Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

«Няўжо даганяюць дзяцей? — з глыбокай трывогай падумаў стары падпольшчык. — Можа, кінуцца наперарэз ім?» Але пайшлі ў атаку паліцаі: пракляццем i пагрозамі начальнику ўдалося падняць ix.

Аляксей Сафронавіч падпусціў бобікаў як можна бліжэй i біў кароткімі чэргамі. Трэба эканоміць патроны. Ix зусім нямнога — асталося ўсяго два «стручкі».

Два ляглі назаўсёды: адзін ненатуральна тыркнуўся носам, калі пераскакваў плот, другі закрычаў, кінуўся назад i… упаў, шырока размахнуўшы рукамі. Гэта падбадзёрыла каваля. А на паліцаяў нагнала такі страх, што, як ні крычаў, ні пагражаў начальнік, ніхто з ix больш не ўзнімаў галавы. Стралялі з вінтовак, зразалі кулямі кукурузу, трушчылі гарбузы i пляцень.

Аляксей Сафронавіч не адстрэльваўся. Думаў пра Полю i Даніка, пра малую Ленку, пра Лялькевіча i Сашу. Ці ўправяцца папярэдзіць ix? Каб хто з ix не з'явіўся часам сёння! «Як добра было б, каб усіх папярэдзілі! А Коля… Малайчына! Не памыліўся, значыцца, я ў табе, верыў, што не здрадзіш, не прадасі душу за трыццаць сярэбранікаў, як гэтыя вось, бобікі, што пахаваліся ў градах. Баязліўцы! Што вы не вылазіце? Ara, адзін высунуўся. А мы цябе вось так, сукін сын! Кароценькай! Уся веска, відаць, у падвалы пахавалася ад страляніны. Што гэта? Страляюць з лесу? З кустоў? Ура! Значыцца, не кінуліся ў пагоню, не ўбачылі. Добра! Хочаце абкружыць i ўзяць мяне? Бярыце. Бярыце. Але не вельмі вы спажывецеся… Не вялікая карысць вам будзе ад майго грэшнага цела…»

— Ми-ир-ом Го-о-спо-ду-у помо-о-олимся-я! — грымнуў ён дыяканскім басам, апошні раз жартуючы з свайго духоўнага сану. Павярнуўся i пачаў біць па гестапаўцах, якія па адным перабягалі з сасняку ў алешнік. Таксама, здаецца, адзін кульнуўся.

«Значыцца, служаць яшчэ мае вочы».

Але гэтыя чорныя, як сама смерць, не спыняюцца. Гэта не бобікі. Гестапаўцы стралялі ўжо з алешніку, за нейкія трыццаць крокаў. Кулі ціўкалі каля самай галавы. Адна, дурніца, джыгнула ў руку. Аляксей Сафронавіч адчуў, як набрыняе гарачым рукаў сарочкі. Але страляць яшчэ можна. Ды па кім страляць? Усе пахаваліся. I патроны апошнія.

Ён дастаў з кішэні штаноў гранату i паклаў на замшэлы насып старой канавы. Потым выцягнуў белую хусцінку i памахаў ёю над галавой.

— Штаць! — пачуўся з алешніку рэзкі гол ас.

Аляксей Сафронавіч зразумеў, што загадваюць падняцца. Ён стаў на поўны рост.

— Хэндэ хох! Рукі!

Ён крыху прыўзняў рукі. Гарачае i ліпучае пацякло па баку.

— Поп! Хлопцы! — у вялікім здзіўленні крыкнуў адзін з паліцаяў i вылаяўся: — Наш поп! А туды яго…

Паліцаі падхапіліся ўсе адразу, з галёканнем i свістам кінуліся на «папа».

— Я яму, чорту кудлатаму!..

— Не рабіць самасуду! — закрычаў начальнік паліцыі.

Гестапаўцы был i бліжэй, але гэтак паспешліва не кінуліся. Яны добра ведалі, што проста так партызаны не здаюцца.

«Бач, начальства не спяшаецца вязаць мяне, — падумаў Аляксей Сафронавіч. — Шкада. Ну што ж, няхай лягуць гэтыя сыны юды. Заслужылі».

Калі паліцаі наблізіліся, ён хутка нахіліўся, схапіў гранату i шыбануў у ix. I зноў нахіліўся — за аўтаматам, у якім заставалася яшчэ колькі патронаў. Але ўзяць яго не змог: адразу некалькі куль прабілі галаву. Ён упаў тварам ніц, шырока расставіўшы рукі, быццам хацеў абняць родную зямлю.

Штурмбанфюрэр загадаў забраць цела каваля. На забітых i раненых паліцаяў ён нават не глянуў. Знайшоўшы ў хляве Гусева, злосна піхнуў яго нагой, a калі ўбачыў, што той яшчэ жывы (дрогнула, відаць, рука ў Аляксея Сафронавіча), дастаў з кабуры пісталет i выпусціў у непрытомнага «начальніка гарнізона» ўсю абойму.

Інтуіцыяй старога спрактыкаванага драпежніка Цынздорф адчуў, што з яго рук выслізнула вартая здабыча, значна больш сур'ёзная, чым ён думаў, калі ехаў сюды. Безумоўна, усе яны пайшлі ў лес, да партызан. Няма чаго траціць час на тое, каб шукаць ix у вёсцы. Машыну, якая даганяла матацыкл, у лесе абстралялі, забілі шафера… Салдаты ледзь уцяклі. Не з яго сіламі сунуцца ў лес. У яго даволі спраў у горадзе.

Цяпер ён шкадаваў, што наогул паехаў сюды. Але нічога. Адна ахвяра ў яго ёсць — начальнік паліцыі. Ен навучыць гэтую тоўстую свінню, як трэба служыць фюрэру. Можна, напрыклад, запытаць, чаму ён даў Гусеву свой матацыкл i паслаў яго наперад. Куды дзеўся гэты матацыкл i паліцэйскі, які кіраваў ім?

Ад'язджаючы, Цынздорф уласнай рукой падпаліў хату Траянавых. Згарэла паўвуліцы. У тым ліку i школа.

VI

Саша на момант замерла на парозе маленькага пакойчыка, скаваная страхам, — ці жывы? Пасля кінулася да ложка, упала на калені.

— Пеця! Родны мой! Пецечка… Я так чакала цябе…

Ён ляжаў нерухомы, з заплюшчанымі вачамі, з забінтаванай галавой, з марлевай наклейкай на твары. Але дыхаў — перарывіста, цяжка. Значыцца, жывы. I рука, на якой знаёмы кожны зморшчык, кожная лінія, гарачая. Вось шрам на мезеным пальцы — малы рассек сякерай. Саша прыпала тварам да гэтай рукі. Падняла галаву, убачыла паміж бінтоў радзімы знак на мочцы вуха — такі ж, як у Ленкі,— i мімаволі ўсміхнулася праз слёзы, пацалавала вуха. Адчула пах яго валасоў. Яны пахнуць гэтак жа, як i два гады назад, — родным i блізкім.

— Пеця, саколік мой… Расплюшчы вочы… Глянь… Гэта я… Дурненькі ты мой! Як ты мог падумаць так? Хіба я магу прамяняць цябе на каго другога?

Не, ён маўчаў. I ўсё навокал маўчала. Толькі за акном унізе плёскалася рака, ігралі сонечныя зайчыкі на белай столі пакоя. I было ціха-ціха. Здалося, яны адны на цэлым свеце. Зноў над сваім Дняпром. I ніхто ім больш не трэба. Пеця заснуў, змораны, бо вельмі здалёку ішоў да яе, спяшаўся. Зараз ён прачнецца i прытуліць яе галаву да сваіх грудзей… I вернецца шчасце, i зробіцца хораша-хораша.

Ды раптам чыясьці чужая рука схапіла яе за каўнер пінжака i груба падняла з падлогі.

Саша схамянулася, адганяючы чары. Перад ёй стаяла Марыя Сяргееўна. Саша ўбачыла яе твар i жахнулася. КольKi злосці ў вачах, на твары гэтай добрай, ласкавай, з мяккімі рукамі жанчыны! На пабялелым ілбе выступілі кроплі поту, a ніжняя губа пасінела i дрыжыць. Што з ёй? Чаму яна такая? Яшчэ хвіліну назад яна сустрэла Сашу ўзрадавана i прыветліва. Завяла ў прыёмны пакойчык, а сама пайшла да хворых. Саша, нічога ёй не сказаўшы, прыбегла ў хаціну, каб пераканацца ў тым, што расказала Аня.

Поделиться:
Популярные книги

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

На цепи

Уваров
1. На цепи
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
На цепи

Перешагнуть пропасть

Муравьёв Константин Николаевич
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Законы рода

Мельник Андрей
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2

Изыскатель

Назимов Константин Геннадьевич
5. Травник
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Изыскатель

Воронцов. Перезагрузка

Тарасов Ник
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка

Путь к бессмертию 1

Покинтелица Евгений
1. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 1