Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

— Што вы, Зінаіда Антонаўна, — за ўсіх адказаў Толік. — Мы і лажыцца не будзем.

— Ну, гэта дарэмна. Перад паходам трэба добра адпачыць, каб быць бадзёрымі і выканаць даручэнне атрада.

— Выканаем! — урачыста запэўніў Васілёк.

Жэнька трапляе на след

Часам бывае так: быў чалавек няўпэўнены ў якой-небудзь справе, не верыў у яе поспех. І раптам убачыў, што справа дае пэўную карысць. І тады гэты чалавек робіцца самым заўзятым яе прыхільнікам.

Так здарылася і з Жэнькам. Ён больш за ўсіх недаверліва адносіўся да таямнічых літар. Яму ўсё здавалася, што гэты нейчы жарт ці проста выпадковы надпіс. І калі ён прасіўся, каб і яго паслалі разам з Толікам і Васільком адшукваць другую частку літар, дык толькі таму, каб быць разам з сябрамі і потым пасмяяцца з Васілька.

Жэнька прыйшоў дадому, павячэраў і адразу ж лёг спаць. У хаце было ціха, і хлопчык пачаў ужо драмаць, але ў гэты момант бразнулі дзверы, і ў пакой увайшла маці. Ён пазнаў яе, не адплюшчваючы вачэй, па мяккай хадзе. Услед за ціхімі крокамі маці загрукаталі яшчэ нейчыя, цяжэйшыя — відаць, той чалавек быў у ботах.

— Адкуль жа будзе тое здароўе, — гаварыла маці,— калі гэткія пакуты прыйшлося перанесці. І ў голадзе, і ў холадзе сядзелі, вось яно цяпер і дае сябе адчуваць. А што ў яе прызналі?

— Сухоты.

Жэнька па голасу пазнаў і госцю — цётку Антаніну, суседку. Яна была яшчэ не старая, але моцна пасівелая. Такой яна зрабілася пасля таго, як фашысты ўгналі ў Германію яе адзіную дачку Аню. Пасля вайны Аня вярнулася, але была заўсёды задуменная і ціхенька кашляла ў рог хусцінкі. А ўчора цётка Антаніна завезла Аню ў бальніцу.

— Эх-хэ-хэ, — цяжка ўздыхнула маці,— няма на свеце нашага доктара Карнея Пракопавіча, а то б ён яе хутка вылечыў.

— Не, Людачка, сухоты не так проста вылечыць, няма яшчэ такога лякарства, каб выпіў і паздаравеў.

— А я кажу табе, што такое лякарства было ў Карнея Пракопавіча. Ён цэлую працу пра гэта напісаў. Ды вось бяда — забілі яго фашысты, а ўсе паперы з сабой забралі. Вось у тых паперах, мусіць, і быў сакрэт таго лякарства, бо пасля вайны чалавек з Мінска прыязджаў і ўсё распытваў пра Карнея Пракопавіча, як ён загінуў і ці не даваў каму схаваць якіх папер. Але так і паехаў ні з чым.

Жэнька раптам усхапіўся, як апараны. Паперы! Можа, гэта і ёсць праца доктара? Можа, гэта яна схавана пад тым дрэвам? Нават пачатак надпісу аб гэтым гаворыць: «Тут схавана праца».

— Мама, усё, што ты зараз расказала цётцы Антаніне, гэта праўда?

Маці здзіўлена паглядзела на сына:

— А ты што, яшчэ не спіш? Вядома, праўда. Але чаму гэта так цябе цікавіць? — спытала яна.

Адказу яна не пачула, бо Жэнькавага і духу ўжо не было ў хаце. Ён імчаўся да Толіка з такой хуткасцю, што аж у вушах свістала. А калі прыбег, то ўбачыў Васілька, які пабаяўся праспаць і прыйшоў начаваць да Толіка.

— Хлопцы! — усхвалявана загаварыў Жэнька. — Гэты надпіс невыпадковы і не жарт. Я ўсё ведаю… Ведаю нават, што далей напісана: «Тут схавана праца Долахава».

— Якога Долахава? — запытаў Васілёк.

— Доктара Долахава… Карнея Пракопавіча… расстралянага немцамі.

— Гэта таго самага доктара, які твайму брату аперацыю рабіў?

— Ага, таго самага.

І Жэнька расказаў сябрам усё, што ён пачуў ад маці.

— Калі так, дык мы павінны, чаго б ні каштавала, знайсці гэтыя паперы, — сказаў Толік.

— Вось толькі ці ўдасца нам знайсці той пень з працягам надпісу, — усумніўся Жэнька.

— Знойдзем, абавязкова знойдзем! — горача загаварыў Васілёк. — І мне здаецца, што тут няма нічога складанага. Кавалак бервяна з літарамі мы будзем прымерваць да кожнага пня, пакуль не знойдзем, з якога ён спілаваны… Ніна сказала, што возчыкі вазілі гэтыя бярвенні з Косінскай дзялянкі. Нічога цікавага яны не бачылі, толькі каля аднаго дрэва знайшлі нейкі стары бот. А тата Ніны, дзядзька Кастусь, казаў, што на Косінскай дзялянцы яшчэ ў 1944 годзе, адразу пасля вызвалення, быў знойдзены забіты партызан, і на ім быў чамусьці толькі адзін бот. Яго пахавалі ў брацкай магіле там жа, у лесе.

— Гэта ўсё вельмі важна, — зазначыў Толік. — Магчыма, мы за адзін дзень і не ўправімся. Трэба будзе застацца пераначаваць. Дык вы папярэдзьце дома, каб не хваляваліся.

— Тады давайце хутчэй рыхтавацца да экспедыцыі! — захваляваўся Васілёк і хацеў ужо некуды бегчы. Але Толік спыніў яго:

— Пачакай, трэба яшчэ намеціць маршрут. Да Шэрвінскага лесу, дзе знаходзіцца Косінская дзялянка, можна дабірацца па рэчцы і лесам, у абход балота. Дык які шлях мы выберам?

— Давайце паплывем на лодцы, гэта ж так здорава! — без доўгіх разважанняў прапанаваў Васілёк.

— Можна і на лодцы, толькі назад дабірацца супраць цячэння не так ужо і лёгка будзе, — запярэчыў Толік.

— А я думаю, гэта будзе ўсё ж лягчэй, чым цягнуць на сабе рукзакі з прадуктамі, ды яшчэ рыдлёўкі ў дадатак, — падтрымаў Васілька Жэнька.

— Добра! — згадзіўся нарэшце Толік. — На лодцы дык на лодцы. Толькі дамовімся: не ныць, калі ў паходзе цяжка давядзецца і мазалі будуць на ўсю далонь…

— Ёсць не ныць! — весела закрычаў Васілёк.

— А цяпер спаць! — даў каманду Толік. — На досвітку адчальваем.

— Ну, я пабег. Добрай ночы! — развітаўся Жэнька з сябрамі.

— Глядзі не спазняйся!

— Не спазнюся… — даляцеў Жэнькаў голас ужо з-за дзвярэй.

Прыгоды на рацэ

Жэнька не спазніўся. Калі ён прачнуўся, сонца яшчэ не ўзышло. Толькі на ўсходзе барвавела яркая зара. На дварэ было халаднавата; на траве, на лістах дрэў і кустоў віселі буйныя кроплі расы.

Жэнька хуценька памыўся, выпіў кубак халоднага малака, потым закінуў за спіну рэчавы мяшок, які падрыхтавала яму маці, і выйшаў на вуліцу.

Поделиться:
Популярные книги

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Сын счастья

Вассму Хербьёрг
2. Книга Дины
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Сын счастья

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Вперед в прошлое 11

Ратманов Денис
11. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 11

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Кодекс Императора III

Сапфир Олег
3. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора III

Глэрд VIII: Базис 2

Владимиров Денис
8. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Глэрд VIII: Базис 2

Мечников. Из доктора в маги

Алмазов Игорь
1. Жизнь Лекаря с нуля
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечников. Из доктора в маги

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Князь Целитель 3

Ткачев Андрей Юрьевич
3. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 3

Мажор. Дилогия.

Соколов Вячеслав Иванович
Фантастика:
боевая фантастика
8.05
рейтинг книги
Мажор. Дилогия.

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Личный аптекарь императора. Том 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 5