, яго даўно няма.

Нібы ў пацвярджэнне яе слоў далека на поўначы пачуліся глухія выбухі. Саша скаланулася i зноў папрасіла:

— Хутчэй, Аня!

— А куды ж нам спяшацца? — адгукнулася жанчына.

— Я пераплыву на лодцы i пайду пехатой. Больш нікуды не паедзем. — Думка такая прыйшла неяк адразу i здалася такой простай i разумнай, што Саша здзівілася, як яна не здагадалася пра гэта раней. Навошта яна марнавала час на пошукі парома? Каб прыехаць дадому з набыткамі — з гэтымі трантамі i мяшком збожжа? А навошта яны, гэтыя набыткі? Каму яны патрэбны ў такі час? Як ёй не сорамна было думаць пра гэта, калі навокал такое робіцца!

— Адна пойдзеш? — спытала, памаўчаўшы, Аня.

— З Ленкай.

— З Ленкай! У тым i бяда, што з Ленкай. Каб адна — свет вялікі, ідзі, куды хочаш. А так… — Аня зноў памаўчала, падумала, потым ціха сказала: — Я пайду з табой. Правяду. Усё-такі не ад ной…

Пачуццё гарачай удзячнасці да гаспадыні захлынула Сашу; расчуленая, яна нават не магла выказаць словамі гэтай удзячнасці i, праглынуўшы слёзы, сказала:

— Вас свае дзеці чакаюць, Аня.

— Пачакаюць. Не маленькія, — адказала жанчына i моцна тузанула лейцамі, ляснула пугай — пагнала каня наўскач.

У Анінай сваячкі, куды яны заехалі, каб пакінуць каня, Саша з ліхаманкавай паспешлівасцю выбрала з рэчаў самае неабходнае — пялёнкі, кашулькі, пару сваіх плаццяў.

— Гэта ўсяго? — здзівілася Аня, убачыўшы ў яе руках зусім невялічкі клунак.

— А што мне трэба, акрамя Ленкі!

— Табе не трэба, ёй трэба, — з гаспадарскай разважлівасцю запярэчыла Аня. — Ты, Шурачка, быццам жыць не думаеш. A ў жыцці ўсё спатрэбіцца.

Гаспадыня сама выбрала ўсё найлепшае, навязала ў настольнік даволі вялікі вузел, прыладзіла яго сабе за плечы.

Поделиться:
Популярные книги

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Законы Рода. Том 5

Мельник Андрей
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Туполев

Бодрихин Николай Георгиевич
1327. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Туполев

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение